Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ist_kult_bel.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
487.94 Кб
Скачать
  1. Літаратура ў бсср у 20 - 30-я гады.

Мастацкая літаратура была цесна звязана з жыццём народа, з грамадскімі пераменамі. Якуб Колас у паэме «Новая зямля» прадставіў цэласнае ўяўленнс аб cnaj дзяваннях беларускага сялянства, яго духоўных памкненнях. У ра| мане К.Крапівы «Мядзведзічы», аповесці С.Баранавых «Межы»] нарысе М.Зарэцкага «Падарожжа на новую зямлю» і інш. адлюст^ раванажьшцс, праца і мары чалавека-працаўніка.

На нівсбеларусізацыі плённа працаваў З.Ф.Жылуновіч (Ціш* Гартны), які пакінуў нам першы беларускі раман «Сокі цаліны» каларытным вобразам сялян-местачкоўцаў; М.І.Гарэцкі - аўтар «Гісторыі беларускай літаратуры. IX ст. - 1905 г», Е.А.Міровіч| (Дунаеў) - аўтар п'есы «Машэка» і інш.

У 20-я гады ў беларускую літаратуру ўвайшла плеяда мала^ дых таленавітых пісьменнікаў і паэтаў- У.Дубоўка, М.Чарот. Я.Нё-1 манскі, П.Галавач, К.Чорны, М.Лынькоў, Б.Мікуліч, А.Мрый. Яны прынеслі з сабой энтузіязм, аптымізм, рэвалюцыйную рамантыку.З

Плюрапізм літаратурнага жыцця праявіўся ў стварэннм шэрагу літаратурных аб'яднанняў. У лістападзе 1923 г. маладыяТ паэты і пісьменнікі на чале з М.Чаротам арганізавалі суполку «Ма-І ладняк». якая паступова расла і аб'яднала больш за 300 чалавек.І У склад «Маладняка» ўваходзілі А.Дудар, К.Чорны, К.Крашва,! П.Броўка, М.Лынькоў, М.Лужанін і інш. Суполка аб'ядноўвала літа-І ратараў з рознымі мастацкімі схільнасцямі і партыйнымі поглядамі.І Таму заканамерна, што ў 1926 г. шэраг пісьменнікаў і паэтаў (З. дуля, П.Глебка, УДубоўка і інш.) утварылі новую арганізацыю -] «Узвышша». Затым з'яўляюцца «Пробліск», «Літаратурна-мастац-| кая камуна». Пісьменнікі старэйшага пакалення (Ц.Гартны, Я.Ку-1 пала, Я.Колас, М.Зарэцкі і інш.) сфармавалі ў канцы 1927 г. літара4 турнае аб'яднанне «Полымя». Але ў наступным годзе яно былоі рэарганізавана ў Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменні-J каў і паэтаў (БелАПП). Новая структура ўвайшла ва УсесаюзнаеТ аб'яднанне АПП і распачала змаганне з іншадумцамі. У сувязі з гэтым не дайшоў да друку верш Алеся Дудара «Пасеклі край наші папалам» (1928 г.) аб трагічных выніках падзелу Беларусі памЬм Расіяй і Польшчай. У 1929 г. было забаронена друкаванне раманаі Міхася Зарыцкага «Крывічы», дзе знайшлі адлюстраванне праб-лемы развіцця беларускай культуры і мовы.

На развіццё літаратуры адмоўна паўплываў татальны кант-роль з боку дзяржавы. Негатыўную ролю адыграла вядомая па-станова ЦК УКГТ(б) 1932 г. «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый». Пастанова перакрэсліла плюралізм думак і падыхо-даў да рэчаіснасці. паставіла задачу паслядоўнага правядзення ў жыццё прынцыпа сацыялістычнага рэалізму Крытыцы былі пад-вергнуты творы Л.Калюгі. С.Русаковіча і інш. У 1934 г. афармля-ецца саюз пісьменнікаў Беларусі. які становіцца звяном камандна-адміністрацыйнай сістэмы Але, з другога боку. з'яўляецца шэраг літаратурных твораў, якія сведчылі аб глыбіні літаратурнага патэн-цыялу М.Лынькова, Р.Мурашкі, З.Бядулі. М.Гарэцкага. К.Чорнагаі інш (раман М.Зарэцкага «Вязьмо» (1932 г), апавяданне М Лынь-кова «Саўка - агіцірнік» (1932 п). аповесць-казка З.Бядулі «Сярэб-раная табакерка» (1940 г). раман М.Гарэцкага «Віленскія камуна- ры» (1932 г.) і інш.)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]