Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ist_kult_bel.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
487.94 Кб
Скачать
  1. Беларуская культура ва ўмовах прэзідэнцкай рэспублікі (1994 - 2002).

  2. Прысутнасць беларускай культуры ў свеце.

Беларуская культура (у шырокім сэнсе гэтага паняцця: мас-тацкая. палітычная, прававая, вытворчая і інш.) даўно ўжо непа-срэдна ці апасродкавана прысутнічае ў блізкім і далёкім замежжы. Праўда, як заўважае Вячаслаў Рагойша, іншыя народы падчас не заўважаюць нашага беларускага васілька ў шыкоўным вянку су-светнай культуры. I таму што кветка гэтая сціплая, не кідкая." і таму што называцца беларускай стала яна адносна нядаўна.

Яшчэ ў глыбокай старажытнасці, у XII ст., далёка за межы беларускіх княстваў разнеслася слава і слова беларускіх асветні-каў Кірылы Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай, Клімента Смаляці-ча. 3 таго часу і да сённяшняга дня дзеячы культуры Беларусі прама ці апасродкавана паўплывалі і ўплываюць на развіццё заход-няй і ўсходняй культур, на пашырэнне беларускай культуры і бела-рушчыны ў цэлым за межамі Беларусі.

Пашырэнню ў свеце беларускай культуры і ведаў пра Беларусь паспрыялі некачькі палітычных падзей XX ст. Найперш гэта абвя-шчэнне 25 сакавіка 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі, утварэн-не 1 студзеня 1919 г. БССР, уступленне БССР уААН (1945) і ЮНЕСКА (1954), уз'яднанне беларускага народа ў адной рэспублі-цы (1939) і, нарэшце, абвяшчэнне незалежнай Рэспублікі Беларусь (1991). Беларускую землю непасрэдна закранулі і самыя страшныя катаклізмы XX ст.: першая і другая сусветныя войны, Чарнобыльская катастрофа. Усе гэта - і пазітыўнае. і негатыўнае - абумовіла пэўн>'ю цікавасць сусветнай грамадскасці да бсларускага народа і яго дзя-ржавы, а услад за гэтым - да культуры. гісторыі. мовы беларусаў.

Чразумела. пра прысутнасць бсларускай савецкай к>'льтуры мы найперш можам гаварыць у дачыненні да СССР - краіньк ў складзс якой доўгі час (1922 - 1991 г) жылі беларусы. Прэстыж Бсларусі і бсларускай культ>'ры быў даволі высокі літаральна ва ўсіх саюзных і аўтаномных рэспубліках Савецкага Саюза, дзе рэ-гулярна выдаваліся кнігі беларускіх аутараў. ішлі беларускія фільмы, ставіліся п'есы беларускіх драматургаў, наладжваліся выставы бсларускіх мастакоў, гастралявалі беларускія прафесійныя і сама-дзейныя тэатральныя калектывы. Асабліва цесныя міжкультурныя сувязі ўсталяваліся ў Беларусі з Расіяй і Украшай.

Пэўную, хоць і значна менш^то, вядомасць беларуская савецкая к^'льтура атрымала ў краінах так званага сацыялістычнага лагеру, які склаўся пасля Вялікай Айчыннай вайны (Польшча, Чэхаславакія, Югаславія, Балгарыя. Венгрыя, Румынія, ГДР. Кітай, В'етнам, Паў-ночная Карэя, Куба), а таксама ў краінах, што ў той ці іншы час сімпа-тызавалі СССР (Індыя, Афганістан, Егіпет, Грэцыя, Сірыя, Ліван і інш.). У друку гэтых краін час ад часу (асабліва да юбілейных дат) з'яўля-ліся публікацыі пра БССР. пераклады твораў беларускіх аўтараў, туды нярэдка выязджалі беларускія дзеячы культуры, там гастралявалі музычныя калектывы («Песняры». «Харошкі», балетная трупа Дзяр-жаўнага тэатраоперы і балета Беларусі і інш.). 3 усіх гэтых краін най-большую прыхільнасць беларуская культура займела ў роднасных славянскіх дзяржавах — Польшчы, Балгарыі, Чэхаславакіі.

Жывым увасабленнем прысутнасці беларускай к^'льтуры ў свеце з'яўляюцца дзеячы беларускай дыяспары. Пад гэтым паняццем разумеецца сталае, доўгатэрміновае ці часовае пражыванне знач-най часткі народа (этнічнай супольнасці) па-за дзяржавай (гістарыч-най тэрыторыяй). У канцы XIX - XX ст. дыяспара складала ад 1/6 да амаль 1/3 часткі беларускай нацыі. У пачатку 1990-х г. за межамі РБ пражывалі 3 - 3,5 млн. беларусаў. У розных гістарычных умовах перасяленне насельніцтва беларускіх этнічных зямель у іншыя рэгі-ены было выкліканаэканамічнымі, палітычнымі, ваеннымі, рэлігій-нымі і інш. прычынамі. Самай шматлікай у гісторыі бсларускіх пе-расяленняў была, бадай што, эміграцыя 40-х гадоў XX ст. Прычым прыкметную плыню ў ёй складала эміграцыя палітычная.

У Заходняй Еўропе і Амерыцы асобныя звесткі пра Беларусь, бсларускі народ і яго культуру з'явіліся яшчэ да вайны. Аднак толькі ў час і пасля Вялікай Айчыннай вайны словы «Беларусь», «бела-русы» пачалі набываць у свсце належны розгалас. Сярод шматлі-кай бсларускай палітычнай эміграцыі, што ў канцы вайны апыну-лася на Захадзе (у ЗША пасялілася ў гэты час каля 50 тыс. беларускіх эмігрантаў, столькі ж - у Канадзе, дзесяткі тысяч «аселі» ў Англіі, Германіі. Францыі, Аўстраліі) аказалася нямала таленаві-тых дзеячаў культуры, вучоных, якія сталі жывым увасабленнсм прысутнасці беларускай культуры. актыўнымі пасярэднікамі ў яе пашырэнні ў далёкім замежжы. Сярод іх таленавітыя пісьменнікі Наталля Арсеннева. Рыгор Крушына, Масей Сяднёў (ЗША), Алесь Салавей (Аўстралія), Кастусь Акула (Канада), мастак Пётр Міра-новіч, кампазітары Мікола Куліковіч, Мікола Равенскі (ЗША) і інш. Яны актыўна ўплывалі на фармаванне вобраза Беларусі ў грамад-скай свядомасці краін. дзе жылі, на падрыхтоўку замежных бела-русазнаўчых кадраў, знаўцаў і прапагандыстаў беларускай мовы. гісторыі і культуры. Беларусазнаўчыя матэрыялы пачалі часцей змяшчацца ў аўтарытэтных славістычных выданнях: «Славянскі і ўсходнееўрапейскі агляд», «Оксфардскія славянскія нататкі» (Ан-глія), «Агляд славянскіх даследаванняў», «Славянскі свет», «Ча-сопіс параўнальнага літаратуразнаўства» (Францыя), «Часопіс па славянскай філалогіі», «Свет славян» (Германія) і інш.

Апынуўшыся ў іншаэтнічным асяроддзі, беларусы параўнаўль-на хутка адаптуюцца да новых умоў, прымаюць законы і звычаі той краіны, якая дала ім прытулак. Разам з тым ва ўмовах дэмакратыі і свабоды сумлення яны захоўваюць свае нацыянальныя адметнасці, сваю культуру, мову і гэтую любоў да беларушчыны імкнуцца пера-даць сваім нашчадкам. У пасляваенны перыяд амаль ва ўсіх краі-нах Захаду, дзе ёсць беларуская дыяспара, створаны грамадскія і культурна-асветныя суполкі, таварыствы, клубы, фальклорныя ка-лектывы, навуковыя цэнтры і ўстановы, дзе вядзецца вялікая праца па вывучэнню багатай гісорыка-культурнай спадчыны беларусаў у кантэксце славянскай і сусветнай культуры, значная ўвага надаецца яе ўсебаковаму асэнсаванню, творчаму развіццю і адраджэнню лсп-шых традыцый. Назавём некаторыя з гэтых грамадска-культурных аб'яднанняў і навукова-асветных цэнтраў:

  • Беларуска-амерыканскае з'адзіночанне (БАЗА) – масавая арганізацыя са сваім цэнтрам у Нью-Йорку і філіяламі ў штатах Нью-Джэрсі, Агайо, Канектыкут, Мічыган, Каліфорнія: з 1950 г.

  • выдае газету «Беларус» (рэдактар Янка Запруднік);

  • Грамадска-кульгурны цэнтр «Полацак» у Кліўлендзе (ЗША); выдае аднайменны часопіс;

  • Бсларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Йорку (дырэктар Вітаўт Кіпель); выдае навуковыя «Запісы»:

  • Згуртаванне беларусаў у Канадзс;

  • Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзс:

  • Беларускі канадска-культурны саюч у Таронта:

  • Згуртаванне беларусаў у Вялікабрытаніі;

  • Бсларускі цэнтр у Лондане з бібліятэкай і музеем імя Францыска Скарыны; выдае спецыяльны «Часопіс навуковых даследаванняў»:

- Беларускі цэнтр у Мюнхене з часопісам «Мюнхенскі беларускі зборнік»;

- Факультэт славістыкі універсітэта ў Капенгагене (Данія);

Кафедра беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта і інш. Даследчыя асяродкі, якія вывучаюць і прапагандуюць беларускую гісторыю і культуру. маюць сваю навуковую перыёдыку: «Запісы Беларускага інстытуту навукі і мастацтва» (Мюнхен; Нью-Йорк, з 1952 г), «Часопісбеларускіхдаследаванняў»(Лондан, з 1965). «Весткі Інсты-тута беларусазнаўства» (Ляймен, ФРГ, з 1987), «Беларускі агляд» (Мюнхен, 1955-1960) і інш. Нямала літаратурна-мастацкіх і ўвогуле беларусазнаўчых матэрыялаў змяшчаюць перыядычныя выданні на беларускай мове, якія пасля вайны выходзілі і выходзяць у многіх краі-нах свету: газеты «Бацькаўшчына» (Мюнхен, 1947-1966), «Беларус» (Нью-Йорк, з 1952), «Ніва» (Беласток, Польшча, з 1956), «Зважай» (Канада, з 1974), часошсы «Шыпшына» (Міхельсдорф, Германія, 1946— 1950), «Сакавік» (Міхельсдорф, 1947-1948), «Зніч» (Рым, 1950-1974), «Божым шляхам» (Парыж, Лондан, 1947-1973), «Веды» (Нью-Йорк, 1951-1953, 1973), «Беларуская думка» (Саўт-Рывер, ЗША, з 1960), «Полацак» (Кліўленд, ЗША, з 1990) і інш. Гэтыя выданні нярэд-ка становяцца гапоўнай крыніцай інфармацыі пра Беларусь і белару-саў, што жывуць у Польшчы і Літве на этнічна спрадвечных бела-рускіх землях. Яны таксама адыгрываюць сваю ролю ў прапагандзе беларускай культуры за межамі Беларусі, у акгывізацыі беларуска-іншанацыянальнага культурнага ўзаемадзеяння.

Увогуле, пасляваенныя навукова-асветныя цэнтры беларусаў за мяжой былі асноўнымі захавальнікамі духоўных каштоўнасцей народа, трыбунаю змагання за суверэнную Беларусь. Беларускае замсжжа дапамагло захаваць інтэлектуальны патэнцыял бслару-скага народа і мае сур ёзныя поспехі ў вывучэнні праблем бела-рускай гісторыі і культуры. Як заўважаў Васіль Быкаў. дзеячы бе-ларускага замежжа ва ўмовах камуністычнага аднадумства і жор-сткай цэнзуры, што панавалі на Беларусі, былі «ашчаднікамі нашай нацыянальнай існасці. захавальнікамі нашага іо,'льтурнага генафон-ду». Тос. што думалі. алс не маглі адкрыта сказаць іх сучаснікі ў сябс дома, на Беларусі. дзсячы замсжжа свабодна гаварылі, сцвяр-джалі праўду аб шматпакутнай гісторыі Бсларусі; яны былі свайго роду рупарам незалежнасці і носьбітам нацыянальнай ідэі. Толькі ў ЗША выдаецца зараз паўтара дзесятка беларускіх газет і часопі-саў, дзейнічаюць беларускія нядісльныя школы, фальклорныя ка-лектывы, арганізуюцца выставы твораў мастацтва У замежжы дзсйнічаюць Бсларуская аўтаксфальная праваслаўная царква, Бс-ларуская праваслаўная царква канстанцінопальскай юрысдыкцыі і Беларуская каталіцкая місія. Служба ідзе на беларускай мовс. на беларускай мове выдаецца і разнастайная рэлігійная літаратура.

Асобнай увагі заслугоўваюць беларусы, якія нікуды не выяз-джалі, - карэнныя жыхары Беласточчыны, Віленшчыны, Смаленш-чыны. Браншчыны. Асіміляцыйныя працэсы не абмінулі беларускас насельніцтва гэтых рэгіёнаў, тым не менш яно часткова захавала са-мабытныя рысы сваёй культуры і гістарычную памяць. На Бсласточ-чыне ў шэрагу пачатковых школ выкладаецца беларуская мова, пра-цуюць два беларускія ліцэі (Бельск, Гайнаўка). выдаецца беларуская газета «Ніва», часопісы «Беларускі гістарычны зборнік», «Czasopis», арганізуюцца фестывалі народнайтворчасці, мастацкія выставы. Твор-чыя сілы беларускай інтэлігенцыі гуртуюцца тут вакол літаратурнага абяднання «Белавежа». кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Тут добра вядомы імёны беларускіх дзеячаў: пісьменні-каў - С.Яновіча, А.Баршчэўскага (Барскага), В.Шведа, мастакоў -Л.Тарасевіча, М.Давідзюка, навукоўцаў - Ю.Туронка, Б.Белаказові-ча, А. і Я.Мірановічаў. М.Гайдука, А.Латышонка і шш.

У гэтай сувязі нельга не згадаць і тых дзеячаў далёкага і блізка-га замежжа, творчыя дасягненні якіх атрымалі міжнароднае прыз-нанне. Сярод іх - Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш, Масей Сяд-нёў. спевакі Міхась Забэйда-Суміцкі, Багдан Андрусішын (Данчык), Пётра Конюх, кампазітары Мікола Равенскі, Мікола Куліковіч-Шчаг-лоў, Эльза Зубковіч, мастакі Віктар Жаўнярэвіч, Уладзімір Шыма-нец, Анатоль Чайкоўскі. 3 беларусаў паходзяць і такія сусветна вя-домыя вучоныя, як Барыс Кіт — акадэмік Сусветнай акадэміі і аст-ранаўтыкі, вядучы спецыяліст у галіне ракетнай тэхнікі; Ілля Прыго-жын - прэзідэнт Бельгійскай каралеўскай акадэміі навук, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі; Казімір Семяновіч - вынаходнік шмат-ступенчатай ракеты; Якуб Наркевіч-Ёдка- першаадкрываіьнікэлек-траграфіі хвалевай перадачы электрасігналаў; авіяканструктар Па-вел Сухі, кампазітар Дзмітрый Шастаковіч і шмат іншых.

Працэс суверэнізацыі і рост нацыянальнай самасвядомасці, што вызначыліся ва ўмовах крызісу камуністычнай ідэалогіі і кра-х^'таталітарнай сістэмы кіравання, патрабуюць кансалідацыі і гур-тавання здаровых сіл нацыі. Услед за далёкім замежжам створа-ны і пачалі дзейнічаць кулыурнаасвстныя суполкі беларусаў на аб-шарах былога СССР — у Санкт-Пецярбургу. Маскве. Смаленску. Вільні. Рызе. Талінс. Калінінградзе. Петразаводску. Як%цк>'. -амаль паўсюдна. дзе ссць кампактныя асяродкі белар>скага насельншт-ва. якос не забыла свае карані і сваіх продкаў

У 1990 г. створана Згуртаванне беларусаў светл' «Бацькаў-шчына» (прэзідэнт Васіль Быкаў. з 1993 - Радзім Гарэцкі), якое ка-ардынуе дзейнасць шматлікіх замежных дыяспар і іх сувязі з Баць-каўшчынай. Для суайчыннікаў замежжа выдаецца спецыяльная газета «Голас Радзімы». У 1991 г. беларусазнаўцы светз' аб'ядна-ліся ў Міжнародную асацыяцыю беларусістаў (штаб-кватэра -Мінск, прэзідэнт- прафесар А.Мальдзіс). У рамках асацыяцыі сён-ня актыўна працуюць некалькі соцень таленавітых даследчыкаў беларускай культуры як у Беларусі, так і за яе межамі. Апрача ўжо згаданых вучоных і дзеячаў культуры, можна назваць В.Кіпеля, Т.Бэрда (ЗША), Дж.Дзінглі, А.Надсана, Г.дэ Пікарда (Англія), С.Грачыёці (Італія), Г.Бідера (Аўстрыя), К.Гудшміта (Германія), М Банькоўску-Цуліг (Швейцарыя), В.Сінха (Індыя). М.Нага (Нар-вегія), Ю.Сато, Ё.Накамура (Японія), А.Каўку, Ю.Лабынцава, В.Грыцкевіча, І.Ласкова (Расія). П.Ахрыменку, Р.Піўтарака (Ук-раіна). А.Лапінскене (Літва), М.Абала (Латвія) і інш.

Жыццё патрабуе пераасэнсавання старых стэрэатыпаў у ад-носінах да суайчыннікаў за мяжой, умацавання трывалых і паста-янных сувязей. аб'яднання інтэлектуальных сіл нацыі дзеля адзі-най мэты - нацыянальна-культурнага адраджэння і вываду Бела-русі з зацяжнога духоўнага і эканамічнага крызісу на натуральныя шляхі да еўрапейскай цывілізацыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]