Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Posobie_yapo_SMI.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.5 Mб
Скачать

3.6 Render the following article into English. Як выжыць ва ўмовах клiматычнага «экстрыму»?

Праблемы ўздзеяння на здароўе людзей экстрэмальных фактараў надвор’я абмяркоўвалiся ў Маскве, на Сусветнай канферэнцыi па змяненнi клiмату на планеце. Сваю iнфармацыю калегам прадаставiла Еўрапейскае бюро Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, спецыялiсты якога ажыццяўляюць навуковыя даследаваннi ў рамках праграмы «Глабальныя змяненнi i здароўе чалавека».

Як сцвярджаюць навукоўцы, апошнiя дзесяцiгоддзi на Зямлi аказалiся самымi цёплымi за апошнiя дзве тысячы гадоў. Так, за перыяд з 1976 па 1999 год максiмальная сярэднясутачная тэмпература на большасцi тэрыторый Еўрапейскага кантынента павышалася ў летнiя месяцы больш чым на 0,3 градуса па Цэльсiю кожнае дзесяцiгоддзе. Асаблiва «гарачым» выдалася сёлетняе лета, калi ў Еўропе былi пабiтыя ўсе папярэднiя рэкорды тэмператур (у Лондане, напрыклад, слупок тэрмометра перасягнуў адзнаку ў 38 градусаў па Цэльсiю), прычым перажыць працяглую спякоту змаглi далёка не ўсе еўрапейцы.

Паводле папярэднiх даных, прадастаўленых французскiмі ўладамi, у перыяд з 1 па 15 жнiўня ў краiне было зарэгiстравана сярод насельнiцтва 11435 дадатковых смяротных выпадкаў. У Партугалii ў перыяд з 30 лiпеня па 12 жнiўня — 1316 смяротных выпадкаў, непасрэдна звязаных са спякотай. А ў Iталii ў перыяд з 15 лiпеня па 16 жнiўня ва ўзроставай групе старэй за 65 гадоў было зарэгiстравана 4175 дадатковых смяротных выпадкаў, г.зн. на 14 працэнтаў больш, чым у папярэднiм годзе. Трэба адзначыць, што менавiта людзей, якiя ўжо перасягнулi 65-гадовы парог i дзяцей да 4 гадоў медыкi лiчаць самай уразлiвай для высокiх тэмператур групай. Вельмi цяжка прыходзiцца i жыхарам буйных гарадоў, якiя, у адрозненне ад вяскоўцаў, падвяргаюцца цеплавому стрэсу не толькi ўдзень, але i ўначы (гарады за начныя гадзiны астыць проста не паспяваюць).

Як зазначаецца ў справаздачы, падрыхтаванай да канферэнцыi Еўрапейскiм бюро Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, фактычныя даныя, якiмi яны валодаюць, сведчаць аб тым, што дзяржаўныя службы i органы аховы здароўя еўрапейскiх краiн пакуль што недаацэньваюць небяспеку спякоты для здароўя людзей. У многiх гарадах свету, калi тэмпература i вiльготнасць паветра наблiжаюцца да парогавага ўзроўню, метэаралагiчныя службы папярэджваюць аб гэтым насельнiцтва. Разам з тым праведзенае ў Еўрапейскiм рэгiёне абследаванне ўстанавiла, што толькi два еўрапейскiя гарады маюць падобныя сiстэмы папярэджання: Лiсабон i Рым. Аналагiчныя сiстэмы папярэджання распрацоўваюцца ў Барселоне, Будапешце, Лондане i Парыжы.

Улiчваючы тую акалiчнасць, што большую частку свайго часу еўрапейцы праводзяць у памяшканнях, навукоўцамi былi праведзены спецыяльныя даследаваннi, якiя ўстанавiлi, што ва ўмераным клiмаце аптымальны тэмпературны рэжым у памяшканнях вагаецца ад 18 да 24 градусаў. I менавiта на гэтыя даныя павiнны абапiрацца будаўнiкi пры праектаваннi ў жыллёвых грамадскiх будынках вентыляцыйных сiстэм, iнакш ад цеплавых удараў людзi i далей будуць гiнуць непасрэдна на сваiх працоўных месцах цi ў сваiх ложках.

У тым, што рэальная колькасць ахвяр спякоты намнога вышэйшая за афiцыйную статыстыку, навукоўцы не сумняваюцца: смерць, якая наступае ў вынiку цеплавога удару, не заўсёды граматна iдэнтыфiкуецца ў бальнiчных установах, нярэдка прычыны вострай сардэчнай недастатковасцi цi трамбозу сасудаў проста застаюцца па-за ўвагай медыкаў i канстатуюцца толькi iх наступствы.

Яшчэ адна навала, ад якой пакутуе ў апошнiя гады Еўропа, гэта шматлiкiя разбуральныя паводкi. У перыяд з 1975 па 2001 год у Еўрапейскiм рэгiёне адбылося 238 паводак плюс 15 буйных паводак — у 2002 годзе. На працягу апошняга дзесяцiгоддзя ад «вялiкай вады» ў Еўропе загiнулi 1940 чалавек i 417000 чалавек пазбавiлiся жылля. Медыцынскiя ж наступствы гэтага экстрэмальнага фактару надвор’я самыя разнастайныя: гэта i траўмы, i сардэчныя прыступы, i ўспышкi iнфекцыйных захворванняў, i псiхiчныя расстройствы. Прычым, як адзначаюць медыкi, праблемы псiхiчнага характару могуць назiрацца ў людзей, якiя аказалiся ў эпiцэнтры паводкi, не толькi праз месяцы, але i праз некалькi гадоў пасля перажытага стрэсу.

Самае сумнае, i ў гэтым сыходзяцца меркаваннi большасцi спецыялiстаў, заключаецца ў тым, што ў блiжэйшыя дзесяцiгоддзi клiмат на нашай планеце будзе пагаршацца: еўрапейцаў будзе ўсё часцей залiваць вадой, i ўсё часцей мы будзем пакутаваць ад засухi. Засушлiвыя перыяды будуць усё больш працяглымi, а паводкi — усё больш разбуральнымi i будуць ахоплiваць усё большыя тэрыторыi...

19.02.2003 www.lenta.ru

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]