Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ist_kult_bel.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
487.94 Кб
Скачать
  1. Літаратура і мастацтва у бсср у другой палове 50-х - першай палове 80-х г.

Складана і супярэчліва развівалася беларуская пітаратура. У час хрушчоўскай «адлігі» разгарнулася дыскусія ў пісьменніцкім асяроддзі аб месцы пісьменніка ў жыцці грамадства, яго праве на індывідуальны стыль і інш. Новыя матывы аб адказнасці чалавека за свае справы ўвасобіліся ў рамане І.Шамякіна «Крыніцы». у тво-рах А Адамовіч, Я.Брыля. Я.Скрыгана і інш. У 6()-я г.выходзяць «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» І.Мележа, «Засценак Малінаўка» А.Чарнышэвіча. «Ha парозебудучыні» М.Лобана. «Ка-ласы пад сярпом тваім» У Караткевіча.

Найболын распрацаванай тэмай у літаратуры стала тэма Вя-лікай Айчыннай вайны. Аўтары перайшлі да раскрыцця псіхалогіі чалавека на вайне (В.Быкаў, Я.Брыль, А.Адамовіч, І.Навуменка, І.Чыгрынаў). Актуальнай заставаліся пстарычная тэматыка, лёс вёскі ў эпоху НТР, жыццё індустрыяльнага горада і інш.

Актывізацыі літаратурнага жыцця Беларусі садзейнічала вяр-танне да творчай дзейнасці былых вязняў ДУЛАГа: А.Аляксанд-ровіча, Ю.Гаўрука, С.Грахоўскага, У.Дубоўкі, А.Звонака, С.Шуш-кевіча і інш. 3 1956 г. аднаўляецца прысуджэнне Ленінскіх прэмій за найбольш таленавітыя работы ў галіне мастацтва і літаратуры. '$ Яе атрымалі П.Броўка за зборнік вершаў «А дні ідуць...», І.Мележ за трылогію «Людзі на балоце», М.Танк за зборнік вершаў «Нарачанскія сосны».

Якую пазіцыю заняла літаратура ва ўмовах пераходу да за-стойных з'яў і ідэалагізацыі культуры на мяжы 60 - 70-х г. XX ст.? У большасці пісьменнікаў пачуццё самааховы ўзяло всрх над пісьменніцкім абавязкам. Прынцып адзяржаўлення літаратуры за-ставаўся непарушным, аўсхваленне курсу партыі - свяшчэнным. Менавіта таму пісьменнікі аказаліся ў ліку праціўнікаў захавання падсобных гаспадарак калгаснікаў, якія выстаўляліся праяўлен-нем мяшчанства («Лявоніха наарбіце» А.Макаёнка і інш.) Воблік чалавека светлага будучага літаратура звязвала з абстрактным калектывізмам. Але былі і тыя, хто адстойваў свае погляды. напрыклад, В.Быкаў, А.Адамовіч, А.Наўроцкі і інш. У 1969 - 1970 г. В.Быкаў і А.Карпюк папалі «пад увагу» Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР і толькі асабістае заступніцтва П.М.Машэрава вызваліла іх ад рэпрэсій.

У 70-я - пачатку 80-х г. XX ст. у літаратуру прыйшло новае пакаленне літаратараў, свабоднае ад грузу сталінскага мінулага (Г.Далідовіч. А.Дудараў, В.Іпатава, У.Некляеў і інш).

Колькасць тэатраў у БССР павялічылася з 11 у 1960 г. да 17 у 1985 г. Але толькі тры з іх дзейнічала на беларускай мове. Значнай падзеяй стала адкрыццё ў 1971 г. Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі, а ў 1982 г. - Тэатра-студыі кінаакцёра. Асабліва цесна супрацоўнічаў з беларускімі драматургамі Беларускі дзяржаўны тэатр імя Я.Купалы. На яго сцэне былі пастаўлены спектаклі «Тры-бунал». «Таблетку пад язык», «Зацюканы апостал» А.Макаёнка, «Апошні шансц» В.Быкава. «Плач перапёлкі» І.Чыгрыкава. «Рада-выя» А.Дударава.

Псрыяд другой паловы 50-х - 80-х г. лічыцца паспяховым у развіцці муіычнага мастацтва Бсларусі. Былі напісаны і пастаўле-ны оперы Ю.Семенякі «Калючая ружа» (1960 г), «Калі ападае лісцё» (1968 г). «ЗоркаВенера»(1970 г), Г.Вагнера«Сцяжынкаюжыцця» (1980 г.), Д.Смольскага «Ф.Скарына», С.Картэса «Матушка Ку-раж» (1982 г). 3 вялікім поспехам прайшлі ў 1967 г. замежныя гас-тролі Цымбальнага ансамбля на чале з І.Жылуновічам, кіраўніком Ансамбля народных інструментаў. Вялікую папулярнасць у 70-х г. набыў эстрадна-фальклорны ансамбль «Песняры». У песенным жанры плённа працавалі У.Буднік, Л.Захлеўны. В.Іваноў, І.Луча-нок, Э.Ханок і інш.

У выяўленчым мастацтве з'явіліся новыя імёны - А.Аніш-чык, В.Грос, Л.Гумілеўскі, М.Данцыч, У.Стэльмашонак і інш. У гэты час партыйная ідэалогія разгарнула барацьбу з абстракцыя-нізмам і фармалізмам. Крытыцы быў падвергнуты Л.Шчамялёў за твор «Эстонскія рыбакі». Мастак А.Мамшэўскі, маладыя скульп-тары В.Грос і М.Якавенка былі абвінавачаны ў «адыходзе ад жыц-ця» за творы «Рыбак» і «Рыбочы».

У 70 - 80-я г. XX ст. у выяўленчае мастацтва прыйшлі Г.Бу-раўкін, М.Бушчык, А.Кішчанка, А.Марачкін, В.Янушкевіч і інш. Асаблівую вядомасць атрымалі творы М.Савіцкага - былога вяз-ня канцлагера - «Віцебскія вароты", «Партызанская мадона». «Партызаны» і інш. Трагічны лёс напаткаў мастака-мадэрніста з Рэчыцы А.Ісачова. У 32 гады ён памёр, так і не дачакаўшыся прызнання на радзіме. На захадзе давялося ратавацца беларускім авангардыстам В.Паўлоўскаму і Т.Коншы.

У скульптурным мастацтве з другой паловы 1950-х г. даміну-ючай становіццатэндэнцыя стварэння мемарыяльных комплексаў. Сусветную вядомасць набылі мемарыяльна-архітэктурныя комп-лексы «Хатынь» (скульптар С.Селіханаў), «Брэсцкая крэпасць-ге-рой» (кіраўнік творчага калектыву А.Кабальнікаў). Група скульп-тараў на чалс з А.Анікейчыкам стварыла ўдалы помнік Я.Купалу ў Мінску Помнік Я.Коласу ў сталіцы зрабіў З.Азгур, помнік Ф.Ска-рыну ў Полацку - А.Глебаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]