Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Янушкевич А.М. и др. Сетевой учебный курс Истор...doc
Скачиваний:
35
Добавлен:
15.11.2019
Размер:
2.89 Mб
Скачать

3. Бсср у сістэме міжнародных адносін

Пасля другой сусветнай вайны змянілася палітычнае становішча Беларусі. Яна была адноўлена у рамках адзінай дзяржавы і пачала выходзіць на міжнародную арэну. Япгчэ на Тэгеранскай канферэнцыі трех вялікіх дзяржаў (лістапад — снежань 1943 г.) было прынята рашэнне аб заснаванні пасля вайны аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, якая б вырашала важнейшыя праблемы сусветнага жыцця і высту­пала гарантам міру і бяспекі. Каб павялічыць свой уплыў на яе дзейнасць, урад СССР прапанаваў прызнаць паўнапраўнымі членамі новай арганізацыі усе рэспублікі Саюза. 3 мэтай юрыдычнага абгрунтавання гэтай прапановы 1 лютага 1944 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон аб пашырэнні паўнамоцтваў рэспублік у галіне знешніх зносін і абароны, у адпаведнасці з якім у сакавіку быў утвораны Народны камісарыят замежных спраў БССР (з 1946 г. — міністэрства). Аднак калі пытанне было вынесена на абмеркаванне на канферэнцыі у Думбартан-Оксе (21 жніўня — 28 верасня 1944 г.), дзе распрацоўваўся праект Статута Аргані­зацыі Аб'яднаных Нацый, заходнія дзяржавы кваліфікавалі гэгу прапанову СССР як памкненне да "шматлікага членства" з мэтай забеспячзння сабе пэўных пераваг. Прадстаўнікі ўрадаў ЗША і Вялікабрытаніі пагадзіліся толькі на запрашэнне у ААН Украіны і Беларусі, улічваючы іх вялікі уклад у разгром фашызму і панесеныя у час вайны людскія ахвяры і матэрыяльныя страты. У красавіку 1945 г. Украіна і Беларусь атрымалі запрашэнне стаць дзяржавамі — заснавальніцамі ААН. 6 мая 1945 г. беларуская урадавая дэлегацыя на чале з наркамам замежных спраў К.В.Кісялёвым прыехала у Сан-Францыска, дзе актыўна ўключылася у работу. 26 чэрвеня 1945 г. яна разам з іншымі далегацыямі ад 49 краін свету падпісала Статут новай міжнароднай арганізацыі.

Членства у ААН не прывяло да істотных змен у ста-новішчы рэспублікі як унутры СССР, так і на міжнароднай арэне. Ва ўмовах сталінскага рэжыму ўся знешнепалітыч-ная дзейнасць была манапалізавана саюзным урадам, а паміж рэспублікамі і цэнтрам адсутнічала размежаванне у іх функцыях. Тым не менш удзел Беларусі у рабоце ААН меу станоўчае значэнне, бо садзейнічаў развіццю міжнародных сувязяў і кантактаў, набыцдю дыпламатычнага вопыту і культуры.

Ужо на першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, якая начала сваю работу у студзені 1946 г., дэлегацыя БССР выступіла з ініцыятывай аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў. Яна прапанавала ўсім дзяржавам прыняць неадкладныя захады па арышце і дэпартацыі ваенных злачынцаў з мэтай іх справядлівага пакарання. На другой сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1947) Беларуская ССР была абрана на тры гады у Эканамічны і Сацыяльны Савет — адзін з шасці галоўных органаў гэтай арганізацыі.

У першыя пасляваенныя гады Беларусь заключыла так-сама шэраг пагадненняў з замежнымі краінамі. У верасні 1944 г. паміжурадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення было падпісана пагадненне аб абмене на-сельніцтвам. Што датычылася дагавора аб савецка-польскай мяжы, ён бьгў заключаны 16 жніўня 1945 г. без удзелу ўпаў-наважаных прадстаўнікоў БССР. У выніку рэспубліка страціла 17 раёнаў Беластоцкай вобласці з Беластокам і тры раё-ны Брэсцкай вобласці і атрымала ўзамен з польскага боку 15 вёсак, якія былі населены пераважна беларусамі. У 1946 г. дэлегацыя БССР прымала ўдзел у Парыжскай мірнай кан-ферэнцыі, дзе актыўна выступала у абмеркаванні тэрытары-яльных і рэпарацыйных пытанняў у пасляваеннай Еўропе. 10 лютага 1947 г. міністр замежньгх спраў БССР К.В.Кісялёў падпісаў дагавор аб міры з былымі саюзнікамі фашысцкай Германіі — Балгарыяй, Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй.

Пачынаючы з 1947 г. міжнародная дзейнасць Беларусі фактычна абмяжоўваецца ўдзелам у рабоце ААН. Гэта было звязана з тым, што ў першае пасляваеннае дзясяцігоддзе ўзнікла і абвастрылася "халодная вайна". Трыбуна ААН стала актыўна выкарыстоўвацца у супрацьстаянні паміж Захадам і У сходам. Не маючы рэальнай самастойнасці у міжнародных справах, беларускія дыпламаты вымушаны былі толькі выступаць у падтрымку маскоўскіх прапаноў. Негатыўны адбітак на міжнародныя справы нанесла і ўзмацніўшаяся падазронасць да ўсіх, хто меў кантакты з іншаземцамі, бо у канцы 40-х — пачатку 50-х гг. праходзіла кампанія па барацьбе з касмапалітамі і нізкапаклонствам перад Захадам. У выніку у 1944 — 1955 гг. БССР падпісала толькі 30 дагавораў, пагадненняў, канвенцый і ўступіла у Міжнародны саюз электрасувязі, Сусветны паштовы саюз (1947), Сусветную метэаралагічную арганізацыю (1948), Міжнародную арганізацыю працы (1954) і інш.

Больш спрыяльныя магчымасці для ажыццяўлення міжнароднай дзейнасці БССР узнікаюць у другой палове 50-х гг. Змякчэнне міжнароднай напружанасці і пераход савецкага кіраўніцтва на шлях актыўнага супрацоўнііггва з ААН і яе арганізацыямі садзейнічалі таму, што саюзныя рэспублікі атрымалі больш правоў і паўнамоцтваў. У 1958 г. было адкрыта прадстаўніцтва Беларускай ССР пры ААН, што дазволіла ей актывізаваць сваю работу.

Па-ранейшаму дэлегацыя Беларусі адстойвала у ААН лінію на ўмацаванне міру і бяспекі, ліквідацыю каланіялізму, развіццё раўнапраўнага эканамічнага супрацоўніцтва. Пры яе актыўным удзеле у 1960 г. была прынята Дэкларацыя ААН аб наданні незалежнасці каланіяльным наро­дам і краінам, што садзейнічала развіцдю нацыянальна-вы-зваленчага руху. Яна выступала супраць лакальных войнаў, удзельнічала у абмеркаванні праблем аб усеагуль-ным і поўным раззбраенні. У 1963 г. у ліку першых БССР падпісала у Маскве дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі у атмасферы, космасе і пад вадой. У 1970 г. быў ратыфікаваны дагавор аб нераспаўсюджванні ядзер­най зброі. Беларуская ССР у 1974 — 1975 гг. абіралася непастаянным членам Савета Бяспекі, пяць разоў яе прадс-таўнікі прысутнічалі у Эканамічным і Сацыяльным Саве-це. Прадстаўніцтвы БССР дзейнічалі у спецыялізаваных органах ААН, такіх як ЮНЕСКА (Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры), МАГАТЭ (Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі) і інш. К сярэдзіне 80-х гг. рэспубліка падпісала больш за 160 дагавораў і пагадненняў, што яскрава сведчыла аб узмацненні яе міжнароднага аўтарытэту.

У 50-я гг. атрымалі развіццё двухбаковыя сувязі паміж Беларуссю і краінамі — членамі СЭУ. Геаграфічнае становішча, блізкасць да еўрапейскіх краін, зручныя шляхі зносін, а таксама наяўнасць пэўнай культурнай суполь-насці славянскіх нароДаў прадвызначалі пашырэнне кан-тактаў перш за ўсё з Полынчай, Балгарыяй і Чэхаславакіяй. Калі напачатку яны развіваліся на міждзяржаўным узроўні, то затым даволі хутка выйшлі на рэгіянальны. У 1956 г. Гродзенская і Брэсцкая вобласці заключылі пагадненні аб супрацоўніцтве з Беластоцкім і Люблінскім вая-водствамі. У 1985 г. ужо усе вобласці Беларусі мелі сістэматычныя кантакты на аснове дагавораў з 10 ваяводствамі Польшчы, дзвюма акругамі ГДР, акругай Балгарыі і вобласцю Чэхаславакіі. Пашырэнне супрацоўніцтва прывяло да таго, што у 1972 г. у Мінску былі адкрыты генеральныя консульствы ГДР і ПНР.

Пэўны імпульс для далейшага развіцця у пасляваенны перыяд атрымала эканамічнае супрацоўніцтва з замежнымі краінамі. Маштабы знешнеэканамічных сувязяў Беларусі вызначыліся яе прамысловым і навукова-тэхнічным патэнцыялам, а таксама агульным станам эканамічных адносін СССР з замежнымі дзяржавамі. Таму напачатку у пастаўках на экспарт пераважала галоўным чынам сыравіна. 3 сярэдзіны 50-х гг. пачалі вывозіцца машыны і абсталяванне. У 1956 г. звыш 100 беларускіх прадпрыемстваў пасгаўлялі сваю прадукцыю ў 47 краін свету. К, 1985 г. іх колькасць узрасла да 300, а пастаўкі ішлі больш чым у 100 краін свету. Асаблівым попытам за мяжой карысталіся трактары, калій-ныя ўгнаенні, тавары шырокага ўжытку. Аднак удзельная вага машын і абсталявання, нягледзячы на даволі высокі ўзровень прамысловага развіцця БССР, нават у лешпыя гады не перавышала 30 %. Гэга тлумачылася тым, пгго у міжнародным гандлёвым абмене у рэспублікі адсутнічала самастойнасць і усе экспартна-імпартныя аперацыі вызна-чаліся саюзнымі міністэрствамі. Большая частка тавараў накіроўвалася краінам — членам СЭУ, каля 10 % прыходзілася на краіны Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, каля 20 % —на краіны Захаду.

Прыкладна у такіх жа памерах вызначаліся імпартныя паступленні. Амаль палова з іх прыходзілася на краіны СЭУ, каля 40 % — на развітыя краіны Захаду і 10 % — на астатнія. За кошт імпартных аперацый у рэспубліку завозіліся тэхналагічныя лініі і абсталяванне, тавары шырокага ўжытку.

Беларусь падтрымлівала у пасляваенныя гады культурныя і навуковыя сувязі з замежнымі краінамі. Яны ажыц-цяўляліся дзяржаунымі ўстановамі і творчымі саюзамі, шматлікімі партыйнымі і грамадскімі арганізацыямі, працоўнымі калектывамі. Значны ўплыў на іх развіццё аказвалі Беларускае таварыства культурных сувязяў, якое у 1958 г. было рэарганізавана у Беларускае таварыства друж­бы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі, Беларускае таварыства па культурных сувязях з суайчыннікамі за мяжой (таварыства "Радзіма"). Пры іх непасрэдным удзеле адбываўся навуковы і культурны абмен, наладжваліся выставы, гастрольныя паездкі, праводзіліся кінафестывалі, аргані-зоўваліся міжнародныя сустрэчы і кангрэсы.

Аднак практычныя вынікі навуковых і культурных сувязяў з замежнымі краінамі не адпавядалі патрабаванням часу. Адсутнасць рэальнага суверэнітэту і самастойнасці Беларусі стрымлівала пашырэнне міжнародных кантактаў, што у сваю чаргу ўплывала на яе сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё.