Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гicторыя Беларускай Лiтаратуры 11-19 стагоддзяу....doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
08.08.2019
Размер:
3.9 Mб
Скачать

3 Болем у душы гаварыў Мялецій пра раздваенне ў «рускім» народзе. Калі б не унія, адзначаў палеміст, народы Беларусі і Украіны даўно мелі б свае катэхізічныя кнігі, квітнелі б іх школы і адукацыя.

Своеасаблівым працягам «Абароны верыфікацыі» з'явіўся «Эленхус» (1622). Прычынаю напісання твора сталі не толькі падзеі, звязаныя з рэлігійным жыццём, але і грамадска-палітычная сітуацыя вакол запарожскага казацтва. Мялецій узгадвае слаўную гісторыю народа «рыцарскага звання», распавядае пра тыя выдатныя перамогі, якімі па праву ганарыцца дзяржава. Мялецій ставіць у прыклад сваім сучаснікам і суайчыннікам іх стойкасць у абароне веры, «а мужнасцю [яны] пераўзыходзяць рымскіх сцыпіёнаў і карфагенскіх ганібалаў». Запарожскі воін ахоўвае межы дзяржавы, ён напоўнены пачуццём патрыятызму і вернасці старажытным традыцыям. На думку Мялеція, ні казацтва, ні «рускі народ» не правакуюць гвалтаў і беспарадкаў у дзяржаве. Наадварот, тысячы праваслаўных, пакінуўшы Полацк, Віцебск, Оршу, Магілёў, Пінск, Гродна, Брэст, шукаюць прыстанку на ўскрайках дзяржавы. Тут жа ён узгадвае пра нечалавечыя здзекі уніяцкага ўладыкі Іасафата Кунцэвіча, які, «як воўк улез праз дзірку ў аўчарню», а потым справакаваў выступленні палачан. Аўтар таксама з болем і горыччу піша пра тое, што менавіта унія стала прычынаю варожасці паміж беларускім, украінскім і польскім народамi. Выступаючы за мірнае суіснаванне рэлігій і народаў, пісьменнік, аднак, абвяргаў самую думку пра ўзаемную любоў і павагу ды тых, хто парушае правы і свабоды сваіх братоў.

На гэтыя творы Мялеція Сматрыцкага сваім «Антыэленхусам» адказаў Анастасій Сялява, які практычна і завяршыў літаратурную палеміку 20-х гадоў XVII ст.

У 1622 г. ад імя праваслаўных іерархаў Мялецій напісаў «Юстыфікацыю невінаватасці» — зварот да караля, у якім прыводзіцца аргументацыя адносна законнасці іх пасвячэння Іерусалімскім патрыярхам Феафанам. У «Юстыфікацыі» праваслаўны пісьменнік нагадваў, што русіны заўсёды ўганароўвалі князёў і рускіх, і літоўскіх, а таксама каралёў польскіх. Аб'яднанне трох народаў у Рэчы Паспалітай, падкрэсліваў Мялецій, адбылося на аснове прызнання роўнасці князёў, паноў, шляхты, рыцараў, свецкіх і духоўных асоб.

Ва ўяўленні жыхароў нашай дзяржавы воля, свабода звязваліся перш за ўсё са строгім захаваннем правоў, прывілеяў і Канстытуцыі, усялякае адступленне ад іх успрымалася як гвалт над свабодаю. Таму невыпадкова на першых жа старонках «Юстыфікацыі» Сматрыцкі цытаваў па-лацінску (з паралельным перакладам на польскую мову) выказванні пра свабоду Дыягена («Свабода, якая аднойчы страчана, не лёгка ізноў здабываецца»), Плутарха («Салодая, сапраўды салодкая ёсць свабода, паколькі ўзамен яе не толькі маёмасць, не толькі здароўе, але і само жыццё можа быць 3 гатоўнасцю аддадзена»), Брута («Сапраўды, лепш слаўна памерЦІ, чым бясслаўна жыць»). Спасылаючыся на канстытуцыі і прамовы каралёў, Сматрыцкі даказваў, што беларускі і ўкраінскі народы свае вольнасці мелі з даўніх часоў, таму не збіраюцца іх добраахвотна страчваць і пры цяперашніх каралях.

Пасля выдання «Юстыфікацы» на сейме 1623 г. меркавалася заслухаць скаргі праваслаўных і прыняць меры да іх так званага заспакаення. Вось чаму перад сеймам скаргі праваслаўных яшчэ раз былі выкладзены ў «Суплікацыі» (1623). На сейм былі запрошаны праваслаўны мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі Іоў Барэцкі і архіепіскап Полацкі Мялецій Сматрыцкі. Менавіты яны павінны былі прадставіць «Суплікацыю».

У «Суплікацыі», аўтарам якой большасць даследчыкаў лічыць Мялеція Сматрыцкага, па-новаму раскрыўся талент пісьменніка як выдатнага дыпламата, дзяржаўнага мужа. Ён даказваў, што варожасць народаў у гэтай дзяржаве будзе спрыяць не яе ўмацаванню, а яе драбленню. У часы, калі была ўзаемная павага паміж народамi, што жылі ў адной дзяржаве, і сама дзяржава была самай магутнай у Еўропе. А вось што адбываецца цяпер: «Захоплівае татарын русіна, а паляк на тое глядзіць праз пальцы; калі ж тое самае здарыцца з палякам, то русіна гэта мала турбуе. Што ж будзе далей?» Бяспраўны стан беларусаў і ўкраінцаў Мялецій непарыўна звязвае з увядзеннем уніі. Не было нічога зняважлівага і абразлівага ў тым, сцвярджае Мялецій, калі

«русін» з праваслаўнай веры добраахвотна пераходзіў у каталіцкую і карыстаўся законнымі правамі, якія належалі католіку. Гвалт над праваслаўнымі народамі пісьменнік бачыў у іншым: уніяты, прызнаючы ўладу Папы Рымскага, хочуць карыстацца правамі і прывілеямі як праваслаўных, так і уніятаў, адмаўляючы такім чынам магчымасць існавання праваслаўных у прававым полі. Сорам і грэх, гаворыць палеміст, падпарадкоўвацца ўладзе гвалтаўнікоў, бо «мул і асёл гэта робяць праз сілу». Адступнікі-уніяты, піша Мялецій, стаяць на тым, «каб Русі не было на Русі, святая вера не была ў рускай царкве, якая не можа быць вынішчана раней, чым будзе знішчаны рускі народ, таму дамагацца змены веры ў рускім народзе - значыць, імкнуцца знішчыць рускі народ». Паколькі нельга забараніць плакаць пакрыўджаным, адзначаў Мялецій, то праваслаўныя, пакуль не будуць задаволены іх патрабаванні, будуць турбаваць караля і сенат.

Зусім іншы погляд на падзеі канца 20-х гадоў ХVП ст. мелі праваслаўныя гараджане, купцы, казакі. У канцы 1623 г. народ, даведзены да адчаю, адказаў гвалтам на гвалт — адбылася «Віцебская трагедыя», у выніку якой быў забіты уніяцкі архіепіскап Іасафат Кунцэвіч. У хуткім часе Папа Рымскі Урбан VIII пісаў каралю Жыгімонту III Вазу: «...Няхай будзе пракляты той, хто ўстрымае свой меч ад крыві. Таму, дзяржаўны кароль, ты не павінен утрымлівацца ад мяча і агню».

Расправа над непакорлівымі віцябчанамі была здзейснена 3 незвычайнай жорсткасцю. Каралеўскі камісар Леў Сапега ад імя караля вынес страшны прысуд: былі адсечаны галовы двум вышэйшым саноўнікам і васемнаццаці гараджанам, іх маёмасць была канфіскавана, акрамя гэтага, сто гараджан былі асуджаны завочна, і іх маёмасць таксама канфіскавалася. Нарэшце, Віцебск быў пазбаўлены Магдэбургскага права, былі адняты прывілеі, дараваныя Віцебску папярэднімі каралямі, і, як пісаў Іосіф Руцкі кардыналу Бандзіні, была «разбурана ратуша на вачах усіх тых, якія больш аплаквалі гэтую страту, чым адсячэнне галоваў іх суграмадзянам». 3 праваслаўных цэркваў былі знятыя званы, што білі набат, а таксама разбураны дзве праваслаўныя святыні. Ускосна вінаватым у віцебскіх падзеях быў прызнаны Мялецій Сматрыцкі.

Цяжка сказаць, што стала прычынаю ад'езду Мялеція з Вільні, а потым і 3 Кіева на Блізкі Усход. Вядома адно: адтуль ён вярнуўся іншым чалавекам, з іншымі поглядамі і планамі. У навуковай літаратуры ідэйныя і рэлігійныя хістанні Мялеція Сматрыцкага часцей за ўсё звязваюцца з рысамі яго характару, выхаг ваннем, імкненнем да славы. Адназначнага- адказу на гэтае пытанне няма і, хутчэй за ўсё, быць не можа, паколькі перад намі - лёс неардынарнага чалавека вельмі складанай эпохі.

У 1627 г. Мялецій патаемна пераходзіць ва уніяцтва, пацвердзіўшы гэта лістом да свайго новага патрона Аляксандра Заслаўскага, нашчадка роду Астрожскіх, а таксама пасланнем у Рым. Адначасова, па дамове з мітрапалітам Іовам Барэцкім і Кіева-Пячэрскім архімандрытам Пятром Магілам, ён узяўся за напісанне «Апалогіі» і багаслоўскага трактата «Пра шэсць розніц паміж царквою Усходняй і Заходняй».

Кампазіцыя «Апалогіі» даволі складаная: у яе ўвайшлі два прысвячэнні — Аляксандру Заслаўскаму і Фаме Замойскаму, прадмова да чытача, 43 раздзелы і падраздзелы, а таксама тры перасцярогі. Гэты твор запланавана было публічна абмеркаваць на Кіеўскім памесным саборы 1628 г. Аднак абмеркавання не адбылося. Сабор пераўтварыўся ў суд над Мялеціем і яго «Апалогіяй», завадатарамі якога былі Іоў Барэцкі, Андрэй Мужылоўскі, Лаўрэнцій Зізаній.

Асноўнаю прычынаю таго, што «Апалогія» была не дапушчана да публічнага разгляду, было недапушчальнае яе рэцэнзаванне ніжэйшым клірам — Андрэем Мужылоўскім і Лаўрэнціем Зіт заніем - «галоўнымі ворагамі царкоўнага адзінства» (Сматрыцкі). Другой прычынай Мялецій лічыў імкненне Іова Барэцкага і Пятра Магілы пазбавіць яго архіерэйскага сану. Палеміст быў абураны, што ні адзін з прысутных іерэяў не чытаў «Апалогіі», а толькі следам за Зізаніем прамаўлялі «так».

Асаблівую цікавасць у «Апалогіі» выклікаюць раздзелы пра аблуды і ерасі Стафана Зізанія, Хрыстафора Філалета, Тэафіла Арталога і Клірыка Астрожскага. Ва ўсіх творах названых пісьменнікаў Сматрыцкі бачыў «куколь» (пустазелле), які неабходна выкараніць са свядомасці беларускага і ўкраінскага народаў. Тыя, кім ганарыліся цэлыя пакаленні праваслаўных, у творы Сматрыцкага сталі «рабаўнікамі рускай царквы», яе атрутаю. Хрыстафор Філалет расцэньваўся як «родам ерэтык і вераю». У Тэафілу Арталогу ён бачыў пераемніка ерэтыкоў, яго творы ацэньваў не як душавыратавальнае чытанне, а як сачыненні, якія садзейнічалі бедству народа; яны, на думку Мялеція, унеслі ў народ раздваенне, разбурылі сем'і. «Папракнуць аўтара «Плача», — пісаў Мялецій, — у вашых вачах тое ж самае, што замахнуцца на яго жыццё». Імкнучыся абвергнуць вучэнне Клірыка Астрожскага, Мялецій прызнаваўся, што менавіта яго твор «Праўдзівая гісторыя пра Фларэнційскі сабор» з'явіўся адною з прычын падарож жа іерарха на Усход. Клірык Астрожскі, на думку пісьменніка, забіваў кіем, але яго кій быў цяжэйшы за іншыя, паколькі іншыя «атручвалі» народ па няведанню, а гэты — наўмысна. Галоўная бяда, на думку Мялеція, заключалася ў тым, што для праваслаўных вера ў байкі Клірыка Астрожскага стала ўмовай вечнага выратавання.

Мялецій Сматрыцкі не толькі крытыкаваў, але і імкнуўся знайсці тыя прычыны, якія спарадзілі «крывасловаў», «ілжэлюбцаў», «бесаносцаў». У сваіх палемічных пабудовах пісьменнік ішоў следам за Пятром Скаргам і Іпаціем Пацеем. Ён імкнуўся даказаць, што крыніца аблудаў праваслаўных пісьменнікаў — у іх прыхільнасці да рэфармацыйных ідэй. На думку Мялеція, не толькі самыя вядомыя праваслаўныя вучоныя славянскага свету заражаны ерассю, але і ўся праваслаўная царква стала ерэтычнаю. «Хто такі Хрыстафор Філалет? - пісаў Сматрыцкі. - Кальвініст, які не толькі не ведаў грэчаскай веры, але нават не разумеў рускай мовы. [...] Хто быў Тэафіл Арталог? Паслядоўнік Лютэра, ЯКІ патраціў свае маладыя гады ў Лейпцыгскім і Вітэнбергскім універсітэтах, дзе ён вучыўся навукам, так сказаць, пры грабніцы Лютэра, і потым з'явіўся ў Літву, адкуль стаў распаўсюджваць у цэлай Русі лютэранскі чад. А хто такі Зізаній? Невук... Хто, нарэшце, Астрожскі Клірык? Дыдаскал, такі як і Зізаній, прасякнуты арыянскім духам».

У творах Мялеція Сматрыцкага другога, уніяцкага, перыяду творчасці не «кроў» выступае аб'ядноўваючым фактарам, а вера. Праваслаўная вера, даказвае Мялецій, — ерэтычная, хлопская, а таму І культура тых, хто знаходзяцца ў гэтай веры, непрыстойная. Праваслаўе неадукаванае, таму толькі «адукаваны і свабодны чалавек, — сцвярджаў пісьменнік у прысвячэнні Фаме Замойскаму, - можа прынесці карысць як сабе, так і іншым». Ерэтык, на думку Сматрыцкага-уніята, не можа дасягнуць вечнай славы, яе вянца, як і той, хто з'яўляецца адзінаверцам Стафана Зізанія, Хрыстафора Філалета, Тэафіла Арталога, Васіля Суражскага, Клірыка Астрожскага. Мялецій прыводзіць гістарычныя сведчанні, што ў Канстанцінопалі быў спалены багаміл Васілій, у Канстанцы рымлянамі - Ян Гус, у Жэневе кальвіністы спалілі Міхаіла Сервета, у Берне цвінгліяне адсеклі галаву Валянціну Генцілію. Усе яны не толькі не атрымалі пакутніцкага вянца за веру, але і трапілі ў пекла, паколькі памерлі за ерэтычныя веры.

«Апалогія», ад'езд Мялеція ў Дзерманскі манастыр, адкуль ён адразу выступіў з «Пратэстацыяй» на Кіеўскі сабор, выклікалі бурную рэакцыю ў праваслаўным свеце. Адныя з неразуменнем,

другія з нянавісцю і пагардай, трэція з праклёнамі сустрэлі гэтае «адкрытае» адступніцтва. Праўда, пераход з адной веры ў іншую не бь[ў чым-небудзь незвычайным для беларуска-ўкраінскай паствы. Успомнім Астрожскіх, Сапегаў, Пацеяў, Хадкевічаў і інш. Здрада «аракула», адной з першых асоб у праваслаўным свеце, успрымалася не толькі як рэлігійнае, але таксама як палітычнае і нацыянальнае рэнегацтва.

Відаць, менавіта ў гэты перыяд з'яўляецца адзін са знакаміцейшых помнікаў палітычнай сатыры «Трапар... асла нашага Мегменція Смярдзіцкага новапрасмердлага адступніцкім смуродам». Аўтар «Трапара...», звяртаючыся да Папы Рымскага, папярэджвае, што нават Рым не можа чакаць нічога добрага ад адступніка-ўладыкі, паколькі замест абаронцы ён набыў «хульніка», падобнага да Лютэра ці Кальвіна. У гэтым творы Мялецій выступае антыподам свайго бацькі Герасіма, а таксама Лявонція Карповіча. У «трэцяй песні» даецца і трактоўка прычын адступніцтва некалі любімага архіепіскапа: «Сединами честными украшаем, а сребролюбием помрачаем, в науки изобилствуеши, вонитской богохульной ереси последствуеши, славу и богатство возлюбил еси, со богачем, а не со Лазарем жити изволил еси, о, преполовленне осле наш, Мегментие Смердицкий, потопися прилежно, да твоими попалами и мы тебе попалим».

Асобай увагі заслугоўвае адказ апанента Мялеція на Кіеўскім саборы 1618 г. Андрэя Мужылоўскага, у той час пратапопа слуцкага І капыльскага. Яго «Антыдотум» з'явіўся адразу за «Пратэстацыяй» Мялеція. Няма нічога горшага, адзначаў Андрэй Мужылоўскі, чым «3 пастыра ваўком, з настаўніка зводнікам, а з бацькі айчымам і архіпаклёпнікам стаць». Апалагет праваслаўя ўказваў Сматрыцкаму, што ў справе веры і яе змены аўтарытэт «старых часоў», на які спасылаецца Мялецій, не адыгрывае ніякай ролі. Праўда сама па сабе не мае ніякага дачынення да ўзросту і ад ўзросту цана «праўдзівасці» не павялічваецца. Дэкларацыі Мялеція пра тое, што з уніяй можна дасягнуць гарадскіх і земскіх урадаў, сенатарскіх крэслаў, для Андрэя Мужылоўскага азначалі не набыць што-небудзь, а, наадварот, страціць ужо заваяванае. Толькі людзі, якія маюць «дурны розум, дурную душу», могуць заклікаць да гэтага паству.

Кіеўскі сабор 1628 г., яго пастановы не зламалі унійных планаў Мялеція. «Абражаны» ўладыка ізноў звяртаецца да Віленскага праваслаўнага брацтва з «Паранезісам» (напісаны 12 снежня 1628 г.). У гэтым творы ён развівае ідэі «Апалогіі», аднак, у адрозненне ад яе пісьменнік не столькі засяроджвае ўвагу на прабле мах дагматычнага характару, колькі імкнецца ўздзейнічаць на «добрыя» пачуціі праваслаўных вернікаў. Сматрыцкі добра ўсведамляў, якое месца адводзілася яму і яго творам у справах праваслаўнай веры і барацьбы за яе. Кожнай фразай, кожным словам Мялецій настойліва даказваў, што не палітычныя ці эканамічныя інтарэсы прывялі яго да змены перакананняў, а глыбокае пазнанне ісціны. Народ, братчыкі, на яго думку, сляпыя, яны самі з'яўляюцца прычынаю сваёго гаротнага становішча, а ён, Сматрыцкі, - іх адзіны выратавальнік.

3-за таго, што праваслаўная вера ерэтычная, у цэрквах Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы простыя людзі ў гарадах, мястэчках, вёсках не ведаюць, што ёсць Хрыстова вера. Па сведчанні Мялеція, гэты люд не ведае тэксту «Ойча наш», дзесяці запаведзяў, таму і жывуць, «як быдла», а пролагаў, што чытаюцца ў цэрквах на незразумелай царкоўнаславянскай мове, не разумее ні той, хто чытае, ні той, хто слухае.

У «Паранезісе» Мялецій Сматрыцкі абгрунтоўвае сваю канцэпцыю «Кіеў - другі Канстанцінопаль». Першае, на што звяртае ўвагу аўтар, гэта на тое, што падпарадкаванне Канстанцінопальскаму патрыярху з'яўляецца анахранізмам, якога пазбыліся многія народы свету. На думку Мялеція, трэба выбраць «удзельнага» патрыярха, які падпарадкоўваўся б духоўнай уладзе Папы Рымскага і тым самым аб'яднаў бы рускі праваслаўны народ з палякамі і беларусамі-католікамі ў Рэчы Паспалітай. Сматрыцкі-уніят прапагандуе ідэю кіеўскай патрыярхіі як ідэю Трэцяга Рыма, які не толькі стаў бы спадкаемцам духоўнай улады Канстанцінопаля, але і экуменічным цэнтрам хрысціянства. «Дык перанясем жа Канстанцінопальскую патрыярхію на Русь, чаму спрыяюць час, умовы і прычыны, і ўсё гэта з волі Бога і яго праўды». Мялецій нагадвае і той факт, што уніяты і русіны падпарадкоўваюцца Папу Рымскаму не як епіскапу рымскаму, а як усяленскаму пастыру - «бо папа ёсць не столькі Епіскап РымСКІ, колькі Пастыр усяленскай царквы». Такім чынам, Папа Рымскі кіруе імі не як членамi сваёй дыяцэзіі, а як часткай статка авечак Хрыстовых, якіх ён абавязаны пасвіць па яго даручэнні.

На думку Мялеція, «туркагрэцыя» не можа быць месцам знаходжання патрыярха, і тут ён праводзіць аналогію з Александрыйскім патрыярхам, які жыве ў Каіры, аднак жа лічыцца Алесандрыйскім патрыярхам: «А калі гэта праўда, што ibi Roma, ubi Papa, то будзе i тое праўдай, што ibi Constantinopolis, ubi oecumenicus Patriarcha».

Сматрыцкі-уніят выразна раздзяляў «старое» і «новае». Старое — гэта традыцыі праваслаўнай царквы, звычаі народа і адначасова — эстэтычныя і маральныя нормы беларусаў і ўкраінцаў. Яны не толькі не падыходзяць да сучаснага жыцця, але і аказваюцца ШКОДНЫМІ ў перспектыве. Праваслаўная вера і адукаванасць становяцца для Мялеція, аўтара «Экзатэсіса» (1629), несумяшчальнымі паняццямі. Традыцыі Рымска-каталіцкага касцёла, заходнееўрапейскай культуры, паводле Мялеція, павінны падтрымлівацца і стаць прадметам наследавання: уся папярэдняя царкоўная гісторыя Беларусі і Украіны - гэта шлях бясконцых аблуд і памылак. Праваслаўная вера не стала дзяржаўнай, таму не садзейнічала ні адукацыі, ні станаўленню царкоўнага парадку: усё засталося па-старому.

Каталіцкая вера, наадварот, аказалася мацнейшаю, больш перспектыўнаю ў сацыяльным плане, яна была замацавана дзяржаўным правам, таму несла з сабою многія выгоды. Каталіцкая вера і звязаная з ёй культура, сцвярджае Мялецій, - вышэйшая, яна заключае ў сабе ўвесь комплекс каштоўнасцяў. Праваслаўная ж — «ерэтычная», «хлопская», значыць, і культура праваслаўя — культура «нізкіх людзей». Вось чаму Мялецій Сматрыцкі прыходзіць да высновы, што самы лепшы лад — адзінаўладзе. Механізм адзінаўладзя ў дзяржаве ён хоча перанесці і ў сферу духоўную. Такім арганізуючым пачаткам для Мялеція з'яўляецца ўлада Папы Рымскага. Аднак без моцнай свецкай улады, лічыць палеміст, немагчыма адзінства веры і выкараненне схізмы. У лісце да Папы Рымскага Урбана VIII ад 16 лютага 1630 г. пісьменНІК адзначае, што схізма больш жывучая ва ўмовах свабоднай дзяржавы (такою ён лічыць Русь у складзе федэратыўнай дзяржавы), а пры тыранічнай уладзе яна недаўгавечная.

Палемізуючы з Андрэем Мужылоўскім, Мялецій насамрэч абвяргае факт існавання дэмакратычных пачаткаў у Праваслаўнай царкве. На яго думку, там, дзе няма паслушэнства, няма ўсТОЙЛІВЫХ іерархічных адносін, там няма парадку, а сама Царква прыходзіць у заняпад. Унія — адзіны шлях выратавання беларусаў І ўкраінцаў ад польска-каталіцкіх захадаў. Такім чынам, Мялецій абгрунтоўвае неабходнасць стварэння нацыянальнай Царквы пад нацыянальным патранатам. Ён выступаў за справядлівы лад у Федэрацыі абедзвюх дзяржаў, за раўнапраўе ў ёй братніх народаў. Мялецій не быў наватарам у тэарэтычных канцэпцыях падобнага адзінства. Ён поўнасцю падтрымліваў Фларэнційскую унію 1439 г. і лічыў, што выкананне яе рашэнняў, асабліва той часткі, дзе ішла гаворка пра захаванне абрадавых традыцый,

будзе спрыяць узаемаразуменню народаў і ўмацоўваць іх евангельскае братэрства.

Нямала старонак у «Экзатэсісе» адводзіцца праблеме адукацыі народа. Мялецій разумее, што царкоўная адукацыя - гэта толькі першы крок да адукацыі вышэйшай, а яна адсутнічае ў Беларусі і Украіне. Недахоп нацыянальных акадэмічных ведаў і спараджае, на думку Мялеція, духоўны застой і ўсеагульнае невуцтва праваслаўных. Ён засяроджвае ўвагу на тым, што ў справе адукацыі беларусаў і ўкраінцаў ім не змаглі дапамагчы ні Грэцыя, ні Масква, паколькі ўсяленскае праваслаўе не мае перспектывы свайго развіцця. 3 горыччу палеміст канстатуе: «Мужа вучонага сярод манахаў са свечкай не знойдзеш, а сярод свецкіх — і не пытай. Школы заняпалі, царкоўныя спевы даміраюць, скарапіснае пісьмо (якое нам для спраў літоўскіх і рускіх патрэбна) пераводзіцца. [...] У Маскве баяры, калі якія-небудзь іх жаданні ў справах духоўных святар не выконвае, — яго палкамі б'юць».

Аўтар «Экзатэсіса» спадзяецца, што на Львоўскім праваслаўна-уніяцкім саборы русіны нарэшце прыйдуць да згоды, а ўкраінска-беларуская мітраполія прызнае Ватыкан як цэнтр хрысціянскай культуры і еўрапейскай цывілізацыі.

Мары пра унію для Мялеція так і засталіся марнаю надзеяй на хрысціянскае адзінства беларусаў і ўкраінцаў. 3 канца 1629 г. ён больш не пісаў ніякіх палемічных трактатаў, і апошнія гады жыцця безвыездна правёў у Дзерманскім манастыры, што на ВаЛЫНІ, дзе І памёр 27 снежня 1633 г. Маральнае, сацыяльнае, палітычнае, рэлігійнае раздваенне перадвызначыла і два апошнія яго пажаданні. Як сведчаць сучаснікі, Мялецій загадаў спаліць свае рукапісы, а ў труну пакласці два дакументы: грамату Іерусалімскага патрыярха і брэве (ліст) Папы Рымскага на наданне сана архіепіскапа Ерапалітанскага.

Сваімі творамі, асветніцкай і грамадскай дзейнасцю Мялецій Сматрыцкі ўвайшоў у гісторыю даўняй беларускай і ўкраінскай літаратуры як адзін з выдатнейшых яе прадстаўнікоў, заснавальнікаў новага літаратурнага стылю — барока. Творы яго з'яўляліся ўзорам для Андрэя Мужылоўскага, Захарыя Капысценскага, якія, як, дарэчы, І МНОГІЯ іншыя пісьменнікі таго часу, высока цанілі яго літаратурную спадчыну. Творы Сматрыцкага цытаваліся ўпоравень з творамі Іаана Залатавуста як самыя безапеляцыйныя сведчанні таго часу. Больш за два стагоддзі «Граматыка» Сматрыцкага прыцягвала да сябе нязменны інтарэс і карысталася павагай МНОГІХ народаў свету, абяссмерціла яго імя ў вяках.