Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ist_kult_bel.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
487.94 Кб
Скачать
  1. Літаратурнае жыццё Беларусі ў першай палове XIX ст.

У літаратуры адным з найбольш яркіх прадстаўнікоў ліцвінскай традыцыі з'яўляўся Адам Міцкевіч. Творчасці Яна Баршчэўскага. Яна Чачота, Тамаша Зана, Аляксандра Рыпінскага, Людвіка Кан-дратовіча (Уладыслава Сыракомлі) было ўласціва беларуска-польскае дзвюхмоўе. Усе яны паходзілі з каталіцкай ліцвінскай шляхты, ведалі беларускую мову і атрымалі сямейнае і школьнае выхаванне ў польскім (рэчпаспалітаўскім) патрыятычным духу. Для большасці з іх галоўнай заставалася польскамоўная творчасць і ідэя Польшчы як Айчыны ў шырокім сэнсе слова. Літва ўспрыма-лася як «малая радзіма». Хаця ліцвінскі патрыятызм гэтых людзей «малым» ніяк не назавеш. Любоў да Літвы, узмоцненая раман-тызмам, з'явілася асновай захаплення народнымі песнямі і леген-дамі, казкамі і паданнямі. Яны выкарыстоўвалі фальклор. звяртал-іся да народнай гістарычнай памяці, імкнуліся, каб іх творы дайшлі да народу. He без іх уплыву развівалася літаратура ў сялянскім асяроддзі, якое зберагала фальклор і мову продкаў. Тут таксама з'яўляліся паэты (Паўлюк Багрым), нараджаліся ананімныя літа-ратурныя творы.

Літаратурны працэс быў часткова прыпынены пасля падаўлен-ня Расіяй нацыянальна-вызваленчага руху 1830-1831 г, рэпрэсій бе-ларускай інтэлігенцыі. У 1840-я г. нацыянальна-літаратурны рух ад-навіўся: вышлі з друку 6 тамоў літаратурна-фальклорных зборнікаў «Сялянскіх песняў з-пад Нёмана і Дзвіны» (1837-1846) Я.Чачота. зборнік літаратурных апрацовак беларускіх казак і легендаў Я.Бар-шчэўскага «Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1844-1846), публіцыстыка Р.ГІадбярэзскага. Засна-вальнікам новай беларускай літаратуры, нацыянальных оперы і дра-матургіі стаў В.Дунін-Марцінкевіч (1808-1884). Ля вытокаў адра-джэння нацыянальнай літаратуры былі выдатныя ананімныя паэмы ў жанры народнага гратэску «Энеіда навыварат» (каля 1830-х г). «Та-рас на Парнасе» ( каля 1850-х г), спыненая ў 1828 г. урадавымі рэп-рэсіямі творчасць паэта Паўлюка Багрыма (каля 1813-1891 г).

Беларускія творы, што ўзніклі ў першай палове XIX ст., тады яшчэ не заўсёды ўсведамляліся і не ўспрымаліся як творы самастой-най нацыі. Польскамоўніыя здабыткі лічыліся належнымі Польшчы, a рускамоўныя - Расіі. Першымі самабытнасць беларускага народа прызналі ўкраінцы. У праграме ўкраінскага кірыла-мефодзіеўскага брацтва Беларусь лічылася самастойным чыннікам аг^'льнаславян-скай федэрацыі - побач з расійскім, украінскім, польскім. чэшскім. Ліберальна-асветніцкі і рамантычны этап беларускага адра джэння не выявіў усіх закладзсных ім магчымасцяў. бо гвалтоў^ на спыніўся ў выніку жорсткага падаўлення паўстання 1863 г.

  1. Музыка і тэатр першай паловы XIX ст.

Сусветную славу маюць творы выдатнага кампазітара, палі-тычнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага. Класікам польскай і беларускай музыкі стаў Станіслаў Манюшка, які нейкі час жыў у Мінску. Тут ставіліся яго оперы, у тым ліку і знакамітая «Галька». У Варшаве ж кампазітар прабыў толькі 12 апошніх гадоў свайго жыцця. Нацыянальным каларытам вызначаліся музычныя кампа-зіцыі для фартэпіяна Антона Абрамовіча («Беларускае вяселле», «Зачараваная дуда»). Слухачы былі ў захапленні ад майстэрства дзяцей В.Дуніна-Марцінкевіча- піяністаў Камілы і Міраслава.

Беларускія творы, што ўзніклі ў першай палове XIX ст., тады яшчэ не заўсёды ўсведамляліся і не ўспрымаліся як творы самастой-най нацыі. Польскамоўніыя здабыткі лічыліся належнымі Польшчы, a рускамоўныя - Расіі. Першымі самабытнасць беларускага народа прызналі ўкраінцы. У праграме ўкраінскага кірыла-мефодзіеўскага брацтва Беларусь лічылася самастойным чыннікам аг^'льнаславян-скай федэрацыі - побач з расійскім, украінскім, польскім. чэшскім. Ліберальна-асветніцкі і рамантычны этап беларускага адра джэння не выявіў усіх закладзсных ім магчымасцяў. бо гвалтоў^ на спыніўся ў выніку жорсткага падаўлення паўстання 1863 г.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]