Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ist_kult_bel.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
487.94 Кб
Скачать
  1. Складанасці і супярэчнасці культурнага жыцця на Беларусі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.

У духоўным жыцці беларускага грамадства другой паловы 40-х - 80-х г. паслядоўна вылучаюцца чатыры этапы: развіццё культуры ва ўмовах сталінскага таталітарнага рэжыму (40-я – першая палова 50-х г), хрушчоўскай «адлігі» (другая палова 50-х – першая палова 60-х г.), «застою» (другая палова 60-х - першая палова 80-х г), «перабудовы» (другая палова 80-х г.)

Перамога над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў другой сусветнай вайне выклікала ў першыя пасляваенныя гады (1945-1947) уздым нацыянальнай самасвядомасці. Узніклі прыкметы беларус-кага адраджэнскага руху: развіццё асветы на роднай мове, вяртан-не літаратурных, навуковых і мастацкіх традыцыяў, якія раней ад-маўляліся вульгарна-сацыялагічнай ідэалогіяй. Пазней адбываец-ца аднаўленне культу асобы І.В.Сталіна і масавых рэпрэсій, што негатыўна паўплывалі на становішча культурнай сферы. Узросшай самасвядомасці людзей супрацьстаяў ідэалагічны прэсінг супраць інтэлігенцыі. Ён быў распачаты пастановай ЦК УКП(б) «Аб часо-пісах «Звязда» і «Ленінград» (1946 г). Абвінавачванню ў фармалі-зме падверглася пісьменніцкая арганізацыя рэспублікі. Паралель-на разгортваецца кампанія па барацьбе з касмапалітызмам. Кам-панія па барацьбе л касмапалітызмам найперш закранула драма-тургію і тэатральных дзеячаў рэспублікі (Л.М.Літвінаў, В.Я.Галаў-чынер, Я.С.Рамановіч і інш.). Пад сцягам барацьбы супраць нацыя-налістычнай ідэалагізацыі мінулагаў 1946-1947 г. партыйнаекіраў-ніцтва p3cn>^iKi разгарнула крытыку поглядаў на існаванне бела-рускай дзяржаўнасці ў дасавецкія часы, на заходнееўрапейскія ўплывы на развіццё беларускай культуры і г.д.

У васьмігадовы пасляваенны перыяд праўлення Сталіна кан-чаткова склалася савецкая таталітарная культура. Большасць пісьменнікаў, мастакоў. кампазітараў уключылася ў праслаўленне Сталіна. Многія звярнуліся да тэмы вайньк партызанскага руху. Творцы павінны былі паказваць жыццё такім, якім яго хацелі ба-чыць камуністы. гэта значыць, бесканфліктным і напоўненым ве-рай у шчаслівае камуністычнае будучае. А між тым рэпрэсійны рэжым зноў набіраў абароты. Былі арыштаваны міністр асветы БССР П.В.Саевіч, пісьменнік і паэт С.І.Грахоўскі і інш. Паводле характарыстыцы У.Конана, ва ўмовах ідэалагічнага наступу стал-інізму і бальшавіцкай ідэалогіі на лепшыя здабыткі нацыянальнай і сусветнай культур Беларусь усё ж здолела захаваць частку нацы-янальна-культурнай спадчыны, аднактолькі селекцыйна, у ідэала-гічна адаптаваных формах і пад жорсткім кантролем КПБ і КДБ. У гады другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі была амаль поўнасцю знішчана матэрыяльна-тэхнічная база навукі і куль-туры. Яе аднаўленне працякала ў цяжкіх умовах і ў асноўным было завершана ў 1950 г. Разгарнулася дзейнасць АН БССР і ВНУ. Вельмі марудна аднаўлялася сістэма народнай адукацыі - не ха-пала самага неабходнага: памяшканняў для школ. настаўнікаў, сшыткаў, падручнікаў і г.д.

Пісьменнікі Беларусі зыходзілі ў гэты час з тэорыі бесканфліктнасці ў літаратуры, таму паказвалі не тое, што было. атое, што павінна было быць. Асноўнымі тэмамі былі мінулая вайна. бараць-ба за мір і працоўны подзвіг народа, недалёкае гістарычнае міну-лае (М.Лынькоў «Векапомныя дні», І.Шамякін «Глыбокая плынь», І.Меляжа «Мінскі напрамак»). Многія з беларускіх паэтаў ўслаў-лялі правадыра, апявалі ідылію кахання і г.д.

Аднавілася дзейнасць беларускіх тэатраў: імя Я.Купалы ў Мінску, імя Я.Коласа ў Віцебску. акадэмічнага тэатра оперы і ба-лета. 3 Гродна ў Мінск быў пераведзены Дзяржаўны Рускі тэатр БССР. Галоўнай тэмай з'яўлялася вайна або класіка.

Найбольшую вядомасць у сімфанічнай і інструментальнай музыцы атрымалі кампазітары М.Аладаў, А.Багатыроў, Я.Цікоцкі, М.Чуркін, Г.Вагнер і інш.

Сярод мастакоў Беларусі ў першыя пасляваенныя гадыплённа працаваў Я.Зайцаў, які ў 1948 г. стварыў карціну «Стаяць насмерць» - своеасаблівы ўступ у батальнае і эмацыянальнае палатно «Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе» {1950 г).

Таксама на тэму вайны пісалі свае карціны П.Гаўрыленка («На партызанскім аэрадроме»), А.Шыбнёў («Палонных вядуць»), Я.Ціхановіч («Дапамога Масквы партызанам»). Шэраг буйных работ стварылі беларускія скульптары З.І.Азгур. А.А.Бсмбель, А.К Глебаў. С.І.Селіханаў і інш.

У мастацтве часам праяўляліся нацыянальныя матывы. «Бе-ларусьфільм» экранізаваў купалаўскую «Паўлінку» (1952). У тэ-атры оперы і балета БССР у сталінскі час была пастаўлена опера Дз.Лукаса «Кастусь Каліноўскі». Аднак большасць падобных тво-раў не даходзіла да шырокай аўдыторыі. Створаны ў 1951 г. Бела-рускі дзяржаўны народны хор пад кіраўніцтвам Р.Шырмы трымалі ў Гродне. Вядомага фалькларыста і кампазітара крытыкавалі за нацыянальную абмежаванасць, не друкавалі складзеныя ім зборнікі J бсларускіх песень, якія абвяшчаліся сумнымі і безыдэйнымі.

Адраджэнне культурнага жыцця рэспублікі ў сярэдзіне 40-х -першай палове 50-х г. XX ст.: складанасці і супярэчнасці:

а) узмацненне ідэалагічнага дыктату і русіфікатарскіх тэндэнцый ва ўсіх сферах культурнага жыцця, ваяўнічы атэізм;

б) аднаўленне і развіццё адукацыі і навукі;

в) літаратура ва ўмовах партыйнага ўціску;

г) тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва:

д) культурна-асветніцкія ўстановы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]