Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

5. Культура беларускага народа ў міжваенны час

Беларуская культура у 1921 — 1939 гг. развівалася ва умовах падзелу тэрыторыі Беларусі паміж рознымі дзяржа-вамі. У савецкай яе частцы с пашырэннем НЭПа і станаўлен-нем яго гаспадарчай сістэмы на вёсцы у нацыянальна-куль-турнай палітыцы Кампартыі Беларусі вызначыўся кірунак, які атрымаў назву "беларусізацыя" (афіцыйны пачатак — ліпень 1924 г.). Мэтай беларусізацыі з'яўлялася прыстаса-ванне дзяржаўнага апарату да мовы большасці насельніцтва БССР, аднак яна закранула усе сферы нацыянальна-куль-турнага будаўшцтва савецкай части Беларусі.

Беларусізацыя як дзяржаўная палітыка 20-х гг. прайшла тры этапы: 1) складванне перадумоў (1921 —пач. 1924 г.); 2) рэальнае ажыццяўленне (1924 — 1928); 3) згортванне (скажэнне) — з 1929 г.

Перадумовамі беларусізацыі сталі: 1) развіццё рыначных адносін на вёсцы (свабода гандлю, грашовы падатак, арэнда і наём рабочай сілы, інвентару і т.д.); 2) палітычная амністыя (1923) для тых беларускіх дзеячаў, якія не выступалі са зброяй у руках супраць Савецкай улады; гуртаванне бела­рускіх нацыянальньгх сіл (вяртанне з замежжа); 3) уз'яд-нанне Беларусі (у сакавіку 1924 г. тэрыторыя БССР павялі-чылася у 2 разы); 4)пачатак дзейнасці даследчых (Інбе-лкульт) і вышэйшых навучальных (БДУ і інш.) устаноў.

Прычынамі згортвання з'явіліся: вяртанне да ідэалогіі сусветнай рэвалюцыі (СССР — "асаджаная крэпасць"), адмова ад новай эканамічнай палітыкі, уніфікацыя і цэнт-ралізацыя дзяржаўнага кіравання і культурнага развіцця у СССР.

У развіцці асветы і навукі БССР 1921 —1928 гг. акрэслі-ваюцца два этапы: першы (1921 — 1924), калі ішоў пошук формаў і шляхоў развіцця адукацыі і навукі, другі (1925 — 19/8), калі адукацыя выяўлялася як сапраўды беларуская па сутнасці і вызначаліся асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў на Беларусі. Адпраўным пунктам азначаных вышэй працэсаў стаў пачатак дзейнасці у Мінску дзвюх устаноу: Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1921) і Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт, 1922).

Спробы адкрыцця дзяржаўнага універсітэта рабіліся яшчэ урадам ВНР; адпаведную пастанову прыняу і ЦБК Беларусі у лютым 1919 г., але прынятае рашэнне было ажыцдёўлена толькі праз два гады. 1 лістапада 1921 г. пачаліся заняткі на двух факультэтах Беларускага дзяр­жаўнага універсітэта — грамадскіх навук і медыцынскім — у сталіцы БССР Мінску. Першым рэктарам БДУ стаў вядомы гісторык-славіст У.І.Шчэта. У 1925 — 1926 гг. ак-рамя БДУ у БССР дзейнічалі 3 вышэйшыя навучальныя установы: камуністычны універсітэт у Мінску, Беларускі ветэрынарны інстытут у Віцебску і Беларуская сельскагас-падарчая акадэмія у Горках. Акрамя таго, у рэспубліцы налічвалася 23 тэхнікумы, 20 прафтэхшкол і 20 іншых спецыяльных навучальных устаноў.

У 20-я гг. у БССР для дзяцей розных нацыянальнасцяў .І'яўляецца магчымасць атрымаць адукацыю на роднай мове. Для сістэмы нацыянальных школ (яўрэйскіх, бела­рускіх, польскіх І г.д.) рыхтаваліся адпаведна І педагагіч-ныя кадры. Да 1928 г. каля 80 % (што адпавядала ўдзель-най вазе беларусаў у агульнай масе насельніцтва БССР) школ былі беларускімі, навучанне у іх вялося на беларус­кай мове. У той жа час з 1926 г. колькасць выпускнікоў, валодаўшых беларускай мовай, скарачалася, ледзь дасяг-нуўшы 50 %.

Станаўленне беларускай навукі у 20-я гг. адбывалася у сценах не толькі вышэйшых навучальных, але і навуко-ва-даследчых устаноў. Сярод апошніх, безумоўна, трэба адзначыць Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), які сфарміраваўся на аснове Навукова-тэрміналагічнай камісіі, створанай у лютым 1921 г. з мэтай распрацоўкі беларускай тэрміналогіі ва ўсіх галінах ведаў. У арганіза-цыі і працы Інбелкульта прынялі ўдзел Я.Карскі, І.Лу-цэвіч (Я.Купала), К.Міцкевіч (Я.Колас), Я.Лёсік, С.Плаўнік (З.Бядуля) і інш. У 20-я гг. у рэспубліку прыехалі вядомыя вучоныя І.Замоцін, М.Нікольскі, У.Перцаў, М.Шчакаціхін і інш. Нязменным сакратаром Інбелкульта у 1926 — 1928 гг. з'яўляўся вядомы грамадскі і навуковы дзеяч В.Ластоўскі.

Рост цікавасці да нацыянальнай спадчыны садзейнічаў хуткаму станаўленню беларускай гістарычнай навукі. Бела-рускія гісторыкі разглядалі Вялікае Княства Літоўскае як пераважна літоўска-беларускую дзяржаву. У прыватнасці, такога погляду прытрымліваўся У.Ігнатоўскі, які у 1925 г. узначальваў Інбелкульт. "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі" У.Ігнатоўскага у 1919 —1925 гг. перавыдаваўся чатыры разы. А вось "Гісторыя Беларусі" М.Доўнар-Запольскага (1926) засталася нявыдадзенай (нацыяналістычнай у 30-я гг. была прызнана і праца У.Ігнатоўскага). Беларускія гісторыкі у 20-я гг. не абмяжоўваліся толькі сацыяльна-эканаміч-най праблематыкай. Так, пытанні нацыянальнай палітыкі царызму на Беларусі, развіццё грамадскай думкі, пытанні беларускага нацыянальнага руху асвятляліся у манаграфіі А. Цвікевіча "Западно-руссизм". Нарысы з гісторыі грамад­скай думкі на Беларусі у XIX — пачатку XX стст."

Перыяд 20-х гг. — гэта час росквіту беларускай літара-туры. Менавіта тады фарміруюцца І дзейнічаюць першыя літаратурныя аб'яднанні пісьменнікаў: беларускія ("Малад-няк", "Узвышша", "Полымя"), рускія ("Звенья", "Минский перевал"), яўрэйскія ("Юнгер арбайтер"). Іх узнікненне было выклікана пошукамі новых шляхоў у мастацтве. Часам гэта садзейнічала ўзнікненню групавых інтарэсаў і барацьбы, але адначасова — шматстайнасці поглядаў, літаратурных формаў. 3 "Маладняка" (1923 —1928) выйшлі такія тале-навітыя пісьменнікі, як К.Чорны, К.Крапіва, М.Зарэцкі, М.Лынькоў, М.Лужанін і інш. У яго асяроддзі над класа-вымі інтарэсамі ўзняліся стваральнікі новага літаратурна-творчага аб'яднання "Полымя" М.Чарот і інш. (1928), у якое ўваходзілі як старэйшыя беларускія літаратары (Я.Купала, Я.Колас, ЦТартны), так і маладыя літаратурныя сілы (А.Алексавдровіч, А.Дудар, А.Вольны). Адыход ад прапа-гандысцкіх формаў да сапраўднай літаратурнай творчасці яшчэ раней (1926) прывёў да выхаду з 'Маладняка" і стварэння новага літаратурнага аб'яднання "Узвышша" К.Чорнага, А.Бабарэку, З.Бядулю, К.Крапіву. "Узвышэн-цы" вызначылі сваю арыентацыю на багатую спадчыну — вусную народную творчасць, якая, на іх думку, павінна была стаць крыніцай паэтычных вобразаў і літаратурных формаў. Для пачатковага перыяду дзейнасці "Узвышша" характэрны пафас "антымаладнякізму" (крытыка недахопаў маладня-коўцаў, іх нігілістычных адносін да класічнай спадчыны і нацыянальных традыцый). Для 20-х гг. характерна сацыяль-на-бытавое апавяданне з арыентацыяй пераважна на вясковы матэрыял, а таксама развіццё эпічных твораў, станаўленне жанру рамана у беларускай літаратуры ("Сокі цаліны" Ц.Гартнага, трылогія Я. Кол аса "На ростанях", раманы М.Зарэцкага, К.Чорнага і інш.). Адначасова з эпічнымі творамі этап станаўлення у 20-я гг. перажывае і такі жанр літаратуры, як аповесць для юнацтва (найперш творы Я.Маўра, а таксама Я.Коласа, З.Бядулі і інш.).

Па сутнасці, менавіта у 20-я гг. вызначаюцца сваімі асаблівымі нацыянальнымі рысамі і атрымліваюць дзяр-жаўную падтрымку беларускія драматургія, тэатр і кіно. У жніўні 1920 г. дэбютаваў беларускі вандроўны тэатр пад кіраўніцтвам У.Галубка (да 1926 г. меў назву "Трупа Галубка"), які працягваў традьщыі I. Буйніцкага. Пера-важная частка пастановак, ажыццёўленых тэатрам на пра-цягу 1921 — 1928 гг., была напісана самім У.Галубком (найбольш папулярная у гэты час п'еса "Ганка" ставілася каля 800 разоў). Пад кіраўніцтвам выдатнага рэжысёра Е.Міровіча з 1921 па 1931 г. адбывалася станаўленне Беларускага дзяржаўнага тэатра (з 1926г. — БДТ-1).

Фундаментам новага беларускага тэатра у Віцебску, што атрымаў назву БДТ-2, сталі навучэнцы Беларускай драма-тычнай студыі у Маскве, арганізаванай у лістападзе 1920 г. для падрыхтоўкі нацыянальных акцёрскіх кадраў. Творчы рэпертуар тэатра у болынасці сфарміраваўся яшчэ у Маскве і не заўсёды радаваў гледача нацыянальнай тэматыкай, і ўсё ж менавіта тут склаліся як выдатныя акцёры А.Ільінскі, П.Малчанаў, С.Станюта і многія іншыя.

Стварэнне нацьганальнага тэатра садзейнічала росквіту беларускай драматургіі. Вядомыя п'есы 20-х гг. ("На Купалле" М.Чарота, "Каваль-ваявода" Е.Міровіча і інш.) былі пабудаваны на матэрыяле народнай творчасці. I гэта ' невыпадкова. Пададзеныя у фальклорна-рамантычным ас-вятленні народныя героі мінулага, увасабляючы непахісны дух і мужнасць у вызваленчай барацьбе мінулых эпох, павінны былі служыць і служылі прыкладам для сучасні-каў, выхоўвалі у іх патрыятычныя пачуцці.

Складаная грамадска-палітычная сітуацыя і спроба аналізу з'явы нацыянальнага нігілізму знайшлі свае ўва-сабленне у вядомай зараз п'есе Я.Купалы "Тутэйшыя" (пастаўленая у БДТ-1 п'еса адразу ж была забаронена).

Перыяд 1921 —1928гг. — гэта таксама час узнікнення і станаўлення беларускага кіно. Першыя беларускія фільмы — пераважна хранікальныя кінастужкі (адкрыццё з'ездаў Кампартыі, "Меліярацыя БССР" і інш.). Але ужо у 1926 г. на экраны Беларусі выйшла першая беларуская мастацкая кінастужка "Лясная быль" — героіка-рамантыч-ны фільм аб грамадзянскай вайне на Беларусі (кінарэ-жысёр Ю.Тарыч-Аляксееў). Для першых нямых бела-рускіх фільмаў характэрны дынамічны, захапляльны сюжэт, гэта стужкі, разлічаныя на масавага гледача.

20-я гг. не прадвызначылі з'яўлення новай архітэктур-най школы. У жывапісе як вынік барацьбы з абстракцы-янізмам (М.Шагал, К.Малевіч і інш.) пачынае дамінаваць такі жанр, як тэматычная карціна. Пераважаюць сюжэты сацыяльнай барацьбы. Для гэтага перыяду характэрны яе паказ на аснове гістарычнага мінулага Беларусі, рэвалю-цыйных падзей у Расіі (В.Волкаў). Уплыў левага пафасу адчуў на сабе М.Філіповіч, у творчасці якога ўсё ж пераважалі тэмы беларускага фальклору і гістарычная.

Такім чынам, беларусізацыя абудзіла да свядомага нацыянальнага жыцця шырокія слаі беларускага насельніцтва. За некалькі гадоў было створана тое, што многія нацыі стваралі дзесяцігоддзямі: нацыянальная ас-вета і даследчыя ўстановы, нацыянальны тэатр, кіно; узнялася шматлікая маладая плеяда беларускіх літарата-раў і дзяржаўных дзеячаў. Але праводзімая зверху, часам павярхоўная, беларусізацыя залежала ад змен у палітыцы далека не беларусізаванай кампартыі. Да таго ж мастацтва і у 20-я гг. як духоўная сфера выхавання прыгажосці не разглядалася. Прагматычны падыход, спажывецкі погляд на выяўленчае мастацтва, скульптуру, кераміку вялі. да выхавання кадраў, якія былі здольныя ствараць паточным метадам "дзяўчыну з вяслом", "калгасніцу", "рабочага". Арыентацыя на "сярэдняга" мастака не садзейнічала вылучэнню талентаў.

На рубяжы 20—30-х гг. у многіх галінах культуры ўзнікаюць арганізацыі, якія маюць на мэце стварэнне новай пралетарскай культуры. Палітыка беларусізацыі згортваец-ца. Адстойванне інтарэсаў нацыянальнай культуры і нават прыналежнасць да яе разглядаюцца як варожыя сацыялізму, а гэга значыць, і народу. На такой аснове НКУС дзеля знішчэння нацыянальна-свядомай часткі інтэлігенцыі была сфальсіфікавана справа-СВБ (Саюз вызвалення Беларусі). Другая хваля рэпрэсій мела месца у 1936 —1938 гг. Асабліва адчувальны урон быў нанесены літаратуры — частцы куль­туры, якая у той час мела найбольшы ўплыў на шырокія слаі насельніцтва. У лагерах і турмах загінулі М. Гарэцкі, У. Галубок, М. Чарот, М. Зарэцкі, А. Дудар, П. Галавач, З.Жылуновіч і дзесяткі іншых літаратараў. У верасні 1930 г. у ліку 115 вучоных быў арыштаваны рэктар БДУ прафесар У.Пічэта (яго выратаваў толькі выпадак — прыезд у СССР прэзідэнта Чэхаславакіі). Першы прэзідэнт АН БССР У.М.Ігнатоўскі, пратэстуючы супраць неабгрунтаваных абві-навачванняў, пакончыў жыццё самагубствам.

1 студзеня 1929 г. адбылося афіцыйнае адкрыцдё Ака-дэміі навук Беларускай ССР (на аснове Інбелкульта). У выніку рэпрэсій істотна пацярпелі філалогія, гісторыя, геаграфія, літаратуразнаўства, у сувязі з чым найбольшых поспехаў дасягнулі хімія, біялогія, медыцына, геалогія. Трэба мець на ўвазе, што шэраг навуковых напрамкаў атрымаў развіццё у межах структурных падраздзяленняў ВНУ рэспублікі. 3 БДУ пераважна звязана развіццё фізікі і матэматыкі, тут у 1934 г. адкрываецца гістарычны фа-культэт, на аснове асобных факультэтаў БДУ ўтвараюцца новыя вышэйшыя навучальныя ўстановы (медыцынскі, пе-дагагічны, юрыдычны інстытуты і г.д.). 3 1930 г. уводзіцца абавязковае наведванне лекцый студэнтамі, а на грамад-скія спецыяльнасці пачалі прымаць толькі камуністаў і камсамольцаў. 3 сярэдзіны 30-х гг. усе студэнты ВНУ з першага курса вывучалі рускую мову. У школах яе выкла-данне з 1937 г. пачыналася з 2-га класа.

Асноўныя тэмы, якім аддавалі перавагу празаікі гэтага часу, — адлюстраванне рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, калектывізацыі. Пры гэтым пераважная ўвага надавалася (з пэўнай ступенню гераізацыі) тым, хто прыняў Савецкую ўладу, актыўна змагаўся за яе станаўленне і тыя пераўтва-рэнні, якія ажыццяўляліся дзякуючы ей (аповесць "Дры-гва" Я.Коласа, раманы "Бацькаўшчына" К.Чорнага, "Мяд-зведзічы" К.Крапівы і інш.). Менш паспяховымі былі спробы апісання адзначаных падзей у паэзіі ("Цэхавыя будні" П.Броўкі, "На шляхах волі" Я.Коласа, "Над ракой Арэсай" Я.Купалы). У 30-я гг. з'яўляецца шмат захапля-ючых твораў для дзяцей, у тым ліку тых, што ўвайшлі у класіку дзіцячай літаратуры ("Міколка-паравоз" М.Лынь-кова, "Палескія рабінзоны", "ТВТ" Я.Маўра і інш.). У драматурги акрэсленага часу, акрамя рэвалюцыі і грамад­зянскай вайны, адной з папулярных там з'яўлялася тэма "ворагаў народа", даніну якой аддалі Е.Міровіч, Э.Самуилёнак і інш. Разам з тым і тут былі цікавыя здабыткі, напрыклад сатырычная камедыя К.Крапівы "Хто смяецца апошнім".

Самае адметнае, што было зроблена у архітэктуры БССР у 30-я гг., стваралася у сферы грамадскіх будынкаў. Значная заслуга у гэтым Г.Лаўрова (корпус Беларускай політэхнічнай- акадэміі), І.Лангбарда (Дом Урада, Дом Чырвонай Арміі, тэатр лялек).

Савецкія беларускія жывапісцы у адзначаны перыяд імкнуліся распрацоўваць "вытворчую" тэму (Г.Віер, Я.Кругер, А.Шаўчэнка). У жанры пейзажа па-ранейшаму вядучае месца належала В.Бялыніцкаму-Бірулі, а у жанры партрэта — В.Волкаву, М.Філіповічу, І.Ахрэмчыку.

У развіцці культуры Заходняй Беларусі таксама можна вызначыць два этапы — 20-я і 30-я гг. У той час як справа нацыянальна-культурнага адраджэння у БССР у 20-я гг. была падтрымана партыйна-савецкім кіраўніцтвам, у Заходняй Беларусі насельніцтву прыходзілася змагацца за магчымасць навучаць сваіх дзяцей на роднай мове. Суп-раць паланізацыі выступіла Таварыства беларускай школы, заснаванае у 1921 г., з цэнтрам у Вільні. Ля вытокаў гэтай арганізацыі стаяў аўтар "Беларускай грама-тыкі для школ", дырэктар Віленскай беларускай гімназіі Б.Тарашкевіч. Як легальная арганізацыя ТБШ мела права адкрываць і падтрымліваць народныя школы, настаўніцкія семінары, бібліятэкі і г.д. У 20-я гг. ТБШ стала самай масавай беларускай арганізацыяй. У 1928 — 1929 гг. поль-скія ўлады пад націскам грамадскага руху вымушаны былі даць дазвол на адкрыццё новых беларускіх і польска-бе-ларускіх школ, амаль у 100 школах увесці беларускую мову як прадмет. У гэтым годзе у Заходняй Беларусі налічвалася каля 20 дзяржаўных школ і 4 прыватныя беларускія школы, а таксама болып за 40 польска-бела-рускіх школ. Аднак гэта быў толькі кароткачасовы перы­яд. У 1929 г. Полыпча ўслед за іншымі еўрапейскімі дзяржавамі уступав у перыяд эканамічнага крызісу, а пасля — працяглай дэпрэсіі. У 1937 г. дзейнасць ТБШ была забаронена. Частковае задавальненне патрэб белару-саў у галіне асветы у 1928 — 1929 гг., якое разглядалася "санацыйным" рэжымам як адна з мер барацьбы з рады-кальным камуністычным рухам, у 30-я гг. канчаткова змянілася курсам на далейшую ліквідацыю нацыянальнай школы. У канцы 30-х гг. беларуская школа у Заходняй Беларусі ужо фактычна не існавала, што з'яўлялася вы-нікам палітыкі Полыпчы, накіраванай на асіміляцыю на-сельніцтва.

Асноўным жанрам у заходнебеларускай літаратуры з'яўляўся паэтычны, які дазваляў хутка і эмацыянальна рэагаваць на грамадска-палітычныя падзеь Паэзія нарад-жалася з глыбіні душы, з перакананняў і грамадскай дзейнасці літаратараў.

У 20-я гг. пераважаў рамантызм (К.Сваяк як прадс-таўнік адной з яго плыняў, а таксама У.Жылка, Л.Рад-зевіч, Г.Леўчык). 3 другой паловы 20-х гг. пад уздзеяннем Беларускай сялянска-работніцкай грамады вызначаецца сатырычны і публіцыстычны жанры. У масавай паэзіі камуністычнага падполля той пары выспявалі новыя та-ленты, сярод якіх Я.Скурко, што падпісваўся псеўданімам А.Граніт, а пасля стаў вядомы як М.Танк. Тэма сацыяль-най барацьбы характэрна для творчасці В.Таўлая, М.Засі-ма. Тонкі лірызм, прыродны талент вызначылі асобае месца беларускай паэтэсы Н.Арсенневай.

У 20 —30-я гг. у Заходняй Беларусі працавалі і выдатныя беларускія мастакі. У 20-я гг. вызначыўся сваім патрыятыч-ным пафасам, нацыянальным каларытам Я.Драздовіч. Пер-шым з беларускіх жывапісцаў ён стварыў цыкл карцін на касмічную тэму. Пры гэтым нават на чужьгх планетах Я.Драздовіч згадваў краявіды роднай беларускай прыроды. У 30-я гг. мастак таксама плённа працягвае сімволіка-алега-рычную тэму. Яго палотны "Дух зла", "Дух цемры" - гэга трывожнае прадчуванне небяспекі, якое будзіць у кожным гледачы непакой. У залаты фонд беларускага жывапісу ўвайшлі таксама карціны П.Сергіевіча ("Беларусы", "Шля­хам жыцця"), М.Сеўрука ("Жніво"). Жывапіс Заходняй Беларусі, пазбаўлены ідэалагічнага прыгнёту, захаваў пэўную свежасць, нацыянальны каларыт, адметнасць.

Такім чынам, нягледзячы на падзел Беларусі паміж рознымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, яе культура захавала пэўную адметнасць. У развіцці культуры Беларусі выразна акрэсліваюцца два этапы — 20-я і 30-я гг. Першы вызна­чаецца беларусізацыяй у БССР і масавым рухам за нацы-янальную школу у Заходняй Беларусі. Асноўнымі рысамі другога этапа становяцца пачатак русіфікацыі і ідэалагі-зацыі культурнага жыцця у БССР, паланізацыі — у Заходняй Беларусі. Спыніць развіццё культуры (асабліва адукацыі, навукі, што аб'ектыўна выклікалася эканаміч-нымі, дзяржаўнымі патрэбамі) адзначаныя перашкоды не маглі. Аднак справе нацыянальнага характару гэтага раз-віцця, справе нацыянальна-культурнага адраджэння былі нанесены незаменныя страты.