Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ist_kult_bel.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
487.94 Кб
Скачать

2. Прыняцце і распаўсюджвашіе хрысціянства. Рэліігійна-асветніцкія дзеячы ў IX – першай палове XIII ст.

Распаўсюджанне хрысціянства на старажытнабеларускіх землях стала адным з вызначальных фактараў іх гісторыі ўвогуле і развіцця культуры ў прыватнасці. У перыяд хрысціянізацыі (X—XIII ст.) сцвярджаліся новыя хрысціянскія каштоўнасці. Мастацкая твор-часць характарызавалася спалучэннем стыхійных творчых парываў яшчэ не зжыўшага сябе паганства і ўзораў. прыўнесеных з Візан-j <у тыі. У культурнайтворчасці пераважаластваральная функцыя.

«Жыццё Еўф-расінні Полацкай» (верагодны аўтар - Звеніслава (у манастве Еў-праксія), асветніца, дачка полацкага князя Барыса, дваюрадная сястра Еўфрасінні).

У XII ст Еўфрасіння Полацкая. заснавальніца полацкіх цэрк-ваў і манастыроў адна з першых пісьменніц і настаўніц старажыт-най Беларусі, стварыла кніжна-асветніцкі цэнтр у Полацку, дзе вы-даваліся рукапісныя біблейскія і іншыя кнігі. 3 яе імем звязана твор-часць аднаго з першых нашых гістарычных мастакоў - Лазара Богшы. які зрабіў у 1161 г. для Еўфрасінні напрастольны крыж, выдатны твор ювелірнага мастацтва.

Пра высокі ўзровень адукацыі, паэтычнага і красамоўніцкага мастацтва старажытнай Беларусі сведчаць імёны царкоўных пісьменнікаў і хрысціянскіх асветнікаў, якіх далі нашыя продкі, -Клімента Смаляціча, Аўраамія Смаленскага і Кірылы Тураўскага.

3. Архітэктура і мастацтва ў IX - першай палове XIII ст.

У XII ст склаліся дзве школы дойлідства ў Беларусі - поланкая і гара-дзснская Першая з іх была вынікам сінтэзу візантыйскіх кананічных традыцый і мясцовага дойлідства Архітэктура гарадзенскай шко-лы складвалася пад уплывам візантыйскай, заходнееўрапсйскай (раманскай) манументальнай архітэктонікі. а таксама самабытных мясцовых традыцый. Выдатны мастацтвазнаўца Мікалай Шча-каціхін вылучаў таксама смаленскую школу дойлідства.

Мастацтва Беларусі IX—XIII ст. - з'ява надзвычай склада-ная, шматпланавая і неардынарная. У гэты перыяд нараджалася прафесійнае мастацтва: жывапіс, кніжная графіка. 3 царкоўнай ар-хітэктурай арганічна спалучаўся манументальны жывапіс у славя-на-візантыйскім стылі. Фрэскі, мазаікі, іканастасы асноўныя віды выяўленчага мастацтва ў ХІ-ХШ ст. Яны запаўнялі плошчу ўнут-раных паверхняў сцен і калонаў полацкіх, віцебскіх, смаленскіх і іншых храмаў. Роспісы захаваліся толькі на трох помніках: фраг-ментарна ў Сафійскім Саборы і Барысаглебскай (Каложскай) царк-ве ў Гродне і практычна цалкам у царкве Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.

4. Пісьменства. Літаратура. Фальклор ў IX - першай палове XIII ст.

Першай формай духоўнай творчасці нашых продкаў была язычніцкая міфалогія. Міфалогія - сукупнасць міфаў, старажыт-ных апавяданняў, якія ў фантастычнай, алегарычнай форме аба-гульнена адлюстроўваюць жыццё прыроды і людзей. Узнікшая ў дахрысціянскуто эпоху, язычніцкая міфалогія не была знішчана хрыс-ціянскай цывілізацыяй, а дапасавалася да яе і ўрасла ў хрысціянс-кую абраднасць і культуру. Міфалогія, апрацаваная творча-мастац-кай народнай фантазіяй, і знітаваныя з ёй аўтэнтычныя абрады, ёсць гістарычна першы этап духоўнай культуры.

Пасля прыняцця хрысціянства развівалася пісьменнасць, ад-бывалася станаўленне мастацкай літаратуры і рукапіснай кніжнай культуры.

Асноўнай крыніцай літаратурна-мастацкіх сюжэтаў, вобразаў, філасофскіх, багаслоўскіх і этнічных ідэй быпаБіблія. У IV—XIII ст. зявіліся рэгіянальныя пераклады біблейскіх кніг - сірыйскіх, арабскіх, персідскіх і іншых. у тым ліку пераклад на царкоўнасла-вянскую мову асветнікамі Кірылам і Мефодзіем (IX ст). Свае скрыпторыі (рукапісна-выдавецкія цэнтры) мелі манастыры, епіс-капскія кафедры. Там жа былі і школы, у якіх навучалі дзяцей пісьменнасці, мастацтвам і навукам. Пра сталую біблейскую тра-дыцыю Беларусі сведчаць высокамастацкія ілюстраваныя помнікі рукапіснай кнігі - евангеллі Тураўскае (XI ст), першае і другое Полацкія (ХІІ-ХШ ст.) і інш.

Пераходныя жанры ад царкоўнай да свецкай літаратуры ў Беларусі ў гэты час - гэта жыцці святых. патрыстыка (зборнікі твораў айцоў царквы), маральна-філасофскія зборнікі афарызмаў з Бібліі і інш. Вяршыняй мастацкай сярэднявечнай літаратуры лічыцца вядомы ва ўсім свеце твор «Слова пра паход Ігаравы» (каля 1185 -1186 г.) - помнік, агульны для ўсіх усходніх славян. У ім змешчаны звесткі пра полацкіх князёў. з іх асабліва цікавыя пра Усяслава. Першы гістарычны твор беларускай літаратуры, які па сваіх вар-тасцях набліжаецца да «Слова пра паход Ігаравы» - «Жыццё Еўф-расінні Полацкай» (верагодны аўтар - Звеніслава (у манастве Еў-праксія), асветніца, дачка полацкага князя Барыса, дваюрадная сястра Еўфрасінні).

У XII ст Еўфрасіння Полацкая. заснавальніца полацкіх цэрк-ваў і манастыроў адна з першых пісьменніц і настаўніц старажыт-най Беларусі, стварыла кніжна-асветніцкі цэнтр у Полацку, дзе вы-даваліся рукапісныя біблейскія і іншыя кнігі. 3 яе імем звязана твор-часць аднаго з першых нашых гістарычных мастакоў - Лазара Богшы. які зрабіў у 1161 г. для Еўфрасінні напрастольны крыж, выдатны твор ювелірнага мастацтва.

Адкрыццём усходнеславянскай хрысціянскай культуры сталіле-тапісы. Самым раннім быў Полацкі летапіс ХІ-ХШ ст. Ён не збярог-ся, але ім карыстаўся В.Тацішчаў аўтар «Гісторыі Расійскай». Фраг-менты гэтага беларускага летапісання ўвайшлі ў «Аповесць мінулых гадоў», «Іпацеўскі летапіс» і іншыя гісторыка-літаратурныя творы.

Пра высокі ўзровень адукацыі, паэтычнага і красамоўніцкага мастацтва старажытнай Беларусі сведчаць імёны царкоўных пісьменнікаў і хрысціянскіх асветнікаў, якіх далі нашыя продкі, -Клімента Смаляціча, Аўраамія Смаленскага і Кірылы Тураўскага.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]