Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гicторыя Беларускай Лiтаратуры 11-19 стагоддзяу....doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
08.08.2019
Размер:
3.9 Mб
Скачать

3 1620 Г. Пісьменнік працуе пры двары Льва Сапегі ў якасці «інспектара» (наглядальніка), г. Зн. Дамашняга настаўніка, Яна

Фаўстына Лубы — нібыта ўнука Івана IV Грознага ад яго малодшага сына Дзмітрыя, пад імем якога ў 1604 — 1612 гг. выступалі некалькі самазванцаў. Яна Фаўстына Лубу ўлады Рэчы Паспалітай рыхтавалі на рускі царскі прастол. «Відавочна, запрашэнне да двара Сапегі Філіповіч разглядаў найперш як акт перамогі праваслаўнай царквы», бо быў упэўнены ў сваёй місіі выхавання маскоўскага царэвіча — гаспадара дзяржавы, якая была апірышчам праваслаўя.

Па пэўным часе Філіповіч здагадаўся, што яго выхаванец — не царэвіч, а немаведама хто, і гэта была трагічная для адданага верніка здагадка: па перакананнях чалавека, выхаванага ў праваслаўных традыцыях, цар быў намеснікам Бога на зямлі і з гэтай прычыны сакралізаваўся. Паколькі Ян Фаўстын Луба не адпавядаў гэтаму патрабаванню, ён, на думку верніка, не меў Боскага пасвячэння на царства, быў нелегітымны з палітычнага і дынастычнага пункту гледжання, а прэтэндуючы на царскі трон, рабіўся блюзнерам.

«Зрозумевши омылность света того», Філіповіч пакінуў службу пры двары і наогул вырашыў адысці ад свецкага жыцця. У 1627 г. ён стаў манахам віленскага Святадухаўскага манастыра І Ў гэтым жа годзе пераехаў у Куцеінскі манастыр пад Оршай, а пасля - у Межыгародскі пад Кіевам. У тым жа 1627 г. вярнуўся Ў Вільню, дзе атрымаў пасвячэнне ў сан іераманаха.

Пра жыццё Філіповіча з 1627 па 1633 г. звестак не захавалася. Хутчэй за ўсё ён знаходзіўся ў віленскім Святадухаўскім манастыры; у 1633 г. прыехаў у Дубойскі манастыр пад Пінскам, стаў намеснікам ігумена і на працягу трох гадоў вёў упартае змаганне за манастыр, усё ж такі аддадзены ў 1636 г. езуітам. Афанасій пераехаў у суседні Купяціцкі манастыр.

У тым жа 1636 г. кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла загадаў сабраць у Пінскім павеце ялмужну (міласціну) на аднаўленне кафедральнай царквы Кіева-Сафійскага сабора. Атрымаўшы разам з сабранымі грашыма паведамленне пра неабходнасць аднаўлення Купяціцкай царквы, ён выдаў універсал на збор ялмужны. Рада манастыра даручыла выкананне гэтай справы Афанасію, ЯКІ на той час быў намеснікам ігумена, і паслушніку Анісіму Валкавіцкаму.

У 1637—1638 гг. Філіповіч здзейсніў падарожжа да цара Міхаіла Фёдаравіча ў Маскву, дзе спадзяваўся атрымаць дапамогу.

Дабраўшыся з вялікімі цяжкасцямі да Масквы, Афанасій ставіць на мэце патрапіць на аўдыенцыю да цара. Для гэтага трэба было падаць якую-небудзь карысную інфармацыю, якой І стала апісанне падарожжа ў Маскву і, самае галоўнае, паведамленне пра падрыхтоўку ілжэцарэвіча. 16 ліпеня 1638 г. ён вярнуўся Ў Купяціцкі манастыр.

У тым жа 1638 г. разам з кнігай Афанасія Кальнафойскага «Тэратургіма...» быў надрукаваны твор купяціцкага ігумена Іларыёна Дзенісовіча «Апісанне цудаў Купяціцкага абраза Божай Маці». 3 тэксту «Дыярыуша» відаць, што Філіповіч ў паездцы ў Маскву выкарыстоўваў друкаваныя абразы. Магчыма, у «Дыярыушы» пры апісанні цудаў Купяціцкага абраза Афанасій выкарыстоўваў некаторыя вядомыя матывы або, наадварот, яго матывы выкарыстаў у сваім творы Іларыён Дзенісовіч.

Храналагічная і ідэйная набліжанасць падзеяў, знаходжанне Афанасія ў гэты час на пасадзе намесніка ігумена, наяўнасць агульных матываў у апісанні цудаў, яскрава выяўленыя літаратурныя здольнасці Філіповіча, адсутнасць іншых твораў Іларыёна Дзенісовіча, пажыццёвая адданасць пісьменніка абразу даюць падставы меркаваць пра магчымае сааўтарства Афанасія ў «Апісанні цудаў Купяціцкага абраза Божай Маці».

У 1640—1643 гг. Афанасій быў ігуменам берасцейскага Сімяонаўскага манастыра. Тут пачынаецца новы перыяд у жыцці Філіповіча, які не мог застацца ў баку ад удзелу ў антыуніяцкай барацьбе.

Адна 3 важнейшых задач Афанасія палягала ў пошуку дакументаў, што пацвярджалі б правы Сімяонаўскага манастыра на ўладанні, на якія паквапіліся уніяты. У верасні 1641 г. Афанасій едзе ў Варшаву на сейм, дзе яму ўдалося здабыць у каралеўскай канцылярыі прывілей, што пацвярджаў папярэднія граматы і дазваляў набьщь участак у Берасці для пабудовы царквы. Аднак канцлер І падканцлер адмовіліся ратыфікаваць дакумент нават за грошы, прапанаваныя Афанасіем, параіўшы перайсці ва уніяцтва. Філіповіч звярнуўся па дапамогу і параду да праваслаўных саноўнікаў, што прыехалі на сейм, але зразумеў, што кожны з іх дбае толькі пра свае прыватныя справы.

На працягу двух гадоў Афанасій, відаць, рыхтуецца да наступнай паездкі ў Варшаву, у 1643 г. ён зноў прыбывае на чарговы вальны сейм. Не дамогшыся вырашэння сваіх праблем, ігумен, без узгаднення сваіх дзеянняў з праваслаўнымі іерархамі, адважваецца шукаць справядлівасці ў самога караля. Задума была авантурнай і небяспечнай. Адначасова Афанасій і купяціцкі дыякан Лявонцій Божка ўвайшлі ў сенат і пасольскі двор. Філіповіч перапыніў судовую справу, на якой прысутнічаў Ула дзіслаў IV, і раздаў каралю і сенатарам своеасаблівыя агітацыйныя ўлёткі. Toe ж зрабіў на пасольскім двары і дыякан Божка.

Афанасій асмеліўся патрабаваць ад караля, «абы вера правдивая грецкая грунтовне была успокоена, а унея проклятая вынещена и внивеч обернена!» (117), пагражаючы ў адваротным выпадку Судом Божым. Смелая выхадка ігумена, накіраваная на, тое, каб звярнуць увагу на праблемы праваслаўя ў Рэчы Паспалітай, аказала, відаць, жаданае ўздзеянне на караля і членаў сей ма, таму што на другі дзень кароль загадаў выдаць праваслаўным прывілей.

Але інакш паставіліся да гэтага вышэйшыя праваслаўныя ўлады. Яны абвясцілі Афанасія вар'ятам і запатрабавалі яго на суд, дзе абвінавацілі ў тым, што Філіповіч самавольна, без парады І дазволу старэйшых айцоў адважыўся на надобны ўчынак. У адказ на гэта Філіповіч 25 сакавіка збег у адным толькі клабуку І парамандзе, выдаючы сябе за юродзівага, выкачаўся ў гразь і ў такім выглядзе, б'ючы сябе кіем, бегаў па Варшаве з крыкамі: «Беда проклятым и неверным! Vae maledictus et infidelibus!» Афанасій спрабуе ўжыць такі сродак, як юродства, «не будучи шаленым... только для самого упаметаняся старших отцев» (133), якія, на яго думку, набраліся лацінскай мудрасці і «юж ничого веры не прикладают и воли бозской не попущают, але, все на себе и на розумы свои принявши, свою волю полнят и свои своих гнембят» (132).

У Рэчы Паспалітай сярэдзіны XVII ст., якая пераважна знаходзілася пад заходнімі ўплывамі, натуральна, не зразумелі знешняга сведчання маральнай дасканаласці святара, а палічылі яго хуліганам: Афанасій быў «сужоный, декретованый, з презвитерства и игуменства деградованый» (133) і адпраўлены ў Кіеў на разбіральніцтва кансісторыі. Філіповічам пэўны час ніхто не займаўся. За гэты час Афанасій падрыхтаваў на лацінскай мове «Тлумачальную запіску суду духоўнай кансісторыі». Суд духоўнай кансісторыі пастанавіў вызваліць іераманаха. Дзякуючы заступніцтву Пятра Магілы ён зноў атрымаў сан святара, а па просьбе братчыкаў Сімяонаўскага манастыра быў накіраваны туды ігуменам.

У 1644 г. Афанасій наведаў у Кракаве наваградскага ваяводу Мікалая Сапегу, на землях якога знаходзіўся Сімяонаўскі манастыр, 3 мэтаю атрымання ахоўнага ліста ад крыўдзіцеляў; але зварот да патрона аказаўся безвыніковым. Там жа, у Кракаве, Філіповіч наведаў і рускага пасла, князя Львова.

У складаны час перад Афанасіем паўстала праблема маральнага выбару: не знайшоўшы неабходнай падтрымкі і разумення ў барацьбе супраць уніяцтва ні ва ўладных структурах, ні сярод праваслаўнага духавенства Рэчы Паспалітай, ігумен вырашае зрабіць добрую справу для Масквы, захацеўшы «великому государю послужити и верную службу свою показати» — аддаць маскоўскім паслам пісьмо Яна Фаўстына Лубы, якое стала рэчавым доказам у справе ілжэцарэвіча.

У немалой ступені дзякуючы дапамозе Філіповіча Ян Фаўстын Луба ў лістападзе 1644 г. быў дастаўлены ў Маскву. Па справе ілжэцарэвіча Філіповіча пасадзілі ў турму. Ігумену давялося цэлы год правесці ў зняволенні. Гэты час аказаўся плённым для пісьменніцкай дзейнасці няўрымслівага ігумена: было напісана шэсць твораў — «Навіны прававерным пажаданыя пра заспакаенне веры і царквы праваслаўнай усходняй...», «Аснова непарадку рымскага касцёла», «Трэцяя супліка», «Падрыхтоўка да суда», «Парада каралю» і «Пра царкоўны фундамент».

3 лістапада 1645 г., як загадваў каралеўскі універсал, ігумен. быў адпраўлены ў Кіеў. Верагодна, Філіповіч разлічваў на дараванне 3 боку Пятра Магілы і на вяртанне ў Берасце, але мітрапаліт, выконваючы волю караля, пакінуў Афанасія ў Кіева-Пячорскім манастыры. Тут і быў створаны «Дыярыуш» у тым выглядзе, у якім ён апублікаваны, акрамя, натуральна, апошняй часткі. Звядзенне публіцыстычных артыкулаў у адзін твор і змацаванне іх устаўкамі было абумоўлена нялёгкім становішчам Афанасія, яго жаданнем дамагчыся рэабілітацыі і права займацца ранейшымі справамі. Зводзячы ў адным творы свае артыкулы, Філіповіч як бы рыхтуецца да Страшнага суда, якім ён пагражае нядобразычліўцам праваслаўя.

«Публіцыстычны звод» (А. Коршунаў) не аказаў уплыву на Пятра Магілу, і, відаць, таму Філіповіч адважваецца на новыя актыўныя дзеянні: у верасні 1646 г. «в церкви Печаро-Киевской... при архиерею и сенатори таком попущением Божиим от особы недурной суплика кръвавая ся стала» (172). У чым была сутнасць гэтай «суплики кръвавай», невядома. Зразумела толькі тое, што ФІЛІПОВІЧ браў у ёй удзел, а можа, нават быў вядучай асобай. Мітрапаліт запатрабаваў ад ігумена патлумачыць учынак.

«Прычыны майго ўчынку такія ў царкве святой ПячорскаКіеўскай...» - апошні прыжьщцёвы артыкул пісьменніка - служаць адказам на гэтае патрабаванне. Свае дзеянні ў царкве ён апраўдвае тым, што яго поўнілі пачуцці спагады, імкненне абараніць «церковь правдивую» ад «кривды». Афанасій хоча давесці, што ўсё, што ён чыніў і чыніць, робіцца для Бога.

Філіповічу ўсё ж удалося вярнуцца ў Берасце, але толькі пасля смерці Пятра Магілы. Аднак ігуменам Афанасію давялося пабыць непрацяглы час: у красавіку 1648 г. успыхнула паўстанне пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага, а ў маі памёр Уладзіслаў IV: пачалася эпоха бескаралеўя.

Філіповіч стаў адной з ахвяраў «каптуровых судоў», нягледзячы на тое, што «юж противного и не мовил противко униатом. Сидел собе тихо в монастыру под час тот тревожливый» (173). Па даносе ён быў арыштаваны 1 чэрвеня 1648 г. у царкве адразу пасля літургіі. «Каптуровы суд» абвінаваціў яго ў дапамозе казакам. Былі праведзены вобыскі ў берасцейскіх манастырах, якія не далі, аднак, станоўчых вынікаў. Тады ў віну Афанасію паставілі тое, што «унею святую ганил и проклинал» (174).

На судзе святар сказаў, што заўсёды, нават перад самім каралём, змагаўся супраць уніі і не выракаецца сваіх слоў, у выпадку «невыкаранення» уніі і «заспакаення» праваслаўнай царквы пагражае Божым гневам. Пасля такога дзёрзкага выступлення ігумена на некалькі месяцаў кінулі ў турму. У вельмі небяспечных абставінах Філіповіч і перад шляхтай, і перад судом не адракаецца ад сваіх перакананняў і не перастае праклінаць унію. У ноч з 4 на 5 верасня 1648 г. Афанасія вывелi ў лес каля вёскі Гершановічы і пасля катаванняў забілі. Філіповіч не адмовіўся ад сваіх слоў: «Што юж рекл, том рекл, и з тым умираю». Адкапаць і перазахаваць цела Філіповіча ўдалося толькі праз восем месяцаў.

Афанасій — адзін са святых апекуноў Беларусі. Свята ў гонар Афанасія адзначаецца Праваслаўнай царквой двойчы: 5 верасня (у гонар смерці) і 20 ліпеня (у дзень знаходжання мошчаў).

Філіповіч — гэта няўрымслівы ігумен, шчыры змагар за праваслаўе, які ўвесь аддаваўся справе веры, узнёслы і вельмі ўражлівы чалавек з палкім і рашучым характарам. Але разам з тым ён паказвае і незвычайную цвёрдасць натуры. Адзінкавыя саступкі праваслаўным яго не задавальняюць, мэта яго дзейнасці — «грунтовне успокоить церковь восточную правдивую» ў Рэчы Паспалітай і дамагчыся канчатковага скасавання уніі. Пры дасягненні гэтай мэты ён не задумваецца над вынікамі пэўных дзеянняў для сябе, не спыняецца ні перад чым. Суплікі з просьбамi, парадамi і патрабаваннямi, гучныя выступы падчас сей маў, прамовы ў цэрквах, эксцэнтрычныя ўчынкі кшталту беган ня па вуліцах Варшавы ў непрыстойным выглядзе — усё было скарыстана Філіповічам дзеля ажыццяўлення ідэі, прадыктаванай яму, па яго глыбокім перакананні, боскімі сіламі. У сваёй барацьбе ён выступае як адзіночка і, нападаючы на уніятаў, часам не мае літасці да праваслаўнага духавенства. У змаганні за праваслаўе Афанасій паводзіцца так, як бы справа ідзе пра яго асабістае існаванне: ёи то здзяйсияе небяспечную вандроўку да рускага цара, то ладзіць скандалы на пасяджэннях сеймаў, то «юроднічае», дамагаючыся праўды. Паводзіны ігумена вылучаліся рэзкасцю, рашучасцю, просталінейнасцю і бескампраміснасцю - гэта быў вельмі энергічны і дзейны чалавек.

Па страснасці, непрымірымасці, па многіх характэрных рысах светаўспрымання і лучнасцю з народам Афанасій Філіповіч нагадвае Івана Вішанскага і пратапопа Авакума: цэласнасць натуры, настойлівасць, непрымірымасць у барацьбе за свае погляды. Філіповіч належаў да цалкам адданых веры і справе людзей, ЯКІЯ пранікаюцца пэўнай ідэяй, прысвячаюць ёй усё жыццё. Па псіхалагічным складзе Афанасій быў чалавекам неўраўнаважаным І вельмі эмацыянальным, што дало падставу многім даследчыкам (М. Кастамараў, Я. Карскі, М. Янчук і інш.) называць Афанасія рэлігійным фанатыкам, але гэтая ацэнка не павінна прыніжаць Філіповіча як пісьменніка.

Асоба Філіповіча фарміравалася пад уздзеяннем рэлігійнай барацьбы. Яму давялося жыць у тую эпоху, калі само праваслаўе змянялася, што выклікала як прагрэсіўныя, так і рэгрэсіўныя змены. У свядомасці Афанасія перапляталіся новыя павевы і старыя традыцыі, ЯКІЯ ён асэнсоўваў як чалавек свайго часу, што адлюстравалася ў яго творчасці.

Афанасій жыў на памежжы канфесійных і этнічных светаў, а таксама на памежжы літаратурных эпох, што не магло не адбіцца адпаведным чынам як на самім праваслаўным грамадскім дзеячы, так і на ягоным творы. «Дыярыуш» - твор своеасаблівы: калі па ідэйнай скіраванасці ён адносіцца да ўсходняй, праваслаўнай культуры, то ў сродках і форме выяўлення пераважна да заходняй.

Твор, вядомы пад назвай «Дыярыуш», на самай справе з'яўляецца не адным творам, а зборнікам розных па жанры і прызнаЧЭННІ твораў. Звод складаецца з 17 частак, 2 з якіх напісаныя пасля смерці Філіповіча манахамі берасцейскага Сімяонаўскага манастыра. Тэкст самога Афанасія складаецца з 10 самастойных твораў, напісаных у розныя гады (з 1638 па 1646) і аб'яднаных пяццю ўстаўкамі: «Гісторыя падарожжа ў Маскву», «Першая супліка», «Тлумачальная запіска суду духоўнай кансісторыі», «Навіны прававерным пажаданыя...», «Падмурак непарадку рымскага касцёла», «Трэцяя супліка», «Падрыхтоўка да суда», «Парада каралю», «Пра царкоўны фундамент», «Прычыны ўчынку». У дадатку змешчаны: «Пра слаўную смерць... Афанасія Філіповіча» і «Надгробак Афанасію Філіповічу».

Дзеля таго, каб з 10 асобных твораў атрымаўся звод, Філіповіч выкарыстаў спецыяльныя ўстаўкі, усе яны адносяцца да 1646 г. і выконваюць інфармацыйна-кампазіцыйную ролю. 3 іх дапамогай «публіцыстычны звод атрымаў стройнасць і лагічнасць выкладання». Імкненне аўтара даць шырокую панараму грамадскага жыцця, расказаць пра сваю барацьбу ад пачатку да канца — усё гэта вызначыла асаблівасці кампазіцыі — знешне нястройнай, свабоднай, хаатычнай. Такім чынам, «Дыярыуш» з'яўляецца публіцыстычным зводам, але гэта не можа быць вызначэннем жанру. Тут яскрава выявіўся сінкрэтызм і сінтэтызм старабеларускай літаратуры, дзе адны творы ўваходзяць у склад другіх. Кожная з частак «Дыярыуша» адносіцца да пэўнага жанру, але Ў сукупнасці яны складаюць адзіны ў жанравым плане твор.

Тэкст «Дыярыуша» распадаецца на часткі, напісаныя ў розны час І на розныя сюжэты, але ў вачах чытача яны паўстаюць. як адзінае цэлае. Аб'яднаны яны назвай «Дыярыуш», што і дало падставу некаторым даследчыкам вызначаць жанр твора па назве.

Сапраўды, «Дыярыуш» Філіповіча блізкі да жанру дзённіка. Для яго характэрна імкненне да псіхалагічнай насычанасці aпaвядання, адлюстравання жыццёвых рэалій праз апісанне сацыяльна-бытавых і рэлігійна-палітычных абставін тагачаснай эпохі. Сярод дыярыушаў XVI-XVII стст. твор Філіповіча вылучаецца сваёй ідэйнай скіраванасцю, з'яднанасцю частак, рэлігійнай тэматыкай. Нягледзячы на значныя зрухі ў развіцці літаратуры да сярэдзіны XVII ст., «Дыярыуш» далёка яшчэ не стаў мемуарамі прыватнага жыцця, таму што яго аўтар адкрыта выступае як прарок, прапаведнік, асветнік, і сама гісторыя жыцця аўтара павінна была паслужыць узорам для павучання і пераймання. Мэта пісьменніка - не столькі выратаваць душу чалавека, кольКІ пабудзіць яго да грамадска карыснай дзейнасці. Да таго ж назва твора не заўсёды можа служыць мэце яго жанравага вызначэння: пад адной назвай могуць змяшчацца зусім розныя творы

у «Дыярыушы» не заўжды вытрымана строгая храналагічная фіксацыя фактаў з жыцця Афанасія, пра адныя і тыя ж падзеі пішацца па некалькі разоў аднымі і тымі ж словамі, што з'яўляецца вынікам стварэння частак «Дыярыуша» ў розны час і нет, абходнасцю паўтараць пэўныя моманты жыцця для «апраўдання».

Відаць, найбольш блізкім да ісціны з'яўляецца пункт гледжання М. Дабрыніна, які бачыў у «Дыярыушы» аўтабіяграфічную палемічную аповесць (аўтабіяграфічную аповесць з палемічнай устаноўкай). Стрыжнем, што аб'ядноўвае часткі, напісаныя ў розны час і на розныя сюжэты, з'яўляецца асоба Афанасія — яго інтарэсы, перакананні, светаўспрыманне, ідэалы. У творы аўтар раскрывае свае памкненні, мэты, матывы, якімі ён кіруецца Ў сваіх дзеяннях і ўчынках, прычыны, што пабуджаюць яго да актыўнай дзейнасці. У «Дыярыушы» сам аўтар — герой, вакол якога будуецца аповед. Змены ў лёсе, маральныя і фізічныя ўзрушэнні Філіповіча выклікалі ў ім патрэбу расказаць пра сябе, асэнсаваць сваё жыццё, вылучыць і паказаць толькі каштоўнае і важнае. Аўтар імкнецца выкарыстоўваць перш за ўсё вядомыя яму формы, што змяшчаюць аўтабіяграфічныя матэрыялы (падарожныя нататкі, лісты, дзённікавыя запісы, суплікі і г. д.). Уключэнне гатовых літаратурных формаў было выклікана патрэбамі дакументаваць расказ пра сябе.

Ён вяршыць суд над сабой з дапамогай «Дыярыуша» — публічна. Гэтая сувязь з грамадствам, усведамленне Філіповічам грамадскай значнасці справы свайго жыцця знаходзіць выяўленне Ў звароце да чытача. Адрасуючы аповед пра сябе шырокаму колу чытачоў, аўтар падсвядома тыпізуе свой вобраз, таму што разглядае свой лёс як з'яву, вартую апісання.

Сабраныя ў «Дыярыушы» творы Афанасія адносяцца да пашыраных у першай палове XVII ст. жанраў. Аўтар не задумваецца пра ЧЫСЦІНЮ жанраў, а больш давяраецца свайму густу. «Дыярыуш» - гэта кніга, з'яднаная цэльнасцю поглядаў і вобраза аўтара. У сярэдзіне XVII ст. у жанравых межах падобных аўтабіяграфій фарміраваліся прынцыпы ўсведамлення аўтарскай асобы і новыя спосабы яе літаратурнага адлюстравання.

Кампазіцыйна «Дыярыуш» аморфны: аўтар часта звяртаецца да разгляду адных і тых жа пытанняў, заўважаюцца паўторы, пераплятаюцца мастацкі, дакументальны, гістарычны і тэалагічны матэрыял.

«Дыярыуш» стаіць на памежжы палемічнай і мемуарнай літаратуры. Адрасаваны «людем православным», «Дыярыуш» у пэўнай ступені выконваў выхаваўчыя, павучальныя функцыі, якія ў дачыненні да даўняй літаратуры называюць «ваяўнічым дыдактызмам», у Новы час характэрным не столькі для мастацкай літаратуры, колькі для публіцыстыкі.

«Дыярыуш» Філіповіча, напісаны ў пераходны, пераломны для рэлігійнай барацьбы час, як ніякі іншы твор адлюстроўвае складаны пераход паміж рознымі эпохамі і прынцыпамі мастацкай творчасці ў літаратуры.

Сапраўды, «Дыярыуш» знаходзіцца на мяжы не толькі розных жанравых формаў, але арганічна спалучае ў сабе элементы розных тыпаў творчасці (уласна мастацкага, публіцыстычнага і справавога). Найбольш яскрава выяўляюцца ў «Дыярыушы» публіцыстычныя рысы. Твор вызначаецца адкрытай тэндэнцыйнасцю, палітычнай і рэлігійнай завостранасцю, пафаснасцю, насычанасцю грамадска-палітычным зместам, агітацыйнасцю. У «Дыярыушы» рэлігійныя праблемы перарастаюць у палітычныя. Разам 3 тым некаторыя часткі «Дыярыуша» з'яўляюцца афіцыйнымі дакументамі, адрасаванымі Філіповічам маскоўскаму цару Міхаілу, каралю Рэчы Паспалітай Уладзіславу IV, суду духоўнай кансісторыі ў Кіеве.

Нягледзячы на страту міжканфесійнай палемікай сваёй актуальнасці яшчэ да напісання «Дыярыуша», Філіповіч працягвае пошук новых сродкаў барацьбы з іншаверцамі. Гэта і абумоўлівае тое, што цалкам палемічнымі з'яўляюцца толькі некаторыя часткі.

«Гісторыя падарожжа ў Маскву...» Важна высветліць мэту напісання «Гісторыі падарожжа...» У першай палове XVII ст. пры ўездзе на тэрыторыю Маскоўскай дзяржавы падарожніку трэба было абазначыць прычыны, па якіх ён перасякае мяжу. «Гісторыя падарожжа...» павінна была паслужыць своеасаблівай тлумачальнай запіскай, своеасаблівай «сведачнай карткай», таму яна з'яўляецца пасланнем да цара Міхаіла.

«Гісторыя падарожжа...» цесна звязаная са справавым пісьменствам, вылучаецца дакументальнасцю, дакладнымі датамі і імёнамі. Гэта накладвае адбітак на мову «Гісторыі падарожжа...» - дакладную, лаканічную, небагатую на выяўленчыя срод-кі. Апісанне шляху ў Маскву даволі аднастайнае: нельга, відаць, назваць яго яскравым, самабытным ці сказаць, што яно ўражвае. Але мастацкія прыёмы ў разуменні тагачаснага чалавека - гэта і пэўныя сюжэты. Вартасць твора для Філіповіча і яго сучаснікаў вызначалася тым, наколькі і як паказаны ў ім «справы боския».

«Гісторыя падарожжа...» з'яўляецца па жанры падарожнымі запісамі, або падарожным дзённікам (relacje z podrozy), з характэрнымі для іх літаратурнымі ўстаўкамі (легенды, відзежы, гістарычныя экскурсы).

Для Філіповіча не самамэта - апісаць сваё падарожжа, пра што сведчыць і поўная назва твора — «Впочатку историа <...> о образе пресвятой Богородици...» Ідэйным стрыжнем аповеду з'яўляецца выяўленне вобраза Купяціцкай Божай Маці. КупяЦІЦКІ абраз заняў важнейшае месца ў вобразнай сістэме «Дыярыуша», ён выступае як сімвал праваслаўя, адзіны крытэрый ісціны для Афанасія. Большасць пераломных падзей у выкладзе Філіповіча пачынаецца ці суправаджаецца цудадзейнымі відзежамі.

У «Гісторыі падарожжа...» чытач не знойдзе апісання іншаземных цудаў, як, зрэшты, і апісання краявідаў, гарадоў і вёсак. Распавядаючы пра свой шлях да Масквы, Філіповіч засяроджвае ўвагу толькі на некаторых падзеях, вылучаючы іх з мноства іншых; пры гэтым цікава, што аўтар апісвае толькі побытавыя.

У першай частцы твора пераважае часавы прынцып пабудовы аповеду (гісторыя Купяціч), у другой - прасторавы (уласна апісанне шляху). Дзе магчыма, аўтар падае нават дакладныя адлегласці паміж населенымі пунктам, дату прыезду і час знаходжання ў мястэчках і манастырах. У «Гісторыі падарожжа...» рэальнае цесна ўзаемадзейнічае з ірэальным, але ў рэлігійнай свядомасці аўтара яны непадзельныя.

У адрозненне ад іншых падарожных запісаў, аўтары якіх здзіўляюцца чужаземным дзівосам, Афанасій распавядае пра Маскоўскую дзяржаву вельмі коратка і сцісла. Манах нідзе ў «Дыярыушы» не апісвае ўладкавання і парадкаў «трэцяга Рыма», якія б маглі паслужыць узорам для Рэчы Паспалітай, хаця, хутчэй за ўсё, Філіповіч адпраўляўся ў Масковію, узвышаючы яе. Менавіта яна з'яўлялася апірышчам праваслаўя і павінна была, на думку Афанасія, дапамагчы праваслаўным суседняй Рэчы Паспалітай.

Відавочна, што ў «Гісторыі падарожжа...» закладзены і палемічныя мэты — яскрава прасочваюцца цесна спалучаныя гістарычны і пасіянарны накірункі палемікі. Апісваючы святасць Купяціцкіх мясцінаў (асабліва цуды, што сыходзілі ад абраза Купяціцкай Божай Маці, яе дапамогу ў час паездкі ў Маскву), Афанасій імкнецца абгрунтаваць старажытнасць праваслаўя на беларускіх землях, святасць усходняга хрысціянства. Аповед пра цуды павінен быў закранаць пачуцці вернікаў, пераконваць іх у «дивных справах бозских» і спрыяць пазбяганню пераходу Ў ІНШЫЯ канфесіі і шчыраму адстойванню праваслаўя. «Псторыя падарожжа...» паказвала святасць праваслаўя, уздзейнічаючы пры гэтым на эмацыянальную сферу чытачоў, а таксама ўтрымлівала заклік да рускага цара даць ялмужну на Купяціцкую царкву і, самае галоўнае, абараняць праваслаўе ў Рэчы Паспалітай.

Пасля гэтага твора ў «Дыярыушы» змешчана першая ўстаўка, якая вылучаецца сваім значным аб'ёмам, але аўтарскага тэксту Ў ёй вельмі мала: яна не толькі кампазіцыйна яднае паміж сабой часткі твора, але і адлюстроўвае сваім зместам прававое становішча праваслаўнай царквы ў Берасці, куды перавялі Афанасія (менавіта з гэтай мэтай пісьменнік актыўна выкарыстоўвае эпісталярны і актавы матэрыял). У першай устаўцы, якая займае прыкладна адну дзесятую частку тэксту «Дыярыуша», доля дакументальнага і эпісталярнага матэрыялу складае да 80%. Але менавіта гэты факт дазваляе аднесці першую ўстаўку да грамадска-судовага накірунку палемікі. 3 дапамогай цытавання важных дакументаў, прынятых асобамі высокага сацыяльнага статусу (епіскапам, каралямі Рэчы Паспалітай), аўтар імкнецца даказаць, што берасцейскае праваслаўнае брацтва здаўна мела замацаваныя законам правы, і таму прэтэнзіі уніятаў на маёмасць берасцейскіх праваслаўных не маюць пад сабой ніякага грунту, з аднаго боку, і з другога, - у Рэчы Паспалітай прыцясняюцца правы часткі народа. Значная перавага актавага матэрыялу ва ўстаўцы тлумачыцца яшчэ і тым, што Афанасій спадзяваўся на аўтарытэт і ўплывовасць дзяржаўных асоб.

Выкарыстанне дакументаў у палеміцы не было новаўвядзеннем Афанасія, такі прыём ужываўся ў многіх палемічных творах («Сінопсіс...», «Дадатак да Сінопсіса...» і інш.), якія закраналі гістарычныя і палітыка-прававыя аспекты жыцця. Трэба прызнаць, што ўвядзенне ў твор дакументальнага матэрыялу было даволi пераканаўчым аргументам у спрэчцы (пасля цытавання Бібліі і твораў святых айцоў).

«Першая супліка», напісаная ў 1643 г., адрасавана Уладзіславу IV. Калі папярэднікі Філіповіча, таксама бачачы наступствы рэлігійнага разладу, прасілі ўладных сучаснікаў мінімізаваць іх, то Афанасій у сваёй супліцы ўжо прад'яўляе ультыматум, ставіць караля перад выбарам: «Бо если унею проклятую выкоренете, а всходнею правдивую церков успокоите, то щасливые лета ваши поживете. А если не успокоите... то дознаете запевне гневу Божого» (117). «Першая супліка» — не скарга і не просьба да караля, а ультыматум: «Обирай же собе, што хоч, поки час маеш!»

Такі гнеўны зварот да караля абумоўлены, на думку самога Афанасія, тым крытычным становішчам, у якім апынуліся праваслаўныя.

Адзін з прыёмаў, з дапамогай якога ў «Першай супліцы» дасягаецца мастацкае ўздзеянне на чытача, — супрацьпастаўленне. Кантрастуюць: становішча ў дзяржаве, калі «вера правдивая грецкая грунтовне успокоена», і наадварот; тыя, хто займаецца «успокоением», І прыхільнікі каталіцтва і уніяцтва, або праведнікі і праклятыя; царства нябеснае і пекла як вынікі двух розных