Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гicторыя Беларускай Лiтаратуры 11-19 стагоддзяу....doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
08.08.2019
Размер:
3.9 Mб
Скачать

Перакладная літаратура

Сярод помнікаў даўняга беларускага пісьменства значнае месца займаюць перакладныя творы, якія на працягу многіх стагоддзяў былі шырока распаўсюджаны ў розных чытацкіх колах. Звычайна гэта былі не даслоўныя пераклады, а творчыя апрацоўкі, што дапаўняліся матэрыялам самага разнастайнага зместу. Узаемадзейнічаючы з літаратурай арыгінальнай, і ў нейкай ступені з фальклорам таксама, перакладныя творы тым самым рабіліся набыткам беларускай літаратуры. Пераклады ХV-ХVIIІ стст. сведчаць пра вялікую цікавасць тагачаснага беларускага чытача да лепшых помнікаў сусветнай літаратуры, створаных у розны час і на розных мовах.

Ад часу ўвядзення на Беларусі хрысціянства мовай богаслужэння і царкоўнага пісьменства была стараславянская ў мясцовай рэдакцыі, якая на працягу многіх стагоддзяў уплывала на развіццё старабеларускай літаратурнай мовы. 3 пашырэннем гуманістычных і рэфармацыйных ідэй, з развіццём гарадоў і мястэчак, з вылучэннем на першыя пазіцыі ў дзяржаве шляхецкага і мяшчанскага станаў старабеларуская мова пачынае паступова дамінаваць ва ўсіх сферах грамадскага і дзяржаўнага жыцця — навуцы і асвеце, адміністрацыйнай і юрыдычнай практыцы. У меншай ступені закрануў гэты працэс арыгінальнае царкоўнарэлігійнае пісьменства, што ў першую чаргу было выклікана кансерватыўнай пазіцыяй праваслаўнага духавенства, якое ўпарта трымалася стараславянскай моўнай традыцыі як адзіна магчымай у рэлігійным жыцці. Аднак з пачаткам XVI ст. прыкметна павышаецца колькасць і якасць перакладаў на старабеларускую мову, што было выклікана пашырэннем гуманістычных і рэфармацыйных ідэй, узрастаннем нацыянальнай свядомасці і падрывам манаполіі духавенства на асвету народа. Гэта пачало аказваць дабратворны ўплыў на развіццё айчыннай мовы як літаратурнай, а саму літаратуру зрабіла больш разнастайнай у ідэйных, жанравых і тэматычных адносінах. Ужо ў раннім Сярэднявеччы (XI— XIII стст.) айчынны чытач меў магчымасць пазнаёміцца з асобнымі кнігамі Бібліі, апокрыфамі, жыціямі, творамі айцоў Царквы, гістарычнымі аповесцямі, хронікамі і многімі іншымі помнікамі

(у перакладах на царкоўнаславянскую і старажытнарускую мовы), што бытавалі ў свой час у Візантыі і Егіпце, у Рымскай імперыіі і краінах Блізкага Усходу.

Развіццё ў XIV—XV стст. беларускага пісьменства пераважна ў рэчышчы старажытнарускай і грэка-візантыйскай культуры адбілася на яго жанравай і ідэйна-эетэтычнай структуры. На працягу гэтых двух стагоддзяў у літаратуры адбываліся пэўныя зрухі, аднак сярэднявечныя літаратурныя жанры былі моцна скаваныя пэўнымі правіламі, якія адпавядалі «дзелавой сферы іх ужывання». Паколькі «старая спадчына» не магла цалкам задаволіць ідэйна-эстэтычных патрэбаў чалавека Адраджэння і яго попыту на больш адпаведную новым запатрабаванням літаратуру, то павінен быў з'явіцца той, хто гэты попыт быў у стане задаволіць - прафесійны пісьменнік. У заходнееўрапейскіх літаратурах такія пісьменнікі або ўжо былі (Чосер, Дантэ, Бакача), або толькі з'яўляліся, і творы свае пісалі яны на народных мовах. У заходніх літаратурах падобны працэс быў падрыхтаваны ўсім ходам іх папярэдняга развіцця, мелася традыцыя стварэння і існавання пісьменства пэўнага тыпу (вершаваны і празаічны рыцарскі раман, вершаваная навела, разнастайныя лірычныя жанры, народныя эпічныя паэмы). На жаль, з-за розных культурна-гістарычных абставінаў (позняе тэрытарыяльна-палітычнае і культурнае аб'яднанне беларускіх земляў, працяглае фарміраванне народнасці і саслоўяў, недастатковая распрацаванасць літаратурнай мовы) у беларускай літаратуры да пачатку XVI ст. такой традыцыі створана не было. Таму як царкоўна-рэлігійная, так і свецкая літаратура ўказанага перыяду мела пераважна перакладны характар.

У ХV-ХVІ стст. у Беларусі працягваюць існаванне і перакладныя творы візантыйска-славянскага паходжання — сербская рэдакцыя «Александрыі», «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа», «Казанне пра Індыйскае царства» і інш. Аднак калі ў папярэднія стагоддзі заходнееўрапейскія пераклады былі ў нашай літаратуры рэдкай з'явай, то цяпер іх агульная колькасць значна павышаецца. Прычым пачынаюць з'яўляцца не толькі асобныя творы, але і цэлыя групы аповесцяў, тэматычна з'яднаных у розныя зборнікі. Пераклады новых твораў еўрапейскай апавядальнай літаратуры ажыццяўляюцца ў асноўным у двух кірунках. Адзін 3 іх — гэта зборнікі сярэднявечных навелаў «Вялікае люстра» «Рымскія дзеі», «Зорка прасветлая», якія стасаваліся з царкоўнадыдактычнай традыцыяй даўняй літаратуры.

ству ў тагачаснай Еўропе яго лічылі роўным Гарацыю. Потым паэты, якія групаваліся вакол двара Радзівілаў у Нясвіжы: вучань Галілея Даніель Набароўскі (1573-1640), Ольбрыхт Карманоўскі (канец ХVII — першая палова XVIII ст.) і інш. Па-польску кніжкі друкаваліся ў Любчы, Слуцку, Пінску.

Дзякуючы дзейнасці Кіева-Магілянскай акадэміі, дзе вучыліся многія выхадцы з Беларусі, ажывіліся беларуска-ўкраінскія кантакты. 3 поўдня прыйшлі да нас многія творы песеннаінтымнай лірыкі. У Слуцку працаваў і апісаў яго ў сваім «Дыярыушы» і вершах украінскі царкоўны пісьменнік Дзмітрый Растоўскі (Туптала, 1651-1709). У Беларусі бываў украінскі паэт канца XVII — пачатку XVIII ст. Кліменцій Зіноўеў. У яго творах зроблены параўнанні беларускіх і ўкраінскіх звычаяў.

Аднак найбольш плённымі і рознабаковымі ў гэты перыяд былі беларуска-расійскія сувязі — як вертыкальныя (знаёмства са спадчынай Францыска Скарыны, Сымона і Беняша Будных, аўтараў «славенскіх» граматык), так і гарызантальныя (засваенне і развіццё прынцыпаў барока). Беларуская літаратура тут часта выступала пасрэдніцай у культурным дыялогу паміж Захадам і Усходам — каталіцка-раманскай і пратэстанцка-германскай, 3 аднаго боку, і, з другога, праваслаўна-візантыйскай традыцыямі. Гэтай ролі спрыяла геакультурнае размяшчэнне беларускіх земляў.

Дзякуючы Сімяону Полацкаму і Андрэю Белабоцкаму Расія засвоіла і стала развіваць далей (праз іх вучняў і паслядоўнікаў) барочную паэзію і школьную драму. Дзякуючы ўраджэнцу Беларусі Ільі Капіевічу з'явіліся першыя рускія кнігі, друкаваныя «гражданкай». У глыб Расіі пранікае і карысталася папулярнасцю беларуская песенна-інтымная лірыка. Пра гэта сведчыць рукапісны зборнік «Куранты» (1733), які, мяркуючы па запісу на форзацы, складаўся для жонкі ці дачкі яраслаўскага купца Пратапопава. Многа беларускіх тэкстаў ёсць у вершаваных рукапісных зборніках Дзяржаўнага гістарычнага музея ў Маскве.

Такім чынам, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, беларуская літаратура зрабіла ў часы барока прыкметны крок уперад. Гэта быў перыяд пераасэнсавання каштоўнасцей і традыцый, вылучэння 3 пісьменства ўласна мастацкай творчасці, павышэння цікавасці да народнага жыцця. Ва ўмовах асімілятарскага ўздзеяння польскай культуры асабліва плённым аказаўся зварот да фальк лору, жывой гутарковай мовы. У часы барока наступіў крызіс усёй сістэмы старой беларускай літаратуры, адначасова выспявалі новыя эстэтычныя з'явы, якім належала будучыня.