Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ist_kult_bel.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
487.94 Кб
Скачать
  1. Культура Беларусі ва ўмовах бальшавіцкага генацыду зо-х гадоў. Палітычныя рэпрэсіі супраць беларускай інтэлігенцыі.

Усталяванне ў СССР таталітарнага палітычнага рэжыму пры-' да дэфармацыі нацыянальна-культурнай палітыкі. Палітыка <<вялікага скачка» патрабавала хуткага і глыбокага ўкаранення сацыялістычнай ідэі ў масавай самасвядомасці. Уніфікацыя духоў-нага жыцця была несумяшчальнай з палітыкай «беларусізацыі» Удар быў нанесены найперш па нацыянальнай інтэлігенцыі, якая была аб-вінавачана ў «нацыянал-дэмакратызме». Пад гэтым тэрмінам разу-мелі ідэалогію і практыку, накіраваную на рэстаўрацыю капіталізму ў Веларусі. Аднымі з першых былі абвінавачаны А.Р.Чарвякоў, З.Ф.Жылуновіч, У.М.Ігнатоўскі. Але асноўны ўдар наносіўся сфаб-рыкаванай справай «Саюза вызвалення Беларусі» (1930-1931 г), Гэта была першая вялікая правакацыя, накіраваная супраць беларускай інтэлігенцыі: арыштаваны 108 чал. Чарговая хваля рэпрэсій пракаці-лася ў 1933 - 1934 г. (справа «Беларускага нацыянальнага цэнтра»). Самыя трагічныя наступствы мелі 1937-1938 г: расстрэльвалі амаль усіх, хто меў якое-небудзь дачыненне да беларускага нацыянальна-га руху, асветы, навукі, культуры. Страцілі жыццё 90 % работнікаў АН, большасць выкладчыкаў БДУ, работнікаў Тэатра оперы і бале-та, Дзяржаўнай філармоніі. Па падліках Я.Мірановіча, з ліку 238 бе-ларускіх літаратараў эпоху Сталіна перажылі толькі 20 творцаў. За-пнулі амаль усе арганізатары беларускага палітычнага, навуковага і культурнага жыцця 20-х г. Астатняя частка інтэлігенцыі вымушана была стаць на шлях прыстасавальніцтва да рэжыму.

Новае папаўненне работнікаў ітэлектуальнай працы склалі вылучэнцы з асяроддзя рабочых і сялян, а таксама маладыя кад-ры - выпускнікі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. За 20 - 30-я г. былі падрыхтаваны больш за 40 тыс. спе-цыялістаў з вышэйшай адукацыяй. Але ў выніку рэпрэсій была па-рушана пераемнасць пакаленняў інтэлігенцыі: маладыя кадры, якія атрымалі адукацыю ва ўмовах бальшавіцкай дыктатуры, былі паз-баўлены многіх з тых ведаў нацыянальных культурных традыцый, якімі вызначаліся іх папярэднікі.

Велізарны ўрон, нанесены інтэлігенцыі, згубна адбіўся на куль-турным развіцці ў 30-я г. і наступныя дзесяцігоддзі. Беларусізацыя была спынена. Больш таго, пачалася «контрбеларусізацыя». У 30-я г. паступова звужваецца сфера ўжывання беларускай мовы, найперш у школах, дзе перавага аддаецца рускай мове навучання. 25 жніўня 1933 г. выйшла пастанова СНК БССР «Аб зменах і спраш-чэннях беларускага правапісу». Адбылося штучнае скажэнне лек-січных і граматычных нормаў беларускай мовы, у выніку чаго яна значна наблізілася да рускай мовы. Адначасова пачалося скара-чэнне колькасці беларускамоўных школ. народных дамоў, хат-чы-тальняў, змяншэнне выдання беларускіх кніг і газет і г.д. Былі рас-пушчаны краязнаўчыя арганізацыі, спынена этнаграфічнае дасл даванне рэспублікі і музейная справа. Некаторыя з тых, хто пры-стасаваўся да новага ладу (М.М.Нікольскі, М.Я Грынблат, СЯ.Вольф-сан і інш.). пачалі чарніць вядомых прадстаўнікоў «старой» культу-ры. Паэт-дэмакрат. заснавальнік крытычнага рэалізму ў бела-рускай літарап,фы Ф.Багушэвіч быў абвешчаны «кулацкім паэтам», а філолаг-славяніст, заснавальнік беларускага мовазнаўства Я.Карскі - «вялікадзяржаўным чарнасоценцам», пісьменнікі і літа-ратуразнаўцы М.Гарэцкі і М.Каспяровіч - контррэвалюцыянерамі. Савецкая гістарычная навука для абазначэння бальшавіцкіх пераўтварэнняў у галіне культуры выкарыстоўвалатэрмін «кулыпур-ная рэвалюцыя», якая лічылася складовай часткай праграмы пабу-довы сацыялізму ў СССР. У канцы 30-х г. камуністычныя ідэолагі заяўлялі, што ў СССР, у тым ліку і ў БССР, у міжваенны перыяд быў пабудаваны сацыялізм і здзейснена культурная рэвалюцыя. У па-цвярджэнне прыводзіліся факты і лічбы пра пашырэнне дашкольных і школьных устаноў, ліквідацыю непісьменнасці сярод дарослага на-сельніцтва, развіццё сярэдняй і вышэйшай школы, фармаванне новай інтэлігенцыі, працу культурна-асветніцкіх устаноў. Падменай якас-ных паказчыкаў колькаснымі, папулярызацыяй масавых відаў твор-часці стваралася ілюзія «вялікіх» перамог у галіне культуры - «са-цыялістычнай па зместу і нацыянальнай па форме».

У 30-я г. адбываецца рост колькасці культурна-асветных ус-таноў: колькасць клубаў за 1930-1940 г. павялічылася з 266 да 1776. хат-чытальняў - з 461 да 1387. Ім надавалася важнае зна-чэнне ў справе выхавання мас у духу ідэалогіі таталітарызму Але працавалі яны дрэнна з прычыны слабасці матэрыяльна-тэхнічнай базы і нізкага ўзроўня кадраў.

Рэгулярна адбывалася чыстка бібліятэк ад нацдэмаўскай і «варожай» літаратуры - навуковых работ М.Гарэцкага, Я.Лёсіка, А.Смоліча, У.Ігнатоўскага; твораў У.Дубоўкі, Я.Пушчы, Ц.Гарт-нага і інш. Бібліятэкам даводзіўся кантрольны спіс выданняў, якія падлягалі тэрміноваму знішчэнню. Напрыклад. у спісе 1935 г зна-чылася 1778 назваў кніг. З'явіліся спецсховішчы, куды пападала забароненая літаратура.

Такім чынам, у 30-я г. элітарны культурна-духоўны працэс у савецкай Беларусі канчаткова быў адарваны ад нацыянальнай гле-бы і падпаў пад кантроль Масквы. Культурная творчасць кантра-лявалася праз створаныя Саюзы пісьменнікаў. кампазітараў. мас-такоў. архітэкгараў. Поспехі ў культурным развіцці, несумненна, былі. Аднак таталітарная палітыка 30-х г. прывяла да грубых дэфарма-цый і ў гэтай галіне. Культура развівалася больш ушыр, чым уг-лыб, не на нацыянальнай аснове, а ў супярэчнасці з ёю.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]