Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гicторыя Беларускай Лiтаратуры 11-19 стагоддзяу....doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
08.08.2019
Размер:
3.9 Mб
Скачать

Ян Пратасовіч

На мяжы XVI—XVII стст. паэтаў Беларусі старэйшага пакалення яшчэ хвалявалі адносіны — цяпер ужо дыпламатычныя — Вялікага княства Літоўскага з Масковіяй («Пасольства да вялікага князя Маскоўскага» Г. Пельгрымоўскага) ды агульны палітычны лад у дзяржаве («Італійскі арэшнік» Я. Казаковіча), але маладзейшае пакаленне на стварэнне вершаў натхнялі ўжо сціплыя сямейныя радасці, праблемы філасофскага і рэлігійна-этычнага характару.

Яскравым прадстаўніком гэтага маладзейшага пакалення паэтаў быў беларускі шляхціц з-пад Пінска Ян Пратасовіч, аўтар шэрагу паэтычных кніг на польскай мове, выдадзеных у Вільні ў канцы XVI - пачатку XVII ст.

Ян Пратасовіч не належаў да той катэгорыі засцянковай шляхты, якую Ў XIX ст. таленавіта апісаў у сваёй камедыі «Пінская шляхта» В. Дунін-Марцінкевіч. Бацька паэта, Бенедыкт Пратасовіч, паводле перапісу 1567 г., выстаўляў у войска 9 вершнікаў І 7 пешых жаўнераў, сваім сынам Яну і Мацею ён пакінуў у спадчыну маёнтак Магільна над Гарынню. Маці паэта Марына паходзіла 3 княскага роду Палубінскіх, даводзілася сястрою наваградскаму кашталяну Аляксандру Палубінскаму. За жонку Ян Пратасовіч узяў сабе дачку берасцейскага кашталяна Рыгора Войны, парадніўшыся такім чынам з вядомым у княстве магнацкім

Пачатковую адукацыю ён мог атрымаць у бацькоўскім доме, а затым працягваць яе ў адной з пратэстанцкіх школаў на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. Навучанне магло працягвацца І Ў Лейпцыгу, куды ён прыехаў 25 жніўня 1582 г. разам з лекарам Янам Гаслерам, які паходзіў з Берна і раней быў настаўнікам полацкага ваяводы Крыштофа Дарагастайскага падчас побыту апошняга на Захадзе. Тут Рысінскі змог навязаць кантакты з мноГІМІ нямецкімі вучонымі і бліжэй пазнаёміцца з тагачаснай еўрапейскай культурай. Магчыма ўжо тады ён пачаў пісаць свае першыя творы.

У 1584 г. ён быў хатнім настаўнікам у Жамойці. У якасці выхавацеля і настаўніка працаваў і пазней. У 1585 г. Рысінскі быў ужо ў Сэцыміне (Малая Польшча), дзе выкладаў у кальвінісцкай школе. Але яго не пакідала жаданне прадоўжыць адукацыю, бо Ў лістах прасіў перавесці яго ў Кракаў. У канцы таго ж года РыСІНСКІ працаваў прыватным выкладчыкам у Войнараве. Між ім і братамі Крыштофам і Станіславам Бучынскімі з Ольшына (Кракаўскае ваяводства) вялася перапіска па пытаннях паэтычнага мастацтва. Пазней гэтыя лісты ўвойдуць у яго эпісталярны зборнік. Рысінскі раіў братам ехаць па навуку ў Нямеччыну. Паслухаўшыся ягонай парады і выпраўляючыся туды, Бучынскія ў якасці «педагога» ўзялі з собою і свайго натхніцеля.

2 снежня 1585 г. «Salamon Pantherus Leucorussus» упісаны разам са сваімі падапечнымі ў метрыку універсітэта ў Альтдорфе. Вясной 1587 г. ён і браты наладзілі падарожжа па прыдунайскіх мясцовасцях Нямеччыны, наведаўшы шэраг гарадоў: Нюрнберг, Аўгсбург, Інгольштадт і інш. За няпоўных тры гады, праведзеныя ў Альтдорфе, Рысінскі значна паглыбіў свае веды, асабліва ў галіне класічнай філалогіі. У гэты перыяд (1587) выйшла яго першае вядомае друкаванае выданне «Дзве кнігі лістоў Саламона Рысінскага», у якой ён выявіў вялікі пісьменніцкі талент, паказаўшы сябе майстрам эпісталярнага жанру. Навучанне ў Альтдорфе адкрыла ў Рысінскага вялікія філалагічныя здольнасці. Пасябраваўшы з Конрадам Рытэрсгаўзенам, пазней вядомым паэтам і юрыстам, яны разам у 1588-1589 гг. падрыхтавалі крытычны разбор І каментарыі да твораў малавядомага ў той час рымскага паэта Аўзонія. Па шчаслівай выпадковасці гэтая рукапісная праца захавалася да нашага часу і як іншыя яго распрацоўкі сведчыць пра вялікую эрудыцыю і грунтоўную адукацыю Рысінскага.

У другой палове 1589 г. пісьменнік пакінуў Альтдорф, каб суправаджаць у Прагу свайго сябра К. Рытэрсгаўзена. Пасля, мабыць, ізноў працаваў настаўнікам у Малой Польшчы. Ва ўся­лякім выпадку, у 1589—1591 гг. С. Рысінскі нейкім чынам быў звязаны 3 мясцовымі кальвінісцкімі коламі, пра што сведчыць складзеная ім у той час эпітафія на смерць трох жанчын, у тым ліку Рэгіны Бучынскай. Да гэтага ж перыяду адносіцца і твор пад назваю «Пабожныя забавы і ўцехі гаротных удоваў», які быў знойдзены ў пакінутых пасля яго паперах, хоць пазней і выказваліся сумненні наконт аўтарства. Мяркуюць, што ў 1594-1596 гг. гуманіст знаходзіўся ў Лейдэне. Каля 1596 г. ён апынуўся на службе ў князя Крыштофа Радзівіла Перуна ў якасці педагога для яго сына Крыштофа. На гэтай працы ён быў і пры радзівілаўскім двары ў Вільні, Койданаве І Валожыне ў наступныя гады. У 1601 г. яго выхаванец, малады Крыштоф Радзівіл разам са сваім атачэннем выехаў навучацца за мяжу. У гэтай паездцы яго суправаджаў і Рысінскі, якому было даручана апекавацца навучаннем і побытам князя. Летам таго ж года ён упісаў сваё імя ў метрыкі Лейпцыгскага універсітэта. У чэрвені 1602 г. яны былі ўжо ў Гайдэльбергу, адкуль на пачатку 1603 г. падаліся ў Базель. Напэўна, пісьменнік узяў удзел і ў далейшым падарожжы па Еўропе, падчас якога яны на кароткі час спыняліся ў Жэневе, праехалі праз Францыю, затрымаўшыся ў Парыжы, каб наведаць французскі двор, І, магчыма, з'ездзілі ў Англію. У кастрычніку 1603 г. Радзівіл са сваімі спадарожнікамі быў ужо ў вайсковым табары князя Маўрыцыя Аранскага ў Нідэрландах.

У час гэтай доўгай вандроўкі Рысінскі склаў кароткі агляд падзеяў у Лівоніі 1600-1601 гг., дзе імкнуўся згладзіць кепскае ўражанне ў вачах еўрапейскай грамадскасці ад учынку К. Радзівіла Перуна, які выразаў шведскі гарнізон у Кокенгаўзене, што капітуляваў.

Пісьменнік вярнуўся на Радзіму ў пачатку 1604 г., пасля смерці свайго патрона Крыштофа Радзівіла. На двары маладога Радзівіла Рысінскі карыстаўся вялікім аўтарытэтам і выступаў дарадцам у важных рэлігійных і культурных справах. Ён сябраваў з іншымі прыбліжанымі князя, асабліва з паэтам Данілам Набароўскім і выдаўцом з Любчы Пятром Кмітам. Рысінскі быў адным 3 тых выдатных пісьменнікаў, якія ўваходзілі ў літаратурны гурток пры радзівілаўскім двары.

На пачатку XVII ст. гуманіст браў чынны ўдзел у рэлігійным жыцці беларускіх пратэстантаў, у працы сінодаў 1609—1612 і 1617— 1620 гг., на якіх абараняў інтарэсы свайго патрона, займаў высокія пасады ў кальвінісцкай рэлігійнай грамадзе, у якой лічыўся знаўцам гісторыі кальвінізму ў ВКЛ. У 1609 г. яму было даручана

выправіць і дапоўніць кракаўскі канцыянал, для якога ён зрабіў новы пераклад некаторых псалмаў і выдаў яго ў Любчы ў 1614 г. Працаваў ён таксама і над кальвінісцкім катэхізісам. Не пакідаў Рысінскі і педагагічнай дзейнасці. Прынамсі з 1620 г. ён займаўся выхаваннем сына Крыштофа Радзівіла Януша, які навучаўся ў школе кальвінскага збору ў Вільні. Гуманіст карыстаўся бязмежным даверам свайго апекуна. У 1621 г., выпраўляючыся на вайну ў Лівонію, Радзівіл даручыў яму апеку над усімі зборамі, школамі і шпіталямі ў сваіх уладаннях. У гэты перыяд творчая і навуковая актыўнасць гуманіста дасягнула апагея. Выйшаў з друку шэраг яго твораў. У Любчы ў 1614 г. былі надрукаваныя паэтычныя творы, прысвечаныя памерламу Радзівілу Перуну, а таксама эпітафіі, напісаныя на смерць выдатных прадстаўнікоў сям'і Радзівілаў, якія памерлі ў 1608 - 1613 гг. Крыху пазней, у 1618 г. пабачыў свет твор яго жыцця, над якім праца доўжылася больш за 30 гадоў, - зборнік прымавак. А яшчэ праз два гады (1620) выйшла апошняе прыжыццёвае выданне вучонага — «Заўвагі ці кан'ектуры да лістоў Л. А. Сенекі».

13 кастрычніка 1625 г., будучы пры двары жонкі Крыштофа Радзівіла — Ганны, Рысінскі нечакана занядужыў і 18 кастрычніка таго ж года сканаў «ад апаплексіі, паяднанай з эпілепсіяй», Быў пахаваны пры кальвінскім зборы ў Любчы, дзе яго патрон ушанаваў гуманіста помнікам у выглядзе стэлы з мармуровай табліцай, які пазней быў знішчаны.

Літаратурная спадчына Саламона Рысінскага прадстаўлена паэтычнымі і празаічнымі творамі, напісанымі пераважна на лацінскай мове і выдадзенымі пры жыцці аўтара, а таксама рукапіснымі. 3 апошніх найбольшую цікавасць уяўляе карэспандэнцыя гуманіста.

Пры жыцці пісьменніка выйшлі з друку:

1. Epistolarum Salomonis Pantheri libri duo. Altdorphii, 1587 («Дзве кнігі лістоў Саламона Рысінскага». Далей — «Лісты»).

2. Monumenta... diversis personis... posita. Lubecae ad Chronum, 1614 («Помнікі... пастаўленыя... розным асобам»).

3. Rerum ab Christhophoro Radivilio... gestarum... epitome. Lubecae dol Chronum, 1614 («Эпітомэ... дзеяў Крыштофа Радзівіла»).

4. Proverbiorum Polonicorum... centuriae decem et octo. Lubecae ad Chronum, 1618 («Васемнаццаць сотняў польскіх прымавак». Далей — «Прымаўкі»).

5. Niekture Psalmy Dawidowe. Lubcz, 1614 («Некаторыя псалмы Давіда»).

6. Salomonis Rusini Sarmatae ad epistolas L. Annaei Senecae philosophi stoici, notarum sive coniecturarum liber. Norinbergae,

1620.

У рукапісах засталіся лісты да К. Рытэрсгаўзена і Й. Постыя 1597 — 1598 гг. (захоўваюцца ва універсітэцкай бібліятэцы г. Гётынгена), некалькі дзесяткаў лістоў, адрасаваных пераважна Крыштофу Радзівілу П (Галоўны архіў старажытных актаў у Варшаве), а таксама «Exercitationum epistolicarum ad Ausonium virura consularem duo Solomone Rysinio et Conrado Rittershusio auctoribus» («Практыкаванні ў лістах да Аўзонія, напісаныя двума аўтарамі Саламонам Рысінскім і Конрадам Рытэрсгаўзенам»).

У 1891 г. з рукапісу быў апублікаваны яшчэ адзін твор, які прыпісваюць Рысінскаму: Stanu wdowiego, teskliwego pobosnezabawy i pociechy («Пабожныя забавы i ўцехі гаротных удоваў»).

Адно з найбольш цікавых выданняў гуманіста — збор яго лістоў (1587), што прынёс яму вядомасць у колах тагачаснай еўрапейскай літаратурнай і навуковай эліты. «Лісты» падзяляюцца на дзве кнігі. У першую ўвайшло 23, у другую 48 лістоў. Адрасатамі Рысінскага выступаюць каля 25 розных асобаў, сярод якіх тагачасны рэктар Альтдорфскага універсітэта Ёган Бузеройт, славутыя нямецкія гуманісты Нікодэм Фрысхлін, Якаб Кун, Якаб Томінг, вядомыя арыянскія і кальвінісцкія дзеячы Рэчы Паспалітай Амброзій Станкар, Даніла Бялінскі, Георгій Шоман, Пётр Статорый (Станіскі), Ян Пятрыцый, знакаміты паэт Табіяш Вішнеўскі. Дзевяць лістоў адрасаваныя вучням і выхаванцам пісьменніка — братам Крыштофу і Станіславу Бучынскім, якія, паводле меркавання В. Урбана, выступаюць таксама пад антыкізаванымі імёнамі Дэмасфен і Менелай Бучынскія ў 4 іншых пасланнях. На дадзены момант не вызначаныя з пэўнасцю асобы Данілы Сіруця, Яна Барышэўскага, Яна Ксенскага, Лаўрына Клабуцкага. Шэраг імён зусім неідэнтыфікаваныя.

Як вынікае са зместу лістоў, складаючы іх, Рысінскі зыходзіў 3 патрабаванняў антычнай паэтыкі, сфармуляваных у старагрэчаскіх і лацінскіх «Лістоўніках» Дэметрыя Фалернскага, Філастрата, Юлія Віктара і пазней абагуленых у хрысціянскага пісьменніка Грыгорыя Назіянзіна. Антычная тэорыя эпісталаграфіі грунтавалася на палажэнні, што ліст — гэта нібы адзін бок дыялогу, калі аўтар звяртаецца да адсутнага суразмоўцы пісьмова. Але ліст у адрозненне ад спантанічнасці дыялога патрабуе падрыхтоўкі і пэўнай апрацоўкі. Памер ліста павінен быць сціслым, як і яго стыль, сінтаксіс - больш вольным. Добры ліст павінен мець дзве рысы — зграбнасць і звязнасць. Рымская рыторыка падзяляла лісты на два тыпы: дзелавыя і сяброўскія. Дзелавы ЛІСТ вылучаецца важкасцю думак, слоўнаю яснасцю, бляскам фігураў і пішацца па правілах аратарскага мастацтва. У сяброўскім лісце больш дарэчнымі будуць сцісласць, шчырасць, яснасць і прастата стылю. Характар і тон ліста дапасоўваюцца да нораву і чаканняў адрасата. Юлій Віктар раіць упрыгожваць змест грэчаскімі выразамі, вядомымі прымаўкамі, вершамі ці часткамі верша, але захоўваючы такт і памяркоўнасць. На яго думку, прыгожа гучаць звароты да адрасата як да прысутнага: накшталт: «Што ты кажаш?» ці «Бачу, ты смяешся». Такога тыпу рысаў шмат у Цыцэрона — заўважае рытар.

Антычнай тэорыяй ліста былі выдзелены фармальныя тыпы эпісталаў (сяброўскі, рэкамендацыйны, рашучы, дакорлівы, дарадчы, пытальны, адказны, абвінаваўчы, абарончы, віншавальны, падзячны і інш.), для іх былі створаны адпаведныя ўзорышаблоны. Такіх тыпаў у Дэметрыя налічваецца 21, а ў Грыгорыя Назіянзіна — ужо 41.

У эпоху Адраджэння ўзорам для наследавання былi перш за ўсё ЛІСТЫ Цыцэрона, а таксама філасофскія пасланні Сенекі і перапіска Плінія Малодшага. Пліній найбольш алітаратурыў лісты. Мяркуюць, што ён перапрацоўваў сваю карэспандэнцыю, вылучаючы з яе і рэльефна паказваючы найбольш цікавыя тэмы, адкідаючы непатрэбнае, а таксама мог складаць лісты да фіктыўных адрасатаў. У кампаноўцы 10 кніг ягоных лістоў лёгка заўважаецца прадуманасць і зададзенасць, якія вынікаюць з прынцьшу «вытанчанай стракатасці», калі пасланні сплятаюцца ў пэўнай паслядоўнасці, як ніткі ў дыване, ствараючы адметны і суладны ўзор.

У гэтым С. Рысінскі ідзе следам за Плініем. Вось, напрыклад, як укладаюцца лісты на пачатку першай кнігі. Ліст 1, да апекуна: нараканні на немагчымасць займацца навукамі ў правінцыі. Просьба знайсці яму месца выкладчыка ў Кракаве. Ліст 2, да сябра: прабачэнні за спазненне з адказам, прычына якога — хвароба. ліст 3, да сябра, вершавальны: эпітафія самому сябе, прычына смерці — хвароба. Ліст 4, адказ сябра, вершавальны: суцяшэнне, пажаданне хуткага выздараўлення і доўгага жыцця. Ліст 5, да сябра: нараканні на лёс і цяжкія ўмовы жыцця і працы ў глушы. Ліст 6, да таго ж адрасата: выснова яго — неабходна пакінуць скаргі і нараканні, задаволіцца наяўным станам рэчаў.

Гэтак выглядае пачатак першай часткі зборніка, куды ўвайшлі лісты 3 1585 г. Яны аб'яднаны не толькі адзінствам месца і часу свайго напісання. Лісты маюць сталае нешырокае кола адрасатаў і адзіную тэматыку. Для іх характэрны агульны мінорны настрой і падобны лад думак. Пісьменнік наракае на складаныя жыццёвыя абставіны, якія прыгнятаюць яго і не даюць развіваць літаратурныя і навуковыя задаткі.

Жывасць і займальнасць выкладу дасягаецца шляхам змены формы: проза, верш, апавяданне, уяўная размова з адрасатам, думка антычнага аўтара, цытата, сказ на грэчаскай мове і інш. У адпаведнасці з гэтым адбываюцца перамены і ў змесце шляхам змены тэмаў, адступленнямі, разгорнутымі параўнаннямі, нечаканымі пытаннямі, байкамі і г. д.

Для лістоў Рысінскага характэрныя суладнасць і дасканаласць будовы перыядаў, багацце мовы, яе мілагучнасць і празрыстасць. Пісьменнік прадумана і эфектна ўжывае фігуры і тропы, не абцяжарваючы, аднак, імі тэксту. Найчасцей ён выкарыстоўвае рытарычнае пытанне, іронію, алегорыю; ужывае цікавыя і свежыя метафары, уводзіць у тканіну твора антычныя рэмінісцэнцыі. Згодна 3 рытарычнымі канонамі, свае лісты аўтар аздабляе прымаўкамі, вершамі, запазычанымі з твораў антычных паэтаў, ці сваімі ўласнымі, байкамі, кароткімі займальнымі апавяданнямі, выслоўямі на грэчаскай мове.

Уражвае незвычайная дасведчанасць С. Рысінскага ў антычнай міфалогіі і літаратуры, вялікая дасведчанасць у тагачаснай тэорыі літаратуры, г. зн. у паэтыцы і рыторыцы, а таксама навуковая І філасофская эрудыцыя. Ён абсалютна вольна аперуе як міфалагічнымі і літаратурнымі сюжэтамі, так і філасофскімі ды філалагічнымі паняццямі. Як вынікае з твораў пісьменніка, ён быў знаёмы з антычнай грэчаскай літаратурай ад Гамера і Эзопа да Пталамея і Эўсебія, цудоўна арыентаваўся ў рымскім прыгожым пісьменстве. Сярод аўтараў, якія тым альбо іншым чынам закранаюцца Рысінскім, — камедыёграфы Плаўт і Тэрэнцій, паэты Вергілій, Гарацый, Авідзій, Праперцый і Аўзоній, аратары Цыцэрон і Квінтыліян, празаікі Цэзар, Святоній, Аўл Гелій, Апулей, Валерый Максім і інш. Безумоўна, добра вядомыя былі яму і дактрыны антычных філосафаў Піфагора, Геракліта, Платона, Сакрата, Арыстоцеля, Дыягена Сінопскага, Эмпедокла і Эпікцета. Не чужая была для Рысінскага і хрысціянская літаратурная традыцыя: Святое Пісанне, патрыстыка, хрысціянскія пісьменнікі Філон, Аўгусцін, схаласт Альберт Вялікі.

Уся гэтая неабсяжная багатая спадчына бліскуча ўвасабляецца ў ягоных лістах, якія напісаны элегантным і дасціпным пяром, 3 вялікім літаратурным тактам і тонкім густам, які аўтар дэманструе ўжо на пачатку свайго эпісталярнага зборніка, у зва

роце да «незнаёмага крытыка», якiм пачынаецца першая кніга i ЯКІ сам мае форму ліста:

«Незнаёмаму крытыку, сябру, шле прывітанне Саламон Рысінскі!

Вітаю цябе, дарагі чытач. Хто б ты ні быў, будзь мне пры-