Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Posobie_yapo_SMI.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.5 Mб
Скачать

22.10.2002 14:44 Http://lenta.Ru/mideast/2002/10/22/knesset/

3.2. Translate the following brief news items into English paying attention to the italicized parts. Новы праект беларускага закону

Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні законапраект "Аб свабодзе веравызанняў". Дакумент зафіксаваў "вызначальную ролю расійскай праваслаўнай царквы ў Беларусі". Ён забараняе грамадзянам краіны збірацца разам дзеля богаслужэнняў па месцы жыхарства, калі яны не зарэгіструюць рэлігійнае грамады. Пры тым, што рэлігійная грамада можа быць зарэгістраваная "з ініцыятывы не менш як дваццаці грамадзян Беларусі, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту". Законам таксама ўводзіцца цэнзура рэлігійнай літаратуры. Акрамя іншага, праект прадугледжвае забарону на набажэнствы па-за тэрыторыяй царквы без санкцыі ўладаў.

Катэгарычна супраць прыняцця закону выступілі ўсе пратэстанцкія канфэсіі Беларусі, некаторыя іўдэйскія рэлігійныя арганізацыі, індуісты, крышнаіты і г.д. У верасні законапраект павінен быць ухвалены Верхняй палатай беларускага парламенту -- Саветам Рэспублікі -- і падпісаны прэзiдэнтам.

25.09.2003 http://press.promedia.by

Жаночае лідэрства ў Беларусі

Ужо пяць гадоў кампанія Heartland International працуе з беларускімі грамадскімі арганізацыямі. За гэты час ёю быў здзейснены праект па абмену досведам у галіне бізнесу і грамадскага жыцця Community Connections. Паступова супрацоўнікі кампаніі прыйшлі да ідэі развіцця ў Беларусі жаночага лідэрства. Асноўнай мэтай праекта стане распрацоўка праграмы, накіраванай на пашырэнне жаночага руху і стварэнне цэлай сеткі жаночых арганізацый у Рэспубліцы Беларусь. Праект мусіць быць рэалізаваны у тры этапы. Першы этап праходзіць зараз. “Мы сеем зернё, якое, мы спадзяёмся, вырасце пасля ў жаночы рух”, — гаворыць Карэн Эгерэр, прэзідэнт Heartland International.

Кантакт паміж беларускімі і амерыканскімі жанчынамі будзе праходзіць у форме дыялога, пасля дзесяць жанчын з Беларусі, сапраўдных лідэрак, адправяцца на трохтыднёвы трэнінг у Чыкага.

25.09.2003 http://press.promedia.by

За Мікалуцкага просяць15 гадоў турмы

Днямi будзе абвешчаны прысуд тром жыхарам Магiлёва, якiх абвiнавачваюць у забойстве прэзiдэнцкага кантралёра Яўгена Мiкалуцкага.

На закрытым працэсе ў Вярхоўным судзе ўжо iдуць судовыя спрэчкi, дзе абвiнаваўчы бок i абарона абменьваюцца аргументамi. Па звестках з суда, пракурор выказаўся за прызнанне ўсiх трох падсудных вiнаватымi ў падрыхтоўцы забойства Мiкалуцкага. За гэта пракурор патрабуе даць Вiктару Янчэўскаму 15 гадоў турмы, Анатолю Гаўрылаву -- 8, Раману Радзiкоўскаму -- 5 гадоў. Суддзям засталося выслухаць апошнiя прамовы абвiнавачаных i прыняць рашэнне. Нагадаем, суд над "забойцамi" Мiкалуцкага iдзе за закрытымi дзвярыма, уся iнфармацыя пра тое, што адбываецца на працэсе, трымаецца ў сакрэце. Нават мацi абвiнавачаных толькi праз некалькi дзён пасля выступу пракурора даведалiся, якое пакаранне пагражае iх сынам. Тым не менш ужо вядома, што частка сабраных следчымi доказаў вiны Янчэўскага, Гаўрылава i Радзiкоўскага не пацвердзiлася. Вядома таксама, што члены судовай калегii ў прыватных гутарках прызнаюць справу аб забойстве Мiкалуцкага "сфальсiфiкаванай".

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]