Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гicторыя Беларускай Лiтаратуры 11-19 стагоддзяу....doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
08.08.2019
Размер:
3.9 Mб
Скачать

3 Боском, власне, чинил росказаня,

Абы не была унея проклятая

Тут, толко ты одна, церкви святая!

Такім чынам, «Дыярыуш» Афанасія Філіповіча — твор поліжанравы: для дасягнення сваіх мэтаў аўтар ўжывае вядомыя і шырока распаўсюджаныя ў першай палове XVII ст. у Рэчы Паспалітай жанравыя формы (падарожжы, навіны, суплікі, плачы, апалогіі). «Дыярыуш» яскрава паказвае перапляценне ў даўняй беларускай літаратуры канца XVI - першай паловы XVII ст. дзвюх традыцый — усходнеславянскай і заходнееўрапейскай.

У «Дыярыушы» Афанасій выявіў сябе як добры знаўца гісторыі: і тых мясцовасцяў, дзе жыў, і ўсёй Рэчы Паспалітай, і сусветнай, акцэнтуючы ўвагу, паводле свайго становішча і патрэбаў, на гісторыі Царквы. На старонках «Дыярыуша» знаходзім шмат імёнаў гістарычных і легендарных асобаў розных часоў. Факты, цытаты, імёны з лёгкасцю і спрытам уплятаюцца ў канву звода. Гісторыя, мовы, Біблія, патрыстыка, геаграфія, палітыка і юрыспрудэнцыя — вось сфера зацікаўленасцяў Філіповіча.

Філіповіч не паглыбляецца ў спрэчныя пытанні дагматыкі, толькі называючы іх. Гэта абумоўлена тым, што: палемісты ў папярэднія этапы літаратурнай барацьбы спыняліся на іх даволі падрабязна; творы Філіповіча з'явіліся ў часы Уладзіслава IV, калі ўзаемныя спрэчкі і абвінавачанні сярод прадстаўнікоў розных канфесій, згодна з «Артыкуламі заспакаення грэчаскай рэлігіі...», былі забароненыя, і Філіповіч выступаў у тых умовах як змагар-адзіночка; творы Афанасія былі прызначаныя ў асноўным каралю і сенату, якія павінны былі, не аддаючы шмат часу на разборку суплік, дакладна зразумець, чаго хоча аўтар; значная частка твораў была напісаная ў зняволенні, дзе аўтар не мог вольна карыстацца для аргументацыі многімі крыніцамі; увесь «Дыярыуш» адрасаваўся «людем православным», якія ў большасці сваёй не разбіраліся ў пытаннях дагматыкі, Філіповіч жа ў «Дыярыушы» даводзіў свае думкі зразумела і проста. Гэтым тлумачыцца І такая вялікая папулярнасць «Дыярыуша», які бытаваў у рукапісных зборніках.

Для доказу «праўдзівасці» праваслаўнага веравызнання Філіповіч карыстаўся пэўнымі палемічнымі прыёмамі, сярод якіх можна вылучыць цытаванне Бібліі і твораў святых айцоў, шырокае выкарыстанне біблейскіх матываў, эпісталярнага і легендарнага матэрыялу, спробу мовазнаўчага аналізу і іншыя. Не пагарджае Філіповіч, як і яго папярэднікі і сучаснікі, і псіхалагічнымі выкрутамі ў перакананні. Так, ён насылае праклёны на унію і яе прыхільнікаў, дае ім абразлівыя мянушкі, пагражае Страшным судом і г. д.

Для Афанасія, як і для іншых праваслаўных пісьменнікаўпалемістаў, Біблія з'яўлялася галоўнай крыніцай ісціны. Самымі аўтарытэтнымі довадамі ў рэлігійных спрэчках лічыліся менавіта вытрымкі 3 яе. Таму «Дыярыуш» характарызуецца шырокім выкарыстаннем Святога Пісання. Творчая праца з ім адбывалася па некалькіх накірунках: 1) прамое цытаванне; 2) пераказ думак, падзеяў; 3) рэмінісцэнцыя біблейскіх матываў. Найбольш часта пісьменнік звяртаецца да кніг Новага Запавету (у асноўным Евангелляў).

Афанасій паўтарае асноўныя тэзісы праваслаўнай плыні палемічнай літаратуры: пра хрышчэнне Русі ад Канстанцінопаля і яе падпарадкаванне канстанцінопальскім патрыярхам, пра здраду уніятаў, пра адрыў Папы Рымскага ад усяленскай царквы, пра непарадак у Каталіцкім касцёле і парадак у Праваслаўнай царкве (выбар патрыярха або Папы Рымскага), пра неправамернасць памкненняў Папы Рымскага да сусветнага панавання І інш.

Такім чынам, «Дыярыуш» Афанасія Філіповіча можна аднесЦІ да праваслаўнай плыні палемічнай літаратуры другой чвэрці XVII ст. Калі разглядаць «Дыярыуш» у цэлым, то палемічнасць выяўляецца ў наступным: доказ некаторых палажэнняў праваслаўнай дагматыкі; доказ гістарычных правоў праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай і адсутнасць такіх ва Уніяцкай царкве; паказ бядотнага становішча Праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай і імкненне звярнуць на гэта ўвагу грамадскасці; паказ спосабаў змагання за правы праваслаўных; імкненне нагадаць пра непазбежнасць Страшнага суда для «здраднікаў» і тых, хто павінен клапаціцца пра падтрыманне парадку ў царкве і дзяржаве, пра грамадзянскі спакой; эмацыянальны зварот да адзінаверцаў з заклікам абараняць праваслаўе так, як гэта рабіў сам аўтар.

«Дыярыуш» напісаны на апошнім этапе тагачаснай палемікі, што абумоўлівае, з аднаго боку, выкарыстанне Афанасіем творчай спадчыны папярэднікаў, а з другога - прымушае пісьменніка шукаць новыя формы і спосабы літаратурнага змагання. Гэтым тлумачыцца разнастайнасць тэм, метадаў і прыёмаў, выкарыстаных Філіповічам.

Асоба Філіповіча фарміравалася ў тую эпоху, калі змянялася само праваслаўе, што выклікала як прагрэсіўныя, так і рэгрэсіўныя змены, якія знайшлі сваё адлюстраваннне ў творчасці пісьменніка. Грамадская і пісьменніцкая дзейнасць Філіповіча тлумачацца асаблівасцямі праваслаўнай этыкі, згодна з патрабаваннямі якой ён як праваслаўны манах імкнуўся жыць.

«Дыярыуш» з'яўляецца адным з першых узораў аўтабіяграфічнага жанру (і адзінай палемічнай аўтабіяграфіяй) у даўняй беларускай літаратуры. Аўтар імкнецца выкарыстаць перш за ўсё вядомыя яму формы, што ўключаюць аўтабіяграфічныя матэрыялы (хаджэнне, лісты, малітвы, дзённікавыя запісы, суплікі і г. д.), аб'ядноўваючы іх устаўкамі і каментарыямі. Жанравае наватарства Філіповіча палягала ў тым, што ён надаў традыцыйнаму для праваслаўнай культуры зводу твораў форму дыярыуша. «Дыяры уш» паказвае такую з'яву ў працэсе развіцця жанравай сістэмы тагачаснай беларускай літаратуры, як мастацкае пераасэнсаванне справавога пісьменства (у асноўным суплік), таму ў ім шырока выкарыстоўваюцца рытарычныя прыёмы, этыкетныя формы і г. д.

Своеасаблівасць палемічнай устаноўкі «Дыярыуша» была абумоўлена наступнымі фактарамі: 1) з'яўленне твора на этапе, звязаньш са спадам рэлігійнай палемікі (страта яе актуальнасці); 2) вымушаны зварот Філіповіча да багатай творчай спадчыны папярэднікаў і пошук новых формаў і спосабаў літаратурнага змагання; 3) хоць па ідэйнай скіраванасці «Дыярыуш» належыць да ўсходняй (праваслаўнай) традыцыі, па сваёй жанравай разнавіднасці ён утрымлівае пэўныя заходнія ўплывы (выкарыстанне жанру «новин», характэрнага для каталіцкай і пратэстанцкай літаратуры; спосаб вядзення аповеду пра сябе ў жанры дыярыуша; моцна выяўлены асобасны пачатак і інш.); 4) асаблівасці псіхічнага стану і светаўспрымання пісьменніка на розных этапах яго жыцця і творчасці.

Усё гэта абумоўлівае разнастайнасць тэм, метадаў і прыёмаў, выкарыстаных Філіповічам, і дазваляе змясціць яго літаратурнапубліцыстычную творчасць на мяжы палемічнай і іншых відаў літаратуры. Той факт, што «Дыярыуш» складаецца з розных па форме І змесце твораў, дазволіў пісьменніку ў сваім зводзе шматаспектна адлюстраваць палемічную праблематыку.

Паэзія

У эпоху барока беларуская паэзія ўзнялася на новы ідэйнамастацкі ўзровень, удасканалілася тэхніка верша, з'явіліся новыя паэтычныя жанры.

Пад уздзеяннем новай эстэтыкі барока Л. Мамоніч напісаў, два панегірыкі ў гонар канцлера Льва Сапегі — «На герб яго міласці пана Льва Сапегі» (1609) і «Эпікграму» (1617). У творах паэта загучалі новыя тэмы і матывы. Услаўляючы Л. Сапегу, Л. Мамоніч падкрэсліваў, што менавіта высакароднасць, у спалучэнні 3 справядлівасцю, мужнасцю і патрыятызмам, узвышаюць чалавека, робяць яго патрэбным людзям, надаюць жыццю глыбокі сэнс:

Кгды въ вышних набоженство станах местце мает

И рыцерская мужность к ней ся прилучает, Где ростропность в порадех, справедливость в судех,

Где статечность во всяких для отчызны трудех -

Там Бог благословляет, там слава значная

Въ тым доме зоставает на веки трвалая.

Ананімныя аўтары Віленскага Святадухаўскага брацтва стварылі корпус «эпікграм» на гербы паноў Дравінскіх, Сапегаў, Максімовічаў-Ломскіх, Агінскіх, Трызнаў і апублікавалі ў прадмовах да выданняў Віленскай брацкай друкарні.

I. Палоўка напісаў эмблематычны верш «На герб паноў Магілаў», які быў апублікаваны ва ўступе да кнігі Я. Дамаскіна «Псторыя, альбо Праўдзівае апісанне» (Куцейна, 1637). Архімандрыт Куцейнскага манастыра і паэт Іаіль Труцэвіч падрыхтаваў дзве «эпікграмы» — «На старожитный герб их милостей панов Горбацких» (1652) і «На герб панов Стеткевичов» (1652).

Напэўна, у першай палове XVII ст. была створана «эпікграма» на герб Магілёва. У эмблематычным вершы паэт раскрывае этымалогію назвы Магілёва, нагадвае месцічам, што герб і Магдэбургскае права здабыты горадам за «цноту». Галоўная дыдактычная выснова паэта наступная: жыхары Магілёва павінны самаахвярна служыць Богу, дзяржаве і вялікаму князю:

При совитой до Бога и до Пана вере,

Без одмены сталыми были в кождой мере,

Даючи дань, повинность, почесть ведлуг стану — Духовенству от души, а од тела Пану.

Яркім паэтам эпохі барока быў манах Віталій, пяру якога належыць «Эпікграма на герб Агінскіх», змешчаная ва ўступе да «Дыёптры» (1612). У гэтай «эпікграме», апісваючы «месяц» і «зорку» свайго патрона, паэт зусім не надаваў значэння іх здольнасці выпраменьваць святло. Віталія як паэта барока зацікавілі іншыя характарыстыкі, перш за ўсё — размяшчэнне ў прасторы. Паводле высновы паэта, род Агінскіх, падобна «месяцу з звездою», — «к небу дорогу указывает».

У вершаваных устаўках у тэксце «Дыёптры» Віталій закранаў найважнейшыя для свайго часу маральна-этычныя, грамадскапалітычныя І духоўна-культурныя праблемы. Паэта надзвычай хвалявала пытанне аб прызначэнні чалавечай працы. У дыскусіях таго часу можна вылучыць два супрацьлеглыя погляды на гэтую праблему. 3 аднаго боку, сцвярджалася, што праца — крыніца зямных даброт, радасць і суцяшэнне ўсім хрысціянам; яна павінна быць накіравана на карысць Айчыне, вялікага князя-гаспадара, дзяржавы. 3 другога - ухвалялася ідэя служэння Богу; мэта і сэнс чалавечай дзейнасці зводзіліся да поўнага адмаўлення ад зямных даброт. На думку Віталія, неабходна пазбягаць зямных, грэшных захапленняў і ўсё «рабіць дзеля Бога»:

Любимче, къ Богу обратися,

Оставивъши суетъства, потрудися. Ему токмо усердно угаждати

И прилежно въ винограде делати, Отвращая от вестей ушеса

И от сует миръских своя очеса.

Своеасаблівасць мастацкага метаду Віталія ў тым, што ён, імкнучыся да філасофскага абгрунтавання сваёй пазіцыі і поглядаў, даваў у вершах азначэнні першарадных эстэтычных і маральна-этычных катэгорый, такіх, як «прыгажосць», «каханне», «сяброўства», «годнасць», «шчасце», «шчырасць» і інш. Вострая публіцыстычная скіраванасць і эстэтычная завершанасць вершаў-перакладаў Віталія сведчаць пра тое, што ён з'яўляўся адным 3 духоўных лідэраў хрысціянска-праваслаўнага лагера ў ідэйнай барацьбе таго часу.

Таленавітым публіцыстам і паэтам эпохі барока быў Мялецій Сматрыцкі, пяру якога належаць, прынамсі, тры панегірыкі: «Эпікграма на герб Вішнявецкіх», «На герб Саламярэцкіх», «На герб князёў Агінскіх і Валовічаў». У эмблематычных вершах М. Сматрыцкі прыраўноўваў ззянне начных зорак да нягаснай славы князёў Вішнявецкіх і князёў Астрожскіх. У «эпікграмах» М. Сматрыцкі развіваў думку пра тое, што кожны дом можа заслужыць гонар і павагу, атрымаць права на фамільны герб. Услаўляючы герб Вішнявецкіх, паэт звяртаў увагу чытача на вялікае мінулае знакамітага роду, славу якога годна прадаўжаюць мужныя нашчадкі.

М. Сматрьщкаму прьшісваецца і вершаваны «Лямант на смерць Л. Карповіча» (1620) — шэдэўр беларускай нацыянальнай паэзіі. У літаратурным плачы прысутнічаюць тры героі: нябожчык, асоба, якая ўслаўляе дабрачыннасць памерлага, а таксама блізкі, родны чалавек нябожчыка. Аўтар часам гаворыць ад свайго імя, смуткуе, перажывае і суцяшае. Дзякуючы гэтаму неардынарнаму спалучэнню дасягалася зліццё ў адзіную мастацкую тканку лірычнага і драматычнага пачаткаў, а частыя і шматлікія пытанні ды воклічы стваралі ўражанне непадробнага смутку і жалобы.

Цэнтральнае месца ў «Ляманце...» належала галоўнаму герою, ідэальнаму чалавеку — Лявонцію Карповічу. Для абмалёўкі героя паэт выкарыстоўвае прыём непасрэднага ўслаўлення асабістых добрых якасцяў Л. Карповіча. Часта сам герой разважаў пра сапраўдныя каштоўнасці жыцця.

Галоўную якасць Карповіча аўтар «Ляманту...» бачыў у тым, што ён быў надзелены душэўнымі «шчадротамі», быў добрым і незласлівым: «У дабрыні — шчодрым, у злосці — скупым». Заўсёды клапоцячыся аб людзях, ён дапамагаў ім, абараняў ад ворагаў. 3 выключнай пяшчотай, паводле слоў паэта, Карповіч ставіў ся да сваіх бацькоў: аддана любіў іх пры жыцці і не пакінуў без увагі пасля смерці — пачціва пахаваў, выканаў неабходныя абрады. Бязмежна паважаў ён сваіх духоўных настаўнікаў, старанна і ўважліва вучыўся ў іх, усё сказанае імі глыбока западала ў яго душу і сэрца. Дасканала авалодаўшы навукамі, Карповіч стаў незаменным пастырам, духоўным бацькам для многіх людзей. Без зайздрасці і абурэння рабіў галоўны герой добрыя справы, захоўваў пасты, паважаў святыя дні і святы, выпрабоўваў сваю духоўную сілу малітвамі, спавядаўся ў грахах. Шмат сілаў аддаваў барацьбе за чысціню Царквы, мужна пераносіў усе пакуты, што выпалі на яго долю. Сярод іншых служкаў Царквы Карповіч выдзяляўся асаблівым стараннем у справядлівых, богаўгодных справах, клапоцячыся пра бедных і ўбогіх, усяляк дапамагаючы ўдовам І сіротам. Вось як характарызаваў Карповіча аўтар «Ляманту...», звяртаючыся да сваіх сучаснікаў:

Ведать рачиш о его подвигах, о потах

Въ ночнодневном стоянию, о працах, работах, Якъ в винници церковной, з паствы повереня,

Всех нас, своих, своего впрод шукал збавеня. Якое он о ниших, убогих старане

Мел, о вдовах, маючи и сам выховане 3 жебранины нендзнои. Гроша не брал в руки,

О ялмужну при дверех не терпел докуки, Хто попросил, казал дать остатнюю шату,

Копу разом и што мел упалому брату. Мел в реестре в памяти всех бедных, зболелых,

Слал, навежал што тыдень вдов, осиротелых. (12-13)

Ствараючы ў «Ляманце...» грамадскі ідэал, паэт нязменна адзначаў: Карповіч - найсумленнейшы чалавек, усе яго памкненні, думкі і справы заўжды шчырыя, дзякуючы яму ніхто і ніколі не зазнаў духоўнага голаду, яго высакароднага сэрца хапала на ўсіх.

Аўтар паэмы выкарыстоўваў арыгінальны мастацкі прыём — зварот нябожчыка да жывых. Вуснамі Карповіча, які звяртаецца з павучаннем да дзетак, паэт даводзіў неабходнасць сумленнага жыцця, адданага служэння Богу, шанавання бацькоў, павагі да гаспадароў, праўды ў словах, сціпласці ў паводзінах, памяркоўнасці ў пачуццях. Ён папярэджваў маладое пакаленне аб небяспецы ўлады цялесных страсцей над духам. Hi ў якім разе, гаварыў ён, нельга дазваляць гэтаму «дзікаму коніку» авалодаць сабою. I галоўнае, нягледзячы на маладосць, сілу і здароўе, неабходна памятаць пра непазбежнасць смерці і ўвесь час рыхтавацца да яе.

Надзяляючы Карповіча рысамі ідэальнага чалавека, аўтар «Ляманту... » неаднаразова паўтараў, што ў жыцці заўсёды неабходна прытрымлівацца веры, праўды, набожнасці, святасці, пазбягаць цялесных грахоў, хваробаў, «азябласці» душы, «нядбальства». Яму хацелася б убачыць, як людзей назаўсёды пакінуць «гора», «свар», «няміласць», «здрада», «хлусня», «зневажэнне гонару».

Ствараючы ў сваіх вершах узор для пераймання, паэт папярэджваў, што ў дзень Страшнага суда ў пякельным агні будуць гарэць ганарліўцы, зайздроснікі, хітруны, няверныя, абжоры, п'яніцы, забойцы, злодзеі, рабаўнікі, разбойнікі, нячыстыя, прагныя, пралюбадзеі, ілгуны, клятвапарушальнікі, блюзнеры. Ніхто 3 іх, рытарычна падкрэсліваў паэт, не выйдзе з пекла. Страшная расплата за непазбежнае пакаранне, якое чакае ўсіх, хто выракаецца Царквы і не захоўвае агульначалавечых маральных нормаў, павінна была напалохаць чытачоў і слухачоў выклікаць у іх страх, скарыць, паставіць на калені.

Адметная рыса «Ляманту...» — апісанне псіхалагічнага стану героя. Унутраныя перажыванні, духоўны дыскамфорт, пакуты сумлення сталі аб'ектам пільнай аўтарскай увагі. У плачы сустракаюцца ўласцівыя літаратуры барока апісанні «цяжкіх стогнаў», «сардэчных боляў», пакутаў і гора, якія суправаджаліся рыданнямi «асірацелых»:

До внурности, до души громадами сыплет, Ах стогнане тяжкое, аж за сердце щиплет. Первей воды слезами твари умываем, Первей хлеба вздыханем душу посиляем.

Оле плачу, мы плачем, а в плачу не бачу

Доступим ли утехи? Хто подставит мехи Под зреници крвавыи? Не маш нам утехи!

Полны домы, улици болю, ох, стогнаня

Полны куты жалости, полны нареканя.

Характарызуючы Карповіча, паэт выкарыстоўваў адмысловую лексіку, шматлікія метафары і сімвалы, называючы героя «бацькам стада», «сынам царквы», «маткаю сірот і ўдоваў упалых», «субратам вялікіх і малых», «крыніцаю», «ракой дабрыні» і інш.

На старонках «Ляманту...» аўтар уздымае праблемы сацыяльнай няроўнасці, заклікаючы да партнёрства і дыялогу станаў. Паэт разважае пра прыроду багацця і беднасці. Так, на яго думку, Бог, убачыўшы паганства і злосць у сэрцы адных людзей, не даў ім багаццяў, бо яны, з іх дапамогаю, ажыццявілі б свае «д'ябальскія» намеры. Тыя ж, хто атрымаў багацце, павінны памятаць пра бедных і ўбогіх. Праз міласціну багатыя маглі зменшыць свае грахі. Выкупляючы першародны грэх, яны не павінныцешыцца сваімі «добрымi» ўчынкамі, сцвярджаў паэт-гуманіст. Яны павінны рабіць дабро гэтак, як рабіў яго Сын Божы Ісус Хрыстос, І як робяць яго сапраўдныя хрысціяне. Аўтар паэмы асуджае несумленныя шляхі набыцця скарбаў, заклікае ўсіх хрысціянаў — гаспадароў і падданых — да стараннай працы. Ён бэсціць лянівых, называе ляноту «д'яблавым насланнём», не шкадуючы чорных фарбаў, крытыкуе ліхвяроў, якія жылі за кошт працы іншых.

У «Ляманце на смерць Л. Карповіча» адно з галоўных месцаў займала ключавая філасофская тэма «жыцця» і «смерці». Чалавечае жыццё паказваецца ў творы адпаведна з распаўсюджаным уяўленнем пра часовасць, марнасць, нікчэмнасць усяго існага. Зямное быццё ва ўсведамленні паэта — агіднае, яно нагадвае знаходжанне ў «вогненным пахілым доме», у якім «дах сыплецца», «сцены бурацца». Сумленным людзям, лічыў ён, доўгае зямное жыццё прыносіць незлічоныя пакуты, бо яно - толькі часовае знаходжанне духу ў плоці. Смерць паглынае грэшнае цела, ператварае яго ў «труп зямны», вызваляючы Божую душу для вечнага жыцця. Пры апісанні чалавечага цела аўтар «Ляманту...» ужывае найчасцей толькі адмоўныя фарбы, што дыктавалася прынятымі тады эстэтычнымі прынцыпамі, згодна з якімі шукаць асалоду і ўцеху належыць не ў атлетычна прыгожым і гарманічна развітым целе, а, наадварот, у агідным і брыдкім. Пагарджэнне ўсім цялесным, аскетызм плоці, вярыжніцтва - вось тое, што, на яго думку, з'яўлялася сапраўдным ідэалам жыцця.

Шчасце, лічыў паэт, не ў тым, каб прадоўжыць дні свайго існавання, а ў тым, каб пражыць адмераны час з карысцю для людзей. Можна пражыць і сто год і адзін дзень з аднолькавым вынікам — сцвярджаў вуснамі галоўнага героя паэт. Доўгі век не мае сэнсу, калі чалавек чыніць зло і беззаконні. Сапраўднае богаўгоднае жыццё не ў задавальненні дробязных запатрабаванняў, а ў актыўнай духоўнай дзейнасці, бо толькі панаванне духу над целам пазбаўляе страху смерці. Сутнасць чалавечага існавання ў дабрачынных справах: толькі той пражывае сапраўднае жыццё, хто кожны дзень чыніць дабро.

Паэт прытрымліваўся сярэднявечнага светапогляду: «жыццё — тэатр, людзі — акцёры ў ім». Усё мінае, «марнасць-марная» пануе ў зямным свеце:

Житло наше на земле ровно комедии, Албо рачей жалосной света трагедии. (16)

у «Ляманце...» нязменна гучаў матыў непазбежнасці смерці. Адносіны да смерці ў паэтычным усведамленні аўтара былі супярэчлівымі. 3 аднаго боку — выяўленне гора і смутку, з другога — адчуванне радасці ад хуткай магчымасці трапіць у Божае Царства, знайсці ў ім вечны спакой. Паводле аўтарскай канцэпцыі, смерць - не катастрофа, яна зусім непазбежная і натуральная з'ява быцця. Сапраўдны хрысціянін павінен спакойна аддаваць сябе ў яе рукі, спадзеючыся на тое, што ён трапіць у вечнае Божае Царства. Менавіта ідэя вечнага жыцця прыносіла суцяшэнне паміраючаму, давала яму сілу без боязі і перадсмяротных пакутаў пакінуць жыццё. У адваротным выпадку, калі ўяўленне пра будучае жыццё падлягала сумненню, трагічнае адчуванне смерці набывала ярка выяўлены характар. Плачы і «стагнанне» з нагоды смерці апраўданыя толькі ў тым выпадку, калі нябожчык быў выключна неабходны ў зямным жыцці для іншых людзей, калі разам з яго смерцю знікаў узор служэння Богу. АдНОСІНЫ паэта да смерці заставаліся пераважна пагардлівымі.

Для аўтара як паэта барока невычэрпнай крыніцай натхнення з'яўлялася народная вусна-паэтычная творчасць з яе шматвяКОВЫМІ традыцыямі. Не выпадкова ў «Ляманце...» паэт шырока выкарыстоўваў звароты да сілаў прыроды: Сонца, ветру, зямлі, нябёсаў — прыём здаўна ўласцівы фальклору:

Повежте нам, небеса, чи он вас злым словом,

Помышленем образил, в розмысле здоровом? Чи не так вам звыкл мовят: «Неба, небес Пана

Пойте Б хвале, вам сличность от него ест дана». Чи на тебе негодне, Солнце, глядел, справу

Дай нам. Умел он Богу з тебе мети славу. Поветрея, чи вас зле уживал, скажите,

Елемента, справтеся, мовте, не молчите? Земле, повеж, чи тебе он доптал негодне