Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гicторыя Беларускай Лiтаратуры 11-19 стагоддзяу....doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
08.08.2019
Размер:
3.9 Mб
Скачать

Гістарычна-мемуарная літаратура

Станаўленне новага віду слоўнага мастацтва — гістарычнамемуарнай прозы — адбывалася ў цеснай узаемасувязі з іншымі літаратурнымі жанрамі. У многіх творах таго часу не столькі апісваюцца факты, колькі адлюстроўваюцца іх індывідуальнае ўспрыняцце і ацэнка пісьменнікам, што служыць выяўленню асабістага стаўлення аўтараў да розных гістарычных з'яў і падзей. Фарміраванне падобнай ідэйна-мастацкай якасці літаратуры XVI ст. звязвалася з агульнымі рэнесансавымі працэсамі — усталяваннем пераважна свецкай сістэмы духоўных каштоўнасцяў (секулярызацыя) і новым разуменнем вартасці чалавека (гуманізм). На ранніх этапах беларускага Адраджэння чалавек раскрываўся як прадстаўнік нацыянальнай культурна-гістарычнай супольнасці, але гуманістычныя тэндэнцыі паступова прыводзілі да адчування значнасці індывіда без уліку яго сацыяльнай і рэлігійнай прыналежнасці. Натуральна, што такое «адкрыццё каштоўнасці чалавечай асобы самой па сабе... было і адкрыццём каштоўнасці аўтарскай асобы».

Самі абставіны — суіснаванне і барацьба ў сацыяльнай сферы, у палітыцы, у мастацкай творчасці дарэнесансавых прын цыпаў 3 НОВЫМІ адраджэнскімі ідэаламі - спрыялі ўзрастанню грамадскай значнасці і духоўнай актьгўнасці чалавека. Новае, што бесперапынна ўзнікала ў грамадскім быцці, падштурхоўвала як да параўнання яго са старым, спрадвечным, так і выклікала жаданне ўспомніць, захаваць, зноў і зноў перажыць даўняе, звязанае для кожнага з гадамі маладосці, а цяпер незваротна страчанае. Падзяліцца з бліжнімі, пакінуць нашчадкам памяць пра сябе рабілася ўнутранай патрэбай самаўсвядомленай асобы. Адчуванне непаўторнасці свайго жыцця і. каштоўнасці ўласнага вопыту, што ўмацоўваецца ў сталым узросце, разуменне значнасці падзей, удзельнікам ці назіральнікам якіх быў чалавек, выклікае падсвядомае імкненне «пераадолець» хуткаплыннасць часу і зафіксаваць на паперы ўбачанае і перажытае. Уласцівы людзям усіх эпох, дадзены псіхалагічны феномен выступае неабходнай псіхалагічнай перадумовай узнікнення аўтабіяграфічнай літаратуры, якая на ранніх этапах развіваецца ў прамежкавых эпісталярнасправавых і хранікальна-дзённікавых формах. Менавіта ў творах, сінкрэтычных па мастацкім змесце, пачынае выяўляцца ўсведамленне аўтарамі грамадскай важнасці прыватных успамінаў пра перажытае. Гэтым тлумачыцца і рост цікавасці чытачоў эпохі барока да твораў гістарычна-мемуарнага характару.

Вядома, стыхійная патрэба пісаць, занатоўваць свой жыццёвы шлях ці проста паведамляць пра сябе папярэджвала асэнсаваине мэтаў мемуаратворчасці. Гэтая тэндэнцыя выявілася ўжо ў часы позняга Сярэднявечча і перададраджэння, адлюстраваўшыся ў разнастайных прыпісках чытачоў і рэдактараў на палях або ва ўводзінах ці пасляслоўях кніг. Адным з першых прыкладаў зараджэння мемуарнага жанру ў Беларусі з'яўляецца аўтабіяграфічная нататка Мацея Дзесятага «О написавшем книги сия» ў Супрасльскім кодэксе 1507 г. Аўтар не ўсведамляе яшчэ ідэйна-мастацкай самакаштоўнасці аўтабіяграфіі, але, значна пераўзыходзячы сярэднявечную традыцыю перапісчыкаў царкоўных кніг паведамляць пра сябе мінімальныя звесткі, стварае цэлае сувязнае апавяданне пра сваё жыццё і акалічнасці напісання зборніка, паўстае перад чытачом як выдатны вучоны-багаслоў свайго часу.

Важнае значэнне для ўсталявання сістэмы антрапацэнтрычных каштоўнасцяў мела культурна-асветніцкая і літаратурная дзейнасць Эразма Вітэлія. Знаўца антычнай культуры і заходнееўрапейскай рэнесансавай літаратуры, у якой як перайманне Антычнасці развіўся жанр дзённіка, ён, бадай, першым у ВКЛ рабіў на лацінскай мове запісы асабістага характару. Асабліва ці

му гістарычна-мемуарная літаратура стала галоўнай выразніцай свецкіх інтарэсаў беларускага грамадства. Пачаўшы асэнсоўваць сувязь чалавека з навакольным светам, многія пісьменнікі на яскравых прыкладах вучылі не паддавацца абставінам, супрацьстаяць пануючаму ў свеце злу і тым самым садзейнічалі фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі чалавека. Знаёмячы чытачоў з тыповымі фактамі і адзінкавымі выпадкамі, з гістарычнымі падзеямі, што адбываліся не толькі на Радзіме, але і ў замежных краінах, складальнікі дыярыушаў свядома і несвядома выяўлялі сябе ў якасці носьбітаў нацыянальнай самасвядомасці нават тады, калі пісалі па-польску. Кіруючыся агульнаеўрапейскімі духоўнымі прынцыпамі, яны нярэдка пераадольвалі местачковую замкнёнасць інтарэсаў, абмежаваную тутэйшасць. Узятыя ў сукупнасці, аўтабіяграфічныя творы не толькі падаюць абагульнены партрэт чалавека эпохі барока, не толькі прыадчыняюць завесу над яго супярэчлівым светаадчуваннем, духоўнымі арыенцірамі, псіхалогіяй і ўнутраным быццём увогуле, але і ўвасабляюць у жьгаым біяграфічным матэрьыле агульначалавечьы каштоўнасці.

У культурна-гістарычных умовах даўняй Беларусі, дзе развітая мастацкая літаратура ў той час была адносна небагатая, аўтабіяграфічная проза спрабавала пераняць многія функцыі, якія павінны былі выконваць мастацкія празаічныя жанры. Менавіта ў мемуарыстыцы найбольш поўна і непасрэдна ўвасобілася разуменне суадносінаў асобы і грамадства, а таксама адлюстраваліся спосабы, 3 дапамогай якіх людзі фарміравалі ўяўленні пра саміх сябе і акаляючы свет. Вядома, узрастанне ролі творчай задумы і развіццё мастацкай фантазіі былі абмежаваны магчымасцямі матэрыялу, жанравымі асаблівасцямі твораў, мэтамі і самасвядомасцю пісьменнікаў-мемуарыстаў. I ўсё ж уступаючы ў рознае ўзаемадзеянне з іншымі відамі тагачаснага пісьменства і ставячы праблемы асабістага аўтарскага быцця ў кантэкст сацыяльнагістарычных калізій, гістарычна-мемуарная літаратура пашырала сферу магчымасцяў слоўнага мастацтва ў цэлым, садзейнічала ўзрастанню яго ролі ў жыцці і пераўтварэнню ў прыгожае пісьменства Новага часу.