Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гicторыя Беларускай Лiтаратуры 11-19 стагоддзяу....doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
08.08.2019
Размер:
3.9 Mб
Скачать

Хiльным!

Ты бачыш гэтыя лісты, але пазбаўленыя лістоўнай столы (дасканаласці) пра ўсё, што створана недаспелым талентам сказана - хай Бог пакіруе на лепшае.

Хто ж адкіне пярліны маладога даравання? Сябра вясны, ФаВОНІЙ, ты разумееш, што я ў краі Аквілона... У лес — дровы? Ну І няхай, гэтага я і хацеў. Не затрымліваю цябе, калі ты лічыш, што я затрымліваюся. Бывай здаровы!»

Гэты ЛІСТ дае ўяўленне пра асаблівасці эпісталярнага стылю Рысінскага. Пачынаецца твор прывітаннем і просьбай аб зычлівасці, пасля чаго ідзе ўводная апострафа да чытача, якая ўяўляе 3 сябе перыяд з 3 коланаў. Астатні тэкст складаецца з асобных кароткіх сказаў. Пасля пачатковага перыяду стаіць рытарычнае пытанне. Яшчэ адно пытанне ўведзена пры канцы ліста. Завяршаецца ён дасціпнаю канцоўкаю з элементамi слоўнай гульні.

У канву твора ўведзены таксама выслоўе «хай Бог на лепшае» І прымаўка «У лес — дровы». Прысутнічаюць і міфалагічныя персанажы: Геката, Фавоній, Аквілон. Аўтар удала выкарыстоўвае фігуры і тропы: метафары - недаспелы талент, пярліны даравання, алегорыі — пазбаўленыя лістоўнай столы (недасканалыя, нясталыя - столу насілі сталыя жанчыны). Ён у краі Аквілона (сярод непрыхільных людзей; Аквілон — паўночны вецер); у лес — дровы (пра тое, што ўжо зроблена альбо сказана), трэці свет Гекаты (падземнае царства, смерць). Алегарычнасць і сімвалізм мовы характэрныя і для іншых яго твораў.

Тэматыка лістоў Рысінскага даволі разнастайная, але яе можна аб'яднаць у некалькі груп: лісты аўтабіяграфічна-побытавага характару, лісты, прысвечаныя пытанням літаратуры і літаратурнай тэорыі, філасофскія пасланні.

У аўтабіяграфічна-побытавай частцы эпісталярнай спадчыны пісьменніка ідзе мова ў асноўным пра падзеі і настроі, звязаныя 3 жыццём і выкладчыцкай працаю. Часам аўтар не ўтрымліваецца ад скаргаў на нялёгкія ўмовы сваёй працы, на немагчымасць развіваць далей свой талент. Іншым разам ён нібы адпрэчваецца ад сумнай рэальнасці і іранізуе над самім сабой:

«Ты спытаешся, магчыма, чым я займаюся? Вяду жыццё вялае І суровае, вясёлае i сумнае, я здаровы i мерзну, разумею ды маруджу, бягу, спыняюся, спяшаюся, але занадта павольны крокам».

Да першай групы можна аднесці таксама ліст да Яна Барысевіча, у якім Рысінскі апісвае сваё падарожжа па нямецкіх гарадах каля Дунаю вясною 1587 г. Коратка і дасціпна распавядаючы пра гэтыя гарады, ён дадае ў канцы таксама 6 асобных чатырохрадковых вершаў, прысвечаных кожнаму з іх.

Свае погляды на літаратуру і законы літаратурнай творчасці гуманіст выкладае ў лістах да сваіх выхаванцаў братоў Бучынскіх, паэта Табіяша Вішнеўскага і да Цэзарыя Банкурыя. Гаворачы пра паэзію і паэтыку, Рысінскі заўважае, што «яе дар уласцівы толькі чалавеку: а менавіта — дар звязваць словы паводле пэўных законаў і навукова іх ацэньваць». Але гэты дар трэба развіваць шляхам адпаведнай гуманітарнай адукацыі. Каб дасягнуць поспеху ў паэтычнай творчасці, неабходна, лічыць ён, паслядоўна і настойліва вывучаць творы антычных паэтаў, звяртаючы ўвагу на фігуры і выразы, найбольш прыгожыя месцы з іх твораў, а таксама дасціпныя гісторыі, жарты і выслоўі. Каго вабіць гераічная паэзія, павінен вучыцца гекзаметру ў Вергілія, каго элегічная, - няхай спасцігае дыстых элегійны ў Авідзія, хто займаецца лірыкаю, — мусіць практыкавацца ў розных лірычных памерах на аснове Гарацыя. Але галоўнае - гэта пастаянная праца і практыка ў складанні вершаваных твораў: «...ніхто не прасунецца ўперад у сваёй справе, калі не прыкладзе да яе старанную працу» - падкрэслівае Рысінскі.

Глыбокую паэтычную чуйнасць i грунтоўныя веды ў паэтыцы выяўляе ён і ў лісце да Цэзарыя Банкурыя, дзе выступае супроць безразважнага, сляпога падпарадкавання паэтычным канонам. Паэт Ян Валес зрабіў перастаноўку ў вершы Клаўдзіяна, дапасоўваючы яго такім чынам да правіла: пентаметр найлепш закончыць двухскладовым словам. Рысінскі запярэчвае, што, папершае, гэтае правіла не абсалютнае, а, па-другое, зробленая перастаноўка значна зніжае выразнасць і вобразнасць верша, якія былі ў варыянце Клаўдзіяна.

У двух лістах да Бучынскіх гуманіст звяртаецца да паэзіі Андрэя Рымшы. Зноў паўтараючы думку пра тое, што толькі чалавеку ўласцівы дар паэтычнай творчасці, ён падае свой пераклад дактылічным гекзаметрам ўрыўка з верша Рымшы. У другім месцы гэты ж урывак перадае таксама дыстыхам элегійным. Toe, што праца над гэтым невялікім творам не была лёгкаю, што вялася яна старанна і скрупулёзна, вынікае з наступных радкоў ліста: «Я не хацеў хаваць ад вас якую вялікую працу я ўзяў на

сябе, апранаючы ў раманскае адзенне гэтую эпіграму: двойчы я пераклаў яе чыстым гекзаметрам, двойчы гекзаметрамі ў спалучэнні 3 пентаметрамі — від верша, які завуць у нас элегічным. Узор першых гекзаметраў я Вам ужо даслаў... астатнія патрабуюць стараннай апрацоўкі».

Чытаючы літаратурную спадчыну беларускага гуманіста, можна зрабіць выснову, што падобнай апраўцы і шліфоўцы падлягалі і іншыя ягоныя творы.

У перапісцы Рысінскага часткова выказваюцца яго філасофскія, этычныя і эстэтычныя погляды. Ён мяркуе, што чалавек і сусвет — гэта сістэмы, збудаваныя на аналагічных прынцыпах і паводле аналагічных законаў. I мікракосм і мегалантрапас «складаецца і ўтвораны не толькі з асобных, але і супрацьлеглых элементаў, якія змагаюцца між сабою». Гэтая супярэчнасць, паводле Геракліта і Эмпедокла, і з'яўляецца асноваю цэласнасці.

Выказваючы падобныя меркаванні, гуманіст ясна ўсведамляе абмежаванасць чалавека, у тым ліку і навукоўца-філосафа ў атрыманні дакладнай і аб'ектыўнай веды, чаму часта перашкаджае саманадзейнасць, залішняя ўпэўненасць у сабе. Ён заклікае да памяркоўнага і сціплага прыймання пахвалаў і славы, нават заслужанай і нават ад сяброў, праслаўляе сяброўства, наводзячы адпаведныя прыклады, вядомыя яшчэ ў антычныя часы.

Творчы даробак Саламона Рысінскага выяўляе ў ім не толькі майстра прозы, але і таленавітага паэта. Апрача паэтычных твораў, уплеценых ім у разгледжаны намі эпісталаграфічны зборнік, пра гэта сведчыць таксама яго панегірычная і фунэральная паэзія з любчанскага выдання пад назваю «Эпітомэ...» (1614).

Кніга адкрываецца тытульнаю старонкаю з гербам Радзівілаў, пад якім стаіць вершаваны надпіс на лацінскай мове: «На Радзівілаўскага арла, які аднаўляе сябе ў нашчадках». Услед за гэтым ідзе ўласна «Эпітомэ» (гр. еріtоms - урывак, кароткі выклад), дзе сцісла апавядаецца пра подзвігі Крыштофа Радзівіла, асабліва ў Лівоніі, а таксама іншыя яго заслугі перад Бацькаўшчынаю.

Да «Эпітомэ» прымыкае некалькі вершаваных твораў панегірычнага характару, азагалоўленых паводле назваў населеных пунктаў у Лівоніі, дзе Радзівіл здабыў вайсковую славу. Усе гэтыя вершы фактычна складаюць адну паэму, паколькі аб'яднаныя адзінаю ідэяю, тэмаю і сюжэтнай канвою і ўкладзеныя мілагучным элегійным дыстыхам.

Паэма пачынаецца з экспазіцыі, дзе коратка падаецца прычына лівонскіх войнаў і абмалёўваецца фон, на якім будуць здзяйсняцца подзвігі галоўнага героя. Некалькімі штрыхамі паэту ўда ецца стварыць яскравыя вобразы жудаснага спустошвання Лівоніі маскоўскімі войскамі і крывавай разні на захопленых землях:

Пакуль дзікі масковец рабуе падбітых лівонцаў I асірацелыя нівы пустошыць лютым агнём, Хвалі Рубону чырвоняцца крывёю смяротных. Менавіта з таго часу Дзвіна называецца Рубон.

Усяго ў чатырох вершаваных радках паказваецца і лютая натура маскоўскага цара і тактыка выпаленай зямлі, ужываная яго войскамі, і вялікая колькасць ахвяраў. Дасягаецца гэта ўдала падабранаю лексікаю, метафарамі «дзікі масковец», «асірацерыя нівы», «люты агонь», гіпербаламі. Уражанне ўзнёсласці і велічнасці ствараецца не толькі дзякуючы вершаванаму памеру, тэрацыям 3 гукам «р» і цвёрдымі «т», «д», але і гістарычным рэмінісцэнцыям, якія ствараюць часавую перспектыву («Дзвіна — Рубон»), наданне «вучонай» дасціпнасці шляхам звароту да этымалогіі назвы «Рубон».

Апісанне злачынстваў маскоўскіх войскаў падрыхтоўвае ўвод у дзеянне галоўнага героя твора:

Радзівіл, князь ліцвінаў і акраса зямлі, Не пацярпеў, каб і далей лютаваў вораг, Але адзявае адборных юнакоў у бліскучыя латы I загадвае даць шпоры асядланым коням. Хутка конніца князя як маланка прарывае (шэрагі ворага). I аддае смерці целы многіх мужоў.