Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ist_kult_bel.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
487.94 Кб
Скачать
  1. Нацыянальна-культурнае адраджэнне: складаны шлях развіцця (другая палова 80-х – першая палова 90-х гадоў).

Новы этап гісторыі беларускай культуры пачаўся ў гады «пе-рабудовы», аднаўлення законнасці, вяртання народу ўсіх яго ду-хоўных здабыткаў і культурных традыцыяў. Змены ў духоўным жыцці беларускага народа ў другой палове 80-х г. былі звязаны з дэмакратызацыяй грамадска-палітычнагажыцця. Новы этап раз-віцця культуры характарызаваўся вызваленнем гістарычнай памяці. друкаванага слова, жывой думкі. Былі зняты абмежаванні са срод каў масавай інфармацыі. Людзі сталі атрымліваць усебаковую і праўдзівую інфармацыю, што садзейнічала актывізацыі іх грамад-скай актыўнасці. У рэспубліцы з'явіліся незалежныя ад улады ча-сопісы і газеты. Вялікі ўклад у абуджэнне самасвядомасці белару-саў унеслі такія выданні. як «Літаратура і мастацтва», «Голас Ра-дзімы». «Полымя» і інш. 3 красавіка 1990 г. пачаіа выходзіць газста дэмакратычнай апазіцыі «Свабода». Усяго ў гэтым годзе ў Бела-русі друкавалася больш за 50 нефармальных газет і часопісаў. Але перамены ў свядомасці народа адбываліся павольна

Вельмі складаным быў шлях ад «перабудовы» да беларускай ідэі. Узначаліў нацыянальна-вызваленчы pyx y Беларусі БНФ (Бе-ларускі народны фронт, устаноўчы з'езд адбыўся ў чэрвені 1989 г. у Вільні). За духоўнае адраджэнне нацыі актыўна ўзяліся Тавары-ства беларускай мовы імя Ф.Скарыны (створана ў 1989 г. на чале з Н.Гілевічам), Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф.Ска-рыны (створаны ў 1991 г. на чале з А.Мальдзісам), іншыя аб'яд-нанні і арганізацыі. Важнае значэнне для развіцця нацыянальнай мовы і культуры мела прыняцце Закона «Аб мовах у Бсларускай ССР» (26 студзеня 1990 г), паводле якога беларуская мова абвя-шчалася мовай дзяржаўнай. а статус рускай мовы вызначаўся як мовы міжнацыянальных зносін. Такім чьшам, у канцы 80-х - па-чатку 90-х г. пачыналі паўставаць інстытуцка-прававыя формы, якія рабілі магчымым адраджэнне беларускіх нацыянальных каштоў-насцей - мовы, культуры, гістарычнай і нацыянальнай свядомасці.

Падсумоўваючы разгляд развіцця культуры Беларусі ў дру-гой палове 40-х - 80-я г, неабходна падкрэсліць, што ў гэты час беларуская нацыя амаль цалкам страціла сваю натуральную ду-хоўную напоўненасць (мову. гісторыю, культуру), якая падмяняла-ся савецкай ідэйнасцю. Паводле высновы З.Шыбекі, пасляваенны савецкі перыяд адметны тым, што тадьі беларуская нацыяналь-цая ідэя сапраўднай дзяржаўнай незалежнасці была канчаткова выціснута з масавай свядомасці, беларуская мова - з масавага ўжытку, а беларуская школа - з паўсядзённага жыцця беларусаў. Для большасці жыхароў Беларусі беларускасць заставалася эт-награфічным дзівам. Яна мела глыбінны, натуральны сэнс толькі для вузкага кола беларусаў, пераважна інтэлектуалаў. Пасля да-сягнення незалежнасці і абвяшчэння суверэннай дзяржавы Рэсгіублікі Беларусь узнікла перспектыва глабальнага нацыянальнага абнаў-лення, культурнай інтэграцыі Беларусі ў еўрапейскую і сусвстную садружнасці народаў.

Галоўнай рысай развіцця культуры ў Беларусі ў 90-я г. XX ст. стала нацыянальна-культурнае адраджэнне. У чэрвені 1991 г. Вяр-хоўны Савет прыняў «Закон аб культуры», які накіраваны на ад-раджэнне беларускай культурнай спадчыны, на павышэнне ролі культуры. У кастрычніку 1991 г. быў прыняты «Закон аб адука-цыі». Абодва законы садзейнічалі беларусізацыі жыцця ў рэспуб-ліцы. Афіцыйная лінія на стварэнне беларускай нацыянальна-дзяр-жаўнай ідэалогіі выклікала ў першыя гады незалежнасці інтузіяс-тычныя настроі і высокую актыўнасць творцаў. Ва ўжытак уводзі-ліся здабыткі беларускай культуры, створаныя па-за савецкай ідэа-логіяй, пераважна ў беларускім эміграцыйным асяродку. Поўная ліквідацыя цэнзуры і свабодны доступ да культурнай спадчыны народаў усяго свету стваралі спрыяльныя ўмовы для культурнага абмену. У нацыянальную культуру вярталася хрысціянская духоў-насць. Паводле закона 1992 г. аб свабодзе веравызнання, вернікам Беларусі пачалі вяртаць храмы і дазваляць будаваць новыя.

У пачатку 90-х г. разгортваўся працэс беларусізацыі. Многія дашкольныя ўстановы і школы былі пераведзены на беларускую мову выхавання і навучання. У 1993 г. 80 % першакласнікаў краіны вучылася чытаць па беларускаму буквару. Для старшакласнікаў значна павялічвалася колькасць ўрокаў беларускай мовы. Гісто-рыя Беларусі стала самастойным прадметам, пашыралася края-знаўчая работа. Да пачатку 1993-1994 навучальнага годадля ўсіх класаў былі створаны і выдадзены на беларускай мове новыя да-паможнікі пагісторыі, напісаныя з нацыянальных пазіцый. 3 1991 г. у ВНУ рэспублікі ўводзіцца выкладанне беларусазнаўства. Адна* закон 1990 г. аб дзяржаўнасці бсларускай мовы выконваўся марудна, і вялікімі цяжкасцямі. Пасля майскага рэферэндуму 1995 г., якк патрапнаму выражэнню Л.Лыча, стаў сапраўднай шыбеніцай для беларускай мовы. сфера яе ўжытю, рэзка звузілася. Хаця. па-водле псрапісу насельніцтва 1999 г., 82 % грамадзян Беларусі ў якасці роднай мовы назвалі беларускую, дома па-беларуску гаво-раць 3,7 млн. чалавек, або 37 %. Аднак улады не ствараюць спры-яльных умоў для функцыянавання беларускай мовы.

3 набыццём незалежнасці Рэспублікай Беларусь адбываецца працэс фармавання нацыянальнап сістэмы адукацыі. Паявіліся навучальныя установы новага тыпу: гімназіі, каледжы, ліцэі і інш. У красавіку 1999 г. урадам Беларусі была зацверджана Праграма развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі да2010 г.

Дынамічна развіваецца вышэйшая школа. Калі ў 1990/1991 навучальным годзе функцыянавала 33 дзяржаўныя ВНУ, то ў 1999/ 2000 - 42. Акрамя таго, працавала 15 камерцыйных ВНУ. У развіцці вышэйшай адукацыі назіраецца камп'ютарызацыя і гуманітарыза-

цыя навучання.

Нацыянальна-культурны ўздым патрабаваў увагі да гістарыч-нага мінулага Беларусі. Паявіліся працы па этнагенезу беларусаў, гісторыі дзяржаўнасці. У лютым 1993 г. у Мінску адбылася Усебе-ларуская канферэнцыя гісторыкаў, якая вызначыла асноўныя на-прамкі работы гісторыкаў, каб стварыць аб'екгыўную гісторыю беларускага народа. Сталі выходзіць гістарычныя часопісы «Спад-чына» (1989 г.), «Беларускі гістарычны часопіс» (1992 г), «Бела-руская мінуўшчына» (1993 г), «Беларускі гістарычны аглад» (1994 г), «Гістарычны альманах» (1999 г). Калектыў вучоных Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук у 1994 - 1995 г. выдаў «На-рысы гісторыі Беларусі». Аўтары прааналізавалі мінулае Беларусі з нацыянальных, а не партыйна-класавых прынцыпаў. 3 1993 г. пача-лося выданне 6-томнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», з 2000 г. -6-томнай «Гісторыі Беларусі».

У выніку кардынальных змен, якія адбыліся ў грамадстве, пачаўся новы этап у развіцці літаратуры і мастацтва. Узнік велі-зарны попыт на новыя этычныя і эстэтычныя каштоўнасці. Тэорыя і практыка сацрэалізму, які мог камфортна адчуваць сябе толькі ва ўмовах марксісцкай монаідэалогіі і калектывісцкага светапогляду, былі амаль адзінадушна адпрэчаныя. Менавіта асобасна арыента-ваныя каштоўнасці, страчаныя ў той перыяд, набылі надзвычай-

ную вагу і цану.

У сучаснай беларускай культуры вялікую ролю адыгрывае постмядэрнісцкая канцэпцыя. Паняцце постмадэрнізму ўсё шырэй уваходзіць у культурны ўжытак Будучы спачатку літаратура-знаўчым. яно пачало ўжывацца ў архітэктуры, жывапісе. прашкла ў сацыялогію і філасофію. З'ява постмадзрнізму трактуецца як гла-бальны стан цывілізацый апошніх дзесяцігоддзяў XX ст, як уся сума культурных пабудоў і філасофскіх тэндэнцый Постмадэрнізм разглядаецца таксама ў якасці гісторыка-культурнай катэгорыі, у межах уплываў якой адбываецца адмаўленне ад адзінай мадэлі светапогляду і ажыццяўляецца пераход да ўсвядомленага плюра-лізму стыляў, сродкаў, моў не толькі ў розных творах, але нават і ў адным. Постмадэрнізм рэалізуецца ў полістыліі, ва ўзаемадзеянні розных мастацкіх сістэм. Постмадэрнісцкі плюралізм - характэр-ная рыса беларускай літаратуры і ўсіх відаў беларускага мастацт-ва апошняга дзесяцігоддзя.

Пісьменнікі Беларусі накіравалі свае творчыя пошукі на асэн-саванне складаных праблем сацыяльна-эканамічнага і культурна-га развіцця Беларусі. Літаратары з большай глыбінёй сталі рас-крываць унутраны свет чалавека. абараняць агульначалавечыя каштоўнасці (В.Быкаў, С.Грахоўскі, А.Звонак, С.Законнікаў, А.Лой-ка, В.Адамчык, А.Жук, В.Сёмуха і інш). Сярод мастацкіх твораў вылучаюцца раман «Вяртанне да Віны» І.Чыгрынава, «Злая зор-ка» І.Шамякіна. «3 новай кнігі» Я.Брыля. «Сцюжа» В.Быкава. Ціка-выя творы па тэме мінулага выдалі У.Арлоў. К.Тарасаў. А.Лойка, В.Коўтун. Я.Міклашэўскі і інш.

Аналіз літаратуры апошніх гадоў паказвае, што пакуль бела-рускія празаікі шукаюць новыя формы мастацка-вобразнага асэн-савання рэчаіснасці. Дасягненні, пэўныя вынікі варта чакаць у твор-цаў так званага драматычна-трагічнага светабачання. Шляхі мо-гуць быць самыя розныя, але істотнай застаецца думка-пафас.

Публіцыстычнасць вызначыла скіраванасць самых розных жанраў паэзіі. Пушкінская гармонія, купалаўскае хараство свету, псіхалагізм М.Багдановіча набываюць у адлюстраванні сучаснай рэальнасці ўзмоцненую канфліктнасць, пра што сведчаць кнігі Р.Ба-радуліна «Міласэрнасць плахі» (1992 г), А.Вялюгіна «Заклён на скрутны вір» (1994 г.)т П.Панчанкі «Горкі жолуд» (1988 г), М.Танка «Errata» (1996 г.) і інш.

Развіццё беларускага тэатра ў 90-я г. XX ст. пазначана пэў-нымі асаблівасцямі. якія абумоўлены нараджэннем Рэспублікі Бе-ларусь: дзяржаўная падтрымка нацыянальных тэатраў, знікненне цэнзуры. з'яўленне прыватных тэатраў. нараджэнне фестывальна-га руху. Найбольш плснна развіваецца жанр гістарычнай драмы («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева. «Тутэйшыя» Я.Купалы. «Залёты» В.Дуніна-Марцшкевіча, «Звон - не малітва» І.Чыгрынава. «Барбара Радзівіл» Р.Баравіковай і інш).

Музычнае жыццё Беларусі 90-х гадоў уражвае сваёй інтэнсіў-насцю. Гэта звязана з дзейнасцю калектываў і салістаў Белдзярж-філармоніі, нацыянальных акадэмічных тэатраў оперы і балета РБ, Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі. Дзяржаўнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам М.Фінберга. Актыўную дзейнасць раз-гарнула Белдзяржфілармонія і яе сімфанічны аркестр (фестывалі: «Мінская вясна», «Адраджэнне беларускай капэлы», «Беларуская музычная восень» і інш). Да новых буйных твораў у оперным тэат-ры належаць: «Майстар і Маргарыта» Я.Глебава, «Князь На-ваградскі» А.Бандарэнкі, «Візіт дамы» С.Картэса і інш. Беларускі тэатр оперы і балета набыў сусветную вядомасць.

У гэты перыяд адбыўся выхад Беларусі на міжнародную сцэну не толькі ў галіне традыцыйных жанраў і кірункаў (балет, опера, музычны фальклор, песенная эстрада), a i ў галіне сучаснай аван-гарднай, эксперыментальнай музыкі. Пачалі праводзіцца міжнарод-ныя фестывалі і конкурсы. Сярод іх - фестываль эксперыменталь-ных тэатраў у Мінску пад назвай «Студыйныя калядкі» (1991 г), фестываль монаспектакляў «Я» у Мінску (1993 г), музычны фес-тываль «Славянскі базар» у Віцебску (з 1992 г), фестываль духоў-най (хрысціянскай) музыкі «Магутны Божа» у Магілёве (з 1992 г.) і інш. У 1999 г. адбыўся дэбют беларускіх музыкантаў на сусвет-

ных днях музыкі.

Беларускі жывапіс 90-х г. XX ст. - гэта фактычна працяг пра-цэсаў, распачатых у папярэдняе дзесяцігоддзе. Новае пакаленне мастакоў аказалася больш духоўна свабодным і здольным для непрадузятага ўспрымання сучаных плыняў у сусветным мастацт-ве. На змену мастацтву тэмы прышло мастацтва метафары і канцэпцыі. Мазаіку рэалій сацыялістычнай рэчаіснасці змяніла мазаіка жыцця ў самых розных яго праявах.

Значная група мастакоў звязала сваю творчасць з нацыяналь-най культурнай памяццю, рэгіяншіізмам. Гістарычныя падзеі маюць моцна выяўлены нацыянальна-рамантычны ўхіл. Асаблівая ўвага аддаецца рэлігійнай тэматы цы. Дру гая група мастакоў акцэнтуе ўвагу на драматычных рэаліях сённяшняга дня, перш за ўсё на экалагіч-ных праблемах (Чарнобыльская катастрофа). Ад традыцыйна-рэа-лістычнага (М.Савіцкі, В.Шматаў. В.Гардзіенка. Г.Вашчанка і інш.) да эмацыянальна-асацыятыўнага з выкарыстаннем сучаснай плас-тычнай мовы (А Марачкін, М.Ссляшчук. А.Ксяндзоў, Л.Хобатаў, У.Кожух і інш). Гармонія правінцыйных к\тх)чкаў Беларусі прыцягвае ўвагу такіх мастакоў. як Г.Скрыпнічэнка. Б.Казакоў, В.Шкару-ба. I Ісаёнак. Ф.Янушкевіч. К.Качан і інш.

Беларускае выяўлснчае мастацтва таксама выходзіць на міжнародную арэну. Так. бсларускі мастак Л.Шчамялёў Міжна-родным біяграфічным цэнтрам у Ксмбрыджы быў прызнаны Ча-лавекам 1992 г. У 2000 г. твор беларускага мастака доктара мас-тацтвазнаўства В Шматава «Маці» уганараваўся ўпрыгожваць адну з залаў Еўрапарламента пасля таго, як быў паказаны на выставе ў Бруселі, прысвечанай Чарнобылю. У 1994 г. адбыў-ся I Міжнародны мастацкі пленэр імя Марка Шагала ў Віцебску. 3 1996 г. пачаў арганізоўвацца Міжнародны мастацкі пленэр імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ў Магілсве.

Выхад на міжнародную арэну стаў найважнейшай заваёвай культуры незалежнай Беларусі. Гэтаму спрыялі такія арганізацыі, як Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замеж-нымі крашамі, а таксама Беларускі фонд культуры.

Плённае развіццё культуры ў Беларусі ўключае вырашэнне наступных задач:

  • дэмакратызацыя кіравання культурай, умацаванне самадзейных асноў у культурнай дзейнасці;

  • пераемнасць і непарыўнасць традыцый, апора на агульначалавечыя каштоўнасцк культурную і гістарычную спадчыну нашага народа;

  • стварэнне ўмоў для захавання і папулярызацыі скарбаў беларускай нацыянальнай спадчыны;

  • раўнапраўнае развіццё культур прадстаўнікоў іншых этнасаў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі;

• гуманізацыя, узмацненне асобаснага зместу сацыяльнай і культурнай дзейнасці;

  • лепшае навуковае і кадравае забеспячэннс беларускай культуры, навуковая распрацоўка праблем яе развіцця;

  • усталяванне і развіццё шырокіх знешніх культурных сувязей Беларусі з замежнымі партнёрамі:

  • пастаянная работа навуковых і навучальных устаноў. творчых саюзаў і аб'яднанняў па прагназаванню развіцця беларускай ькультуры.

Аднак распрацоўка і ажыццяўленне культурнай палітыкі ў РБ носяць неадназначны, супярэчлівы характар. 3 аднаго боку, дэкла-руюцца задачы стварэння юрыдычных. матэрыяльна-тэхнічных і фінансавых умоў для развіцця нацыянальнай культуры. У той жа час многае ў культуры прыходзіць у заняпад. зачыняюцца ўстано вы культуры. скарачаюцца штаты. памеры фінансавання і г.д. Уз-мацнснне адмінісі рацыйнага дыктату. ідэалагічнага прэсінгу, ад-сутнасць сродкаў перашкаджаюць працаўнікам і ўстановам куль-туры рэалізоўваць свой творчы патэнцыял.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]