- •Кафедра паліталогіі біп Сеткавы вучэбны курс
- •Інструктыўны блок
- •Модульны блок
- •Дапаможна-праверачны блок
- •Звесткі аб аўтарах
- •Тэматычны план заняткаў
- •Тэмы рэфератаў
- •Контррэфармацыя на Беларусі. Дзейнасць езуітаў
- •Біяграфічны нарыс т. Касцюшкі
- •Экзаменацыйныя пытанні
- •Спіс літаратуры Асноўная літаратура
- •Дадатковая літаратура
- •Графік сустрэч з выкладчыкамі
- •Парадак кансультацый па электроннай пошце
- •Модуль 1 Станаўленне дзяржаўнасці і хрысціянскай цывілізацыі на тэрыторыі Беларусі
- •1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •2. Першыя княствы-дзяржавы на беларускіх землях
- •Б) Тураўскае княства
- •В) княствы-дзяржавы на Панямонні
- •Уводзіны
- •1. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
- •3. Развіццё эканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XIII – першай палове XVII стст.
- •(1569 Г. – першая палова XVII ст.)
- •2. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.
- •3. Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.
- •Модуль 4 Рэлігія і культура на беларускіх землях у хііі – пачатку XVII ст. Кансалідацыя беларускай народнасці.
- •Уводзіны
- •1. Царква і рэлігія на беларускіх землях у XIII – пачатку XVII стст.
- •2. “Залаты век” старабеларускай культуры
- •3. Этнічныя працэсы на беларускіх землях у XIII – пачатку XVII стст.
- •Модуль 5 беларускія землі і Крызіс рэчы паспалітай у другой палове XVII – XVIII ст.
- •1. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай у XVIII ст.
- •5. Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г. Пад кіраўніцтвам т. Касцюшкі
- •6. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у XVII-XVIII стст.
- •7. Культурнае развіццё беларускіх земляў: эпоха барока і Асветніцтва
- •Модуль 6 Нараджэнне індустрыяльнай цывілізацыі і пачатак мадэрнізацыі ў Еўропе. Яе ўплыў на палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі (каНеЦ XVIII — сярэдзіНа хіх ст.) тэматычны план
- •1. Палітыка Расійскай імперыі на далучаных землях Беларусі
- •2. Франка-руская вайна 1812 г. І Беларусь
- •4. Грамадскі рух у беларусі і палітыка царызму
- •Модуль 7 беларусь у перыяд станаўлення капіталістычнай эканомікі і буржуазнага грамадства (сярэдзіна XIX – пачаТак XX ст.) Тэматычны план
- •Уводзіны
- •1. Аграрная рэформа 1861 г. На Беларусі
- •2. Развіццё прамысловасці і гарадоў
- •3. Рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гг. На Беларусі
- •4. Сталыпінская аграрная рэформа
- •Модуль 8
- •Тэматычны план
- •Уводзіны
- •2. Фарміраванне сучачнай беларускай нацыі
- •4. “Нашаніўскі перыяд” у развіцці Беларусі
- •Модуль 9
- •Тэматычны план
- •Уводзіны
- •Модуль 10 Беларусь у міжваенны час (1921-1939 гг.) Тэматычны план
- •Уводзіны
- •1. Узбуйненне бсср
- •2. Савецкая Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі
- •3. Бсср у перыяд усталявання таталітарнага рэжыму
- •4. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг.)
- •5. Культура беларускага народа ў міжваенны час
- •Модуль 11 беларусь у гады другой сусветнай вайны (1939-1945 гг.) Тэматычны план
- •3. Фашысцкі Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі
- •4. Партызанская і падпольная барацьба ў беларусі.
- •5. Аперацыя “Багратыён”. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •Модуль 12
- •Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння
- •Сусветных супердзяржаў (1945 – 1991 гг.)
- •Тэматычны план
- •Уводзіны
- •1. Грамадска-палітычнае жыццё ў пасляваенны перыяд
- •2. Сацыянальна-эканамічнае развіццё бсср у другой палове 40-х – 80-х гг. Хх ст.
- •3. Бсср у сістэме міжнародных адносін
- •4. Развіццё Адукацыі, навукі і культуры ў Беларусі ў другой палове хх ст.
- •Модуль 13 рэспубліка беларусь на сучасным этапе (1991 – 2002 гг.) Тэматычны план
- •Уводзіны
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь і пошукі шляхоў выхаду з крызіснага становішча.
- •3. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь
- •4. Развіццё Адукацыі, навукі і Культуры Беларусі на сучасным этапе
- •Гласарый
- •1. Запоўніце пропускі ў наступных лагічных ланцужках
- •2. Правільна суаднясіце імёны князёў і гады іх княжання
- •Сярод пералічаных тэрмінаў выберы неабходны і дапоўні схемы
- •Пранікненне на тэрыторыю Беларусі індаеўрапейцаў
- •Галоўныя заняткі
- •Галоўныя заняткі
- •1. Правільна суаднясіце з дапамогай адпаведных лічбаў і літар тэрміны і даты ў левым і правым слупку
- •2. Запоўніце пропускі ў наступным тэксце
- •1. Знайдзі адпаведныя значэнні лічбавым абазначэнням
- •Запоўніце схему
- •2. Размясціце падзеі ў правільнай храналагічнай паслядоўнасці, гэта значыць так, як яны адбываліся ў гісторыі
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым слупку і іх азначэнні ў правым
- •2. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •1. Запоўні пропускі ў лагічным ланцужку
- •1. Правільна дапоўніце табліцу
- •1. Правільна суаднясіце назвы гарадоў у левым слупку і даты першых звестак аб гэтых гарадах у летапісных крыніцах у правым
- •2. Дапоўніце сказы:
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым слупку і іх азначэнні ў правым
- •2. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •1. Сярод пералічаных функцый вызначыце функцыі князя і веча
- •2. Суаднясіце правільна даты і падзеі
- •1. Вызначце імёны князеў, зыходзячы з іх кароткай аўтабіяграфічнай характарыстыкі
- •2. Правільна суаднясіце значэнні левага і правага слупкоў
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя падзеі і даты калі яны адбываліся
- •2. Вызначце правільную паслядоўнасць засялення тэрыторыі Беларусі
- •1. Правільна суаднясіце імёны і назвы
- •2. Правільна суаднясіце даты і гістарычныя падзеі
- •1. Правільна суаднясіце імены культурных дзячаў з характарыстыкай іх дзейнасці
- •2. Дапішыце пропускі ў тэксце
- •2. Запоўніце пропуск у лагічным ланцужку
- •3. Час першага з’яўлення людзей на тэрыторыі Беларусі
- •1. Па прыведзеных апісаннях вызначце, аб якіх культурных дзеячах ідзе гаворка
- •2. Правільна суаднясіце значэнні двух слупкоў
- •1. Запоўніце табліцу
- •3. Абазначце, які тып земляробства з’яўляецца найбольш старажытным
- •4. Абазначце, які з пералічаных прыродных выкапняў звязаны з дзейнасцю на тэрыторыі Беларусі першабытных шахцёраў:
- •Ключы (да блока I)
- •Вялікае княства Літоўскае. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •1. Запоўніце пропускі ў наступным тэксце
- •2. Размясціце ў храналагічнай паслядоўнасці падзеі
- •1. Запоўніце схему
- •2. Правільна суаднясіце даты і падзеі, якія іх характэрызуюць
- •1. Правільна суаднясіце з іменем вялікага князя літоўскага найбольш важныя падзеі і вынікі іх дзейнасці (выкарыстать усе падсказкі)
- •2. Правільна суаднясіце прозвішчы магнацкіх родаў і месцы, дзе былі пабудаваны іх рэзідэнцыі (палацава-замкавыя комплексы):
- •1. Запоўніце пропускі ў схеме
- •2. Запоўніце схему, выбраўшы неабходнае
- •1. Запоўніце схему
- •2. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым і азначэнні ў правым слупках
- •1. Правільна суаднясіце даты і гістарычныя падзеі
- •2. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •1. Звяжыце паміж сабой назву гістарычных падзей, калі яны адбываліся і імёны дзеячоў, якія прымалі ў ей удзел (магчымы паўторы)
- •2. Правільна суаднясіце значэнні двух слупкоў.
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Закончыце наступныя сказы
- •1. Запоўніце схему Лівонская вайна
- •1. Запоўніце пропускі ў наступным тэксце
- •2. Запоўніце схему
- •1. Дапоўніце належным чынам два цэнтральныя паняцці
- •2. Правільна суаднясіце тэрміны у левым і іх азначэнні ў правым слупках
- •1. Запоўніце схему і дапоўніце сказы
- •2. Правільна звяжыце паміж сабой назву юрыдычнага дакумента год, калі ён быў прыняты і яго кароткую анатацыю
- •1. Правільна звяжыце паміж сабой назву заканадаўчага акта, даты, калі ен быў прыняты, і асноўныя пытанні, якія ў ім разглядаліся (магчымы паўторы)
- •2. Запоўніце пропускі ў схеме
- •1. Правільна суаднясіце суаднясіцк значэнні першага і другога слупкоў
- •2. Знайдзіце адпаведныя значэнні двум гістарычным падзеям (магчымы паўторы)
- •1. Запоўніце схему
- •Суаднясіце паняцце з яго азначэннем
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым і іх азначэнні у правым слупках
- •2. Правільна суаднясіце даты і падзеі якія іх характэрызуюць
- •1. На стужцы часу адзначце даты, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы запрыгоньвання сялян
- •2. Правільна суаднясіце імены грамадскіх і палітычных дзеячаў вкл і Польшчы з іх кароткіммі аўтабіяграфічнымі звесткамі
- •1. Запоўніце пропускі ў тэксце Аграрная рэформа сярэдзіны xyi у вкл
- •2. Запоўніце правільна схему (укажыце дату і назву нарматыўнага дакумента)
- •1. Правільна суаднясіце даты і падзеі
- •2. Дапоўніце тэкст
- •1. Правільна суаднясіце імены дзеячоў культур, з назвай іх твораў і кароткой аўтабіяграфічнай характарыстыкай аўтара.
- •2. Правільна суаднясіце саманазвы жыхароў Беларусі на рубяжы xyi – xyii ст. З тэрыторыяй, дзе яны пражывалі
- •1. Правільна звяжыце паміж сабой назву гістарычнай падзеі, год, калі яна адбывалася і яе кароткую характарыстыку
- •2. Правільна суаднясіце назвы мануфактурных вырабаў і месца, дзе яны вырабляліся
- •1. Дапоўніце сказы
- •2. Вызначыце аб якіх гістарычных падзеях і паняццях ідзе гаворка
- •1. Правільна запоўніце пропускі ў тэксце
- •2. Правільна суаднясіце імёны дзеячаў культуры і назвы іх твораў
- •1. Рашыце міні крыжаслоў
- •1. Запоўніце схему, выбраўшы неабходны варыянт адказу і вызначце эвалюцыю манархіі ў вкл (правільна дапішыце патрэбныя словы)
- •2. Дапішыце сказы
- •Ключы (да блока II)
- •Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •1. Суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Правільна суаднясіце прозвішчы дзеячоў культуры і гарады, дзе яны працавалі
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя падзеі з адпаведнымі датамі
- •1. Запоўніце прапушчанныя элементы “лагічных ланцужкоў”
- •2. Дапоўніце сказы і правільна запоўніце схему (вызначце, якія дзяржавы ўваходзілі ў два палітычныя блокі).
- •1. Запоўніце табліцу, зыходзячы з прапанаваных варыянтаў адказу
- •2. Запоўніце схему
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі, якія іх характарызуюць
- •2. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •1. Правільна дапоўніце сказы
- •2. Правільна суаднясіце даты і гістарычныя падзеі
- •1. Запоўніце пропускі ў наступным тэксце
- •2. Запоўніце схему
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым і іх азначэнні ў правым слупках
- •2. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •1. Дапоўніце схему
- •2. Сярод пералічаных тэрмінаў выберыце тыя, якія маюць дачыненне да буржуазных рэформ 60-70-ых гадоў у Расіі і Беларусі.
- •1. Звяжыце паміж сабой год і гістарычныя падзеі
- •2. Дапоўніце схему
- •1. Вызначыце аб якім культурным дзеячы ідзе гаворка
- •2. Звяжыце паміж сабой назву гістарычнай падзеі і дату калі яна адбывалася
- •1. Правільна суаднясіце тэрміны ў левым слупку і іх азначэнні ў правым
- •2. Суаднясіце паміж сабой назву гістарычнай падзеі і дату, калі яна адбывалася
- •1. Выберыце правільны варыянт адказу
- •2.Правільна суаднясіце сапраўдныя прозвішчы дзеячоў культуры і іх псеўданімы
- •1. Суаднясіце правільна паміж сабой дату і гістарычную падзею часоў паўстання 1863 г.
- •2. Правільна суаднясіце паняцці паміж двумя галоўнымі
- •1. Правільна суаднясіце назву народніцкіх арганізацый, месца іх дзейнасці і кароткую характарыстыку (магчымы паўторы).
- •2. Правільна суаднясіце даты і падзеі, якія іх характарызыюць
- •1. Запоўніце пропускі ў тэксце і правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі, звязаныя з працэсам станаўлення нацыі, які праявіўся ў развіцці нацыянальнага руху на Беларусі
- •2. Суаднясіце назвы паўлегальных і тайных арганізацый моладзі з назвамі гарадоў, дзе яны дзейнічалі.
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Правільна звяжыце імёны грамадскіх дзеячаў і іх характарыстыку
- •1. Запоўніце схему
- •17 Кастрычніка 1905 г.
- •2. Правільна суаднясіце імены гістарычных дзеячоў з іх невялікім жыццянарысам
- •1. Запоўніце схему
- •2. Правільна суаднясіце прозвішчы даследчыкаў быту і культуры Беларусі з кароткімі звесткамі з іх біяграфіі і даследчай дзейнасці
- •1. Выберыце правільны варыянт адказу, дапоўніце сказ
- •2. Правільна звяжыце паміж сабой даты і падзеі, якія іх характарызуюць
- •1. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •2. Правільна звяжыце паміж сабой даты і гістарычныя падзеі
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Запоўніце пропускі ў тэксце
- •1. Правільна запоўніце схему (выберыце адпаведную арганізацыю, у адносінах да даты заснавання і інфармацыю, якая характэрызуе дадзеную арганізацыю).
- •25 Сакавіка 1917 г. (р. Скірмунт)
- •2. Правільна суаднясіце імёны народавольцаў (выхадцаў з Беларусі) і назвы арганізацый, у працы якіх яны ўдзельнічалі
- •1. Вызначце, аб якім гістарычным паняцці ідзе гаворка
- •2. Дапоўніце неабходнымі варыянтамі 3 асноўныя накірункі ў духоўным жыцці, літаратуры і мастацтве.
- •2. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •Ключы (да блока III)
- •Беларусь 1917-2000 гг.
- •1. Расстаўце падзеі згодна з іх храналогіяй
- •25 Кастрычніка 1917 г
- •30 Кастрычніка 1917 г.
- •2. У сувязі з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай на Беларусі ў лютым 1938 г. Уводзілася дзяленне тэрыторыі Беларусі на:
- •3. Аўтар цэнтральнай фігуры комплексу Хатынь
- •1. Правільна суаднясіце гістарычныя даты і падзеі
- •2. Расстаўце падзеі ў правільнай храналагічнай паслядоўнасці
- •3. Пачатак дзейнасці Беларускага штаба партызанскага руху (бшпр)
- •1. Правільна запоўніце табліцу Этапы станаўлення беларускай дзяржаўнасці
- •Этапы дзяржаўна-тэрытарыяльнага ўладкавання бсср
- •Беларусізацыя
- •2. Стварэнне снд
- •3. Скульптурны помнік м. Шагалу пабудаваны
- •1. Правільна суаднясіце прозвішчы дзеячоў культуры з іх кароткімі аўтабіяграфічнымі звесткамі
- •6. Старшыня Аблвыкамзаха са студзеня 1918 г.
- •1. Правільна дапоўніце схему, выбраўшы правільны варыянт адказу
- •Народная гаспадарка бсср у 1945-1950 гг.
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср ў другой палове 50-ых – першай палове 80-ых гг.
- •27 Ліпеня 1990 г.
- •19 Верасня 1991 г.
- •6. Узначальваў некалькі дыверсійных груп, якія паралізавалі работу Аршанскага чыгуначнага вузла ў 1942 г.
- •7. Акружэнне войскамі 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх франтоў 105-тыс. Групіроўкі нямецкіх войскаў атрымала назву:
- •1. Расшыфруйце абрэвіятуры асноўных палітычных партый на Беларусі, створанных пасля пачатку перабудовы
- •2. Пачатак другой сусветнай вайны прыпадае
- •3. У вызваленні Беларусі (1944 г.) прымаў удзел 2-гі Беларускі фронт. Яго камандуючы:
- •4. Тэрыторыя бсср на 1 студзеня 1919 г. Састаўляла:
- •Ключы (да блока iy)
- •Модуль 2
- •Модуль 3
- •Модуль 4
- •Модуль 5
- •Модуль 6
- •Модуль 7
- •Модуль 8
- •Модуль 9
- •Модуль 10
- •Модуль 11
- •Модуль 12
- •Модуль 13
3. Рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гг. На Беларусі
На пачатку XX ст. інтэнсіўны прамысловы ўздым змяніўся сусветным эканамічным крызісам, які ахапіў большасць галін народнай гаспадаркі Расійскай імперыі. У беларускіх губернях на працягу 1900 — 1903 гг. былі закрыты 532 фабрычна-заводскія прадпрыемствы. У меншай ступені крызіс закрануў лёгкую прамысловасць. Гэга дало магчымасць многім прадпрыемствам Беларусі прадоўжыць сваю работу. Між тым эканамічны крызіс, канкурэнцыя з боку фабрычнай вытворчасці прывялі да складанай сітуацыі ў рамесніцкай вытворчасці, якая з’яўлялася дамінуючай на Беларусі. Для таго каб быць канкурэнтаздольнымі, рамеснікі і невялікія прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці павінны былі інтэнсіфікаваць працу наёмных рабочых, павялічваць працоўны дзень.
Асаблівасці эканамічнага развіцця беларускіх губерняў не з’яўляліся дамінуючым фактарам. Эканоміка Беларусі падпарадкоўвалася агульным эканамічным законам, усе больш уцягвалася ў сусветную эканамічную сістэму. Тут назіралася канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу, узнікалі акцыянерныя таварыствы, манапалістычныя аб’яднанні.
У гэты час на Беларусі адбываўся працэс капіталізацыі вёскі. Скарачалася дваранскае землеўладанне, фарміравалася буржуазная зямельная ўласнасць. Сельская гаспадарка беларускіх губерняў на пачатку XX ст. была арыентавана на развіцдё мяса-малочнай жывёлагадоўлі. На Беларусі дзейнічала каля 300 сыраварных і масларобчых заводаў, 430 вінакурных заводаў, якія перапрацоўвалі на спірт бульбу. Даволі шырока выкарыстоўваліся розныя сельскагаспадарчыя машыны, железныя плугі і другія прылады працы. Па ўзроўні тэхнічнай узброенасці сельская гаспадарка Беларусі была адной з перадавых сярод еўрапейскіх губерняў Расійскай імперыі. Разам з тым развіцдё капіталістычных адносін тармазілася рознымі феадальнымі перажыткамі. Накладвала свой адбітак на лес вёскі без- і малазямелле сялянства. У 1905 г. каля 50 % сялянскіх гаспадарак мелі надзел да 10 дзесяцін зямлі. Аграрная перанаселенасць вёскі, высокія падаткі і павіннасці выклікалі значную міграцыю беларусаў у прамысловыя гарады Расіі, Сібір, за межы краіны.
Сацыяльная напружанасць у гарадах і вёсках стварала спрыяльныя ўмовы для радыкалізацыі рабочага і сялянскага руху, стварэння палітычных партый. Аднымі з першых палітычньгх партый на тэрыторыі беларускіх губерняў былі Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя (1897), Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі (Бунд, 1897), РСДРП (1898), Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (1900), партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (1901).
Першыя палітычныя партыі стварала не буржуазія, як гэга было ў дзяржавах Заходняй Еўропы, а рабочы клас. На тэрыторыі Беларусі на пачатку стагоддзя вядучую ролю ў рэвалюцыйна-дэмакратычным руху займалі агульнарасійскія, польскія, яўрэйскія палітычныя партыі. Станаўленне беларускіх палітычньгх арганізацый стрымлівалася слабай нацыянальнай самасвядомасцю беларускай буржуазіі, сялянства, рабочага класа. Беларускае нацыянальнае пытанне знаходзіла водгук перш за ўсё ў асяроддзі інтэлігенцыі, вучнёўскай і студэнцкай моладзі. У канцы 1902 г. на базе гурткоў, якія дзейнічалі ў Вільні, Мінску, Пецярбургу, была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада. У 1903 г. яна прыняла назву — Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Асноўнае свае значэнне тэта партыя бачыла у знішчэнні самадзяржаў’я у саюзе з расійскімі рэвалюцыйнымі сіламі і будаўніцтве сацыялістычнага грамадства, выступала за дэмакратычную рэспубліку ў межах Расійскай Федэрацыі. Аграрная праграма БСГ патрабавала ліквідацыі прыватнай зямельнай уласнасці, роўнага падзелу зямлі паміж тымі, хто яе апрацоўвае.
Найбольш значны ўплыў на рабочы рух меў Бунд. Выступаючы як "адзіны прадстаўнік яўрэйскага пралета-рыяту", Бунд зваў да звяржэння самадзяржаў’я і устанаўлення дэмакратычнай рэспублікі. Бунд увайшоў у склад РСДРП як аўтаномная арганізацыя, самастойная у пытаннях, маючых дачыненне да яўрэйскага пралетарыя-ту. На II з’ездзе РСДРП (1903) Бунд выходзіць з партыі ў сувязі з непрыняццем яго прапановы аб федэратыўнай пабудове РСДРП.
Беларусь была адным з цэнтраў, дзе стваралася партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У канцы 1901 г. яна была арганізацыйна аформлена, а ў 1902 г. у склад эсэраў увайшла Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі, якая дзейнічала у Мінску. Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў выступала за ліквідацыю самадзяржаў’я і ўстанаўленне дэмакратычнай рэспублікі, правядзенне сацьгалізацыі зямлі. Тактыка партыі заключалася ў спалучэнні арганізатарскай і агітацыйна-прапагандысцкай работы з індывідуальным тэрорам супраць прадстаўнікоў дзяржаўнай улады.
Развіццё класавых супярэчнасцяў, нарастанне канфрантацыі у грамадстве набліжалі рэвалюцыйную сітуацыю у краіне. Яе эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміра-валіся у перыяд эканамічнага крызісу, калі рабочы рух паступова прымае палітычны характар. Да таго ж руска-японская вайна значна паскорыла працэс палітызацыі вёскі.
Пачаткам першай расійскай рэвалюцыі з’явіліся падзеі 9 студзеня 1905 г. Расстрел шматтысячнага шэсця рабочых да цара ўскалыхнуў краіну. Пратэст супраць "Крывавай нядзелі" выказалі працоўныя Беларусь 3 11 па 17 студзеня праходзілі акцыі пратэсту у Мінску, забастоўкі рабочых і рамеснікаў, дэманстрацыі. Палітычныя стачкі адбыліся ў Брэсце, Віцебску, Гродне, Гомелі, Полацку, Смаргоні. У гэтай барацьбе ўдзельнічалі рабочыя 30 гарадоў і мястэчак.
3 палітычных партый найбольш актыўны ўдзел у рэвалюцыйнай барацьбе прынялі Бунд, РСДРП, эсэры, якія спрабавалі аб’яднаць свае намаганні шляхам стварэння кааліцый-ных камітэтаў. Другі этап палітычных выступленняў працоўных быў звязаны са святкаваннем 1 Мая і правядзеннем мітынгаў салідарнасці з рабочымі Лодзі, Варшавы, Адэсы.
Разам з палітычнымі выступленнямі назіралася і эканамічная барацьба рабочых і сялянства. Летам 1905 г. уз-мацніўся сялянскі рух. Акрамя традыцыйных формаў ба-рацьбы (патравы памешчыцкіх угоддзяў, рубка лесу) на вёсцьі праходзілі сходы, мітынгі, забастоўкі, на якіх выказ-валіся палітычныя патрабаванні. Восенню 1905 г. ініцыята-рамі рэвалюцыйных выстушіенняў сталі чыгуначнікі. У кастрычніку яны спынілі рух на асноўных чыгуначных магі-стралях. Пачалася Усерасійская палітычная стачка.
17 кастрычніка 1905 г. Мікалай II падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод, скліканні Дзяржаўнай Думы з заканадаўчымі паўнамоцгвамі. Буржуазна-лібераль-ны лагер быў задаволены такім рашэннем. Прадстаўнікі буржуазіі атрымалі легальную магчымасць ствараць палітычныя партыі і ўдзельнічаць у прадстаўнічых органах улады. Бліжэйшыя іх задачы, такім чынам, былі вырашаны. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы лічылі неабходным пра-цягваць барацьбу. Для каардынацыі дзеянняў у гарадах Беларусі ствараліся стачачныя камітэты, кааліцыйныя саветы. У палітычную барацьбу былі ўцягнуты працоўныя 53 гарадоў і мястэчак. У Мінску, Гомелі, Мазыры, Віцебску і другіх гарадах пры разгоне дэманстрацый мясцовыя ўлады прымянілі сілу. Сотні чалавек былі забіты і паранены. 18 кастрычніка на вакзальнай плошчы ў Мінску былі расстра-ляны ўдзельнікі мітынгу. У канцы 1905 гг. у рэвалюцыйны рух усе больш уцягваецца армія. Салдацкія хваляванні адбыліся у Віцебску, Магілёве, Гродне, Бабруйску, Брэсце.
У снежні 1905 г. царскі ўрад закрыў апазіцыйныя газеты, якія надрукавалі так званы фінансавы маніфест. 7 снежня у Маскве пачалася палітычная забастоўка. Праз некалькі дзён яна перарасла ва ўзброенае паўстанне, якое працягвалася да 18 снежня. На Беларусі снежаньскія палітычныя забастоўкі адбыліся у Мінску, Гомелі, Бара-навічах, Пінску і іншых гарадах. Аднак гэтыя выступленні не перараслі ва ўзброеныя паўстанні. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі ў гэты час занялі пазіцыю чакання. Што датычыць мясцовых улад, то яны дзейнічалі рашуча. Былі праведзены арышты кіраўнікоў і актывістаў апазіцыйнага руху, уведзена ваеннае становішча альбо становішча над-звычайнай аховы, праведзена перадыслакацыя войскаў у тыя раёны, дзе набіраў сілу забастовачны рух.
Трэба адзначыць, што царскі ўрад прымяняў не толькі рэпрэсіі. 2 снежня 1905 г. была адменена крымінальная адказнасць за ўдзел у эканамічных стачках, 11 снежня прыняты закон аб выбарах у Дзяржаўную Думу. З’явілася магчымасць калі не рашэння, дык пастаноўкі ў парламенце эканамічных, сацыяльна-палітычных праблем. Выбары ў I Дзяржаўную Думу, дазвол на стварэнне прафесійных саюзаў (сакавік 1906 г.), безумоўна, некалькі аслабілі канфрантацыю ў грамадстве.
Рэвалюцыйна-дэмакратычныя партыі байкатавалі выбары. Аднак яны адбыліся. Ад беларускіх губерняў было абрана 36 дэпутатаў, у тым ліку 13 сялян. 3 палітычных партый найбольш моцныя пазіцыі ў I Дзяржаўнай Думе мелі кадэты. Дзейнасць Думы па многіх кірунках мела апазіцыйны характар. Яна выказала недавер ураду ў сувязі з публікацыяй 20 чэрвеня дзяржаўнай аграрнай праграмы, якая разыходзілася з думскім праектам. 9 ліпеня 1906 г. Дума была распушчана і былі назначаны новыя выбары.
Ва ўмовах спаду рэвалюцыі палітычныя партыі, у тым ліку рэвалюцыйна-дэмакратычныя, прынялі ўдзел у выбарах у II Дзяржаўную Думу. Больш таго, яны спрабавалі выступіць адзіным блокам. Такі блок, напрыклад, быў створаны у Мінску ў складзе арганізацый РСДРП, Бунда, эсэраў, БСГ, сіяністаў-сацыялістаў і некаторых прафсаю-заў. Правыя таксама аб’ядналі свае сілы. У кастрычніку 1906 г. быў створаны "Русский окраинный союз", які выступаў пад шавіністычнымі лозунгамі, вёў актыўную антыпольскую і антыяўрэйскую агітацыю.
Польскія, часткова беларускія памешчыкі, каталіцкія святары выступалі ў абарону каталіцкай веры, за аўтаномнае развіццё края. Аўтанамісты вялі агітацыю праз касцёл, друк, крытыкавалі палітыку ўрада.
На выбарах у II Дзяржаўную Думу у беларускіх губернях перамаглі правыя групоўкі. Акцябрысты і чарнасоценцы правялі 15 дэпутатаў, аўтанамісты атрымалі 11 месцаў у Думе. Кадэты мелі двух дэпутатаў, 8 чалавек былі беспартыйнымі. Але у цэлым II Дзяржауная Дума была больш радыкальная, чым папярэдняя. Як і ў першай Думе, галоўным было аграрнае пытанне. Трудавікі, эсэры, сацы-ял-дэмакраты адстоивалі рэвалюцыйны шлях яго вырашэння. Прадстаўнікі акцябрыстаў, памешчыцкіх партый падтрымалі ўрадавую праграму П. А. Сталыпіна. Не атрымаў падтрымкі дэпутатаў праект кадэтаў, разлічаны на абмежаванне памешчыцкага землеўладання.
II Дзяржауная Дума выходзіла з-пад кантролю ўрада. Правыя партыі патрабавалі распусціць Думу. У маі 1907 г. супраць прадстаўнікоў сацыял-дэмакратычнай фракцыі ў Думе было зроблена абвінавачванне у падрыхтоўцы змовы супраць цара. Старшыня Савета міністраў П.А.Сталыпін патрабаваў пазбавіць гэтых дэпутатаў парламенцкай недаты-кальнасці. Думская камісія начала расследаванне. Але Мікалай II, не чакаючы вынікаў гэтага разгляду, 3 чэрвеня 1907 г. распускае Думу. Выбарчы закон, прыняты ў адпаведнасці з Маніфестам 17 кастрычніка, быў зменены. Першая расійская рэвалюцыя скончылася.
