Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ist_kult_bel.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
487.94 Кб
Скачать
  1. Грамадска-палітычная думка. Навука (другая палова хуіі - хуш ст.)

  2. Стан адукацыі і кнігадрукавання на Беларусі ў другой палове хуіі - хуііі ст.

У другой палове XVII - першай палове XVIII ст. працягваюць дзейнічаць школы розных канфесій. Аднак памяншаецца коль-касць праваслаўных (брацкіх) школ. Пратэстанцкія школы занепа-даюць, выцясняюцца школамі каталіцкіх ордэнаў, найперш езуіцкімі. Адной з галоўных прычынаў, якія забяспечылі поспех распаўсюдж-вання каталіцызму і паланізацыі, з'яўлялася перавага ў адукацыі. Доўгі час у былой савецкай гістарыяграфіі езуіцкае асветніцтва ацэньвалася толькі адмоўна - як польска-каталіцкая экспансія. A на справе езуіты стварылі на Беларусі і Літве дастаткова высокую адукацыю, школьны тэатр, увялі прафесійнае выкладанне паэтыкі, рыторыкі і філасофіі. Цэнтрам адукацыі і навукі на Беларусі была Віленская езуіцкая акадэмія. Яна славілася ва Усходняй Еўропе талентам і вучонасцю шэрагу сваіх выкладчыкаў і выпускнікоў.

Асновай ідэалогіі Асветніцтва была думка аб першаснасці адукацыі і выхавання для лёсаў грамадства. Змены ў сістэме ас-веты былі найбольш радыкальнымі і давалі штуршок да развіцця іншым галінам культуры. Беларусь, падзеленая ў 1772 г. на дзве часткі, апынулася падзеленай і паміж дзвюма рэформамі аду-кацыі. Параўнаўчы аналіз іх вынікаў не на карысць расійскага ва-рыянта. Заходняя і цэнтральная Беларусь мела ў выніку рэформы асветы ў Рэчы Паспалітай разгалінаваную сетку свецкіх навз'чаль-ных устаноў. адметнасць якой - пераемнасць курсаў і строгая іх іерархія, перадавая для таго часу канцэпцыя навучання. настаўніц-кія і выкладчыцкія кадры, а галоўнае - зрухі ў ментальнасці на-сельніцтва. Заход абганяў усход мінімум на 2 дзесяцігоддзі. Дэсін-хранізацыя гісторыка-культурнага працэсу ў 2-х рэгіёнах Беларусі паглыбілася.

У канцы XVII ст. у глыбокім заняпадзе апынулася беларускае кірылічнае кнігадрукаванне, яшчэ стагоддзем раней вельмі бага-тае. Яно амаль цалкам канцэнтруецца ў сценах Супрасльскага ма-настыра - найбуйнейшага выдавецкага цэнтра на Беларусі і Літве. Там, у самым заходнім беларускім рэлігійна-культурным асяродку, кнігі па-ранейшаму выдаваліся і перапісваліся на мовах старасла-вянскай і старабеларускай. Але іх струменьчык не мяняў агульнай сітуацыі: у краі панавала польскае і лацінскае друкаванае слова.

  1. Архітэктура і мастацтва Беларусі хуіі - хуііі ст.

Найбольш адметным здабыткам дадзенага перыяду стаў тэатр. Беларусь набыла славу адной з самых «тэатральных» краін Еўропы. Спачатку гэта былі каталіцкія ці уніяцкія школьныя тэат-ры ў стылі барока. Пазней іх пацяснілі прыгонныя драматычныя оперныя і балетныя тэатры ў стылі класіцызму. Такія тэатры мелі князі Радзівілы ў Нясвіжы і Слуцку, М.К.Агінскі ў Слоніме, графы Тышкевічы ў Свіслачы, Зорыч у Шклове і інш.

Інтэнсіўна будаваліся касцёлы. шляхецкія палацы. У сярэдзі-не XVIII ст. адрадзіўся манументальны жывапіс. Новы падыход на-была беларуская школа іканапісу. Фармаванне шляхецкага арыс-такратычнага менталітэту, палацавае будаўніцтва. узмацненне куль-турных сувязяў з іншымі еўрапейскімі краінамі пасадзейнічалі рос-квіту параднага партрэтнага жанру ў жывапісе. Асаблівасць бела-рускай культуры класіцызму - росквіт садова-паркавага мастацт-ва. якое складала разам з палацавай архітэктурай гарманічныя ан-самблі. Рэшткі былой эстэтычнай раскошы захаваліся ў шматлікіх месцах Беларусі.

Аналіз культуры Беларусі XVII-XVIII ст. дазваляе даслед-чыкам (Т.Глушакова) зрабіць выснову аб стварэнні ў гэты час ба-гатай беларускай мастацкай культуры. У прыватнасці, менавіта ў гэтую эпоху канчаткова ўсталявалася беларуская традыцыя ў сак-ральным мастацтве. Стварэнне беларускай культуры ішло пара-лельна з усё большым замацаваннем у шырокіх масах этнічнай свядомасці. Па выразу Т.Глушаковай, гэта была эпоха паступовага '. што асабліва важна, ужо масавага народнага руху да ўсведам-лення сваёй адметнасці, да свайго самасцвярджэння.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]