Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гicторыя Беларускай Лiтаратуры 11-19 стагоддзяу....doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
08.08.2019
Размер:
3.9 Mб
Скачать

Грэху».

у раннім вершы Сімяона Полацкага «Трон истины» выяўленчая крыніца заяўлена ўжо ў назве. У 1525 г. А. Дзюрэр, на працы якога абапіраўся ў сваіх гравюрах Ф. Скарьша, уставіў у трактат «Руководство к измерению» свой іранічны варыянт «трона ісціны». Выяўленчая першакрыніца дала, мажліва, паэту імпульс і для ранняга польскамоўнага верша «Часу перамена і рознасць». У ім апісваецца алегарычны воз жыцця, што прымушае прыгадаць славутую карціну I. Босха «Воз сена». У польскім вершы Сімяона «Трыумф цярплівасці» зноў з'яўляюцца дзве гэтыя алегорыі «воз жыцця» І трон, на якім замест ісціны сядзіць цярплівасць.

Літаратурную першакрыніцу можна ўказаць амаль для кожнага твора Сімяона Полацкага — гэта тэксты Святога Пісання, кнігі Арыстоцеля, Плінія Старэйшага, трактаты Айцоў Царквы, гістарычныя працы візантыйскіх навукоўцаў, «чацвертакі» польскага пісьменніка Яна Жабчыца, навелы, што ўваходзілі ў зборнікі «Вялікае люстра», «Рымскія дзеі», «Апафегматы» і шмат інш.

. Паслядоўны зварот да жанру экфрасіса як у беларускі, так І Ў маскоўскі перыяды грамадска-асветніцкай дзейнасці Сімяона Полацкага, які распрацоўваў усе яго віды (на архітэктуру, скульптуру, жывапіс, ікону) — сведчанне ўзрастаючай інтэлектуальнасці і рацыяналізму яго паэзіі. Асветнік заняты будаўніцтвам «уяўнага музея» мастацкай культуры, якога так не хапала педагогу Сімяону ў рэальным свеце. Вось чаму так натуральна з'яўленне гэтай метафары — «музеум» у даследчыка вершаў Сімяона Полацкага I. П. Яроміна, ці не таму духоўны выхаванец Пётр I стварыў першы музей у Расіі — «кунсткамеру»?

Асветнік запазычваў з антычнай літаратуры не толькі вобразы, матывы, сюжэты, але і жанр — экфрасіс. Педагагічны вопыт падказваў Сімяону Полацкаму, што асаблівы поспех у чытача чакае таго, хто знойдзе магчымасць заўсёды даваць у вершах падрабязныя апісанні, выбудоўваючы ўяўны зрокавы рад, падобны да таго, што прапанаваў вучням Ян Амос Каменскi ў сваёй знакамітай кнізе «Свет пачуццёва ўспрымаемых рэчаў у малюнках» (1658).

Своеасаблівай энцыклапедыяй ведаў пра антычны свет называюць «Апафегматы» Б. Буднага, што вытрымалі ў XVII ст. 11 выданняў. Асветнік шырока выкарыстоўвае ў сваіх вершах сюжэты 3 гэтай пазнавальнай кнігі. Алегорыя «Чатыры ўзросты», напісаная паэтам яшчэ ў Полацку, — інтэрпрэтацыя на тэму аднайменнага фрагмента з «Метамарфозаў» Авідзія.

Палітыка-сатырычныя паэмы Сімяона Полацкага беларускага перыяду «Адчай караля шведскага» і «Кароль шведскі афіцэ-раў сваіх шукае» напісаны па свежых уражаннях яшчэ да заключэння Оліўскай дамовы паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй; пра яе не сказана ў паэмах, што апавядаюць пра падзеі 1656—1657 гг. Асветніка цікавяць, у першую чаргу, падзеі, што адбываюцца на беларускіх землях, палітыка Януша Радзівіла, ваенныя кампаніi «маскавітаў», якія выступаюць супраць шведаў. Сімяон высмейвае нібы аддадзены ўказ Карла X Густава пра падзел Рэчы Паспалітай паміж ім, Багуславам Радзівілам, курфюрстам Брандэн-бургскім і венгерскім кіраўніком Ракацы. Палітыка-сатырычная накіраванасць паэм Сімяона, арыентаваных на папулярную антышведскую сатыру, шырокая дасведчанасць аўтара вызначылі манеру выкладання — выяўленне ў тэксце смешных і нават аб-сурдных сітуацый.

Разважаючы ўжо пасля пераезду ў Маскву пра войны, Сімяон стане сцвярджаць, што вайна дзеля пашырэння дзяржавы з'яўляецца злачынствам. Інакш ацэньвае пісьменнік абарончыя вой

ны, указваючы на права абараняць як гасудара, так і прасталюдзіна. Правая вайна, на яго думку, павінна адпавядаць чатыром умовам: законная ўлада, прычым справядлівая, намер добры, спосаб вядзення «прыстойны».

Працуючы Ў Маскве над трактам па праблемах вайны з дзяржаўнага пункту гляджання — «Гутаркай пра бітвы», Сімяон Полацкi ўлічваў, відавочна, і свой асабісты вопыт. Мяркуючы па яго біяграфіі, яму не адзін раз даводзілася назіраць зблізу (у Вільні і ў Полацку) ваенныя дзеі, што вялі войскі, якія паслаў у Вялікае княства Літоўскае цар Аляксей Міхайлавіч. Нямецкія газеты таго часу, інфармуючы Еўропу пра трагедыю Вільні, літоўскага Карфагена, суперніка Кракава, захопленага 8 жніўня 1655 г. войскамі Я. К. Чаркаскага і гетмана I. Залатарэнкі, паведамлялі, што жанчын пераможцы адсылалі ў Маскву, а старых жанчын і дзяцей кідалі ў агонь, храмы і манастыры разрабавалі. Вільня гарэла 17 дзён. Па дадзеных польскіх гісторыкаў, колькасць забітых была — 10—25 тысяч жыхароў, беларускія гісторыкі называюць іншую лічбу — 7—8 тысяч, прыкладна палова насельніцтва сталіцы. Такімі былі вынікі «гасударава пахода» 1655 г. Цар Аляксей Міхайлавіч уехаў у Вільню 9 жніўня ў французскай карэце, дарогу перад ім высцілалі чырвонай тканінай, стралялі з гармат. 11 верасня цар пакінуў разрабаваны горад (з палаца Радзівілаў было выведзена 7 пазалачоных купалаў, мармуровыя калоны, мэбля, паздзірана падлога).

«Гутарка пра бітвы» Сімяона Полацкага, відавочна, напісана з разлікам на рускага цара і прыдворныя колы з мэтай наблізіць іх да еўрапейскай прававой свядомасці, пра поўную адсутнасць якой сведчыць драматычны эпізод, што адбыўся ў 1660 г. на Берасцейшчыне, калі просьбе паслоў Вялікага княства Літоўскага спыніць забойствы і рабаўніцтва на час перамоваў маскоўскі ваявода князь Пётр Хаванскі рашуча адмовіў.

Мяркуючы па напісаных у маладосці Сімяонам польскамоўных паэмах, прысвечаных польска-шведскай вайне, і «Гутарцы пра бітвы», створанай ім ужо ў сталыя гады, тэма вайны і міру хвалявала асветніка на працягу ўсяго жыцця. Гістарычныя падзеi Сімяон Полацкі апісвае далёка не заўсёды праўдападобна. У адзінаццатым фрагменце перавялічаны ваенныя поспехі Рэчы Паспалітай. Гаворка ідзе пра нязначны эпізод на пачатку польскашведскай вайны: у верасні 1655 г. войска пад камандаваннем кароннага маршалка Ераніма Любамірскага аблажыла Кракаў. Польскія гісторыкі пішуць, што гэтая аблога ішла млява і вялікіх стратаў шведскаму гарнізону горада, якім камандаваў гене рал Павел Вюрц, яна не прынесла. Тады ж гэтыя падзеі пачалi атрымліваць такую ж, як у паэме Сімяона Полацкага, пышнукі літаратурна-публіцыстычную трактоўку, што прадстаўляла блакіраванне Кракава ў выглядзе важнейшай ваеннай аперацыі. У паэме «Адчай караля шведскага» шведы ўжо нібыта зусім пераможаны — хто ўцёк, а хто загінуў. На самай жа справе непараўнальна большы ваенна-палітычны рэзананс у межах Рэчы Паспалітай і ва ўсёй Еўропе атрымала бітва пад Просткамі (у «Каралеўскіх Прусах»).

У жніўні 1655 г. гетман Багуслаў Радзівіл падпісаў разам з Янушам Радзівілам Кейданскую дамову пра пераход Вялікага княства Літоўскага ад уніі з Рэччу Паспалітай да уніі са Швецыяй. У няроўнай бітве шведы, якія мелі вялікую колькасную перавагу, і польскія палкі, якія выступалі на іх баку, атрымалі жорсткае паражэнне. Гэта была адна з першых перамог Рэчы Паспалітай пасля перыяду здранцвення, калі шмат каму здавалася, што яна стаіць перад пагібеллю.

Сімяон Полацкі піша пра вынікі гістарычнай бітвы. Яго каментары, нягледзячы на сатырычную афарбоўку, блізкія да гістарычнай праўды. Коратка паведамляе аўтар паэмы пра паланенне войскамі В. А. Гансеўскага пад Багуслаўцам князя Бярнарда Веймарскага, гетмана Багуслава Радзівіла, шведскага генерала Бактранэка і інш. Мяркуючы па вядомых сёння рэляцыях, загадах таго часу, усё гэта сапраўды адбылося 9 кастрычніка 1656 г. Магчыма, паморская тэматыка больш чым іншыя цікавіла асветніка. Ён піша пра ўзяцце рускімі войскамі Нарвы і пра смерць графа Ферсэна, пра адступленне Дэ ля Круа з цэнтральнай Польшчы ў Памор'е, пра няўдалы паход шведскага генерала Стэнбака ў пачатку 1657 г. пад Біржы — родавы маёнтак Радзівілаў.

3 «паморскімі фрагментамі» ў паэмах Сімяона Полацкага перагукваюцца і вершы пра становішча Ліфляндыі. Пісьменнік зноў ды зноў звяртаецца да апісання рускай кампаніі па аблозе Рыгі ў 1656 г., што доўжылася больш года. Паэт паказвае, наколькі цяжкімі былі справы кіраўніка яе абароны графа Магнуса дэ ла Гардзі, прызначанага генерал-губернатарам Лівоніі і адначасова галоўнакамандуючым на вялізным фронце ад Ладажскага возера да Дзвіны. Заўважым: гістарычныя дакументы пераконваюць, што дэ ла Гардзі не толькі паспяхова кіраваў абаронай горада, але і арганізаваў 2 кастрычніка 1656 г. смелую вылазку. Рыжане ўдарылі па ўмацаванях абложнікаў і нанеслі ім моцнае паражэнне. У немалой ступені менавіта з-за гэтага рускі цар вымушаны быў спыніць аблогу Рыгі і адступіць у Полацк.

Нежаданы палітычны эфект ад няўдачы «маскавітаў» пад Рыгай Сімяон Полацкі імкнецца прыглушыць у некалькіх сваіх сачыненнях. У «Вершах на шчаслівае вяртанне яго міласці цара з-пад Рыгі» асветнік гаворыць пра збаўленчую місію Аляксея Міхайлавіча для беларусаў, называе яго «святлом веры», аб'яўляючы саму прысутнасць яго на беларускай зямлі вялікім дабром. У заключнай жа частцы паэмы «Адчай караля шведскага», па волі аўтара, галоўны герой — Карл X Густаў — нібы спецыяльна, каб парадаваць сваіх супраціўнікаў, пералічвае перажытыя ім галоўныя ваенна-палітычныя няўдачы: перамогі гетмана Гансеўскага ў Прусіі, здраду курфюрста Брандэрбургскага, страту саюзу з Радзівіламі і польскім віцэ-канцлерам Еранімам Радзяёўскім, які быў прагнаны з роднай краіны за растраты казны яшчэ ў 1652 г. і які, асеўшы ў Швецыі, спрабаваў усімі спосабамі вярнуць страчаныя прывілеі.

Такім чынам, нягледзячы на тое, што паэма пісалася ў той час (не пазней лета 1657 г.), калі шматлікія падзеі і палітычныя пачынанні ўрада Аляксея Міхайлавіча відавочна не апраўдалі сябе, аўтар знарок выстаўляе стан рускага боку ў самым добрым святле. Заўважым, што спачуванне рускаму цару прагледжваецца і ў больш ранніх творах паэта.

У ранніх дэкламацыях, адрасаваных Аляксею Міхайлавічу, Сімяон Полацкі падкрэсліваў, што галоўная мэта рускага цара ў развязанай ім вайне з Рэччу Паспалітай і Швецыяй — не пашырэнне ўладанняў за кошт захопу новых земляў, а місіянерскае дбанне пра чысціню веры. У гэтых жа вершах аўтар намякае і на дзёрзкія планы правядзення рускімі ваеннай экспедыцыі з Фінскага заліва морам на Стакгольм.

Дзве польскамоўныя паэмы, прысвечаныя польска-шведскай вайне, — яшчэ адно сведчанне таго, што пісьменнік быў паслядоўным прыхільнікам саюзу Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавай. У адрозненне ад аўтараў ананімных польска-нямецкіх паэм Сімяон згадвае непасрэдных удзельнікаў «патопу», шматлікіх асоб, звязаных з гэтымі падзеямі, - Алівера Кромвеля, трансільванскага князя Георга Ракацы, шведскага палкаводца графа Магнуса дэ ла Гардзі, пасланца крымскага хана Махмуда IV. Палітыка-сатырычныя паэмы Сімяона Полацкага пашыраюць нашыя ўяўленні пра адміністрацыйна-палітычную геаграфію падобнага роду літаратурных помнікаў.

Паэмы напісаныя прыхільнікам мірнага яднання цэркваў: Сімяон Полацкі быў манахам лаціна-уніяцкага ордэна Васіля Вялікага (базыльян), заснаванага ў 1617 г. уніяцкім мітрапалітам

Іосіфам Вельямінам-Руцкім з цэнтрам пры віленскім Свята-Траецкім манастыры. Адзначым, што менавіта манахам-базыльянам было даручана выхаванне і навучанне свецкай моладзі. Несумненную цікавасць чытачоў-сучаснікаў павінна была выклікаць прадстаўленая ў паэмах гістарычная персанаграфія. Паэмы Сімяона Полацкага былі надзённымі, таму іх сатырычная форма мела вострапубліцыстычны, прапагандысцкі характар. Паслядоўна імкнуўся Сімяон Полацкі вывучыць, апрабаваць на практыцы ўсё, чаго дасягнулі яго папярэднікі — беларускія, украінскія і польскія гуманісты ў галіне рыторыкі, паэзіі, тэатра, кнігавыдання.

У XVII ст. ролю галоўнага правадніка ў Расіі заходняй культуры іграла, нягледзячы на няспынныя канфлікты, Рэч Паспалітая, а польская мова пачала выконваць у тагачасным маскоўскім грамадстве ролю, вельмі падобную да ролі французскай мовы Ў пецярбургскіх салонах XIX ст., г. зн. яна была сродкам зносінаў сярод найбольш адукаваных людзей.

Менавіта падчас кіравання цара Аляксея Міхайлавіча Расійская дзяржава значна павялічыла сваю тэрыторыю за кошт беларускіх І ўкраінскіх земляў. Гэта суправаджалася далучэннем Масквы да некаторых заходніх культурных традыцый. Ф. М. Рцішчаў, Сімяон Полацкі і яго вучань цар Фёдар Аляксеевіч садзейнічалі стварэнню новай для Расіі сістэмы царкоўна-дабрачынных установаў.

Уніят Сімяон Полацкі ў складаных маскоўскіх умовах адчуваў сябе місіянерам і асветнікам, перакананым ва ўсёпераможнай моцы розуму, адукацыі, кніжных ведаў, што закліканы памякчыць норавы. У Расіі ж культура традыцыйна разглядалася ў апазіцыі да цывілізацыі. У Маскве асветнік знайшоў вучняў, паслядоўнікаў, уплывовых аднадумцаў, заходнікаў, накшталт мітрапаліта Сарскага і Падонскага Паўла, Ф. Ю. Рамаданаўскага, Г. А. Даўгарукага, Ф. М. Рцішчава, Б. М. Хітраво, садзейнічаў усталяванню адукацыйных інстытутаў, інтэлектуальна праграмаваў цэлы накірунак у рускай культуры.

Усё, чаму навучыўся Сімяон Полацкі ў Кіева-Магілянскай калегіі і Віленскай езуіцкай акадэміі, змог ён з карысцю ўжыць у маскоўскі перыяд грамадска-асветніцкай дзейнасці. Складаючы дзесяткі казаняў, прамоўленых ім у маскоўскіх і падмаскоўных храмах, што замацоўвалі сувязь царквы з народам, з нацыянальным жыццём, ён скарыстоўваў павучанні, узятыя з кніг украінскага асветніка Іанікія Галятоўскага «Ключ разумення», з «Павучання ў рыторыцы» віленскага прафесара Казіміра Кая ловіча і «Практычнага красамоўства» свайго настаўніка па Віленскай акадэміі Сігізмунда Лаўксміна. Працуючы над вершаванымі «Трэнамі, ці Плачамі на смерць царыцы Марыі Ільінічны» (1669), Сімяон творча ўлічваў вопыт «Трэнаў» на смерць малалетняй дачкі знакамітага польскага паэта Яна Каханоўскага. Пераказваючы вершам Псалтыр, ён абапіраўся на бліскуча перакладзеныя на польскую мову псалмы таго ж Каханоўскага. Складаючы п'есы «Камедыя прыпавесці пра блуднага сына» і «Трагедыя Навухаданосара» для першага ў Расіі прыдворнага тэатра, Сімяон таксама арыентаваўся на польскія, беларускія і ўкраінскія ўзоры (у Полацку езуіты заснавалі тэатр яшчэ ў 1585 г., і першым наказам была трагедыя «Навухаданосар»).

У маштабнай гістарычна-культурнай галіне дзейнасці Сімяон Полацкі перамог: яму ўдалося інтэлектуальна запраграмаваць усемагутных уладароў Расійскага царства, унушаючы падданым «павагу да ўлады», што атрымала тэарэтычнае абгрунтаванне ў знакамітым трактаце Сымона Буднага «Абарона ўлады», а кіраўнікоў падвозячы да думкі пра неабходнасць дабрачыннасці ў дзяржаўным маштабе.

Сімяон Полацкі быў сярод тых, хто яшчэ ў XVII ст. спрабаваў не дапусціць разрыву паміж царквой і культурай, пераказваючы ў вершах усе навіны сучаснай яму навукі і папулярызуючы ў вершах паданні і анекдоты з літаратурнай еўрапейскай спадчыны розных эпох. Важней за рост папулярнасці перакладной займальна-павучальнай літаратуры, моднага захаплення тэатрам, Якi прыйшоў з Захаду, было ўсведамленне ўсё большай колькасцю рускіх людзей неабходнасці вучыцца ў Захада.

Таму самымi галоўнымі сваімі задачамi лiчыў Сiмяон Полацкi выданне «Лемантара» i «Псалтыра», па як!х у XVII ст. вучыліся чытаць. Сярод перакладной лiтаратуры на першым месцы апынуліся дапаможнікі ды касмаграфii. Узгадаем грэка-славянарасiйскi лексiкон Епiфанiя Славінецкага і яго ж пераклад знака-мітага трактата заснавальнiка навуковай анатомii А. Везалiя.

Надобна да Авакума, Сiмяон Полацкi ўспрыняў на сабе сур'ёзны ўплыў паўлiнізму — iдэй святога апостала Паўла. Ён часта спасылаецца ў сваiх вершах і казанях на апостала Паўла, цытуе яго пасланні. Асновай паўл!н!зму з'яўляецца свабода, з аднаго боку, супрацьпастаўленая сістэме знешніх нормаў i забаронаў, а з іншага — уседазволенасць. Менавіта ў гэтым духу разумеў свабоду і С!мяон Полацкі. Павага да ўлады — аснова прававога еўрапейскага мыслення. Унушаючы гэтую думку сва!м чытачам, С!мяон

Полацкі паслядоўна спрабаваў праводзіць сярод расіян сваю місію — еўрапейскую місію ў Расіі.

У сваіх вершах Сімяон Полацкі часта звяртаецца да вобразаў Давіда, Саламона, Нікадзіма, Навухаданосара і Авесалома. Каломенскі палац цара Аляксея Міхайлавіча прыпадабняецца асветнікам «Саламонаву дому», праз яго нібы раскрываецца мудрасць цара (дом робіцца двайніком манарха). Мудрасць Аляксея Міхайлавіча, які параўноўваецца з біблейскім Саламонам, раскрываецца праз апісанне ў вершах Сімяона інтэр'ераў Каломенскага палаца, заходне-еўрапейскіх і беларускіх па сваім паходжанні, новых для маскоўскага быту (выкарыстоўванне ў роспісах знакаў Задыяка). Мудрасць гасудара выяўляецца праз зварот да прадметаў еўрапейскай культуры.

Асаблівую прыхільнасць асветніка да ідэальнага кіраўніка і плённага пісьменніка Саламона (які пакінуў тры тысячы прыпавесцяў і 1005 песень, у якіх ён апісаў уласцівасці ўсіх раслін, звяроў і птушак) можна растлумачыць такімі сугучнымі Сімяону энцыклапедызмам і плённасцю; адчувальнае спачуванне цару Давіду — падобнасцю лёсаў. Давід, малодшы сын пастуха, аўтар перакладзеных Сімяонам песень-псалмоў, дасягнуў царскага трона толькі дзякуючы ўласнай моцы, адвазе, мудрасці і таленту (ці не так і сам Сімяон з невядомых дыдаскалаў Полацкай брацкай школы крочыў у прыдворныя колы, што мелі асаблівы ўплыў на цара, у настаўнiкi маладых чарэвiчаў?

Цікавы вобраз Нікадзіма, які з'яўляецца ў тэкстах Сімяона Полацкага. Ён аб'ядноўвае ў сваёй асобе адданага вучня мецэната высокага чыну. Інстытут мецэнацтва быў для Вялікага княства Літоўскага і Расійскай дзяржавы ў XVII ст. вельмі прагрэсіўным і сыграў у лёсе самога Сімяона Полацкага значную ролю.

Нібы прадчуваючы наступнае ўзрушзнне асноў, разбурэнне традыцый, небяспечнае канфліктамі бацькоў і дзяцей (узгадаем трагічнае сутыкненне аднаго з выхаванцаў Сімяона — будучага цара Пятра з сынам, царэвічам Аляксеем, які, падобна Авесалому, паўстаў супраць бацькі і з-за гэтага загінуў), Сімяон пастаянна звяртаецца да вобраза Авесалома і яго гісторыі.

На праграмнасць некаторых біблейскіх вобразаў указаў сам Сімяон Полацкі ў прадмове да кніжкі «Гусль доброгласная» — своеасаблівым вершаваным віншаванні-наказе Фёдару Аляксеевічу, паднесеным аўтарам свайму былому вучню 18 ліпеня 1676 г. у дзень яго вянчання на царства з пажаданнямі быць ціхмяным, як Давід, мудрым, як Саламон, набожным, як Езекія, прадбачлівым, як Іосіф. Выкарыстоўваючы біблейскія вобразы, Сімяон падводзіў сваіх венцаносных слухачоў і чытачоў да разумення марнасці і бессэнсоўнасці жыцця, што не адзначана добрымі ўчынкамі на карысць асветы і будучых пакаленняў.

Пастаянна звяртаючыся ў сваіх вершах да біблейскіх вобразаў, Сімяон Полацкі паўплываў і на свайго сябра і аднадумца Сімона Ушакова, які кіраваў іканапіснай майстэрняй Збройнай палаты на працягу дваццаці двух год. Знакамітая шматфігурная ікона «Дрэва дзяржавы Маскоўскай» была названа аўтарам-іканапісцам «Уладзімірская Богамаці». На гэтай іконе побач з дзецьмі-нашчадкамі мастак выявіў і царыцу Марыю Ільінічну, гераіню шматлікіх вершаў асветніка. Трактаты паэта, прысвечаныя іканапісу, аказалі вялікі ўплыў на светаўспрыманне і творчасць гэтага аднаго з самых вядомых і таленавітых рускіх іканапісцаў XVII ст.

Біблейскі цар Навухаданосар зрабіўся, па волі асветніка, своеасаблівым «антыгероем», які супрацьпастаўляецца праграмнаму вобразу ідэальнага кіраўніка. Вобраз жорсткага дэспата набываў асаблівы сэнс у Расійскім царстве другой паловы XVII ст., дзе добра памяталі трывожны «смутны» час, а ў песнях і масавай народнай свядомасці жыла трагічная памяць пра жахлівага цара Ірада - Івана IV, які ўводзіў апрычніну, чыніў тэрор і гвалт дзяржаўнай палітыкай. Невыпадкова апанент Сімяона Полацкага, мудраборца Авакум адкрыта сімпатызаваў Івану Жахліваму, называючы яго любомна «миленькой царь Иван Васильевич».

Адраджэнскую лінію паслядоўна праводзіў Сімяон Полацкі ў Маскве, звяртаючыся да сімвалічнага эпізоду Раства Хрыстова, што сцвярджала з'яўленне новага, больш гуманнага светаўспрымання, станаўленне новага тыпу асобы, унутрана свабоднай і мэтанакіраванай, да тэмы выхавання маладога чалавека — пры дапамозе старых і новых метадаў адначасова (і бізуном і перакананнем). Менавіта ў такім, «выхавальным», ключы перарабляе асветнік у п'есе вядомы сюжэт пра злыя прыгоды блуднага сына. У трагедыі, напісанай на такі ж папулярны сюжэт, звязаны з царом Навухаданосарам і трыма падлеткамі, якія ў печы не згарэлі, уважліваму чытачу прапаноўваецца прынцьшова новы ідэал — падлетак, здольны і ў агні захаваць вернасць сваім перакананням, які годна супрацьстаіць царственнаму самадурству і адкрытай тыраніі.

Сімяона Полацкага афіцыйна адхілілі ад удзелу ў перакладзе Бібліі, што быў блаславёны Саборам рускіх архірэяў у верасні 1674 г. і даручаны пад нагляд мітрапаліту Сарскаму і Падонскаму Паўлу, адрасату шматлікіх вершаў Сімяона Полацкага. Спрэчкі пра прынцыпы перакладу і рэдагавання Бібліі былі па сутнасці спрэчкамі пра будучыню Расіі, пра тое, па якім шляху ёй ісці — абапіраючыся на розум, інтэлектуальныя веды, што прапаноўвaюцца Захадам у шматлікіх кнігах, прывезеных у Маскву ўкраінСКІМІ І беларускімі інтэлектуаламі, ці абапіраючыся толькі на веру, асцярожна адмяжоўваючы чытанне «тлетворных латинских и польских книг», як прапаноўваў актыўны праваслаўны апанент Сімяона Яўфімій Чудаўскі.

«Усходнікі»-мудраборцы пачалі адчуваць падступнасць бяздоннай кніжнай мудрасці для неспакушанага чытача, які без надзейнага настаўніка вьшравіўся ў вандраванне па яе хвалях. Таму, лічылі яны, магчымы іншы шлях выратавання, а значыць, іншыя адносіны да пісьмовага слова: свядомае ўхіленне ад «знешняй вучонасці» і спасціжэнне скрытых ведаў праз духоўнае самапаглыбленне, падобна Сергію Раданежскаму, адоранаму звыш дасканалым «кніжным розумам». Богаадкрытую мудрасць «усходнікі» супрацьпастаўлялі імклівым «знешнім» навукам заходнікаў.

Сімяон Полацкі прапанаваў сваю, еўрапейскую заходніцкую трактоўку нават такой традыцыйнай для рускай культуры тэмы, як смерць, звязанай у яго светаўспрыманні з паняццем часу. Сімяон адным 3 першых пачаў замацоўваць у свядомасці сучаснікаў увасабленні хуткацечнага часу, што ўтрымліваюць сацыяльна значную думку пра яго каштоўнасць. Тут пісьменнік па-свойму апярэджвае зрухі ў адносінах да часу, што адбыліся неўзабаве ў Расіі. Менавіта ў XVII ст. «баявы гадзіннік» — куранты — з'явіўся ў самых глухіх гарадах Расіі, настольныя ды «баявыя» гадзіннікі — у харомах шматлікіх маскоўскіх прыдворных. Блізкую Сімяону Полацкаму трактоўку тэмы смерці і часу неўзабаве прадоўжаць у сваіх творах Карыён Істомін, Андрэй Белабоцкі і інш.

Сатырычныя ж творы Сімяона Полацкага па-свойму прадугадваюць сатыру эпохі Асветы — А. Кантэміра, Д. Фанвізіна. Невыпадкова вершаваная байка ўпершыню ў рускай літаратуры з'явілася менавіта ў творчасці Сімяона Полацкага, які перапрацоўваў байкі антычных пісьменнікаў. Адразу за ім асаблівую ўвагу да гэтага жанру праяўлялі асветнікі заходняй арыентацыі, распрацоўваючы вучэнне пра байку — М. Спафары («Арыфмалогія»), Ф. Пракаповіч (трактат «Паэтычнае мастацтва»), А. Бела-боцкі («Навука казаняў»), С. Яворскі («Рытарычная рука»). Сімяон Полацкі на чвэрць стагоддзя апярэдзіў і ў нейкай ступені «справакаваў» моду на байку, што з'явілася ў Расіі. Ня гледзячы на тое, што першы рускі пераклад «Прыпавесці, або Байкаслоў Эзопа Фрыгі» быў зроблены ў Маскве ўжо ў 1607 г. (яго аўтар — перакладчык Фёдар Газвінскі), першае выданне на рускай мове «Прыпавесцяў Эзопавых» было надрукавана ў Амстэрдаме толькі ў 1700 г. Невыпадковым бачыцца ў гэтай сувязі І загад Пятра i упрыгожыць Летні сад і сад Пецяргофа скульптурнымi выявамі асобных сцэнак з баек Эзопа, сэнс якіх імпера-тар нярэдка асабіста тлумачыў сваім гасцям.

Палітычныя сімпатыі Сімяона Полацкага адчувальна адлюстраваліся ў яго тэкстах: само паняцце тырана ў значэнні жорсткага кіраўніка ў рускую паэзію ўвёў Сімяон Полацкі. Не абмяжоўваючыся алегорыямі, што прадстаўляюць тыранію пад выглядам горкай і шкоднай расліны крушыны, якая падпарадкавала сабе ўсіх, ці злоснага ваўка, які паядае сваіх падданых авечак (вершы «Пагарда годнасці ды гонару жаданне», «Начальнік»), асветнік малюе тырана ў вобразах «Махмета оттомана, солтана Цариграда» (верш «Катаванне») і «Дионисия мучителя» — Дыянісія Старэйшага — старажытнага валадара Сіракуз, імя якога зрабілася хадзячай назвай, абазначэннем самадурства і жорсткасці (вершы «Помста», «Меч ісціны»).

Сваёй дзейнасцю Сімяон Полацкі сцвярджаў у свядомасці сучаснікаў уяўленне пра асаблівую каштоўнасць пісьменніцкай працы (рускі вучоны А. Н. Рабінсон назваў яго «першым расійскім інтэлігентам»). У сваіх лістах цару Аляксею Міхайлавічу асветнік, не саромячыся, нагадваў пра аплату за створаныя вершы — своеасаблівы ганарар. Адразу за Сімяонам Полацкім прафесійнымі літаратарамі будуць адчуваць сябе Сільвестар Мядзведзеў і Карыён Істомін, Дзмітрый Растоўскі, паводле тэстаменту якога ў труну разам з целам памерлага мітрапаліта былі пакладзены чарнавікі яго прац, і Феафан Пракаповіч.

Вялікі ўклад унёс Сімяон Полацкі ў станаўленне рускай прыдворнай панегірыстыкі, сцвердзіўшы пасаду першага афіцыйнага прыдворнага паэта ў Расіі. Пасля смерці асветніка на гэтую пасаду будуць прэтэндаваць Сільвестар Мядзведзеў, Карыён Істомін, а арыентавацца на панегірычную традыцыю, закладзеную Сімяонам, які ўмела выкарыстоўваў вопыт польскай вершаванай культуры, будуць Стэфан Яворскі і Варлаам Ясінскі, Дзмітрый Растоўскі і Ігнацій Рымскі-Корсакаў, браты Ліхуды, Карыён Заўлонскі.

Рускія пісьменнікі канца XVII — першай паловы XVIII ст. атрымалі ў спадчыну і імкненне Сімяона да настаўніцтва, да «апякунства» над канкрэтнай навучальнай установай. Па прык ладу Сімяона Полацкага Сільвестар Мядзведзеў у 1681 г. аднавіў на сродкі цара Фёдара Аляксеевіча, вучня Сімяона, славяна-лацінскую вучэльню Ў Заіканаспаскім манастыры, дзе, як вядома, калісьці выкладаў сам Сімяон. Тут яна праіснавала да 1687 г., калі «мудраборцы» дамагліся ліквідацыі вучэльні, незадаволеныя яе лацінскай, заходняй арыентацыяй. Спрабавалі арганізаваць свае школы лацінскага накірунку Стэфан Яворскі, Дзмітрый Растоўскі, Андрэй Белабоцкі.

Уладальніцкія надпісы Сімяона Полацкага, што захаваліся на кнігах з яго бібліятэкі, пацвярджаюць, што іераманах, пражыўшы дзесяцігоддзе ў праваслаўнай Маскве, лічыў сябе членам уніяцкага ордэна базыльян. Рэфармаваны ордэн базыльян сваю асноўную ўвагу прысвяціў павелічэнню колькасці школ і выданню тэалагічнай літаратуры, што шмат у чым вызначыла, відаць, і дзейнасць асветніка ў Маскве.

У самым канцы XVII ст. галоўнай вучэльняй Расіі зрабілася Спаская Акадэмія ў Маскве ў Заіканаспаскім манастыры. Ужо ў 1700-1701 гг. яна была перабудавана па кіеўскім узоры ў лацінскую школу пад пратэктаратам Стэфана Яворскага, які запрасіў шмат якіх выкладчыкаў з Кіева.

Панегірычныя помнікі другой паловы 1660 — пачатку 1680 г. пераконваюць, што настойлівыя спробы дамагчыся заснавання як лаціна-, так і грэка-рускіх свецкіх і духоўных вучэльняў новага ўзору звязаны з дзейнасцю Сімяона Полацкага і Сільвестра Мядзведзева. Азначэнне «латинствующие», выкліканае абвінавачаннямі ў прыхільнасці да каталіцкага веравызнання і прапанаванае ў палеміцы ворагамі пісьменнікаў, не адпавядала сапраўд-най пазіцыі гэтых аматараў асветы ў Расіі.

Так званыя грэкафілы высунулі думку пра неабходнасць вывучэння грэчаскай мовы і літаратуры толькі тады, калі ў канцы 1670 г. намаганнямі Сімяона Полацкага зрабіўся рэальным праект Акадэміі для падрыхтоўкі па-еўрапейску адукаваных свецкіх і духоўных кадраў.

«Мудраборцы» выступілі з негатыўнай праграмай забароны ці істотнага абмежавання вывучэння лацінскай мовы і «нямецкіх» кніг як сродку адмежавання Расіі ад пранікнення заходнееўрапейскай навуковай і грамадскай думкі. Заручыўшыся падтрымкай патрыярха, «мудраборцы» імкнуліся заснаваць замест Акадэміі духоўныя вучэльні.

Грэкафілы палемізавалі з лаціністамі зусім не з прычыны метадаў доказу — яны былі агульнымі ў тых і ў іншых, бо сыходзілі 3 ідэі «пісанага розуму» — невыпадкова ў бібліятэцы Епіфанія

Славінецкага, па падліках вучоных, з 72 кніг 38 былі лацінскімі, а ў вопісе дамавой казны апальнага патрыярха Нікана, зробленай у 1658 г., пазначалася 1297 адзінак, з якіх нярускіх - 837, г. зн. больш за 60 %.

Само заснаванне школ было бясспрэчным і станоўчым здабыткам. Аднак перанясенне лацінскай школы на рускую глебу азначала разрыў у царкоўнай свядомасці, разрыў паміж багаслоўнай «вучонасцю» і царкоўным вопытам. 3 праваслаўнага пункту гледжання эвалюцыя ад «любамудрыя» да «мудраборства» абарочвалася аб'яўленнем вайны схаластыцы каталіцкага ўзору, «знешняй мудрасці», пазітывісцкаму падыходу да веравызнання.

Згодна праваслаўнаму веравызнанню, індывідуальнае, асабістае выратаванне немажліва, неабходна саборнае, г. зн. пры ўмове абнаўлення ўсяго свету. Асабістае ж выратаванне як адзіны мажлівы шлях для чалавека сцвярджалі католікі і пратэстанты, якія займаліся тэалогіяй. Уплыў на эвалюцыю да «мудраборства» аказала тая ж барацьба, вельмі вострая ў другой палове XVII ст., з ідэямі пратэстантызму.

Пра абвостраныя супярэчнасці паміж маскоўскімі манахамі і выхадцамі з былых земляў Рэчы Паспалітай сведчыць гісторыя зверскага забойства стральцамі брата Сімяона Полацкага іераманаха Іанікія, які толькі вярнуўся з кіеўскага паломніцтва. Яно адбылося ў 1674 ці 1675 г. у Трубчэўскім манастыры пры пад-трымцы ігумена Нектарыя.

Намаганнямі маскоўскіх «мудраборцаў» у 1690 г. былі прызнаныя ерэтычнымі шматлікія працы Сімяона Полацкага, асуджаныя (настолькі вялікім быў іх уплыў!) праз дзесяць год пасля смерці аўтара царкоўным саборам. Патрыярх Іакім публічна асудзіў кнігі пісьменніка «як атручаныя лацінскім духам», бо іх аўтар «хацеў чужамудрыя навіны ў народ праваслаўны вялікарасейскі ўводзіць».

Ва ўкраінскіх чытацкіх колах кнігі казаняў Сімяона працягвалі заставацца папулярнымі. Асаблівую каштоўнасць мелі для запарожскіх казакоў зборнікі «Вячэра духоўная» і «Абед духоўны», якія ганарыліся змешчаным у першым «Словам да праваслаўнага і хрыстайменнага запорожскага воінства». Таму сакратар патрыярха Адрыяна Карыён Істомін, ігнаруючы рашэнне сабора пра забарону кніг Сімяона, у адказ на просьбітны ліст кашавога атамана ад 19 верасня 1698 г. высылае так неабходныя казакам кнігі пісьменніка, далучыўшы блаславенне патрыярха.

Такім чынам, нягледзячы на знешнія рэпрэсіі, пад канец XVII ст. заходнікі — лаціністы, стварыўшы ў Маскве магутную калонію, атрымалі поўную і канчатковую перамогу, вызначыўшы накірунак асноўнага шляху рускай асветы і багаслоўя на бліжэйшыя два стагоддзі. Тыя ж, хто, падобна мудраборцу Авакуму Пятрову, супрацьпастаўляў свецкай эрудыцыі «вучонае няведанне», духоўную мудрасць і жывую сувязь з Богам, аказаліся надоўга забытымі. Але ў развіцці літаратурнай мовы менавіта Авакум вызначыў асноўны накірунак, што быў працягнуты лінгвістычнай палітыкай Пятра I, які патрабаваў пісаць «простай рускай моваю».

Сімяон Полацкі спрабаваў увесці перакладную літаратуру ў кола чытання нават малалетняга Пятра. Відаць, па яго парадзе была створана своеасаблівая «забаўляльная» кніга для маленькага Пятра I. Ёй зрабілася «Александрыя», гістарычная аповесць, шырока вядомая ў Вялікім княстве Літоўскім у XV-XVII стст.

У педагагічнай дзейнасці Сімяона Полацкага асобае месца займаюць драматычныя і блізкія да іх дэкламацыйныя формы паэзіі. У сваёй працы са сцэнічным матэрыялам Сімяон ішоў па шляху ўсё большага «абміршчэння» і ўскладнення драматычнага сюжэта, узмацнення дынамікі дзеяння, пашырэння сістэмы вобразаў, удасканальвання рыторыка-паэтычных сродкаў, хоць сэнсавае ядро, скрыты ідэйны рухавік у яго п'есах нязменна вызначаліся этыка-эстэтычнымі прынцыпамі школьнай драматургіі. Менавіта яны ляглі ў аснову задумкі яго трагедыі «Пра Навухаданосара-цара», што ўзнікла ў выніку свецкай апрацоўкі папулярнага мартыралагічнага сюжэта «пещного действа». У яго «Камедыі прыпавесці пра блуднага сына» рэалігійныя матывы ўскладнены сюжэтнымі калізіямі авантурна-раманнага тыпу, што дыктавалася ўжо нормамi прыдворнага тэатра.

Прызнанне Сімяонам Полацкім выхаваўчай ролі тэатра мае ў сваёй аснове традыцыі, што бытавалі ў тых навучальных установах, дзе ён атрымаў адукацыю, — у Кіева-Магілянскай калегіі і ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Школьны тэатр быў складовай часткаю педагагічнай праграмы калегій. Нездарма тэарэтык барока і паэт М. К. Сарбеўскі, які чытаў у 1618—1621 гг. курсы паэтыкі і рыторыкі ў Полацкай езуіцкай калегіі, надаў свайму трактату «Пра трагедыю і камедыю, ці Сенека і Цярэнцый» форму практычнай навукі для школьнага тэатра.

Школьная паэтыка XVII ст. дапускала выкарыстанне жартаўлівага тону, мудрагеліста-забаўляльных формаў для перадачы сур'ёзных ідэй. Галоўнае, каб прапаведніцкія ідэі даходзілі да свядомасці чытача, маглі «захапіць і насалодзіць так, каб на вучыць». П'есы, напісаныя Сімяонам Полацкім, не толькі павучаюць, але і прасвятляюць і забаўляюць.

Вялікае значэнне надаваў асветнік выдавецкай дзейнасці, старанна падбіраючы супрацоўнікаў для працы ў Верхняй друкарні: умелага і таленавітага рэдактара Сільвестра Мядзведзева, вядомага мастака Сімона Ушакова, майстра кніжкай гравюры Афанасія Трухменскага. Клапоцячыся пра выяўленчае афармленне кнігі, Сімяон Полацкі ў Верхняй друкарні пачынае друкаваць «фражскія лісты», як называлі ў Расіі гравюры на медзі, чатыры з шасці выданняў Сімяона Полацкага праілюстраваныя імі. Гэта патрабавала асаблівага варштата з цыліндрычным валам, больш моцным, чым гравюры на дрэве — цісненне. Тут Сімяон ПолацКІ, відаць, арыентаваўся на друкарню Віленскай акадэміі, дзе 3 сярэдзіны XVII ст. актыўна друкуюць гравюры на медзі.

Педагагічная практыка вымушала асветніка нярэдка звяртацца да загадак і рэбусаў. У сярэднявечнай хрысціянскай эстэтыцы адчувалася асаблівая сувязь паміж паняццямі «тайна» і «эстэтычны ідэал», бо толькі праз таемства можна было далучыцца да найвышэйшай красы. У трох кнігах Сімяона Полацкага («Псатыр рыфматворны», «Псторыя пра Варлаама ды Іасафа», «Рыфмалагіён») з'яўляюцца лісты з «наборнай» ці «тыпаграфскай гульнёй» — унікальнай з'явай у айчынным кнігавыданні XVII ст. Адкрытая рэбуснасць падобных вопытаў Сімяона Полацкага, яго шчырае захапленне стварэннем неалагізмаў, фігурнай вершаванай формай, гульнёй як самастойным прыёмам, што былі закліканы забаўляць чытачоў, якія стаміліся ад павучанняў, вымушае высока ацаніць яго педагагічнае адчуванне. Паслядоўнае культываванне рэбуснай паэтыкі (ад ранняй польскамоўнай загадкі да «наборных гульняў») дае мажлівасць убачыць у схаванай манаскім адзеннем фігуры Сімяона Полацкага педагога-наватара і вершатворца-эксперыментатара, які зрабіў першыя ва ўсходнеславянскай культуры крокі на шляху, па якім праз два з паловай стагоддзі пойдуць паэты ў сваіх вершах для дзяцей і загадкавых карцінках. Менавіта схаластычная навука з яе фармалізаваным лагічным апаратам, прывабнымі ідэямі пра сутнасць быцця з'явілася важнейшай крыніцай тэм, вобразаў і спецыфічным структураўтваральным пачаткам шматлікіх твораў Сімяона.

Супрацьпастаўленне «навука - літаратура» ў славянскім Сярэднявеччы не мела тае вастрыні, якая адчуваецца цяпер. Старажытнаруская літаратура была сінкрэтычнай па сваім характары,

грунтавалася на прынцыпах традыцыяналізму і сімвалічнага адлюстравання свету, дапускаючы элементы рэалізму. Сярэднявечная еўрапейская навука, уласна схаластыка, актыўным «агентам» якой быў Сімяон Полацкі, таксама абапіралася ў значнай ступеHi на традыцыйныя ўяўленні пра свет, на вучоныя аўтарытэты І імкнулася даць усім з'явам, якія апісвала, строгія дэфініцыі. У так улюбёных Сімяонам натуральных прыпадабненнях адлюстравалася характэрнае для мастака барока імкненне выяўляць адну з'яву праз апісанне іншай. «Адлюстроўваючы адну з'яву праз іншую, прама ці люстрана, ствараючы складаны ланцуг супрацьпастаўленняў, параўнанняў, адлюстраванняў, мастакі барока развівалі заўсёды закладзены ў мастацтве гульнёвы пачатак, увесь час накладзеныя адна на адну, хаваючы адну з іх, здзяйсняючы такім чынам найважнейшую апазіцыю мастацтва барока: скрытае-відавочнае». Відавочным у дадзеным выпадку нярэдка аказвалася навуковая гіпотэза ці прыродная з'ява.

Само развіццё аўтарскай думкі абапіраецца на прынцыпы фармальнай логікі, тэорыі «пісанага розуму». Часта ў творах Сімяона мастацкі эфект дасягаецца не столькі дзякуючы выкладу навуковай ідэі, пастулату ці складана лагізаванаму сінтаксісу, а дзякуючы таму, што гэтыя ідэі, падобна моцным ніткам, уплятаюцца ў тканіну твора. Тут яны пераплятаюцца з усялякага роду слоўнымі рарытэтамі, цудамі, выдумкамi і ўтвараюць пышнае багацце прадметаў і з'яў, неабходных аўтару толькі ў якасці «прыкладаў» да яго маральна-павучальнай канклюзіі. Нярэдка Сімяон выкарыстоўваў ідэі так званай «Арыфмалогіі», што разглядала сімволіку лічбаў. У сярэднявечным асяродку гэтыя ідэі мелі шырокае хаджэнне. Даволі рана арыфмалогія атрымала выяўленне ў галіне паэзіі ў форме нямецкіх прыямеліяў і шпрухаў XV-XVII стст., польскіх чацвяртакоў. У еўрапейскіх школах XVII ст. арыфмалагічныя падборкі выконвалі актыўную інфармацыйнамнеманічную функцыю, выступалi ў якасці ёмкай формы дыдактычнай мудрасці. Шматлікія ўзоры падобнай паэзіi ўтрымліваюць аўтарскія зборнікі ранніх твораў Сімяона Полацкага (віршы «Тры правы», «Пра чатыры пары года», «Чатыры рэчы наймацнейшыя», «Пяць пачуццяў ідуць», «Чатыры пераважныя тэмпераменты» і інш.). Здабыткам рускай культуры арыфмалогію робіць Мікалай Спафары, аўтар вядомай «Арыфмалогии, сиречь чисословия».

Цікавасць Сімяона Полацкага да астралогіі таксама знайшла своеасаблівае адлюстраванне ў яго творчасці i дзейнасці. Асветнік пачаў асвойваць новыя жанры прагнастычнай паэзіі, што стваралася на ўзор гараскопа для царскага немаўляці (пра гэта сведчаць віншавальныя вершы, створаныя да дня хрышчэння малога Пятра I). Астралогія, нагадаем, уваходзіла ў кола агульных ўяўленняў такіх знакамітых людзей, як Ф. Рабле, I. Кеплер, Ц. Браге, Ф. Бэкан і інш. У XV—XVII стст. у Расіі былі распаўсюджаны рукапісныя творы, што спалучалі астранамічныя і астралагічныя звесткі («Астралогія», «Месячнік», «Луцыдарыс», «Альманах» і інш.). У Сімяона Полацкага нямала вершаў астралагічнага характару, якія сцвярджаюць, што зоркі непасрэдна не ўплываюць на волю, а толькі прадвызначаюць схільнасці асобы, пакідаючы за чалавекам права выбару між дабром і ліхам, а за боскімі сіламі - права найвышэйшага суда за ўчыненае.

Асаблівая ўвага Сімяона да медыцынскай навукі прывяла да таго, што ён у шматлікіх вершах рэабілітуе ў вачах сучаснікаў само паняцце «ўрач», «вучоны лекар». У Расіі XVI-XVII стст. ён быў у значнай ступені скампраметаваны дзейнасцю некаторых іншаземных прыдворных лекараў, якія актыўна ўдзельнічалі ў палацавых інтрыгах, ужываючы атручэнне замест лячэння, і якія падазраваліся ў чараўніцтве. У Вялікім княстве Літоўскім у XVI ст. да медыцыны, дзякуючы асветніцкай дзейнасці Ф. Скарыны і заходнееўрапейскім уплывам, ставіліся з большым даверам. Як паказваюць дакументальныя крыніцы, прафесія лекара тут лічылася адной з найбольш прэстыжных, разам з прафесіяй ксяндза і правазнаўцы. Цікавячыся лекарскім мастацтвам, Сімяон Полацкі ў шматлікіх вершах пераконвае чытачоў у неабходнасці і карысці лекарскай дзейнасці.

Вучэнне пра чатыры стыхіі, з якімі звязвалася і «гумаральная тэорыя», зрабілася прадметам некалькіх ранніх польскамоўных вершаў Сімяона Полацкага («Чатыры стыхіі ды іх дзеянні» і інш.). Антычнае вучэнне пра чатыры «сусветныя стыхіі» было ўспрынята еўрапейскай схаластыкай у асноўным праз розныя тлумачэннi «Фізікі» Арыстоцеля. Асаблівым прызнаннем матывы з алегорыям! СТЫХІЙ карысталіся ў барочных пісьменнікаў і мастакоў.

Эклектычная канцэпцыя свету i чалавека ў паэзіі Сімяона Полацкага не зусім супадала з традыцыйнымі ўяўленнямі, што стагоддзямі панавалі на Русі. Яна шмат у чым была прагрэсіўнай для свайго часу. Асветнік змог у даступнай, вобразнай форме перадаць тыя веды, якімі валодаў сам. Прыродазнаўчыя веды выкарыстоўваліся Сімяонам у трох асноўных накірунках: ці ў шэ рагу рарытэтаў, традыцыйных для стылю барока ўпрыгожаннях, што вырастаюць у цэлыя каталогi ўсялякіх экзатычных рэчаў, ці яны атрымлівалі адкрытае дыдактычнае прызначэнне - служылі шырокай асвеце чытачоў, ці фармуляваліся як рэцэпты і мелі цалкам утылітарнае значэнне, рэалізуючыся ў паўсядзённым

ЖЫЦЦІ.

Навука, увесь комплекс натурфіласофскіх уяўленняў выконвалі важную ідэйна-эстэтычную функцыю ў творчасці Сімяона, які ўкараніў значную колькасць новых жанраў, тэм, сімвалаў і метафар у рускую культуру апошняй трэці XVII ст. Схаластычны навуковы інструментарый іграе ў яго вершах важную канструктыўную ролю. Багаслоўскія і натурфіласофскія тэзісы робяцца кампанентамі ідэйна-тэматычнай структуры верша, канкрэтныя ідэі фізікі выкладаюцца і папулярызуюцца ў вершах розных жанраў.

XVII ст. — стагоддзе наступу навукі. I калі ў Заходняй Еўропе гэта адчувалася дастаткова моцна, дык у Расіі навука рабіла толькі нясмелыя крокі. Зрабіўшы навуку важным аб'ектам асэнсавання, Сімяон Полацкі рэальна стымуляваў рост духоўнай сталасці расійскага грамадства. Упершыню ў гісторыі рускай літаратуры пісьменнік выступаў з актыўнай прапагандай навуковых ведаў не з пазіцыі здзіўлення, уласцівай пабочнаму назіральніку ці неафіту, а як іх актыўны носьбіт. Грамадска-асветніцкая дзейнасць Сімяона Полацкага непарыўна звязана з працэсам станаўлення адукацыі заходнееўрапейскага ўзору ў межах традыцыйнай расійскай рэлігійнай культуры, з працэсам яе паступовага абміршчэння.

3 беларускіх папярэднікаў Сімяона Полацкага ўжо Ф. Скарына спрабаваў рэалізаваць сваю асветніцкую праграму ў практычнай дзейнасці — паэтычнай, перакладчыцкай, выдавецкай, у прыродазнаўчых даследаваннях. Ф. Скарына ўпершыню ва ўсходнеславянскім рэгіёне ў XVI ст., аб'яднаўшы ў сабе натураліста і філолага, вучонага і пісьменніка, выступіў як заснавальнік асобнай традыцыі айчыннай асветы, што была прадоўжана працамі Л. Зізанія, М. Сматрыцкага, М. К. Сарбеўскага. У кнігах І дзейнасці Сімяона Полацкага падобная асветніцкая праграма, што развілася і ўскладнілася, набывае агульнадзяржаўную значнасць. У яго ранніх творах і выкладчыцкай дзейнасці атрымліваюць сваё адлюстраванне гістарычныя падзеі эпохі і навуковыя гіпотэзы, што знаёмяць нас з палітычнымі сімпатыямі ды ўзроўнем ведаў таленавітага прадстаўніка ўсходнеславянскага рэгіёна сярэдзіны XVII ст., які вучыўся ў Кіева-Магілянскай калегіі і Віленскай езуіцкай акадэміі.

Аўтар імкнуўся ў жывой дынаміцы даследаваць спрэчку між «заходнікамі» ды «ўсходнікамі» праз іх адносіны да культуры і царквы, розуму і веры, і такім чынам выявіць уплыў, што зрабілі яны на менталітэт усходнеславянскай інтэлігенцыі. Неабходна адзначыць факт паслядоўнага самасцвярджэння Сімяона Полацкага на прагрэсіўных для яго эпохі гуманістычных і асветніцкіх пазіцыях, што прасочваецца і ў беларускі, і ў маскоўскі перыяды яго дзейнасці.

Сімяон Полацкі даказаў саму мажлівасць выяўлення пры дапамозе вершаў і казанняў усёй шматвобразнасці багаслоўскіх, грамадска-палітычных, педагагічных і эстэтычных праблем. Ён змог зрабіць гэта толькі дзякуючы актыўнаму выкарыстанню дасягненняў сучаснай яму і папярэдняй славянскай і лацінамоўнай паэзіі Беларусі, Украіны, Польшчы, вопьггу школьнай вучонай паэзіі, усяго багацця жанраў, што выкарыстоўваліся ўсходнеславянскімі асветнікамі і еўрапейскімі гуманістамі ў XVI — першай палове XVII ст. Абапіраючыся на традыцыі еўрапейскіх і ўсходнеславянскіх гуманістаў, Сімяон Полацкі значна пашырыў праблематыку аратарскай прозы, прыняў асабісты ўдзел у адраджэнні яе традыцый у Маскве, што мела важнае значэнне для асветы насельніцтва, якое не валодала граматай, і для сцверджання новых дзяржаўных поглядаў.

Рэнесансавая мастацкая культура адкрыла ў прыродзе і грамадскім жыцці ідэальны, гарманічны пачатак. Асветнікі і грамадскія дзеячы наступнага пакалення (Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Беняш Будны, Мялецій Сматрыцкі) выявілі трагічную неадпаведнасць рэальнага ідэальнаму.

Сімяону Полацкаму ўдалося сінтэзаваць у сваёй дзейнасці і творчасці гэтыя дасягненні ў інтэлектуальным асэнсаванні свету, падкрэсліваючы і выкрываючы ў сатырычных творах і казаннях недахопы рэальнага жыцця і малюючы ў панегірычных вершах вобраз ідэальнага манарха, абаронцы і асветніка народа, што прадказвае з'яўленне велічных герояў праграмных панегірыкаў класіцыстаў.

Менавіта Сімяон Полацкі стаў першым вялікім «старцам», які ўзяў на сябе ролю «дарадцы цароў», першым расійскім літаратарам, які дазволіў сабе павучаць улады і расійскае грамадства. Следам за ім з'явіліся іншыя «старцы», іншыя настаўнікі — А. М. Радзішчаў, Г. Р. Дзяржавін, М. М. Карамзін, Н. В. Гогаль, Ф. М. Дастаеўскі, Л. М. Талстой.

Актыўная спроба ўнясення ў жыццё гарманічнага пачатку пры дапамозе мастацтва вельмі прыкметна ва ўпартай працы Сі мяона Полацкага на ніве сілабічнага (роўнаскладовага) вершаскладання. Калі ў эпоху Сярэднявечча катэгорыю дасканалага і гарманічнага адносілі толькі да незямного боскага свету, а рэальным, недасканалым светам паэты грэбавалі, дык само з'яўленне сілабікі ў Расіі ў сярэдзіне XVII ст. па-свойму сцвярджала магчымасць дасканалага, гарманічнага ў зямным жыцці. Спасціжэнне гэтае было інтуітыўным; з'яўленне ж вершаў, прысвечаных рэальным падзеям і людзям, фіксавала працэс духоўнага засваення чалавекам акаляючага яго свету.

Вобразная сістэма Сімяона Полацкага ўяўляе сабой поўны рэестр таго, што было ўжо знойдзена і адкрыта еўрапейскімі, у тым ліку беларускімі, гуманістамі. Яна каштоўная менавіта сваёй паўнатой, зведзенасцю ў адно. Шматлікія вобразы, скарыстаныя паэтам, маюць канкрэтныя крыніцы — ад Бібліі да антычных аўтарытэтаў і польскіх пісьменнікаў XVI—XVII стст.

Засвоеная і прыстасаваная Сімяонам Полацкім для славянамоўных вершаў сістэма паэтычных жанраў была дастаткова новай для рускай літаратуры. Менавіта ў творчасці асветніка мы знаходзім творы, што папярэджваюць бытавыя сатыры А. Кантэміра, дзяржаўныя оды М. В. Ламаносава, іранічныя элегіі і эфектныя экфрасісы Г. Р. Дзяржавіна.

I калі для якаснага скачка самому Сімяону Полацкаму не хапіла сіл і традыцыі, дык ён спрабаваў колькасна запоўніць прагал, сілабізуючы ўсё тое рэдкае і карыснае, што бачыў вакол — ад навуковай гіпотэзы да павучальнай бытавой гісторыі. Яго бліскучая перапрацоўка ста шасцідзесяці пяці псалмоў з «Псалтыра Давідава» Яна Каханоўскага адкрывае яркую плеяду вершаваных інтэрпрэтацый вядомых помнікаў заходнееўрапейскай паэзіі.

Сімяон Полацкі не ставіў перад сабой задачы навучыць чамусьці прынцыпова новаму. Ён імкнуўся абагульніць усё, што было зафіксавана ў кніжнай мудрасці і гэтым вычарпальным ведам навучыць максімальна шырокую аўдыторыю. Праведзенае даследаванне багатай спадчыны Сімяона Полацкага пераконвае, што толькі абагульненне багацейшага вопыту сусветнай вучыцельнай літаратуры і засваенне беларуска-ўкраінска-польскай культурнай прасторы дазволілі Сімяону Полацкаму рэальна садзейнічаць карэнным зрухам у расійскай адукацыі.

У сувязі з гэтым неабходна падкрэсліць, што цэлы шэраг вобразаў і матываў, якія шмат хто з даследчыкаў, гісторыкаў культуры па традыцыі разглядаў як чыста барочныя, нельга лічыць адкрыццямі барока. На самай справе барочныя філолагі, і ў пер шую чаргу Сімяон Полацкі, арганічна засвоілі гэтыя вобразы ад папярэдніх гуманістаў.

Комплекснае даследаванне спадчыны Сімяона Полацкага як беларускага, так і маскоўскага перыядаў дзейнасці дазваляе шмат у чым па-іншаму ацаніць сам працэс станаўлення асветніка як знакамітага грамадскага дзеяча, педагога, пісьменніка-папулярызатара натурфіласофскіх поглядаў і прыродазнаўчых уяўленняў сродкамі літаратуры. Энцыклапедызм асветніка зрабіўся яго грамадскай пазіцыяй, якая дазваляла актыўна ўмешвацца ва ўсё, што адбывалася ў маскоўскіх прыдворных колах, пачынаючы ад смерці альбо нараджэння царскіх дзяцей і канчаючы арганізацыяй друкарні, свабоднай ад патрыяршай цэнзуры.

Як паказаў праведзены аналіз шматжанравай творчасці Сімяона Полацкага, пісьменнік імкнуўся да вырашэння двуадзінай задачы — выхавання чытача набожнага і адукаванага. Ухіл, які рабіў паэт у сваёй дзейнасці на свецкія веды, «грамадзянскія навукі i мастацтвы», шмат у чым быў сугучны заўтрашняму, пятроўскаму погляду на літаратуру, паколькі імператар бачыў у кнізе галоўны шлях распаўсюджвання ведаў пра Расію. Адзінства «ўсходняга» вучыцельнага і «заходняга» асветніцкага пачаткаў, адчувальнае ў творчасці ўсходнеславянскіх гуманістаў XVI — першай паловы XVII ст. і іх паслядоўніка Сімяона Полацкага, будзе вядучым і ў творчасці прагрэсіўных усходнеславянскіх пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў XVIII ст.

Сімяону Полацкаму быў уласцівы пошук магчымасцяў уключэння мастацкага феномена літаратуры (у любой яе форме — кніжнай, тэатральнай, царкоўна-прапаведніцкай, навучальнай) у штодзённае існаванне чалавека з мэтай больш паспяховага праграмавання яго стымулаў і рэакцый — змякчэння нораваў, выхавання густу і цікавасці да ведаў, навукі, гісторыі, культуры.

Вопыт самапазнання айчыннай інтэлігенцыі, яе найбольш моцныя духоўныя праявы сканцэнтраваны ў працах вялікіх дзеячаў мінулага, у тым ліку ў друкаваных і рукапісных кнігах Сімяона Полацкага. Адраджэнне цікавасці да іх — рэальнае садзеянне ў пераадоленні культурна-гістарычнай індыферэнтнасці і духоўнага нігілізму савецкага перыяду.

Сістэма поглядаў, што сцвярджалася ўсходнеславянскімі гуманістамі, патрабавала абавязковага ўвасаблення ў грамадскай і педагагічнай практыцы. Відавочнай ёсць падобнасць жыццёвых шляхоў беларускіх асветнікаў Францыска Скарыны, Лаўрэнція Зізанія, Сымона Буднага, Мялеція Сматрыцкага, Афанасія Філіповіча, якія выступалi ці то ў ролі педагогаў, ці то пісьмен

нікаў, ці то выдаўцоў. У багаслоўскіх дыспутах і з кафедры прапаведніка яны адстойвалі сваё разуменне прызначэння чалавека. У гэтым шэрагу Сімяон заняў вартае месца. Ён развіваў адчувальна вызначаную традыцыю, згодна якой гуманізм уходнеславянскіх асветнікаў уключаў у сябе не толькі «стыль мыслення», але І «стыль жыцця», і дзякуючы гэтаму зрабіўся першым прафесійным расійскім пісьменнікам, чыё імя набыло еўрапейскую вядомасць.

Можна без перавялічвання сказаць, што творчасць Сімяона Полацкага была неардынарнай з'яваю ў славянскай літаратуры. Яго шматлікія і разнастайныя творы аказалі прыкметны ўплыў на развіццё беларускай, рускай і, часткова, украінскай літаратуры XVIIXVIII стст. Яны былі вядомы і паўднёвым славянам. Асабліва плённым уздзеянне творчасці Сімяона Полацкага аказалася ў Расіі. Яно стварала відавочныя прадумовы для станаўлення рускага класіцызму, спараджала шырокую грамадскую цікавасць да кніжнай паэзіі і асветніцкай тэматыкі і садзейнічала ўсталяванню сілабікі як вядучага прынцыпу вершаскладання ў тагачаснай рускай паэзіі.