Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ist_kult_bel.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
487.94 Кб
Скачать
  1. Асвета ў Беларусі ў хуі - першай палове хуіі ст.

Фундаментам кожнай культуры з'яўляецца адукацыя. Калі напачатку XVI ст. у Беларусі існавалі нешматлікія праваслаўныя і каталіцкія школы, то ўжо з сярэдзіны XVI ст. у выніку рэфарма-цыйна-гуманістычнага руху ўзнікае даволі густая сетка пратэс-танцкіх, а затым і праваслаўных брацкіх школ і вучылішчаў, педа-гагічная сістэма якіх складвалася пад непасрэдным уплывам рэне-сансна-гуманістычных ідэй. Веды, атрыманыя вучнямі некаторых пратэстанцкіх і праваслаўных брацкіх школ, былі дастатковымі для паступлення ў заходнееўрапейскія універсітэты. Школы стваралі-ся таксама каталіцкімі ордэнамі - піяраў, дамініканцаў, бернардын-цаў ды інш. На працягу другой паловы XVI - XVII ст. на тэрыто-рыі Беларусі ўзнікае сетка езуіцкіх навучальных устаноў, якія да-валі грунтоў^ную адукацыю еўрапейскага кшталту. Важным фак-тарам у гісторыі культуры і адукацыі Беларусі і Літвы было засна-ванне ў 1579 г. першай вышэйшай навучальнай установы - Вілен-скай акадэміі. дзе выкладалі знакамітыя вучоныя з усёй Еўропы. Беларускія юнакі ў гэты час вучыліся ва універсітэтах Польшчы, Нямеччыны, Аўстрыі, Нідэрландаў, Францыі, Італіі, Англіі.

  1. Архітэктура Беларусі хуі - першай паловы хуп ст.

Спецыфічная рыса архітэктуры Беларусі часоў Адраджэн-ня - сінтэз гатычных і рэнесансных традыцый, якія паступова (у канцы XVI - пачатку XVII ст.) спалучаюцца з элементамі мань-ерызму і барока. Гэта характэрна як для палацава-замкавай, так і для культавай і грамадзянскай архітэктуры.

Сімвалам квітнеючай культуры стала архітэктоніка палацаў-замкаў і ўмацаваных храмаў у гатычным і рэнесансавым стылі. Рэнесансавы стыль у архітэктуры вызначаўся яснасцю, лагічнас-цю, прапарцыянальнасцю, суразмернасцю чалавеку. Для гэтага стылю характэрны зварот да кулыурнай спадчыны антычнасці, інтэрпрэтацыі антычных формаў у дачыненні да новых гістарыч-ных умоваў, што праявілася ў выкарыстанні антычнай ордэрнай сістэмы, ужыванні ордэрнага члянення сцен, арачных галерэй, каланад. зводаў, купалоў.

Пpыкмeты новай эстэтыкі самабытна выявіліся ў Мірскім, Нясвіжскім. Гальшанскім палацава-замкавых комплексах - непаўторных шэдэўрах мастацкай культуры Рэнесанса. Найбольш яск-рава павсвы рэнесансу адбіліся на мураванай архітэктуры кальвшскіх збораў (у в.Асташына Навагрудскага р-на, Койданова (зараз г.Дзяржынск), Смаргоні, Заслаўі).

Да часоў Адраджэння адносяцца першыя спробы рэканструк-цыі некаторых беларускіх гарадоў на падставе рэгулярнай плані-роўкі. Цэнтрам гарадской кампазіцыі і адной з асноўных гарадскіх дамінантаў становіцца ратуша. Замак траціў ролю гарадской цы-тадэлі, будаваўся на ўскраіне гарада і злучаўся з яго цэнтрам га-лоўнай вуліцай. У якасці прыкладу можна прывесці Нясвіж, цалкам перабудаваны ў канцы XVI ст. Мікалаем Радзівілам Сіроткай. Так-сама былі перапланаваны Мір, Быхаў, Слуцк, Любча і некаторыя іншыя беларускія гарады і мястэчкі.

У канцы XVI - першай палове XVII ст. Беларусь стала дру-гой краінай у свеце (пасля Італіі), якая прычынілася да развіцця новага мастацкага стылю - барока. Першым помнікам барока ў Беларусі (і ўсёй Рэчы Паспалітай. а таксама на тэрыторыі ўсходніх славян) лічыцца касцёл Божага цела ў Нясвіжы. пабудаваны ў 1593 г. па праекце італьянскага дойліда Д.М.Бернадоні (усяго на 9 га-доў пазней за рымскую царкву Іль Джэзу).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]