Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ist_kult_bel.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
487.94 Кб
Скачать
  1. Развіццё друку ў Беларусі ў другой палове XIX - аачатку XX ст.

Культурна-нацыянальнае адраджэнне ініцыіравалі нелегальная партыя Беларуская Сацыялістычная Грамада (БСГ, 1903-1918) і яе неафіцыйны орган штотыднёвік «Наша Ніва» (1906-1915). Таму гэты перыяд адраджэння часам называюць «нашаніўскім». «Наша Ніва» была не толькі першай рэгулярнай беларускай грамадска-палітычнай, эканамічнай і літаратурнай газетай, але і грамадскім інстытутам нацыянальнай культуры. На яе старонках складва-ліся лексічныя і граматычныя нормы новай беларускай літаратур-най мовы, дыферэнцыраваліся асноўныя жанры нацыянальнай літа-рат>'ры (паэзія, мастацкая проза, драматургія, публіцыстыка, літа-ратурна-мастацкая крытыка, навукова-папулярныя творы), абгрун-тоўвалася ідэя беларускага адраджэння.

На старонках газеты распрацоўвалася тэорыя беларускай культуры, выкрываліся антынавуковыя погляды аб зліцці меншых народаў з большымі. «Наша Ніва» даводзіла. што асіміляцыя на-носіць велізарную шкоду не толькі беларускай, але і сусветнай куль-туры Газета пераконвала. што тварыць культ>'рныя рэчы сусвет-най вартасці можна толькі на свасй роднай мове. «Наша Ніва» была сапраўды народнай газетай, адной з самых дэмакратычных у та-гачаснай Расіі Яна ніколі не дазваляла сабе зняважлівых выказ-ванняў наконт іншых нацый. Больш таго, яна нястомна згадвала аб неабходнасці шанаваць правы кожнага народа, шырока выкары-стоўваць здабыткі рускай, польскай і ўкраінскай культ\ф.

Рэдакцыя «Нашай Нівы» (браты Антон і Іван Луцкевічы, Аляк-сандр Уласаў, Янка Купала, Вацлаў Ластоўскі і інш.) разам з аў-тарскім актывам газеты выконвалі функцыю каардынацыйнага цэнтра, які надаваў усёй культурна-адраджэнскай дзейнасці аргані-зацыйнае адзінства і планамернасць. Іван Луцкевіч збіраў унікаль-ныя матэрыялы для Беларускага музея (выдзеліўся ў самастой-ную ўстанову ў 1921 г). Вацлаў Ластоўскі выдаў у Вільні ў 1910 г. «Кароткую гісторыю Беларусі», дзе рабілася першая спроба кан-цэптуальнага погляду на беларускую мінуўшчыну. Рыхтаваліся першыя беларускія падручнікі: «Першае чытанне

для дзетак беларусаў» Э.Пашкевіч-Цёткі (1906), «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я.Коласа (1909). Вакол «Нашай Нівы» аб'ядналіся беларускія пісьменнікі (Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Алесь Гарун, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі і інш), крытыкі і публіцысты, сотні вясковых, местачковых і гарадскіх карэспандэнтаў. Іх намаганнямі і была створана беларуская літаратурная класіка. Ёй было наканавана быць у авангардзе духоўнай творчасці народа, кампенсаваць недастатковую выяўленасць у той час іншых відаў нацыянальнага мастацтва, філасофскай і сацыяльна-палітычнай думкі. Hi ў воднай з гэтых галін культуры беларусы не мелі творчых індывідуальнасцяў такога маштабу, як Купала, Колас, Багдановіч. Калісьці Гегель зазначыў, што паэзія квітнее ва ўсіх народаў, жывячыся з фальклорных крыніц і засвойваючы вопыт суседніх вялікіх літаратур, у той час як для іншых відаў прафесіянальнай культуры патрэбны высокі ўзровень нацыянальнага самавызначэння, уключаючы сваю дзяржаўнасць. Таму ў духоўным плане сучасная беларуская нацыя была падрыхтавана яе класічнай літаратурай, якая ўключала наш народ у еўрапейскі культурны працэс.

У той перыяд увогуле быў створаны рэгулярны беларускі друк. Акрамя «Нашай Нівы» выходзілі газеты «Наша доля», «Беларус», «Гоман», часопісы «Саха», «Лучынка», альманахі «Маладая Бела-русь», «Калядная пісанка», «Вялікодная пісанка». беларускія ка-лсндары. Стваралася і нацыянальнае кнігадрукаванне. Пры рэдак-Цыі «Нашай Нівы» існавала выдавецтва. 3 1910 г. пачаў выходзіць вельмі папулярны тады сярод сялян «Беларускі каляндар». У 1912 ссльскагаспадарчы аддзел «Нашай Нівы» перарос у самастойны] часопіс «Саха». 3 канца 1913 г. ён выдаваўся ў Мінску. Тут жаі зявіўся яшчэ адзін гадаванец нашаніўцаў - літаратурны месячнікі для моладзі «Лучынка». які рэдагавала Цётка. Найбуйнейшас бс-І ларускае выдавсцтва было заснавана В.Іваноўскім у Пецярбургуі пад назвай «Загляне сонца і ў наша ваконца» адразу ж пасля скаса-І вання ў снежні 1904 г. абмежавання для нярускіх моваў. АкрамяІ таго беларускія выдавецтвы дзейнічалі ў Мінску («Мінчук») і ВільніІ («Наша хата». «Палачанін», «А.Грыневіч»). Сярод фундатараўі «Нашай Нівы», іншых беларускіх выданняў былі буйныя земле-J ўласнікі Э.Вайніловіч, Р.Скірмунт, М.Радзівіл.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]