Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГистБел.doc
Скачиваний:
47
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
1.02 Mб
Скачать

52. Адметнасці індустрыялізацыі ў бсср

Пераход да новай эканамічнай палітыкі дазволіў у сціслыя тэрміны аднавіць дарэвалюцыйны узровень эка-номікі і нават пераўзысці яго. Аднак нэп не зламаў дарэва-люцыйную структуру эканомікі. БССР заставалася пера-важна сялянскай, з перавагай сельскай гаспадаркі, лесапе-рапрацоўчай і лёгкай прамысловасці

СССР, на думку камуністаў, павінен быў быць арганіза-цыйнай і ваенна-тэхнічнай базай сусветнай рэвалюцыі. Таму кампартыя брала курс на індустрыялізацыю. індустрыяліза-цыя павінна была ажыцяўляцца за кошт унутраных рэзерваў і назапашванняў, перш за ўсё правядзення "суровага рэжыму эканоміі", коштам максімальнай перакачкі сродкаў са сферы сельскай гаспадаркі у сферу індустрыі. Менавіта на такой перакачцы настойвалі левыя ў ВКП(б), якія ўзялі на ўзбра-енне ідэю Троцкага аб "звышіндустрыялізацыі" за кошт ся-лянства, якую затым падтрымаў I. Сталін.

індустрыялізацыя ў БССР праходзіла як састаўная час-тка адзінага працэсу індустрыялізацыі ўсяго СССР, але мела і свае адметнасці. Так, пагранічнае становішча рэс-публікі рабіла немэтазгодным размяшчэнне на яе тэрыто-рыі прадпрыемстваў цяжкай прамысловасці, ваенна-пра-мысловага комплексу. У БССР адсутнічалі разведаныя ра-довішчы нафты, вугалю, металаў. Таму асноўная ўвага тут аддавалася развіццю не цяжкай прамысловасці, а лёгкай, мясцовай, перш за усё - працаёмкай.

Болыиасць сродкаў з бюджэту рэспублікі накіроўваліся на рэканструкцыю і рамонтныя работы ў паліўную, дрэва-апрацоўчую, папяровую і гарбарную прамысловасць. 3 1925

па 1928 гг. у рэспубліцы было пабудавана 150 новых пра-мысловых прадпрыемстваў, пачалося будаўніцтва буйней-шай у рэспубліцы электрастанцыі - БелДРЭС (пад Ор-шай), а ў 1928 г. даў першую прадукцыю станкабудаўнічы завод "Энергія". У гэтым жа годзе на базе невялікіх заводаў у Мінску быў створаны металаапрацоўчы завод "Камунар".

Была праведзена пера-будова кіравання народнагаспадарчым комплексам. 5 сту-дзеня 1932 г. была прынята пастанова ЦВК СССР "Аб рэар-ганізацыі саўнаргасаў". Беларускі СНГ быў рэарганіза-ваны ў Наркамат лёгкай прамысловасці БССР. Прадпрыем-ствы цяжкай і лясной прамысловасці, падначаленыя яму, пераходзілі ў распараджэнне адпаведных саюзных нарка-матаў.. Такім чынам была створана камандна-размеркавальная сістэма эканомікі.

Цэнтральныя органы кіравання фактычна пачалі рэгла-ментаваць усе асноўныя паказчыкі развіцця рэспубліканс-кай прамысловасці. Перавага аддавалася колькасным па-казчыкам. Экстэнсіўныя фактары прадукцыйных вытвор-чых сіл сталі ў многім вызначаць рост эканомікі. Тым не менш за першую пяцігодку (1928-1932) у БССР было па-будавана 538 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку і буйных. У строй дзеючых увайшлі Бабруйскі дрэваапра-цоўчы камбінат, швейныя фабрыкі ў Магілёве, Мінску, Віцебску, абутковая фабрыка ў Гомелі, запалкавая ў Бары-саве. У 1930 г. далі прадукцыю Гомсельмаш, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, ільнокамбінат і мясакамбінат у Оршы. істотна змянілася галіновая структура прамысло­васці. Аб'ём буйной прамысловасці вырас амаль у 4,3 раза. У рэспубліцы з'явіліся машынабудаўнічая, хімічная і іншыя галіны вытворчасці. Колькасць спецыялістаў з тэхнічнай адукацыяй у народнай гаспадарцы ў параўнані з 1929 г. вы-расла больш чым у 40 разоў. Важным сацыяльным вынікам стала ліквідацыя ўжо ў 1931 г. беспрацоўя.

Другі пяцігадавы план (1933-1937), які, як і першы, быў, паводле афіцыйных звестак, выкананы за 4 гады і 3 месяцы, на справе даў рост аб'ёму прамысловай вытворчасці ў 1,9 раза, замест запланаваных 3,8 раза. За другую пяцігодку ў 2,5 раза павялічылася выпрацоўка электраэнергіі. Была створана паліўная прамысловасць на базе шырокай здабы-чы і машыннай апрацоўкі торфу. Прадукцыйнасць працы на прадпрыемствах, падпарадкаваных наркаматам, узрасла на 65,5%. Буйная прамысловасць стала аказваць вырашаль-ны ўплыў на ўсю гаспадарку.

3 1938 г. пачаў выконвацца трэці пяцігадавы план.

У выніку індустрыялізацыі коштам велізарных высіл-каў народа ў БССР была створана сучасная матэрыяль-на-тэхнічная база народнай гаспадаркі, індустрыялізацыя прынесла значныя змены ў сацыяль-ную структуру насельніцтва, садзейнічала росту рабочага класа і тэхнічнай інтэлігенцыі, рэзка скарацілася колькасць сялянства.

Галоўным жа вынікам індустрыялізацыі для СССР было стварэнне ваенна-прамысловага комплексу, больш-менш адэкватнага патрабаванням вялікай вайны ў Еўропе. Для Беларусі ў будучай вайне адводзілася роля прыфрантавой тэрыторыі, гэтым прадвызначаліся мясцовыя адметнасці індустрыялізацыі.

53. Дэфармацыі грамадска-палітычнага жыцця і ўсталяванне таталітарнага рэжыму

Сацыяльна-эканамічнае і грамадска-палітычнае раз-віццё СССР прыняло пад канец 20-х гадоў і асабліва ў пачатку 30-х гадоў выразна акрэсленыя камандна-адмініст-рацыйныя рысы, якія ў рэшце рэшт прывялі да ўсталявання таталітарнага рэжыму.

Пераход да таталітарызму праяўляўся ў далейшым па-ніжэнні ролі і ўдзелу у справах грамадства дэмакратыч-ных, прадстаўнічых органаў, поўным іх падпарадкаванні партыйнаму апарату. Саветы ў 30-я гады ўжо толькі ства-ралі бачнасць улады працоўных. Іх фарміраванне і дзей-насць адбываліся на падставе дырэктыўных указанняў, якія выключалі крытыку партыйна-дзяржаўных органаў, спабор-насць кандыдатур, плюралізм думак. Гэта датычылася дзей-насці не толькі Саветаў, але і прафсаюзаў, камсамола, якія канчаткова страцілі нават мізэрныя рэіиткі самастойнасці.

Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. замацоўвала па-лажэнне аб тым, што БССР з'яўляецца "сацыялістычнай дзяржавай дыктатуры пралетарыяту", у якой ад імя прале-тарыяту диктатуру ажыццяўляе Камуністычная партыя. Таму ўсе дзяржаўныя органы былі падпарадкаваны партый-ным установам і павінны былі выконваць дырэктывы і пас-тановы партыйных з'ездаў, канферэнцый і іх выканаўчых органаў.

3 прыняццем Канстытуцыі СССР 1936 г. была пра-ведзена больш жорсткая цэнтралізацыя дзяржаўнага апа-рату, абмяжоўваліся правы саюзных рэспублік. У лютым 1937 г. была прынята новая Канстытуцыя БССР. Яна была падрыхтавана ў адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР і паў-тарала ўсе асноўныя палажэнні саюзнай Канстытуцыі. У ей пацвярджалася ўсеўладзе камуністычных партыйных кіру-ючых органаў.

У Канстытуцыі абвяшчалася свабода слова, свабода друку, свабода сходаў і мітынгаў, свабода вулічных шэсцяў і дэманстрацый, але толькі на паперы, бо ў той жа час раз-гарнуліся масавыя рэпрэсіі, калі людзей знішчалі без уся-лякай віны з іх боку.

Яшчэ ў 1927 г. Асобаму дзяржаўнаму палітычнаму ўпраў-ленню (прадвесніку Наркамата ўнутраных спраў) давалася права разглядаць у пазасудовым парадку, аж да прымяненння вы-шэйшай меры пакарання, справы аб дыверсіях, падпалах, пса-ванні машьшных установак як са злым намерам, так і без яго.

У 1934 г. быў утвораны Наркамат ўнутраных спраў (НКУС) СССР. У яго кампетэнцыю ўваходзілі дзяржаўная бяспека, гра-мадскі парадак, пагранічная і ўнутраная ахова. Вядучая роля здзяйсненні рэпрэсій належала такім падраздзяленням наркамата, як Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі, Галоўнае ўпраўленне папраўча-працоўных лагераў і пасяленняў, а такса-ма органу пазасудовай расправы - Асобай нарадзе пры НКУС і падпарадкаваным ей "тройкам" на месцах.

Усяго ў 20-50-х гг. у Беларусі было неабгрунтавана рэп-рэсіравана ў адміністрацыйным парадку звыш 349 тыс. ча-лавек, а агульная колькасць ахвяр палітычных рэпрэсій склада каля 600 тыс. чалавек.