Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ist_kult_bel.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
487.94 Кб
Скачать
  1. Лёс беларускай культуры ў гады другой сусветнай вайны.

Вывучэнне культуры Беларусі перыяду другой сусветнай вай-ны неабходна пачынаць з аналізу кулыурна-асветнай і канфесійнай палітыкі савецкіх ўладаў у Заходняй Беларусі ў 1939-1941 г. У галі-не асветы бальшавіцкія ўлады імкнуліся ^іфікаваць сістэму наву-чання ва ўсёй БССР паводле мадэлі, якая існавала на ўсходзе рэс-публікі. А гэта абазначала непазбежную русіфікацыю асветы і ў заходніх абласцяч. Але гэты курс праводзіўся асцярожна. Арганіза-ная ў 1939 г. сетка школ з нацыянальнымі мовамі выкладання адпа-вядала нацыянальнаму складу насельніцтва (у 1939/1940 г. у заходніх абласцях працавалі 4268 школ з беларускай мовай навучання. 923 -польскай, 173 - рускай, 150 - ідыш, 61 - літоўскай, 49 - украінскай). Такая палітыкавынікала з існай кан'юктуры. У сувязі з планаваным далучэннем прыбаптыйскіх краін бальшавікі імкнуліся даказать, што савсцкая ўлада не пагражае нечыім нацыяналышм інтарэсам. Сітуа-цыя змянілася ўжо ў наступным 1940/1941 навучальным годзе. С лстэма падрыхтоўкі настаўнікаў на рускай мове. выдавсцкая і кад-равая палітыка ў школах (замена мясцовага настаўніцтва. Пераважна шляхам рэпрэсій. на настаўнікаў з усходу Беларусі і Расіі) свед-чылі аб курсе на русіфікацыю адукацыі.

Папаўненнем традыцыйнага школьніцтва былі курсы грама-дзянскай адукацыі, якія вяліся на заводах, у вясковых клубах. у ВНУ спсцыяльна падрыхтаванымі групамі агітатараў. У буйных гарадах адкрываліся дамы палітасветы, у вёсках і мястэчках - дамы сац-культуры, хаты-чытальні. Савецкія ідэолагі везлі назахад горы мар-ксісцка-ленінскай літаратуры і партрэты савецкіх кіраўнікоў.

Савецкія улады многа ўвагі адводзілі кулыурнай актывізацыі грамадства. Перавагу аддавалі самадзейнасці У кожнай вялікай вёсцы арганізаваліся гурткі самадзейнікаў, дэкламатарскія конкур-сы і фестывалі рэвалюцыйнай песні. Кожны абласны цэнтр атры-маў драматычны тэатр, а Гродна - тэатр лялек, Баранавічы - ан-самбль цыганскай песні і танца. Беласток разглядаўся як вітрына савецкага жыцця. Тут быў створаны Дзяржаўны джаз БССР пад кіраўшцтвам Эдзі Разнера. Планавалася адчыніць філармонію, музычнае і мастацкае вучылішчы.

Самымэфектыўнымсродкам прапаганды камуністычных ідэа-лаў і савецкай мадэлі жыцця было кіно. За 1939-1941 г. колькасць кінатэатраў у гарадах Заходняй Беларусі павялічылася ўтрая Па вёсках качавалі кінаперасоўкі. Падобную ролю павінны былі выкон-ваць літаратура і друк. У кожным раёне была свая газета. Спачатку большасць перыядычных выданняў выходзіла на беларускай мове. Пад канец 1940 г. у друку пачала пераважаць руская мова.

Абмяжоўвалася рэлігійная дзейнасць. Ужо ў 1939 г. у ходзе наступлення Чырвонай Арміі бурыліся культавыя будынкі. царкоў-ныя землі канфіскоўваліся. Цэрквы, касцёлы, сінагогі перараблялі-ся ў кінатэатры, фабрыкі, казармы, турмы. Забаранялася выкла данне рэлігіі ў школе, ужыванне царкоўных званоў, нашэнне рэлігіь нага адзення па-за межамі храмаў. 3 мая 1940 г. царкоўныя шлн бы трацілі юрыдычную сілу. Некаторыя райвыканкамы выганя святароў на будаўнічыя работы разам з сялянамі. Фізічная прг духавенства лічылася перавыхаваннем «паразітычных элементаў» У сапраўднасці гэтабыла форма прыніжэння кліру. Многія служь целі культу абвінавачваліся ў супрацоўніцтве з былымі польсіш ўладамі і арыштоўваліся.

Рэпрэсіям былі падвергнуты і іншыя слаі насельніцтва. У паведнасці з савецкім заканадаўствам прыналсжнасць да некат рых грамадскіх саслоўяў і прафесійных груп была злачынства\ Злачынцамі лічыліся і ўсе асобы, якія да 1939 г. удзсльнічалі ў па літычным жыцці па-за структурамі камуністычных арганізацыі Вялікія страты панесла і беларуская інтэлігенцыя Пасля дамовы паміж Літвой і Савсцкім Саюзам аб перадачы Віленскай вобласці Літве (10 кастрычніка 1939 г.) былі арыштаваны віленскія бела-рускія дзеячы Антон Неканда-Трэпка. Уладзімір Самойла, Макар Краўцоў (Касцсвіч) і інш. Усе яны пазней загінулі. Вельмі трагічна склаўся лёс і самага аўтарытэтнага дзсяча беларускага руху ў Вільні Антона Луцкевіча.

Такім чынам, на працягу 1939 - 1941 r. y заходніх абласцях БССР адбывалася паступовая саветызацыя духоўна-культурнага жыцця з усімі выцякаючымі адсюль наступствамі.

Вялікія страты панесла культура Беларусі ў гады нямецка-савецкай вайны (1941 - 1945 г). Псторыкамі, філолагамі, грама-дазнаўцамі іншых накірункаў праведзена вялікая даследчая праца па вывучэнню культуры Беларусі перыяду мінулай вайны. Дасле-даванне тэмы было распачата ўжо ў ходзе вайны і працягваецца да нашых дзён. Назапашаны значны інфармацыйны багаж, які ас-вятляе наступны комплекс праблем:

  • эвакуацыю навуковых і іншых творчых кадраў рэспублікі ў розныя рэгіёны Савецкага Саюза;

  • дзейнасць работнікаў навукі і культуры Беларусі ў савецкім тыле;

  • літаратурны працэс праз аналіз твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, якія выйшлі ў ваенных умовах;

  • беларускі фальклор перыяду Вялікай Айчыннай вайны;

  • савецкае беларускае сцэнічнае і выяўленчае мастацтва ў гады вайны;

  • развіццё медыцынскіх ведаў ва ўмовах партызанскай барацьбы;

  • школьную палітыку акупантаў;

  • стварэнне савецкіх шюл у тылу ворага;

  • арганізацыю культурна-асветніцкай работы ў партызанскіх зонах і краях;

  • стварэнне франтавога, партызанскага і падпольнага друку;

  • удзел работнікаў культуры ў баявых дзеяннях партызан і на фронце;

  • аднаўленнс цэнтраў культуры і адраджэнне культурнага жыцця пасля вызвалення Беларусі;

  • аналіз урону і стратаў, нанесеных гітлераўцамі к>'льтуры захоплсных абласцей

Пры вывучэнні беларускай савецкай к>'льтуры перыяду вайны варта звярнуць увагу на пералічаныя аспекты. Культура рэспублікі за гады вайны панесла вялікія страты. Сума матэрыяльных стратаў у галіне асвсты, рэлігійнага культу і мастацтва склала 3192.5 млн. рублей. Гітлераўцы вывезлі з музе-яў Беларусі звыш 14 тыс. мастацкіх твораў сусветнага значэння. Ад рук фашыстаў загінулі сотні тысяч працаўнікоў культуры. Уда-лося выратаваць і эвакуяваць у савецкі тыл 60 навукова-даслед-чыцкіх інстытутаў і лабараторый, 6 тэатраў, звыш 20 вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установаў Беларусі.

Наакупаванай тэрыторыі Беларусі працавалі савецкія школы: тайныя школы ў раёнах, што знаходзіліся пад кантролем акупан-таў, школы ў партызанскіх зонах і краях, «лясныя» (лагерныя) шко-лы. Распаўсюджваліся падпольныя перыядычныя выданні - газе-ты, часопісы, лістоўкі, бюлетэні. Усяго ў акупаванай Беларусі вы-ходзіла каля 170 газет. У партызанскіх зонах і краях праводзіліся розныя формы культурна-масавых мерапрыемстваў: лекцыі, да-клады, палітінфармацыі, мітынгі, прагляды кінафільмаў Шырокае развіццё атрымала партызанская самадзейнасць.

У гады вайны многія з маладзейшай генерацыі пісьменнікаў былі на фронце і ў партызанскіх атрадах. Шмат хто з іх загінуў (З.Астапенка, А.Жаўрук, А Дубровіч, Л.Гаўрылаў, Р.Жалязняк, А.Мілюць, А.Ушакоў і інш). Пісьменнікі былі актыўнымі карэс-пандэнтамі франтавых і партызанскіх газет. Аператыўным і рас-паўсюджаным жанрам стала публіцыстыка. Пафасам змагання, верай у нязломны дух народа і перамогу, апяваннем мужнасці і ге-раізму вызначалася паэзія («Беларускім партызанам» Я.Купалы, «Народу-барацьбіту» Я.Коласа, «Смерць салдата», «Партызаны» П.Глебкі, «Байцам-беларусам» П.Броўкі, «Балада аб чатырох за-ложніках» А.Куляшова, вершы А.Астрэйкі, В.Таўлая, М.Танка, П.Панчанкі, К.Буйло, М.Лужаніна і інш). Героіка і цяжар вайны адлюстраваны ў эпічных творах «Сцяг брыгады» А.Куляшова, «Янук Сяліба» М.Танка, «Эдэм» З.Астапенкі. Неардынарнай з'я-вай прозы ваенных часоў сталі кнігі апавяданняў «Астап» М Лынь-кова, «Вялікае сэрца» К.Чорнага. У акупаваным Мінску ў 1944 г. выйшла кніга вершаў Н.Арсенневай «Сягоння», дзе вайна прад-стае як агульная трагедыя чалавецтва.

3 пачаткам вайны большасць тэатраў спыніла сваё існаванне. У вядучых эвакуяваных у савецкі тыл тэатрах Беларусі арганізоў-валіся і дзейнічалі франтавыя тэатральныя брыгады.

Беларускія кампазітары ваеннага часу працавалі галоўным чынам у галіне вакальнай музыкі. Створаны харавыя заклікальна-гсраічныя масавыя песні ў духу паходнага марша («Калі над Ра дзімай» А Багатырова. «Песня беларускіх партызан» Я.Цікоцкага на словы П.Броўкі і інш), драматычныя маналогі («Дарагая мая Беларусь» А.Багатырова на словы П.Панчанкі, «Партызанам Па-лесся» Я.Цікоцкага на словы М.Машары), песні і рамансы, у якіх перадаюцца асабістыя перажыванні, звязаныя 3 падзеямі вайны («Помню, помнютыя росы» І.Любана на словы К.Крапівы, «Над пушчаю вечар» Р.Пукста на словы П.Панчанкі і інш). Асаблівае месца ў вакальнай музыцы тых гадоў належыць лірыцы. Пранік-нёнасць і душэўная цеплыня характэрны рамансам Р.Пукста «Шоў-кавыя травы» на словы А.Астрэйкі і «Як у лесе зацвіталі» на сло-вы Я.Купалы. Значныя поспехі дасягнуты ў музычных творах буй-ных жанраў: кантата для хору, салістаў і аркестра «Беларускім партызанам» А.Багатырова на словы Я.Купалы, сімфонія-балада «У суровыя дні» М.Аладава. опера «Алеся» Я.Цікоцкага на лібрэ-

та П.Броўкі і інш.

У гады вайны многія беларускія мастакі сталі ўдзельнікамі ваенных дзеянняў, таму вялікую каштоўнасць маюць іх замалёўкі, зробленыя на фронце, у партызанскіх атрадах. Суровая праўда вай-ны, мужнасць народа, барацьба партызан адлюстраваны ў тэма-тычных карцінах І.Ахрэмчыка, Я.Зайцава, М.Абрыньбы, М.Філіпо-віча і інш. Значнае месца ў мастацтве гэтага часу займаў партрэт, дзе ў жывапісе, графіцы і скульптуры створаны вобразы ўдзельні-каў вайны, прадстаўнікоў інтэлігенцыі (У.Хрусталёў, Я.Зайцаў, І.Ах-рэмчык, З.Азгур, А.Бембель і інш.). Падчас вайны многія жывапіс-цы звяртаюцца да пейзажа, каб выказаць любоў да роднай зямлі (В.Бялыніцкі-Біруля, П.Гаўрыленка, У.Кудрэвіч).

Практычна да пачатку 90-х гадоў грамадазнаўцы рэспублікі не маглі да канца шчыра і аб'ектыўна гаварыць у друку аб многіх працэсах нашага мінулага, у тым ліку і ў культуры Беларусі ваен-ных гадоў. 3-за ідэалагічнага ўціску пракгычна ўсе цёмныя бакі савецкай рэчаіснасці (у тым ліку і тыя. якія тычацца культуры пе-рыяду мінулай вайны) адкрытаму абмеркаванню не падлягалі. У публікацыях пераважалі пафас і паэтыка, апалагетыка падыхо-даў уладаў да вырашэння творчых праблем.

Толькі ў публіцыстыцы і ў шэрагу іншых публікацый апошня-га дзесяцігоддзя ўзняты праблемы:

- сапраўдных прычынаў трапчнай гібелі ў чэрвені 1942 r. y

Маскве Янкі Купалы;

  • знішчэння сталіністамі ў перадваенныя і ваенныя гады значнай часткі творчай інтэлігенцыі рэспублікі, пакугаў людзей, што прайшлі сталінскія канцлагеры:

  • татальнага сталінскага ідэалагічнага кантролю і ціску ў духоўнай сферы;

  • узмацнення русіфікацыі на Беларусі ў 1944-1945 г.;

  • культурных страт не толькі ад бясчанстваў знешняга ворага. алс і з прычыны складаных, яшчэ не асэнсаваных да канца працэсаў, што адбываліся ўнутры краін;

  • рэлігійнага жыцця ў гады вайны і інш.

Пераважная доля ўвагі даследчыкаў па вядомых прычынах I была нададзена вывучэнню беларускай савецкай культуры, куль-туратворчай дзейнасці людзей, якія былі эвакуяваны на Усход і ўліліся ў Чырвоную Армію, дзейнічалі ў складзе партызанскіх фар-маванняў. у зоне іх кантролю. у савецкім падполлі. У 40-80-я гады можна канстатаваць толькі адзінакавыя спробы даследчыкаў ад-люстраваць культурны працэс у мясцовасцях, якія кантраляваліся гітлераўцамі (восень - зіма 1941 г. - амаль уся Беларусь, 1942 -першая палова 1943 г. - яе значная частка), у т. зв. «калабарацыя-нісцкім» асяродзі. У большай ступені гісторыкамі была закрану-тая школьная справа, якая наладжвалася ў 1941-1944 г. у Беларусі акупантамі і дзеячамі беларускага нацыянальнага антыкамуністыч-нага руху, што пайшлі на супрацоўніцтва з імі (асвятленне гэтага пытання ў большасці выпадкаў падавалася з артадаксальна-баль-шавісцкіх і агульна-абвінаваўчых пазіцый). Толькі ў апошні час у гэтым накірунку пачалі з'яўляцца працы новага ўзроўню: даследа-ванні Ю.Туронка, С.Жумара, З.Шыбекі і інш.

У гэтых выданнях па-новаму ацэньваецца супрацоўніцтва бе-ларускіх нацыянальных дзеячоў з акупантамі. З.Шыбека, напры-клад, адзначае, што гэта быў крок адчаю. які ва многім абумоўліваў-ся папярэднім нацыянальным прыгнётам. Гэта было супрацоўніцтва са сцятымі зубамі. Згодна міжнароднаму праву, такое супрацоўніцт-ва не лічыцца злачынствам, бо яно не скіроўвалася супраць уласна-га народа. Беларускіх нацыяналістаў няма падстаў лічыць калаба-рацыяністамі, гэта значыць, аднадумцамі нацыстаў Супрацоўніцтва беларусаў з нацыстамі можна разумець толькі як адну з праяў тра-гедыі народа. Паводле меркаванняў шэрагу замежных даследчы-каў другой сусветнай вайны, супрацоўніцтва савецкага насельніцт-ва з акупантамі ў шэрагу выпадкаў трэба разглядаць як рух супраць сталінізма і за ўсталяванне нацыянальных дзяржаў.

У 1941-1944 г. натэрыторыі Беларусі выходзіла каля 100 ле-гальных перыядычных выданняў, у тым лік>' каля 50 беларускіх газет, часопісаў. календароў і розных бюлетэняў. У перыядычных выданнях выкрываліся сталінскія злачынствы. друкаваліся гістарычныя і этнаграфічныя матэрыялы За гады акупацыі было на-пісана каля 60 му іычных твораў (Аляксей Туранкоў, Мікола Кулі-ковіч-Шчаглоў. Мікола Равенскі), дзесяткі вершаў (Наталля Ар-сеннева, Майсей Сяднёў). Беларускай інтэлігенцыі ўдалося выха-ваць цэлы пласт нацыянальна свядомай моладзі, большасць якой была выштурхнута вайной у замежжа. На доўгія гады бальшавіц-кай дыктатуры беларуская ваенная эміграцыя стала адзіным ася-родкам мэтанакіраванага захавання нацыянальных каштоўнасцей, якія зараз уключаюцца ў агульнанацыянальны скарб.

Зявіліся новыя ацэнкі дзейнасці Вільгельма Кубэ. На думку Ю.Туронка, Кубэ паспрыяў адраджэнню падаўленых у 30-я г. на-цыянальных пачуццяў беларусаў і ідэалу іх дзяржаўнай незалеж-насці. Аднак паводзіны «беларускага гаўляйтара» грунтаваліся на тактычных разліках. Вынікі цывільнага праўлення - гэта арганіза-цыя школьніцтва (у 1942 г. натэрыторыі цывільнага кіравання дзей-нічала 3,5 тыс. школ, каля 30 беларускіх гімназій), СБМ, культур-най і выдавецкай дзейнасці (усяго выяўлена 117 беларускіх кніг і брашур), беларусізацыя царкоўнага жыцця і, нарэшце, БНС, Камі-тэт Даверу і БЦР, якія, хоць і не атрымалі да канца акупацыі фар-мальнага прызнання ў Берліне як органы нацыянальнага прадстаў-ніцтва, фактычна ўсё ж такі адыгрывалі гэтую ролю. Яны стваралі магчымасці для ўзмацнення і распаўсюджання нацыянальнай свя-домасці беларусаў, для арганізацыі нацыянальнага грамадскага жыцця. Русіфікатарская палітыка савецкіх уладаў з'яўляецца най-важнейшым элементам для ацэнкі пазіцыі і дзейнасці беларускіх палітычных колаў і той часткі грамадства, якая ва ўмовах нямец-кай акупацыі імкнулася да захавання і ўзмацнення нацыянальнай самабытнасці. Вопыт падказваў ім, што даваенныя прынцыпы са-вецкай нацыянальнай палітыкі не зменяцца і пазней, а пасляваен-ная рэчаіснасць пацвердзіла гэтыя прагнозы. Таму, з пункгу гле-джання нацыянальных інтарэсаў, іх дзеянні былі апраўданыя, няг-ледзячы на тое, што яны не маглі прывесці да стварэння самастой-най беларускай дзяржавы. Гэтай ацэнкі, паводле меркавання Ю.Ту-ронка, не мяняе факт нацысцкага генацыду, паколькі не меншай была колькасць ахвяр сталіншчыны.

Я.Мірановіч звяртае ўвагу на тое. што ў выпадку Беларусі дру-гая сусветная вайна мела таксама і далейшыя адмоўныя наступ-ствы. Краіна засталася без нацыянальнай эліты, частка якой загіну-ла падчас акупацыі, частка эвакуіравалася 3 нямецкай арміяй. a ac-татнія неўзабаве апынуліся ў савецкіх канцэнтрацыйных лагерах. У Беларусі нс засталося сіл, якія маглі хаця б прыпамінаць аб ідэі не залежнасці. аб сваіх нацыянальных сімвалах. Усё гэта было скам-праметаванас ў час нямецкай акупацыі, што старанна выкарыста-ла савецкая прапаганда, прадстаўляючы кожную думку аб Бсла-русі, якая не была часткай савецкага свету, як нацыянальную здраду і праяву нацыяналістычна-фашысцкай тэндэнцыі. Змаганне паміж савецкім і нацыянальным інтарэсамі не закончылася ў 1944 г Пе-раможны савецкі бок пачаў знішчаць усё, што ў будучым магло б паспрыяць адраджэннюбеларускіх нацыянальных імкненняў

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]