Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гicторыя Беларускай Лiтаратуры 11-19 стагоддзяу....doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
08.08.2019
Размер:
3.9 Mб
Скачать

ШляхОў.

Філіповіч прапануе Уладзіславу IV быць надобным да Аўраама - адарвацца ад панавання Каталіцкага касцёла і звярнуцца да патрэбаў «адзіна правільнай» Праваслаўнай царквы. Такім чынам, у лаканічнай супліцы аўтар імкнецца звярнуцца да эмоцый і розуму караля з мэтай знішчыць «праклятую унію».

«Тлумачальная запіска суду духоўнай кансісторыі» кампазіцыйна падзяляецца на дзве часткі - «Пра гісторыю... у сталіцы Маскоўскай» і тлумачэнне ўчынку пісьменніка падчас сейма 1643 г., што, верагодна, вынікае з абвінавачванняў, прад'яўленых Афанасію судом духоўнай кансісторыі. Вышэйшае духавенства, безумоўна, цікавілі мэты паездкі манаха ў суседнюю дзяржаву і прычыны «самадзейнасці» на сейме. Гэта абумоўлівае тэматыку, кампазіцыю і змест твора: «Тлумачальная запіска...» - гэта кароткая кампіляцыя з «Гісторыі падарожжа...», «Першай суплікі» і першай устаўкі, дзе назіраецца паўтор не толькі пэўных думак, палажэнняў, установак, але і цэлых сказаў.

«Тлумачальная запіска...» вельмі важная для разумення вобразнай сістэмы «Дыярыуша». Тут даецца верагодная расшыфроўка відзежаў Афанасія падчас паездкі ў Маскву. Цар Міхаіл — гэта, на думку Філіповіча, Ісус Хрыстос або архангел Міхаіл (аналогія, магчыма, заснавана на тоеснасці імёнаў); царква, якую трэба будаваць (або адрамаитаваць), — гэта ўсе праваслаўныя хрысціяне; крыж Купяціцкай Божай Маці — труба Страшнага суда.

Пасля «Тлумачальнай запіскі» Філіповіч змяшчае трэцюю ўстаўку, якая па форме вельмі блізкая да першай устаўкі, што праяўляецца ў даволі значным аб'ёме выкарыстанага тут актавага І эпісталярнага матэрыялу.

«Навіны прававерным пажаданыя пра заспакаенне веры і царквы праваслаўнай усходняй...» — самая вялікая па аб'ёме і самая важная па змесце частка «Дыярыуша». Яна напісана ў 1645 г. падчас чарговага сейма і вылучаецца тэматычнай разнастайнасцю выкарыстаных палемічных прыёмаў.

У Рэчы Паспалітай словам «навіны» называліся невялікія газеты ў выглядзе ўлётак, які былі распаўсюджаны ў XVI — першай палове XVIII ст. Яны маглі таксама называцца «рэляцыямі», «авізамі», «гісторыямі», «опісамі», а з другой паловы XVII ст. — усё часцей і часцей «газетамi». Ад прэсы яны адрозніваліся сваёй неперыядычнасцю і прысвечанасцю пэўнаму здарэнню. У канцы ліста пісалася звычайна формула «Nova apud nos sunt» («Новае нам невядома»), з якой выводзяць назву «навіны».

У Рэчы Паспалітай навіны часта друкаваліся на лацінскай або ІНШЫХ мовах, прызначаліся для замежных чытачоў і выконвалі чыста палітычную функцыю - фарміраванне адпаведнай еўрапейскай думкі. Значная частка навін, выдадзеных у Рэчы Паспалітай у XVI-XVII стст., прысвячалася адлюстраванню васиных падзей у Еўропе, часта яны ўтрымлівалі паведамленні пра иязвыклыя, ДЗІВОСНЫЯ падзеі; выкарыстоўваліся для асвятлення канфесійных спрэчак (пераважна ў пратэстанцка-каталіцкай палеміцы).

«Навіны...» Філіповіча прызначаліся для шырокага кола чытачоў, як, зрэшты, і «Дыярыуш» у цэлым. «Навіны...» - гэта публічная супліка выключна да караля Рэчы Паспалітай, напісаная для прыцягнення ўвагі да важных, на думку Філіповіча, пытанняў. Мэтай напісання «Навінаў...» з'яўляецца імкненне Філіповіча распавесці каралю пра сваё жыццё і творчасць і тым даказаць сваю праўду; факты біяграфіі аўтара ў творы выкладзены найбольш поўна і паслядоўна.

У тэкст «Навінаў...» вельмі арганічна ўплятаецца ўрывак, які можна аднесці да жанру плачу (ляманту). Філіповіч, знаёмы 3 узорамі плачаў як сваіх папярэднікаў, так і сучаснікаў, звяртаецца да жанру ляманту, каб выказаць боль і роспач за становішча праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай першай паловы XVII ст. Плач у «Навінах...» мае пэўныя адрозненні ад іншых твораў гэтага жанру: колькасць герояў плачу значна павялічана; у ролі нябожчыкаў выступае ўжо некалькі чалавек (Лявонцій Карповіч, Іосіф Бабрыковіч, Міхаіл Крапіўніцкі, Лаўрэнцій Дравінскі, Мяфодзій Кісель), а таксама абстрактнае паняцце — Вольнасць. Характэрна для плачу ўжыванне воклічаў і эмацыянальная афарбоўка нават апавядальных сказаў («Ах беда ж! Креста не принявши, детки а дорослые без шлюбов живут, а умерлых в полях, в огородах и в пивницах потаемне в ночи погребают! Немаш, мовлю, волности юж и за гроши!»).

Суплікі як жанр, якімі з'яўляецца большасць твораў Афанасія, павінны былі выконваць не толькі інфармацыйную, але і пераканальную ролю. Асноўная рысай, што адрознівае суплікі ад іншых твораў канцылярскага справаводства, ёсць экспрэсія; шырока выкарыстоўваюцца рытарычныя прыёмы, этыкетныя формулы.

Акрамя жанравай стракатасці «Навіны...» вылучаюцца разнастайнасцю выкарыстаных палемічных прыёмаў.

Адна з важнейшых тэм «Навінаў...», якія Афанасій разглядае рознабакова, — апісанне крытычнага становішча праваслаўя ў Рэчы Паспалітай. Становішча праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай манах лічыць горшым, чым знаходжанне ў турэцкай няволі: адбываецца ўціск як на дзяржаўным, так і на побытавым узроўнях: «Не хочут нам, людем правоверным, в справах побожных церковных привилеов печатовати, не хочут нас ведлуг прав заховати поприсяжоных вашой королевской милости» (131—132). Быць праваслаўным, на думку аўтара, небяспечна. «На кождом местцу, в дворах и в судах уругаются з нас и гучат на нас: «Гу-гу, русин, люпус, релиа, Господи помилуй, схизматик, турко-гречин, одщепенец, Наливайко!» (135). Для паказу крыўдаў з боку уніятаў Афанасій ужывае вядомыя біблейскія вобразы братоў Каіна і Авеля, Ізмаіла і Ісаака: з часоў прыняцця Берасцейскай уніі «як Каин Авеля и Измаил Исаака, так проклятый унит православного брата своего забиял и преслядовал» (139). Падобнае апісанне цяжкага становішча праваслаўя ў Рэчы Паспалітай характэрна і для папярэднікаў Афанасія (Хрыстафор Філалет, Клірык Астрожскі, «Верыфікацыя», «Абарона верыфікацыі», «Універсальная пратэстацыя...» Іова Барэцкага, «Сінопсіс...», «Дадатак да Сінопсіса...» і інш.).

Філіповіч расчараваны ў вышэйшым праваслаўным духавенстве. Пісьменніка моцна ўразіла і ўзрушыла яго прадажнасць.

Ён услед за сваімі папярэднікамі (Іван Вішанскі «Пасланне да ўцёкшых ад праваслаўнае веры епіскапаў», Філалет «Апокрысіс», «Перасцярога», Мялецій Сматрыцкі «Трэнас» і інш.) праклінае «здраднікаў» праваслаўю, лічачы гэтую здраду адной з прычын Берасцейскай царкоўнай уніі. Але калі ў Вішанскага імкненне да багацця і высокіх пасадаў, нізкі маральны ўзровень духавенства выклікае абурэнне, гнеў і праклёны, то ў Філіповіча - расчараванне, боль і плач па мінулых часах, адзіноту і безвыходнасць.

Як і іншыя тагачасныя палемісты, выступае Афанасій і супраць «лацінскай мудрасці». Ён нават падазрае «своих отцев старших» у захворванні на лацінства, што было вельмі смелым і нават небяспечным на той час крокам. I менавіта супраць гэтага лацінскага рацыяналізму сярод сваіх старэйшых бунтуе АфанаСІЙ, прыкідваючыся юродзівым.

«Навіны» вылучаюцца апісаннем відзежаў, якія служылі дзейсным сродкам пераканання ў міжканфесійнай палеміцы і адпавядалі густам і перакананням тагачаснага праваслаўнага чытача (шырока выкарыстоўвалі апавяданні пра цуды аўтары «Перасцярогі...», «Ліфаса...» і інш.). Распавядаючы пра цуды, Афанасій даводзіў, што справа, якую падтрымлівае Бог, не можа быць несправядлівай.

Як адзін з ужытых Філіповічам палемічных прыёмаў можа разглядацца апісанне сродкаў змагання за правы праваслаўя ў Рэчы Паспалітай. У «Навінах...» апісанне ўчынкаў Афанасія дасягае кульмінацыі. Найвышэйшага напружання дасягаюць і самі ўчынкі, 3 дапамогай якіх ён змагаецца за справядлівасць у краіне, дзе «немаш... волности юж и за гроши», дзе «ваги несправедливости юж-юж до самого центрум и кресу припали» (130). Чаго варты, напрыклад, яго паводзіны ў Варшаве, калі, прыцягнуты да самавольнага суда неўпаўнаважанымі на тое праваслаўнымі асобамі, ён выдаваў сябе за юродзівага, голым валяючыся ў гразі І крычучы: «Бяда праклятым і няверным!» Такога міжканфесійная барацьба яшчэ не ведала.

Палемічную скіраванасць мае эпізод сустрэчы Філіповіча з аголенай дзяўчынай у Варшаве, які навёў манаха на думку: «Так тепер церков православная тут в панстве том христианском ляментует в окраденю од злодеев полуденных (то есть униатов проклятых) ложа мысленнаго Саломона и в обнаженю з покрытя еи прекрасного» (131). Афанасій звяртаецца да псіхалагічнага ўздзеяння на чытача: націскаючы на пачуцці спагады да аголенай дзяўчыны, да якой прыпадабняецца і Праваслаўная царква, ён заклікае дапамагчы ўласным прыкладам. Папярэднікі Філіповіча таксама скарыстоўвалі падобны прыём (вобраз усходняй маці-царквы малюецца Клірыкам Астрожскім у «Гісторыі пра разбойнічы Ферарскі, або Фларэнскі сінод», Мялеціем Сматрыцкім у «Трэнасе», Лявонціем Карповічам у «Лісце на Афон»).

У «Навінах...» распачынаецца багаслоўска-гістарычная палеміка. Спасылаючыся на Длугаша і іншых летапісцаў, Філіповіч указвае, што Русь прыняла хрышчэнне ад Канстанцінопаля, Праваслаўная царква заўсёды знаходзілася ў падпарадкаванні канстанцінопальскіх патрыярхаў. Гэты факт неаднаразова падкрэсліваўся праваслаўнымі і ўжываўся ў якасці аргумента ў палеміцы («Сінопсіс...», «Наказанне праўдзівай царквы...» і інш.)

На думку Філіповіча, унія праклятая, бо уніяты пакінулі свайго былога пастыра, патрыярха Канстанцінопальскага, і перайшлі пад юрысдыкцыю Папы Рымскага. Філіповіч адзначае, што кароль можа ставіцца раўнадушна да веры сваіх падданых. Але, перакананы пісьменнік, унія ўсталявалася ў дзяржаве з дапамогай караля і таму з яго дапамогай павінна быць знішчана. Кароль, падкрэслівае Філіповіч, пры ўступленні на прастол прысягаў «грунтовне успокоити» царкву. Цяпер, лічыць пісьменнік, «час пришол» для гэтага заспакаення.

Такім чынам, «Навіны...» Афанасія Філіповіча — гэта твор, у ЯКІМ найбольш ярка раскрываецца палемічная скіраванасць «Дыярыуша»: для дасягнення палемічных мэтаў аўтар карыстаецца разнастайнымі сродкамі і ўздымае найбольш злабадзённую для праваслаўных пісьменнікаў тэматыку.

Першым уласна палемічным артыкулам у «Дыярыушы» з'яўляецца «Аснова непарадку рымскага касцёла». Твор будуецца па прынцыпе супрацьпастаўлення (парадак у Праваслаўнай царкве — непарадак у Касцёле) і адпаведна складаецца з дзвюх частак. У артыкуле закранаюцца праблемы ўнутранага ўладкавання царквы.

Аснова для непарадку ў Рымскім касцёле, на думку аўтара, з'явілася даўно (маецца на ўвазе падзел Царквы на праваслаўную І каталіцкую ў 1054 г.), але найбольшым непарадак стаўся пасля Фларэнційскага сабора, калі касцёл «през папежов своих» адарваўся «сам один от своих чотырох патриархов восточных».

Крытэрыі парадку ў Царкве - гэта для Філіповіча пэўныя правілы выбару патрыярха альбо Папы Рымскага. Пісьменнік прапануе разгледзець парадкі блаславенства ў Касцёле і Царкве І, суаднёсшы iх з абагульняльным палажэннем, зрабіць высновы пра ІХ правільнасць або памылковасць.

У другой частцы артыкула Афанасій распавядае пра тое, як абіраюць патрыярха ў Праваслаўнай царкве. Пры гэтым ён скарыстоўвае пытальна-адказны ход, характэрны для некаторых твораў праваслаўнай палемічнай літаратуры («Пытанні і адказы праваслаўнаму з папежнікам», 1603).

«Аснова непарадку рымскага касцёла» — палемічны твор, што закранае пытанні багаслоўскага характару, праз прызму якіх Афанасій разважае аб правільнасці і справядлівасці грамадскага ўладкавання.

«Трэцяя супліка» ў цэлым сцісла пераказвае змест «Навінаў...»; большая ўвага надаецца гістарычным пытанням.

Закрануўшы ў супліцы непарадкі ў Рымскай царкве, Афанасій настойвае на ўз'яднанні Папы з іншымі патрыярхамі, бо менавіта яны ёсць старэйшыя ў святой веры, а не Папа, «одорвавъшися сам один по своей воли» (152). Пісьменнік прадказвае, што слава і багацце Каталіцкага касцёла з'яўляюцца часовымі.

Настрой Афанасія змяняецца: калі ў «Першай супліцы» ён патрабуе ад караля палепшыць становішча Праваслаўнай царквы, то цяпер, змучаны і знявераны ў дапамозе іншых, толькі просіць, заклікаючы абысціся па-хрысціянску: «Змилуйся над утрапеною церковъю всходнею правдиве кафолицкою грецкою, в панстве тут вашом христианском найдуючуюся» (148); «Змилуйся, кролю полский, пане христианский!» (149). Верагодна, што змена танальнасці суплік была абумоўлена як пэўнымі зрухамі ў свядомасці Афанасія («на тых мест пришло ми розумене и побудка 3 дару духа святого... же униаты волею своею од рымлян ошуканы, а рымляне... ошуканы от шатана проклятого» (136)), усведамленнем сябе «слугой Бога сотворителя» і «послом боским», так І гістарычнымі падзеямі («.. добре ся стало, же легата папезского з панства того выслано. Добре и то, же Лубу якогось на признане чим есть до царя московского послано. А надто добре, же згод святую миловать рачиш и людий всходних и Москву» (152—153)). Такім чынам, «Трэцяя супліка» паўтарае «Навіны...» як па змесце, задачах, так і па форме, але прыкметна адрозніваецца сваім настроем.

Чацвёртая ўстаўка — гэта пераважна ліст да Афанасія ад нейкага Міхаіла. Незнаёмец, захапляючыся подзвігам Афанасія, ухваляе дзеянні іераманаха ў справе адстойвання праваслаўя і жадае яму поспехаў. Гэты, здавалася б прыватны, ліст таксама выконваў палемічныя функцыі: узнёслы і эмацыянальны зварот да Афанасія абуджаў у праваслаўных лепшыя рэлігійныя пачуцці, заахвочваў да змагання за сваю веру: «Мы же, яко ленивы и боязливы, именем точию не делом христиане...» (156).

У «Падрыхтоўцы да суда» пісьменнік дае каралю «объясненя и причины правдивыи з утрапеня» свайго ў справе Праваслаўнай царквы. Спачатку, сцвярджае Афанасій, хрысціянства было прынята Руссю ад Канстанцінопаля, а Польшчай — ад Рыма. Абодва веравызнанні мелі поўную свабоду ў распаўсюджванні сваіх ідэй. Каралі давалі Праваслаўнай царкве шматлікія правы і прывілеі, канстанцінопальскія патрыярхі заўсёды клапаціліся пра яе становішча ў Рэчы Паспалітай. Перайшоўшы пад уладу Папы, уніяты, на думку Філіповіча, сталі «противниками, злосниками и тира нами» (160) для «единой святой кафолической апостолской Христовой Божой» царквы.

Пісьменнік падрабязна тлумачыць сваю думку, устаўляючы Ў «Падрыхтоўку да суда» тэкст, які ў Сінадальным рукапісе мае памету на палях «Доводы ляхом о отменности веры». «Довады...» утрымліваюць у сабе чатыры палажэнні.

1. Філіповіч лічыць, што прэтэнзіі Папы Рымскага на месца намесніка Бога неапраўданыя. На думку святара, каталікі «одопхнули... правдивого единого пастыра Исуса Хрыста од церкве его... и одтяли голову... а приняли собе на тое месце человека едного за пастыра и голову» (160).

Антыпапская тэматыка была адной з найбольш пашыраных у праваслаўнай плыні палемічнай літаратуры, асабліва напачатку палемікі («Ключ царства нябеснага» Герасіма Сматрыцкага, «Казанне святога Кірыла...» Стафана Зізанія, «Апокрысіс», «Кароткае паведамленне пра лацінскія чары» Івана Вішанскага і інш.), бо менавіта Папу Рымскага праваслаўныя лічылі вінаватым у прыняцці уніі. 3 часам абвінавачванні пераходзяць на «ўнутраных ворагаў» праваслаўя.

2. Філіповіч падкрэслівае, што адбыліся змены ў законах, правілах і абрадах, што гэтыя змены не адпавядаюць пастановам сабораў, і пералічвае іх.

3. Уніяты, сцвярджае Афанасій, парушылі «целость» рымскай і грэчаскай рэлігій, якія здаўна былі распаўсюджаны ў Рэчы Паспалітай.

4. Апошні довад у тым, што уніяты «присязи своей власной, при посвящении у патриархи выконаной, кламцами зостали» (161). Гэты тэзiс быў ЦІ не галоўным для праваслаўных палемістаў. Так, яшчэ Стафан Зізаній у «Казанні святога Кірыла...» параўноўвае уніятаў з Іудам-хрыстапрадаўцам.

Філіповіч таксама робіць выснову, што уніяты — гэта «одорванци, здрайци и неприятеле» ўсходняй царквы. Таму яны «судом Божиим суть потоплени и клятве (праклёну) навеки вечныи одданы» (162).

Такім чынам, нягледзячы на тое, што ў «Падрыхтоўцы да суда» ФІЛІПОВІЧ ставіць на мэце апраўданне сваіх экстравагантных, а часам і непрыстойных учынкаў, твор не губляе рэлігійнапалемічнай скіраванасці. Шырока і ўмела скарыстаўшы матэрыял па гісторыі ўсяленскай царквы, звесткі рэлігійна-багаслоўскага характару, цытаты з Бібліі, аўтар выявіў добрае веданне нядаўняга мінулага ды здольнасць разбірацца ў сучасных яму абста

вiнах.

«Парада каралю...», як i ўвесь «Дыярыуш», з'яўляецца сінкрэтычным творам і ўключае ў сябе: «Пра сем дароў Духа Святога...», «Пра царкоўны фундамент». Далучыўшы да іх «Падрыхтоўку да суда» і эпіграф з 33-га псалма, Афанасій назваў зборнік артыкулаў «Перасцярогай каралю пану», які, аднак, Уладзіслаў IV нават не прачытаў.

Жанр перасцярогі выкарыстоўваўся як праваслаўнымі, так і каталіцкімі палемістамі. Як сведчыць назва «перестрога», падобныя творы выконвалі пазнавальна-выхаваўчыя функцыі. У прыватнасці, Філіповіч тэзісна-схематычна дае парады самому каралю, паказвае перавагу праваслаўнага вучэння пра царкву І сусветную іерархію над каталіцкім. У тэксце ж «Дыярыуша» назва «перестрога» знікае, і артыкулы стаяць паасобку. Гэтыя творы нязначныя па аб'ёме, але Афанасій імкнецца ўкласці ў іх шмат сэнсу.

У «Парадзе каралю...» пісьменнік выкладае каралю сваю палітычную праграму ў галіне рэлігіі ў Рэчы Паспалітай. Яна ўключае пяць галоўных палажэнняў, якія, на думку аўтара, патрабуюць неадкладнага выканання: Філіповіч раіць Уладзіславу

IV знішчыць усе кнігі і творы, у якіх «противно есть Богу правдивому» (164); патрабуе выгнання езуітаў з краіны; помнік Жыгімонту III паставіць у родавай капліцы, а на яго месцы на слупе змясціць абраз Купяціцкай Божай Маці; дзеля выратавання душы Жыгімонта III, які прыгнятаў праваслаўных, прапануе звярнуцца да пяці праваслаўных патрыярхаў, каб яны маліліся за памерлага караля. Але самае галоўнае, на думку аўтара, не гэтыя патрабаванні. Яны будуць выкананы, як лічыць палеміст, «гды собор головный 3 Заходу зе Всходом будет на знане веры и церкви единой правовой» (164).

Пасля практычных парадаў Уладзіславу IV пісьменнік робіць своеасаблівую выснову: «ІЦо то за лиос быти господарем в нерядным дому и паном в свовольном панстве?» (164), - пры гэтым дае каралю зразумець, што ў дзяржаве ўладараць анархія і «свавольнасць».

Філіповіч смела апелюе да караля, выказваючы свае погляды на ўладкаванне дзяржавы, іерархію дзяржаўных інстытутаў.

У трактаце «Пра сем дароў Духа Святога» Афанасій вельмі ўдала праводзіць паралелі паміж біблейскімі і сацыяльна-палітычнымі катэгорыямі, звязвае іх паміж сабой і вызначае пэўную сузалежнасць, паказвае палітычную сістэму Рэчы Паспалітай як частку сусветнай іерархіі.

Палемічным трактатам можна назваць твор Філіповіча «Пра царкоўны фундамент». У ім аўтар выяўляе сваю філалагічную адукаванасць: веданне грэчаскай и лацінскай моваў, уменне аналізаваць і супастаўляць моўныя факты, цудоўнае веданне Бібліі і патрыстыкі. Галоўная задача твора Філіповіча — даказаць беспадстаўнасць палажэння Каталіцкай царквы пра тое, што Папа Рымскі з'яўляецца намеснікам апостала Пятра на зямлі.

«Прычыны майго ўчынку» - апошні твор Філіповіча. Ён з'яўляецца адказам на запатрабаванне з боку мітрапаліта патлумачыць учынкі, якія адбываліся ў Пячора-Кіеўскай царкве. Па форме гэта афіцыйны дакумент - тлумачэнне, таму адна з яго асаблівасцяў — лаканічнасць: думкі Афанасія пададзены ў выглядзе сямі тэзісаў, па якіх можна меркаваць, што дзеянні Філіповіча былі скіраваныя супраць яго старэйшых. Учынак у царкве пісьменнік апраўдвае тым, што яго перапаўнялі пачуцці спагады, імкнення абараніць «церковь правдивую» ад «кривды».

Пасля ўласных запісаў Афанасія ў рукапісе змяшчаюцца яшчэ два творы - «Пра слаўную смерць Афанасія Філіповіча...» і вершаваны «Надгробак... Афанасію Філіповічу», — напісаныя ў якасці эпілога да асноўнага тэксту «Дыярыуша», магчыма, пасля таго, як астанкі пісьменніка былі перанесены ў берасцейскі храм Сімяона Столпніка. Манахі, якія стварылі тэкст, імкнуліся прадоўжыць біяграфію Афанасія і тым самым завяршыць сюжэт твора і жанрава аформіць «Дыярыуш» як жыціе.

«Надгробак...» пачынаецца традыцыйным для гэтага жанру зваротам да Бога, дакладней, да Праваслаўнай царквы, «в которой правдиве мешкает Бог здавна». Уся ўвага сканцэнтравана на асобе памерлага, вялікае значэнне надаецца мэце яго жыцця — дабрабыту Праваслаўнай царквы:

Я, Афанасий. И всеми силами,

А найвенцей в том своего стараня