Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ist_kult_bel.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
487.94 Кб
Скачать
  1. Тэатральнае і мучычнае жыццё Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст.

У другой палове XIX ст. толькі рускі тэатр атрымаў на Бе-ларусі права на існаванне. Урад не шкадаваў сродкаў на ўзвядзен-не ў губернскіх гарадах тэатральных будынкаў. У Мінску і Магілё-ве яны захоўваюцца і цяпер. На тэатр ускладалася русіфікатар-ская місія. Аднак насуперак разлікам вялікадзяржаўных шавіністаў вядучым у тэатральным мастацтве стаў дэмакратычны накіру-нак. Інакш і не магло быць, бо да таго вымушала беларуская куль-турная традыцыя. У рускамоўнай форме на беларускай сцэне ўжы-валіся толькі агульначалавечыя каштоўнасці. Мясцовая публіка вельмі цёпла прымалавялікую рускую актрысу М.Савіну і слынна-га акцёра В.Далматава, якія сваю тэатральную кар'еру пачыналі ў 1869 г. на мінскай сцэне. Вельмі блізкай да беларускага ўспры-мання была ўкраінская драматургія, якую дэманстравалі ў бела-рускіх гарадах трупы М.Старыцкага і М. Крапіўніцкага.

У пач. 20 ст. адбывалася станаўленне беларускага прафесійнага тэатра на аснове сінтэзу народных традыцый і творчага засваення здабыткаў расійскага, украінскага і польскага тэатраў. Арганізоўваліся беларускія вечарыны, першая беларуская трупаі Ігната Буйніцкага ў 1910-1913 г, Першае беларускае таварыства драмы і камедыі ў 1917-1920 г. Фармавалася шкопа нацыянопь-• нспі музыкі: Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні (1911- j 1916). творчасць кампазітараў Л.Рагоўскага і С.Шымкуса

  1. Беларуская культура ў складаных умовах ваенных ліхалеццяў і барацьбы за беларускую дзяржаўнасць(1914- 1920).

Першы вопыт беларускай дзяржаўнай нацыянальна-культурч най палітыкі звязаны з дзейнасцю Беларускай Народнай Рэспублііа (БНР), якая была абвешчана ва ўмовах нямецкай акупацыі 25 сан кавіка 1918 г. 12 красавіка Народны сакратарыят БНР прыняў па«| станову аб абвяшчэнні беларускай мовы дзяржаўнай. Намаган-j нямі Браніслава Тарашкевіча, Антона Луцкевіча, Язэпа Лёсіка, Янкі Станкевіча распрацоўваліся яе правапіс і нормы граматыкі,пашьн ралася беларуская тэрміналогія. Шмат увагі дзсячы БНР удзялялі пытанням адукацыі. Яўхім Карскі апекаваўся сярэднімі школамй Вацлаў Іваноўскі - прафесійнымі, а Браніслаў Тарашкевіч - на-роднымі пачатковымі школамі. Пры народным сакратарыяце дзейЧ нічалі бюро па распрацоўцы школьных падручнікаў і таварыствя «Прасвета», што займалася іх выданнем. Урад БНР арганізаваў збор ахвяраванняў на развіццё асветы. У Мінску ўжо ў ліпені дзей-j нічалікаля 20 пачатковых школ, адчыніўся Беларускі педагагічн інстытут. Яго рэктарам стаў В.Іваноўскі, а выкладчыкамі Я.Карскі, Б.Тарашкевіч, У.Ігнатоўскі. Намаганнямі прафесар Жураўлёва была створана першая Беларуская ўрадавая кансерва торыя. Спецыяльная камісія на чале з прафесарам Мітрафанал Доўнар-Запольскім рыхтавала адкрыццё Беларускага дзяржаўна га універсітэта. У Слуцку і Браславе адчыніліся гімназіі, у Свісла чы - настаўніцкая семінарыя. У 1918 r. y БНР на беларускай мов( выходзіла 6 газет і 3 часопісы, працавалі 11 выдавецтваў, якія вы пусцілі 35 беларускіх кніг. Актывізавалася мастацкае жыццё. Цэн трам яго ў Мінску стаў Беларускі народны дом імя М.Багданові ча, адчынены 19 мая. На базе Таварыства драмы і камедыі ўзні Беларускі дзяржаўны тэатр БНР. Са жніўня культурна-асветна дзейнасцю займаліся такія таварыствы, як «Бацькаўшчына». «Мінскае таварыства навукі, літаратуры і мастацтва». Па ініцыяты-ве Івана Луцкевіча над вывучэннем беларускага мастацтва сістэ-матычна і планава працавалі нямецкія вучоныя дактары Іпель, Энке і Гайгалат. прафесары Швіндрацгейм і Вэбэр. Яны пакінулі цікавыя беларусазнаўчыя даследаванні. У маі-чэрвені 1918 г. у Вільні прай-шла выстава беларускай культуры. Яе ініцыятарамі выступілі гер-манскія беларусазнаўцы доктар Энке, публіцыст Брамэр і Іван Луц-кевіч. Выстава беларускага мастацтва была арганізавана і ў Мінску. Рыхтавалася выстава памяці Ф.Скарыны... На жаль, з-за склада-нага комплексу прычынаў БНР не стала рэальнай дзяржавай.

3 1920 г, пасля выгнання з Беларусі палякаў, распачынаецца ажыццяўленне савецкай нацыянальнай палітыкі ў галіне культур-нага будаўніцтва. 3 гэтага часу наступае перыяд у гісторыі культу-ры Беларусі, які можна акрэсліць як перыяд дамінацыі савецкай ідэалогіі. Галоўнай мэтай ставілася стварэнне новай, т.зв. «сацыя-лістычнай» культуры, якая павінна была пераўзыйсці дарэвалюцый-ную. Паступова фармавалася савецкая кулыпура, у якой перава-жала выхаваўчая функцыя. Асноўнай мэтай мастацкіхтвораў было ідэалагічнае ўздзеянне на народ у патрэбным Камуністычнай партыі накірунку. Стваральная функцыя культуры, якая стымулюе новыя ідэі і рэформы грамадства, прыгняталася, бо камуністычная утопія лічылася нязменным узорам. Творчай інтэлігенцыі прадпісвалася прытрымлівацца «адзіна правільнай ідэалогіі». У савецкай культу-ры былі свае эстэтычныя каноны - сацыялістычны рэалізм, адсту-піцца ад якога ніхто не меў права.

Адметнай рысай савецкай культуры з'яўляецца тое, што яна ў большасці выпадкаў не мае нацыянальнага адрасата. Яна - ні беларуская, ні ўкраінская, ні нават руская. Напрыклад, белару-скую савецкую літаратуру можна назваць у большасці выпадкаў нацыянальнай толькі ўмоўна, паколькі яна стваралася на белару-скай мове. Нацыянальныя матывы не выключаліся поўнасцю, але яны прабіваліся ўтворах спантанна, выпадкова, амаль што інстынк-тьіўна. Менавіта такія творы заслугоўваюць асаблівай увагі. Са-вецкая культура стваралася не ў адзін момант. Вылучаюцца пэў-ныя этапы ў яе станаўленні і развіцці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]