Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ist_kult_bel.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
487.94 Кб
Скачать
  1. Грамадска-культурная сітуацыя ў Заходняй Беларусі (20 - 30-я гады). Умовы і асаблівасці развіцця беларускай культуры.

Савецкая гістарыяграфія малявала гісторыю заходнебсла-рускіх земляў перыяду II Рэчы Паспалітай выключначорнымі фар-бамі. Між тым, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, беларуская культура ў складзе польскай дзяржавы працягвала развівацца і мела значныя здабыткі, хаця, зразумсла, не пазбегла і стратаў

Цэнтральным працэсам сацыякультурнай трансфармацыі, якую перажывала Заходняя Бсларусь ў 20-30 г. XX ст., з'яўлялася сво-сасаблівая канкурэнцыя паміж польскай і беларускай нацыяналь-нымі культурамі, якія імкнуліся заняць тут дамінуючае месца На думку Эдуарда Мазько, гэта быў галоўны фактар, які ўплываў на фармаванне культ> рнай сітуацыі ў рэгіёне. Сярод іншых фактараў неабходна вылучыць асіміляцыйна-уніфікатарскую палітыку польскай дзяржавы. беларускі нацыянальны рух, культурна-асвет-ніцкую дзейнасць бсларускай інтэлігенцыі, канфесійны аспекті інш.

Ва ўмовах асіміляцыйнай палітыкі польскіх уладаў грамад-скія арганізацыі Заходняй Беларусі, дзеячы культуры і ггалітыкі імкну-ліся забяспечыць развіццё беларускай к>;льтуры, найперш асветы. Аднак колькасць беларускіх школ памяншалася. У 1921 г. іх на-лічвалася каля 400, у 1927-1928 г. засталося 29 беларускіх і 49 змешаных беларуска-польскіх школ. Беларускія гімназіі дзейнічалі ў Вільні, Клецку. Наваградку, Радашковічах і інш. Але ў першай палове 30-х г. былі закрыты амаль усе беларускія навучальныя ўстановы. Беларускія арганізацыі спрабавалі выкарыстаць польскія школы. Аднак беларускія дзеці не маглі іх наведваць з прычыны вялікай аплаты. Доля непісьменных сярод беларусаў была вельмі высокай і дасягала 35 % (1939). Беларускіх настаўнікаў. як праві-ла. адхілялі ад работы і замянялі польскімі.

Вядучай культурна-асветнай арганізацыяй Заходняй Беларусі з'яўлялася Таварыства беларускай шкопы (ТБШ), створанае ў 1921 г. У склад кіраўніцтва ўваходзілі Б Тарашкевіч, Р.Астроўскі, І.Двар-чанін, А.Луцкевіч, П.Мятла і інш. Арганізацыя выступала супраць паланізацыі, адкрывала беларускія шіюлы, павышала агульнааду-кацыйны ўзровень насельніцтва, яго нацыянальную свядомасць. Была забаронена польскімі ўладамі ў 1936 г.

У 1925-1927 г. на ўсю сілу разгарнулася дзейнасць магутнай нацыянальна-вызваленчай арганізацыі Беларускай сялянска-работ-ніцкай грамады (каля 120 тыс. членаў). Дзеячы Грамады перанялі кантроль над ТБШ, Беларускім навуковым таварыствам, Беларускім выдавецкім таварыствам, віленскім Беларускім нацыянальным ка-мітэтам, Беларускім сіудэнцкім саюзам і інш. Стыхійнасць грама-даўскага рух>' і адначасна легальныя метады дзейнасці - засноўванне чытальняў, бібліятэк, структур ТБШ, пазыковых касаў, сельскагас-падарчых кааператываў самадзейных калеісгываў і выдавецтваў -выклікалі бяссілле паліцыі і мясцовай адміністрацыі.

Пасля разгрому грамадаўскага руху працягвалі легальную дзейнасць цэнтрысцкія і памяркоўныя нацыянальна-дэмакратыч-пыя партыі і к>'льтурна-асветныя арганізацыі. Беларуская хрысці-янская дэмакратыя, Беларускі сялянскі саюз. Цэнтральны саюз ісультурных і гаспадарчых арганізацый і інш. партыі і арганізацыі часам дамагаліся ўступак у галіне беларускай нацыянальнай куль-туры. Прыкметнай была дзейнасць Беларускага інстытута гаспа-даркі і культуры, які існаваў у 1926-1937 г., Таварыства белару-скай асветы і інш.

Большасць грамадска-палітычных і культурна-асветных ар-ганізацый Заходняй Беларусі размяшчаліся ў Вільні, у тым ліку выдавецтвы: Беларускае выдавецкае таварыства, выдавецтв ТБШ, выдавецтва БІПК і інш.

Партыі левага накірунку, напрыклад. КПЗБ. мелі свае падполь-ныя друкарні. КПЗБ выдавала газету «Чырвоны сцяг», часопіс «Бальшавік» і інш. перыядычныя выданні на беларускай, польскай, рускай, літоўскай і яўрэйскай мовах. У 1926 - 1928 г. выходзіў пра- j грэсіўны сатырычны часопіс «Маланка», у 1934 г. - «Асва». Гэтыя выданні шырока асвятлялі пытанні культурнага жыцця Заходняі Беларусі і нацыянальна-вызваленчага руху. Дэпутацкі клуб «Зма-ганне» легальна друкаваў газеты: «На варце», «Свет», «Світанне», «Да працы», «Голас працы» і інш.

На вялікі жаль, лёс многіх з прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі Заходняй Беларусі склаўся трагічна. Так, асуджаныя правадыры Грамады пасля некалькіх гадоў пабыўкі ў польскіх турмах былі перададзены ўладам СССР у рамках абмену палітвязнямі. Загінулі яны падчас бальшавіцкай расправы над беларускім нацыянальным рухам у 1937-1938 г% абвінавачаныя ў шпіёнскай дзейнасці на карысць Польшчы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]