Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ist_kult_bel.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
487.94 Кб
Скачать
  1. Умовы і асаблівасці развіцця культуры Беларусі ў другой палове 50-х – першай палове 80-х гадоў.

а) культура ва ўмовах хрушчоўскай «адлігі»:

б) пашырэннс каманднага стылю кіравання культурай і ўзмацнснне русіфікацыі духоўнага жыцця з сярэдзіны 60-х г:

XX з'езд КПСС, які адбыўся ў лютым 1956 г, азнаменаваў 7 пачатак новага этапа ў развіцці грамадства. На фоне пэўнай лібе-ралізацыі грамадства ішоў працэс барацьбы дэмакратычнай і кан-серватыўнай тэндэнцый, што выклікала разбурэнне склаўшыхся стэрэатыпаў і поглядаў. Дэсталінізацыя стварала ілюзію кардыналь-ных перамен і тым спрыяла гуманізацыі савецкай культуры. Ва ўмовах рэабілітацыі часткі рэпрэсаваных дзеячаў культуры і часо-вага паслаблення ідэалагічнага кантролю ўзнікла чарговая хваля беларускага адраджэнскага руху: паступова аднаўлялася праўда пра гісторыю навукі, літаратуры. мастацтва (літаратурна-мастац-кія аб'яднанні «Маладняк», «Узвышша», «Полымя», газета «Наша ніва» і інш). вярталася ў літаратуру творчасць рэпрэсаваных пісьменнікаў (А.Бабарэка, ЦТартны, М.Зарэцкі, Я.Пушча і інш.), «другое дыханне» набыў талент старэйшых пісьменнікаў (П.Броўкі, Я.Коласа, А.Куляшова, М.Лынькова, П.Панчанкі і інш.), таленаві-та ўвайшлі ў літаратуру першае і другое пасляваенныя пакаленні беларускіх пісьменнікаў Адраджаліся нацыянальна-самабытныя школы беларускага тэатральнага, музычнага і выяўленчага мас-тацтваў. На жаль, духоўныя пераўтварэнні мелі часовы характар. М.С.Хрушчоў сваім валюнтарызмам садзейнічаў умяшальніцтву

партыі ў творчы працэс.

Хрушчоўская лібералізацыя не закранула сталінскія догмы ў галінс нацыянальнай палітыкі і культуры 3 рэпрэсаваных бела-рускіх пісьменнікаў не быў рэабілітаваны ніхто. Русіфікацыя на-ват узмацнілася. Рабілася спроба зрабіць культурнае жыццё на-цыянальных рэспублік рускамоўным БССР у гэтым накірунку дасягнула «найлепшых» поспехаў. У пачатку 60-х г. узмацнілася ідэалагічная цэнзура друку, літаратуры, мастацтва, адукацыі, на-вукі. Ніводнае выданнс не магло пабачыць свет без дазволу Га-лоўліта пры Савеце Міністраў БССР. Пераследаваўся «абстрак-цыянізм» у выяўленчым мастацтве Цэнзура захоўвалася і на трэцім - «брэжнеўскім» - этапе раз-віцця культуры. аб чым сведчыць пастанова ЦК КПСС «Аб павы-шэнні адказнасці кіраўнікоў органаў друку, радыё. тэлебачання, кіна-матаграфіі за ідэйна-палітычны ўзровень публікуемых матэрыялаў і рэпертуару» (1969 г). Брэжнеўскае кіраўніцтва, паводлс слоў З.Шыбекі, перастала тлуміць людзям галовы камунізмам Яно за-давальнялася развітым сацыялізмам і марыла ператварыць наро-ды шматэтнічнай дзяржавы ў адзіную шэрую масу савсцкіх лю-дзей, паслухмяных, бестурботных, рускамоўных. Кіраўніцтва БССР выяўляла асаблівую прыхільнасць да ідэй выхавання новага са-вецкага чалавека. У выніку гэтага аказалася. што ніводная з саюз-ных нацыянальных рэспублік не была так зрусіфікавана. як БССР. Партыйна-бюракратычная сістэма пазбаўляла бсларускі народ натуральнага права на веданне сваёй мовы, гісторыі. культуры. Аналіз стану духоўнага жыцця нашага грамадства ў 60 - 80-я г. дазволіў З.Шыбеку ахарактарызаваць гэты перыяд як час роскві-ту беларускага беспамяцтва. Аднак абмежаванні не змаглі спыніць рост цікавасці да нацыянальных каранёў у беларускіх інтэлектуа-лаў. такіх. як гісторык Мікола Улашчык, філолаг Адам Мальдзіс, краязнавец Генадзь Каханоўскі і інш. У розных галінах навукі наза-пашваліся каштоўныя матэрыялы, якія чакалі свайго часу для больш эфектыўнага выкарыстання ў інтарэсах нацыі. У 1967 - ] 975 г. пабачыла свет 12-томная энцыклапедыя Беларусі, у якой некато-рыя артыкулы па гісторыі і літаратуры былі напісаны з нацыяналь-ных пазіцый. Кожны народ мог бы ганарыцца такім выданнем, як 5-томная «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва» (1984 - 1987 г).

З'явіліся «дысідэнты», або «іншадумцы», - людзі. якія высту-палі супраць несправядлівасці, парушэння правоў чалавека. Ідэо-лагамі дэмакратычнага руху сталі акадэмік А.Дз.Сахараў, пісьменнік А.І.Салжаніцын і інш. Найбольш вядомым бсларускім дысідэнтам быў бабруйскі рабочы Міхась Кукабяка. За адказ ад удзелу ў выбарах савецкіх уладаў, абарону правоў чалавека і асу-джэнне русіфікацыі ў публіцыстычных творах яготрымалі ў псіхіят-рычнай лячэбніцы, а затым у турме. Леанід Лыч у брашуры «Бе-ларуская ідэя ў постацях і здзейсненнях» прыводзіць і шмат якія іншыя прыклады супраціву беларусаў таталітарнай сістэме, нацыя-нальна-культурнай палітыцы ўладаў. Дысідэнцкія, патрыятычныя настроі ўсё больш пранікалі ў асяроддзе творцаў беларускай куль-туры. У канцы 1960-х - пачатку 1970-х г. з'яўляюцца pyx y абарону гісторыка-архітэктурнай спадчыны, краязнаўчы рух. фальклорны рух. Паступова зараджаецца нацыянальны рух сярод навукоўцаў. літаратараў. мастакоў. студэнтаў. Інтэлектуалы пачыналі бараніць нацыянальную культуру ў рамках існай сістэмы. Аднак нацыяналь-ны рух не стаў масавым і слаба звязваўся з дзейнасцю правабор-цаў. Актыўнай найыянальнай інтэлігенцыі было мала. Нацыяналь-ныя справы амаль зусім не краналі шырокія масы насельніцтва.

.

Асвета і навука у БССР у другой палове 50-х - першай палове 80-х гадоў.

Другая палова 50-х г. - 80-я г. XX ст. азнаменаваліся далей-шым развіццём адукацыі, спробамі шматлікіх рэформ і рэарганіза-цый Гэтаму садзейнічаў эканамічны рост краіны, звязаны з ука-раненнем ў вытворчасць дасягненняў НТР. 3 1959 г. была ўведзе-на абавязковая 8-гадавая адукацыя, а ў 70-я г. - усеагульная ся-рэдняя адукацыя. 8-гадовая адукацыя спалучалася з політэхнічным навучаннем, калі ў кожнай школе наладжвалася працоўнае наву-чанне з атрыманнем кваліфікацыі. У 60-я г. арганізуюцца групы падоўжанага дня і школы-інтэрнаты. Дрэнная політэхнічная пад-рыхтоўка вучняў (адсутнасць праграм, кадраў) прывяла да адмо-вы ў 1966 г. ад прафесійнай адукацыі ў школах. 3 сярэдзіны 70-х г. пачынаюць дзейнічаць вучэбна-вытворчыя камбінаты.

Пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі патрабаваў ука-ранення новых навучальных планаў і праграм. Узровень адукацыі наблізіўся да патрэб жыцця.

Аднак пашыраўся працэс русіфікацыі народнай адукацыі. На беларускай мове працавала ў сярэдзіне 80-х г. 23,1 % школ і 19,3 % дашкольных устаноў. Беларускія школы ў гарадах зніклі цалкам.

Павялічылася колькасць ВНУ. У 1985 г іх налічвалася 33. Сярод новых устаноў можна назваць Мінскі радыётэхнічны інсты-тут (1964 г), Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1965 г), Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1966 г), Мінскі інстытут культуры (1975 г.) і інш.

Вядучай навуковай установай рэспублікі заставалася АН БССР, якая ажыццяўляла фундаментальныя даследаванні па праб-лемах фізікі, матэматыкі, машынабудавання і аўтаматызацыі, бія-логіі і мікрабіялогіі, генетыкі, ядзернай энергетыкі, электронікі і г.д. У 1985 г. у БССР налічвалася каля 42,5 тыс. навуковых і навукова-

педагагічных работнікаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]