Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ist_kult_bel.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
487.94 Кб
Скачать
  1. Новыя тэндэнцыі ў кніжнай культуры хуі - першай паловы хуіі ст. Развіццё кнігадруку.

Найбольш ранняя праява рэнссансавых тэндэнцый сярод славянаў у галіне кніжнай справы - выданне ў 1491 г. у Кракаве Швайпольтам Фіёлем. немцам па паходжанню, богаслужбовых зборнікаў для праваслаўнай царквы «Актоіха» і «Часаслова» - пср-шых кірылічных кнігадрукаў нацаркоўнаславянскай мове. Яны віда-вочна адрасаваліся праваслаўнаму насельніцтву Вялікага княства Літоўскага, пра што выразна сведчыць іх змест.

Найбольш выдатнаю праяваю рэнесансавай культуры Беларусі, этапнаю з'яваю ў развіцці нашага кнігадрукавання і наогул усёй бе-ларускай культуры стала дзейнасць беларускага і ўсходнеславян-скага першадрукара, вучонага-гуманіста, асветніка, перакладчыка, пісьменніка і мастака Ф.Скарыны. Скарына пераклаў на белару-скую мову і надрукаваў у 1517—1519 г. у Празе Чэскай 23 кнігі Бібліі. Скарынава Біблія выйшла ў свет раней за нямецкую Лктгэраву. Яна стала першай друкаванай Бібліяй ва ўсходне- і паўднёваславянскіх народаў. Яна з'явілася амаль на паўстагоддзя раней за польскую Біблію. Першая друкаваная кніга ў расійцаў выйшла на 47 гадоў пазней за нашую. Біблія Скарыны - шэдэўр выдавецкага мастайт-ва. Вярнуўшыся на Радзіму, Ф.Скарына каля 1521 г. заснаваў дру-карню ў Вільні, дзе працягваў сваю выдавецкую справу.

Па шляху Скарыны пайшлі друкары-асветнікі Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, CmjcjwH Зізаній, браты Кузьма і Лукаш Мамоні-чы, Іван Федаровіч (Фёдараў), Пётр Мсціславец і інш. Першая на сучаснай тэрыторыі нашай краіны друкарня была створана ў Бярэсці Мікалаем Радзівілам Чорным ў 1553 г. Тут выдадзена на польскай мове знакамітая «Радзівілаўская Біблія» - шэдэўр кнігадрукарскага мастацтва. Першая на Беларусі друкарня, якая карысталася кіры-лаўскім шрыфтам, пачала дзейнічаць у 1562 г. у Нясвіжы, дзе асветнік-гуманіст Сымон Будны выдаў па-беларуску «Катэхізіс» і «Пра ап-раўданне грэшнага чалавека перад Богам». У XVI - першай палове XVII ст. у межах этнічнай Беларусі існавала прыкладна 30 друкарняў (каля 15 друкарняў дзейнічалі ў Вільні, а таксама Берасці, Нясвіжы. Полацку. Мінску, Магілёве, Лоск^', Любчы, Заблудаве, Пінску, Супраслі. Цяпіне, Куцейне, Ашмянах і інш. гарадах і мястэчках). Падлікі свед-чаць, што да канца XVI ст. у Беларусі і за яе межамі для насельніцтва беларускіх земляў было выдадзена каля 400 назваў кніг. наклад якіх склаў звыш 300 тыс. асобнікаў на старабеларускай. царкоўнаславян-скай, польскай, лацінскай і інш. мовах. Вядомы даследчыкславянска-га друю,' ЮЛабынцаў слушна адзначаў вядучую ролю беларускай (кірылічнай) кнігі эпохі Адраджэння сярод шэрагу еўрапейскіх краі-наў. Паводле яго абгрунтаванай высновы. «беларуская кірылічная дру-каваная літаратлра была тады найбуйнейшай ў свеце, найбагацей-шай як па колькасці выданняў. гэтак і па іх змесце».

  1. Літаратурна-грамадскі рух у Беларусі ў хуі - першай палове хуіі ст.

Духоўныя памкненні і багатае на адценні светаадчування ча-лавска эпохі Адраджэння найбольш поўна адбіліся ў літаратуры, мастацка-публіцыстычным слове.

Кніжна-пісьлювая спадчына беларусаў XVI — псршай пало-вы XVII ст. - унікальная з'ява славянскай еўрапейскай культуры, высокая праява духоўнай творчасці народа. Дзякуючы таму, што нашыя продкі здолелі знайсці цывілізаваныя формы развіцця грамад-ства, Беларусь пазбегла крывавых рэлігійных войнаў. Сапраўдныя баталіі разгортваліся настаронках рукапісных і друкаваных кніг.

У літаратурных творах ВКЛ тагачаснай эпохі дамінус рацыяна-лістычны пачатак, публістычная завостранасць, асабліва ў палеміч-ных ітэалагічныхтрактатах, казаннях і прадмовах. Унутраны стымул для тагачаснага пісьменніка - не самавыяўленне праз шырокую гаму мастацкіх прыёмаў, а імкненне пераканаць чытача, сцвердзіць ней-кую ідэю, адкінуць аргументы апанентаў. У гэты перыяд сфармава-лася рэлігійная палемічная гатаратура ў абарону праваслаўнай царк-вы (М Сматрыцкі) і ў абарону уніі (і.Пацей). Менавіта Берасцей-ская унія, яе шматаспектныя вынікі на некалькі дзесяцігоддзяў вызна-чылі зместі харакгар айчыннай публіцыстыкі, сталіся моцным імпуль-сам развіцця ўсяго беларускага пісьменства. Тады быў адзін з самых палемічных перыядаў у гісторыі айчыннай культуры.

У першай палове XVI ст. з'яўляецца новы пласт усходнесла-вянскай духоўнай культуры - рэнесансная лацінамоўная паэзія. Яркімі зоркамі на пачатку XVI ст. сталі ў літаратуры паэты-лаці-ністы Мікола Гусоўскі і Ян Вісліцкі. Першы вядомы сваёй геніяль-най «Песняй пра зубра", а другі - паэмаю «Пруская вайна». дзе услаўлена перамога пад Грунвальдам.

Выдатнымі ўзорамі беларускай патрыятычнай літаратуры першай паловы XVII ст. з'яўляецца «Дыярыуш» вядомага права-слаўнага публіцыстаЛ. Філіповіча, ананімныя «Прамова Мялешкі» і «Ліст да Абуховіча». У гэтых творах шмат агульнага - публі-стычная завостранасць, патрыятычны пафас, глыбокая заклапо-чанасць аўтараў лёсам Бацькаўшчыны, эмацыйнасць стылю. на-пружанасць апавядання. У гэтых творах назіраецца псіхалагічная матывацыя ўчынкаў герояў - прыкмета літаратуры Новага часу. «Прамова Мялешкі» і «Ліст да Абуховіча» сведчаць і пра тое, што беларуская літаратура ўсё шырэй пачынае абапірацца на народ-ную культуру, найперш гутарковую мову. У наступныя стагоддзі якраз дэмакратызм і народнасць сталіся пануючымі мастацка-эс-тэтычнымі прынцыпамі ўсёй беларускай літаратуры. вызначалі фармаванне яе стрыжня - нацыянальнай ідэі.

Гістарычныя веды па-ранейшаму накопліваліся ў форме ле-тапісання. У XVI - пачатку XVII ст. з'явіліся найбольш вядомыя творы гэтага жанру - Баркулабаўскі летапіс, Хроніка Вялікага кня-ства Літоўскага і Жамойцкага, Хроніка Быхаўца і інш. У другой палове XVI ст. ствараюць свае хронікі Мацей Стрыйкоўскі і Аляк-сандр Гваньіні. У гэты час пакідаюць мемуары пра сваю эпоху беларускія шляхціцы Фёдар Еўлашоўскі і Ян Цароўскі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]