Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Posobie_yapo_SMI.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.5 Mб
Скачать

3.6. Render the following article into English. Новы закон аб смі заклiканы стаяць на варце iнтарэсаў грамадства I асобы

Праект новай рэдакцыi Закону Рэспублiкi Беларусь «Аб друку i iншых сродках масавай iнфармацыi» павiнен быць цэласным, празрыстым, сучасным, вычарпальным i ўсёабдымным дакументам, заклiканым улiчваць сённяшнiя рэалii, запоўнiць iснуючыя прабелы ў адпаведным заканадаўстве i ахоплiваць усю сферу дзейнасцi СМI. Такую задачу паставiў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 2 кастрычнiка па вынiках нарады па праекту Закону «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб друку i iншых сродках масавай iнфармацыi».

Па ўжо iснуючай практыцы праекты прававых актаў, якiя маюць асаблiвае значэнне i могуць iстотна паўплываць на жыццё беларускага грамадства, абмяркоўваюцца на ўзроўнi прэзiдэнта з прыцягненнем шырокага кола спецыялiстаў i асоб, якiя маюць непасрэднае дачыненне да дакумента. Законапраект ужо некалькi разоў выносiўся на абмеркаванне, аднак быў адпраўлены на дапрацоўку. Разам з тым прыняцця Закону, якi рэгламентуе пытаннi дзейнасцi СМI, чакае вялiкая частка адукаванага грамадства, таму сённяшнi абмен думкамi павiнен паставiць канчатковую кропку ў пытаннi аб неабходнасцi ў гэтым дакуменце i яго актуальнасцi, падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Аб канцэптуальных палажэннях новай рэдакцыi Закону «Аб сродках масавай iнфармацыi» далажыў мiнiстр iнфармацыi Уладзiмiр Русакевiч. Паводле заключэння мiнiстра юстыцыi Вiктара Галаванава, законапраект цалкам адпавядае Канстытуцыi i нормам мiжнародных актаў, якiя рэгулююць дзейнасць СМI. Як праiнфармавалi Старшыня Вярхоўнага Суда Валянцiн Сукала i Старшыня Вышэйшага Гаспадарчага Суда Вiктар Камянкоў, праект забяспечвае даступнасць правасуддзя ў сферы дзейнасцi СМI.

Кiраўнiк дзяржавы выслухаў думкi прысутных на нарадзе кiраўнiкоў вядучых СМI краiны, якiя ўнеслi шэраг заўваг i прапаноў, накiраваных на адаптацыю законапраекта да рэалiй сённяшняга дня. Журналiсты выказалi цвёрдую пазiцыю ў тым, што заканадаўства павiнна ствараць належныя ўмовы для работы СМI ў iнтарэсах дзяржавы i беларускага народа, але перашкаджаць дэструктыўнай дзейнасцi, накiраванай на дэстабiлiзацыю грамадства, падрыў яго сацыяльных i маральных устояў.

Аляксандр Лукашэнка ў цэлым станоўча ацанiў падрыхтаваны праект закону, адзначыўшы пры гэтым шэраг iстотных момантаў, якiя патрабуюць дапрацоўкi i змяненняў.

Як падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, у новым дакуменце неабходна ўлiчыць перадавы сусветны вопыт прававога рэгулявання пытанняў у сферы СМI. Разам з тым законапраект павiнен быць адэкватным i прыстасаваным да сiтуацыi ў нашай краiне. «Мы рыхтуем закон не для амерыканцаў, еўрапейцаў цi расiян. Гэта дакумент для беларусаў, ён заклiканы стаяць на варце iнтарэсаў грамадства i асобы, а не вузкай прафесiйнай карпарацыi, як яе часта называюць, чацвёртай улады», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы перакананы ў тым, што законапраект не павiнен утрымлiваць неабгрунтаваных кампрамiсаў — ён павiнен дакладна i пэўна вырашаць усе пытаннi дзейнасцi СМI, не адсылаючы да iншых актаў заканадаўства, устанаўлiваць зразумелыя ўсiм правiлы работы на iнфармацыйным полi.

Адна з прынцыповых умоў, вылучаных прэзiдэнтам, — новы Закон нi ў якiм выпадку не павiнен утрымлiваць «драконаўскiя» меры, служыць перашкодай для рэалiзацыi права на свабоду слова i перашкодай для самарэалiзацыi людзей, якiя выбралi прафесiю журналiста. Насупраць, ён павiнен быць накiраваны на стварэнне пазiтыўных творчых умоў. «Я як кiраўнiк дзяржавы i грамадзянiн Беларусi зацiкаўлены ў тым, каб журналiсты былi абсалютна разняволенымi. Нiякiх кiшэнных СМI быць не павiнна. Каму патрэбны такiя сродкi масавай iнфармацыi?» — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым, як адзначыў прэзiдэнт, новы Закон павiнен гарантаваць менавiта свабоду слова, а не свабоду паклёпу i тэндэнцыйнага выкладання фактаў. Улiчваючы, што СМI ўплываюць на фармiраванне грамадскай думкi, журналiсты павiнны вельмi адказна ставiцца да сказанага або напiсанага слова. Журналiсту трэба даць магчымасць нармальна працаваць, але i ён павiнен адказваць у выпадку парушэння ўстаноўленых правiлаў паводзiнаў як i ўсе iншыя грамадзяне. Аляксандр Лукашэнка выказаў цвёрдую перакананасць у недапушчальнасцi стварэння ў грамадстве так званай касты «недатыкальных»: як журналiсты, так i кiраўнiкi, заснавальнiкi СМI абавязаны несцi адказнасць за сваю дзейнасць i прадукцыю, не пераступаць рамкi, вызначаныя законам i грамадствам.

З iншага боку, павiнен быць створаны механiзм абароны гонару i годнасцi кiраўнiкоў СМI i журналiстаў, якiя добрасумленна выконваюць сваю работу i часта падвяргаюцца «маральнаму тэрору», лiчыць прэзiдэнт.

Кiраўнiк дзяржавы даручыў у самыя кароткiя тэрмiны дапрацаваць праект новай рэдакцыi Закону «Аб сродках масавай iнфармацыi» i прадставiць на разгляд у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу. Закон павiнен разумна спалучаць свабоду i адказнасць за кожнае слова, лiчыць беларускi лiдэр.

Рэспублiка. 2001. 23 кастрычнiка.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]