Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Posobie_yapo_SMI.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.5 Mб
Скачать

3.8. Render the following article into English. Прадухілім ядзерную небяспеку

У штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку прайшла канферэнцыя па садзеяннi ўступленню ў сілу Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў. У рабоце канферэнцыі прыняла удзел афіцыйная дэлегацыя Рэспублікі Беларусь, якую узначаліў міністр замежных спраў Міхаіл Хвастоў. Дзяржавы-ўдзельніцы канферэнцыі абмеркавалі праблемы, што перашкаджаюць уступленню ў сілу дагавора, а таксама прынялі заключную частку канферэнцыі.

Міністр замежных спраў Беларусі выказаў пазіцыю нашай краіны па праблемах ядзернага раззбраення і нераспаўсюджвання. Як вядома, Беларусь з першага дня сваёй незалежнасці абрала курс на бяз’ядзернасць і добраахвотна адмовілася ад валодання ядзернай зброяй. Наша краіна актыўна ўдзельнічае ў шматлікіх міжнародных дагаворах у галіне ядзернага раззбраення і нераспаўсюджвання, такіх, як Дагавор аб скарачэнні і абмежаванні наступальных узбраенняў, Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасці. Беларусь адной з першых падпісала Дагавор аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў у 1996 годзе. У 2000-м дагавор быў ратыфікаваны беларускім парламентам, а таксама быў створаны Нацыянальны орган па яго выкананнi. Гэтыя функцыі ўскладзены на Камітэт па нагляду за бяспечным правядзеннем работ у прамысловасці і атамнай энергетыцы пры Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. У 2001-м быў створаны Нацыянальны цэнтр даных.

Аднак не можа не выклікаць занепакоенасці той факт, што дагавор так і не ўступіў у сілу. Разам з тым, шэраг краін, якія не падпісалі і не ратыфікавалі дагавор, выконваюць мараторый на правядзенне ядзерных выпрабаванняў. Гэта станоўчы фактар, але, безумоўна, пераходзіць ад палітычных дэкларацый да юрыдычнага выканання дакумента неабходна. Далейшае зацягванне працэсу ўступлення дагавора ў сілу не толькі ставіць пад пагрозу дасягнуты прагрэс, але і можа садзейнічаць аднаўленню ядзерных выпрабаванняў.

20.12.2002 http://press.promedia.by

3.9. Render the following article into English. Вайна ці мір?

Прэзідэнт ЗША Джордж Буш прыняў рашэнне абнародаваць частку даных амерыканскай разведкі аб прысутнасці ў Іраку забароненых узбраенняў, якія старанна ўтойваюцца Багдадам.

Па сцвярджэнні прэсы, ЗША маюць разведвальныя даныя па іракскіх узбраеннях, якія былі схаваныя на загад іракскіх афіцыйных асобаў, звязаных з бліжэйшым асяроддзем іракскага дыктатара Садама Хусейна. Пры гэтым утойванне ўзбраенняў праводзілася на працягу апошніх двух месяцаў, за некалькі дзён ці нават гадзін да прыбыцця інспектараў ААН. Але ў той жа час газета «The Washington Post» паведамляе, што амерыканскім спецслужбам не ўдалося знайсці ў Іраку значныя запасы забароненых узбраенняў ці кампанентаў, якія выкарыстоўваюцца пры вытворчасці хімічнай ці бактэрыялагічнай зброі. Таксама ЗША па-ранейшаму не маюць даных, якія б адназначна сведчылі пра наяўнасць у Ірака праграмы стварэння зброі масавага вынішчэння.

Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл сцвярджае, што Ірак не адказаў на пытанні, дзе знаходзяцца ўзбуджальнікі сібірскай язвы, якіх нестае, што было зроблена з запасамі баявога атрутнага газу VX і дзе знаходзяцца хімічныя і біялагічныя баявыя запасы. Багдад таксама не даў інфармацыі па мабільных біялагічных лабараторыях і не адказаў на пытанне, чаму ён парушае забарону на стварэнне ракет з даўжынёй палёту болей за 150 км. Дзяржсакратар ЗША асабліва падкрэсліў, што ў Садама Хусейна «застаецца не шмат часу, каб выканаць патрабаванні рэзалюцыі Савета Бяспекі 1441 і раззброіцца».

Колін Паўэл лічыць, што ўсё, чаго ўдалося дамагчыся ад Ірака за два месяцы працы інспектараў ААН, зводзіцца да пустых заяваў, пустых дэкларацыяў і пустых жэстаў. Дзяржсакратар нагадаў пра суверэннае права сваёй краіны ў выпадку неабходнасці прыняць самастойнае рашэнне ўзначаліць кааліцыю тых, хто жадае раззброіць Ірак. Для Багдада час заканчваецца, сказаў Колін Паўэл, паколькі «мы не можам дазволіць працэсу інспекцыяў працягвацца вечна».

6.04.2003 http://press.promedia.by

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]