Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гicторыя Беларускай Лiтаратуры 11-19 стагоддзяу....doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
08.08.2019
Размер:
3.9 Mб
Скачать

Сімяон Полацкі

Сімяон Полацкі жыў і працаваў у так званую пераходную эпоху. XVII стагоддзе сапраўды было своеасаблівым рубяжом старой і новай культуры ў Еўропе. Той час адзначаны багаццем глыбокіх

перамен у розных сферах чалавечага жыцця, незвычайнай шматстайнасцю літаратурна-мастацкіх формаў, жанраў і стыляў, што ярка адбілася і на творчасці гэтага неардынарнага беларускарасійскага пісьменніка.

Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітняновіч нарадзіўся ў 1629 г. Відаць, месцам яго нараджэння быў Полацк: у захаваных «роспісах двароў» горада сустракаецца прозвішча Пятроўскіх. Мянушку «Полацкі» пісьменнік атрымаў у Маскве.

На пачатку 40-х гадоў XVII ст. будучы пісьменнік быў студэнтам Кіева-Магілянскай калегіі, дзе яго настаўнікамі былі самыя славутыя кіеўскія пісьменнікі і навукоўцы таго часу — Сільвестар Косаў, Лазар Барановіч, Інакенцій Гізель, Іосіф КанановічГарбацкі.

У 1650 г. яму было прысвоена званне дыдаскала — настаўніка. Жадаючы папоўніць адукацыю, Сімяон адправіўся ў Віленскую езуіцкую акадэмію. Захаваліся выкананыя Сімяонам на латыні канспекты навучальных курсаў, праслуханых ім тут да канца лета 1653 г. з указаннем імёнаў прафесароў, якія іх чыталі: «Багаслоўскія развагі» — «шаноўнага айца Казіміра Каяловіча», «Развагi... Тамаша Аквінскага» — «шаноўнага айца Залускага», «Палемічнае багаслоўе» — «шаноўнага айца Ладыслава Рудзіньскага». Малады дыдаскал неўзабаве ўступіў ва уніяцкі ордэн базыльян — ордэн Васіля Вялікага, паколькі захапіўся ідэяй мірнага яднання хрысціянскіх цэркваў.

Вайна Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавай, што распачалася ў 1654 г., перашкодзіла Сімяону давучыцца ў Віленскай езуіцкай акадэміі. У жніўні 1655 г. войскі ваяводы Я. К. Чаркаскага і наказнога гетмана Івана Залатарэнкі авалодалі Вільняй, і Сімяон неўзабаве вяртаецца ў родны горад, дзе па прапанове знаёмага яшчэ па Кіеву ігумена Ігнація Яўлевіча прымае пострыг у манахі падуладнага таму Богаяўленскага манастыра.

Летам 1656 г. у Полацк увайшла руская армія на чале з самім царом. Сімяону выдаўся рэдкі выпадак прадэманстраваць рускаму манарху свае літаратурныя навыкі. Сустрэчы і падзеі, што паследавалі за гэтым, прымусілі Сімяона сур'ёзна задумацца над тым, ЯКІЯ велізарныя магчымасці адкрыліся б перад ім як навукоўцам І паэтам, калі б ён набыў апекавание рускага цара, якое шырокае поле для асветніцкай дзейнасці знайшоў бы ён у Расіі.

Вясною 1664 г. СІМЯОН канчаткова перабіраецца ў Маскву. Пачатак яго маскоўскага жыцця адразу быў адзначаны ўрадавым даручэннем, выконваючы якое, ён арганізуе ў Заіканаспаскім манастыры лацінскую школу для служачых Прыказа тайных спраў. Праз няпоўныя чатыры гады выпускнікі школы накіроўваюцца разам з кіраўніком Пасольскага прыказа баярынам А. Л. Ардын-Нашчокіным з дыпламатычнай місіяй у Курляндыю. Добразычлівае стаўленне цара Аляксея Міхайлавіча да вучонага беларуса, заступніцтва, зробленае яму ўплывовым дарадцам гасудара па царкоўных справах — вучоным грэкам Паісіем Лігарыдам, іншымі царкоўнымі іерархамі, усё гэта садзейнічала таму, што Сімяон атрымаў мажлівасць з'яўляцца ў царскі палац 3 нагоды ўсіх урачыстых вьшадкаў са сваімі вершаванымі віншаваннямі. Так, у 1665 г. у Аляксея Міхайлавіча нарадзіўся сын, царэвіч Сімяон. 3 гэтай нагоды тэзайменны нованароджанаму паэт паднёс цару «Благоприветствование», напісанае ў такой вытанчанай форме (тут былі фігурныя вершы — у выглядзе крыжа І васьміканцовай зоркі, вершы «сімфанічныя» ці «серпантынныя», крыптаграмы ды іншае), што не магло не ўразіць і звыклых да барочных кур'ёзаў чытачоў.

Становішча паэта яшчэ больш узмацнілася з 1667 г., пасля таго, як ён быў афіцыйна прызначаны выхавальнікам і настаўнікам царскіх дзяцей. Зрэшты, росту аўтарытэту Сімяона сярод высокіх прадстаўнікоў маскоўскай адміністрацыі садзейнічала яшчэ адна акалічнасць — яго актыўная барацьба са стараабрадцамі і дзейсны ўдзел у Вялікім маскоўскім саборы (1666-1667), што асудзіў патрыярха Нікана, які самавольна пакінуў у 1658 г. патрыяршы прастол. На саборы Сімяон выступаў у статусе сакратара-перакладчыка мітрапаліта Газскага Паісія Лігарыда і двух усяленскіх патрыярхаў — александрыйскага і антыяхійскага. Пасля гэтага, выконваючы саборную пастанову, ён напісаў трактат «Жазло кіравання», у якім выкрываў раскольнікаў. Як асоба духоўная, адпаведна атрыманай адукацыі і традыцыі, Сімяон лічыў сваім абавязкам стварэнне розных казанняў. Значная іх частка была ўключана ім у зборнікі «Абед духоўны» (1675, выдадзены пасля смерці аўтара ў Маскве ў 1681 г.) і «Вячэра духоўная» (1676, выдадзена тамсама ў 1683 г.).

Мову Сімяона-прапаведніка адрознівалі асаблівая манерная мудрагелістасць, шчыльная насычанасць разгорнутымі метафарамi, прыпавесцямі і «прыкладамі», што выкарыстоўваліся ў поўнай адпаведнасці з рэкамендацыямі, якія даваліся ў трактатах тьшу кнігі «Ключ разумения, албо Спосаб зложения казаня» (Кіеў, 1659) Іанікія Галятоўскага ці «Наставления в риторике» (Вільня, 1654) Казіміра Каяловіча. Аднак, як і раней, галоўным клопатам Сімяона ў перыяд яго жыцця ў Маскве была вучэбна-асветніцкая дзейнасць. Менавіта таму, калі ў канцы 1678 — пачатку 1679 г.

яму выпала доўгачаканая мажлівасць адкрыць у палацы незалежную ад патрыяршай цэнзуры Верхнюю друкарню, першай падрыхтаванай да друку працай стаў яго «Букварь языка словенска». 3 гэтай жа мэтай затым быў выдадзены і паэтычны пераклад псалмоў «Псалтирь рифмотворная» (з далучэннем вершаванага «Месяцеслова»). Лічачы вершаваную форму найбольш зручнай для запамінання і засваення самых розных ведаў, Сімяон шырока выкарыстоўваў у асветніцкіх мэтах менавіта яе.

Натуральна, што Сімяон Полацкі карыстаўся вялікай падтрымкай усіх, хто выступаў за распаўсюджанне ў Расіі кніжнай вучонасці, хто праяўляў цікавасць да заходняй культуры. Разам з тым ён не дарэмна адчуваў сябе ў рускай сталіцы «странним пришельцем». Яго нязвыклая тут «лацінская» адукаванасць выклікала раздражненне і непрыняцце не толькі ў шматлікіх «ревнителей старинного благочестия», але таксама ва ўплывовых маскоўскіх «грэкафілаў» у асобе Епіфанія Славінецкага, яго вучня Яўфімія Чудаўскога, патрыярха Іакіма і інш.

Сімяон Полацкі памёр раптоўна, на пяцьдзесят першым годзе жыцця, 25 жніўня 1680 г. Сваю вялікую бібліятэку пісьменнік завяшчаў размеркаваць у асноўным паміж чатырма манастырамі, да якіх меў непасрэднае дачыненне, — Маскоўскім Заіканаспаскім, Полацкім Богаяўленскім, Кіеўскім Пячорскім і Брацкім. Частка буйных грашовых зберажэнняў адпісвалася ім у іншыя ўкраінскія і беларускія манастыры, астатняя ж частка прызначалася сваякам і блізкім: родным братам Івану і Луку, пляменніку Міхаілу Сільвестравічу і яго маці, айцу духоўнаму Іпаліту, «возлюбленному ученику».

Цар Фёдар Аляксеевіч, што цёпла ставіўся да Сімяона, змяніўшы ў 1676 г. на троне свайго бацьку Аляксея Міхайлавіча, загадаў Сільвестру Мядзведзеву скласці годную эпітафію, якую «указал на двух каменных таблицах вырезать, позлатить и устроить над гробом иеромонаха Симеона своею государскою казною».

Эпітафія ў канчатковым варыянце пачыналася словамi:

Зряй, человече, сей гроб, сердцем умилися, О смерти учителя славна прослезися: Учитель бо зде токмо един таков бывый, Богослов правый, церкве догмата хранивый. Муж благоверный, церкви и царству потребный, Проповедию слова народу полезный Симеон Петровский, от всех верных любимый, За смиренномудрие преудивляемый...

Наколькі ж ВЯЛІКІМ быў уплыў шматлікіх прац Сімяона Полацкага, калі і праз дзесяць год пасля смерці асветніка намаган­нямі маскоўскіх «мудраборцаў» у 1690 г. яны былі прызнаныя ерэтычнымі. Патрыярх Іакім публічна асудзіў кнігі пісьменніка як «атручаныя лацінскім духам», паколькі іх аўтар хацеў «чужемудренные новости в народ православный великороссийский вводити».

Безумоўна, самы вялікі ўплыў на станаўленне Сімяона Полацкага аказалі старэйшыя сучаснікі і настаўнікі: прафесар, рэктар Кіева-Магілянскай калегіі Інакенцій Гізель, які чытаў лекцыі на старэйшых курсах (у 1645—1647 гг.), Касіян Саковіч, Іанікій Галятоўскі.

Педагагічныя задачы, якія ставіў перад сабой Сімяон Полацкі ў творчасці, прывялі да таго, што ён актыўна пачаў выкарыстоўваць жанр экфрасіса, які рытар Феон (I — пачатак II ст. н. э.) вызначаў як апісальнае маўленне, што выразна выяўляе вачам тое, што яно тлумачыць. Экфрасіс, у якім часцей за ўсё апісваліся творы мастацтва, зрабіўся самастойным жанрам у «Карцінах» Філастрата Старэйшага.

Сімяон Полацкі захоўваў у сваіх вершах звыклыя функцыі антычных экфраз, што тлумачылі таямнічы сэнс выяваў, і эпіграм — рытарычных практыкаванняў на тэму (жанр экфрасіса ўжо выкарыстоўваў Ф. Скарына).

Вобраз філосафа-настаўніка, лекара душ суправаджаў Сімяона Полацкага ўсё жыццё. Прычынай для ранняга верша асветніка «Лекі на грахі», верагодна, маглі зрабіцца папулярныя ў XVII— XVIII стст. лубачныя карцінкі «Аптэка духоўная» ці «Лекі ад