Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гicторыя Беларускай Лiтаратуры 11-19 стагоддзяу....doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
08.08.2019
Размер:
3.9 Mб
Скачать

Францішка Уршуля Радзівіл

XVIII ст. у айчыннай гісторыі адзначана актывізацыяй культурнага жыцця ў магнацкіх ардынацыях. Следам за каралямімеламанамі Аўгустам II і Аўгустам III беларускія магнаты Радзівілы, Сапегі, Агінскія, Тызенгаўзы ствараюць культурныя асяродкі ў Нясвіжы, Ружанах, Слоніме, Гародні. Дзякуючы іх намаганням у арыстакратычным асяроддзі Беларусі фарміруецца своеасаблівая музычная, тэатральная і паэтычная культура, цесна звязаная з традыцыямі заходнееўрапейскага (найперш, французскага і італьянскага) мастацтва. Храналагічна першай «сядзібай Муз» у Беларусі стаў Нясвіж, а заснавальніцай першага і, бадай, самага знакамітага літаратурнага і тэатральнага салона — княгіня Францішка Уршуля Радзівіл (1707—1753) з Вішнявецкіх.

Будучая «нясвіжская Сафо» нарадзілася 13 лютага 1705 г. у Чартарыйску (Украіна). Яна была адзінай дачкой кракаўскага кашталяна Януша Антонія Карыбута Вішнявецкага і Тэафілі Таіды з Ляшчынскіх. У доме бацькоў яна атрымала выдатную адукацыю, авалодала некалькімі еўрапейскімі мовамі, шмат чытала. У доме Вішнявецкіх панавала творчая атмасфера: бацька Францішкі быў здольным прамоўцам і літаратарам, пісаў духоўныя трактаты, панегірыкі і рэлігійныя песні. Пры яго двары ў Чартарыйску дзейнічала капэла, а любімы дзядзька князёўны, Міхал Сервацый Вішнявецкі, меў прыдворны тэатр і, магчыма, сам пісаў для яго п'есы.

У 1725 г. князёўна Францішка становіцца жонкай Міхала Казіміра Антонія Базыля V Радзівіла, уладальніка Нясвіжскай ардынацыі. Паколькі князь Міхал часта адсутнічаў у Нясвіжы 3 прычыны ўдзелу ў сеймах і трыбуналах, а таксама ў рэгулярных аб'ездах іншых сваіх уладанняў, маладая княгіня асабіста займалася вырашэннем большасці пытанняў па гаспадаранню і кіраўніцтву ў ардынацыі. Яна кіравала рэстаўрацыяй Нясвіжскага замка пасля разбуральных войнаў са Швецыяй, бараніла Нясвіж ад наездаў расійскіх войскаў у 30-х гадах, упарадкавала і папоўніла княскую бібліятэку, аднавіла друкарню. Вельмі рэдка пакідаючы Нясвіж, яна разгарнула вялікую культурна-прапагандысцкую і хрысціянска-асветніцкую дзейнасць. Літаратурны талент і здольнасці да вытанчаных мастацтваў дазволілі княгіні

Францішцы ў дастаткова кароткі тэрмін зрабіць Нясвіж адным з цэнтраў культурнага жыцця ў дзяржаве.

У творчасці Ф. У Радзівіл можна вылучыць два перыяды: першы (1725—1745) быў двухмоўным, а ў жанравых адносінах — пераважна паэтычна-эпісталярным; другі перыяд (1746-1752) у асноўным звязаны з драматургічнай творчасцю, заснаваннем тэатра і арганізацыяй сцэнічных імпрэз у Нясвіжы. Трэба ўлічваць, аднак, што ў слоўным мастацтве эпохі позняга барока на Беларусі значнае пашырэнне набыў мастацкі топас «theatrum mundi» («тэатр сусвету»), a слоўнае вытанчанае мастацтва ў арыстакратычнай культуры часта спалучалася з цырыманіяльнымі формамі. Слова магло арганічна дапаўняць паратэатральныя відовішчы (трыумфальныя або жалобныя шэсці), архітэктурныя формы (напрыклад, паэтычныя інскрыпцыі «castri doloris» («шатаў жальбы»)), музычныя імпрэзы. Слову надавалася таксама вялікая выхаваўчая роля. Таму вышэй прапанаваная храналогія творчасці Францішкі Уршулі Радзівіл дастаткова ўмоўная: як ранняя паэзія княгіні нясе на сабе значны адбітак драматызацыі (імкненне да дыялагічнасці) і слоўнай выяўленчасці (асабліва ў жанры літаратурнага партрэта), так яе позняя драматургічная творчасць спалучалася з напісаннем вершаваных твораў, прызначаных для рэцытацыйнага, дэкламацыйнага, але не сцэнічнага ўвасаблення.

Найбольш плённы перыяд драматургічнай творчасці Ф. У Радзівіл і дзейнасці тэатра ў Нясвіжы прыпадае на 1746—1752 гг., калі сама княгіня кіравала культурным жыццём у ардынацыі. Аднак і пасля яе смерці намаганнямі Міхала і Кароля Радзівілаў пастаноўкі яе п'ес адбываліся на сцэнах розных радзівілаўскіх сядзібаў на працягу 1750—1760-х гадоў.

Паэзія. Францішка Уршуля Радзівіл з'яўляецца аўтаркай каля 80 паэтычных (недраматычных) твораў рознага аб'ёму - ад чатырох да ста пяцідзесяці радкоў. Жанравая сістэма і вобразнамастацкая палітра яе паэзіі фарміравалася ў рэчышчы еўрапейскай слоўнай культуры эпохі барока і ранняга Асветніцтва. Творчая праграма нясвіжскай паэткі грунтавалася на класічнай літаратурнай спадчыне антычнасці (творах Цыцэрона, Авідзія, Сенекi), фарміравалася пад уплывам заходнееўрапейскай (найперш французскай класіцыстычнай) паэтычнай школы XVII ст. (паэзіі Франсуа Малерба, Жана Лабруйера), але ў непасрэднай сувязi з мастацкімі здабыткамі айчыннай культуры Рэнесансу і барока (творамі Яна Каханоўскага, Андрэя і Гераніма Морштынаў ды інш.).

У паэзіі першай паловы XVIII ст. «набыла надзвычайную актуальнасць дыялагічная, інтэрактыўная канцэпцыя літаратуры», якая надавала асаблівую эстэтычную каштоўнасць сітуацыі размовы. Цалкам заканамерна з гэтага пункту гледжання, што першыя (зафіксаваныя ў рукапісах) паэтычныя вопыты княгіні Радзівіл нарадзіліся ў межах эпісталаграфіі. 3 вялізнай колькасці (больш за 1300) лістоў княгіні Францішкі найбольшую цікавасць уяўляюць чатыры вершаваныя допісы да мужа. У паэтычных творах гэтага жанру знайшла выяўленне канцэпцыя ліста-размовы, якая сфарміравалася яшчэ ў антычнай тэорыі эпісталаграфіі і набыла папулярнасць у французскай салоннай паэзіі XVIII ст. Аўтарка, згодна прадпісанням Цыцэрона, піша свае лісты «cotidianis verbis»* («у паўсядзённых словах»). Традыцыйныя эпісталаграфічныя формулы спалучаюцца тут з «інфармацыяй сэрца»:

Яснавяльможны мой княжа каханы,