Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Posobie_yapo_SMI.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.5 Mб
Скачать

3.2. Render into English the following extracts paying attention to the italicized parts.

  1. Асноўныя вынiкi развiцця грашова-крэдытнай сферы Беларусi i задачы на бягучы год разгледжаны на чарговым пасяджэннi праўлення Нацыянальнага банка краiны. Члены праўлення зацвердзiлi Правiлы арганiзацыi наяўнага грашовага абарачэння ў Рэспублiцы Беларусь, Правiлы рэгулявання дзейнасцi банкаў, Канцэпцыю развiцця нацыянальнай плацёжнай сiстэмы. Прынята рашэнне павялiчыць базавую стаўку рэфiнансавання з 82 да 90 працэнтаў гадавых. Як растлумачылi ў Нацбанку, стаўка павышана ў мэтах забеспячэння яе станоўчага рэальнага значэння, заклiканага стварыць спрыяльныя ўмовы для знiжэння тэмпаў iнфляцыi, стабiлiзацыi валютнага рынку i лiквiдацыi множнасцi курсаў. У Нацбанку адзначылi, што павелiчэнне базавай стаўкi рэфiнансавання будзе садзейнiчаць прыцягненню ва ўклады i на дэпазiты банкаў зберажэнняў насельнiцтва ў беларускiх рублях i iх абароны ад абясцэньвання.

6.03.2003 http://press.promedia.by

  1. Мiнiстэрствам фiнансаў Беларусi падведзены вынiкi аўкцыёна па пярвiчным размяшчэннi Дзяржаўных кароткатэрмiновых аблiгацый 127-га выпуску. Як паведамiлi БелаПАН у Нацыянальным банку Беларусi, тэрмiн пагашэння аблiгацый 127-га выпуску -- 30 чэрвеня 2003 года, тэрмiн iх абарачэння -- 92 днi. Абвешчаны Мiнфiнам аб'ём эмiсii быў меншы ў параўнаннi з 126-м аўкцыёнам на 700 млрд. i склаў 1 трлн. рублёў. Нягледзячы на ўзяты Мiнфiнам двухтыднёвы перапынак, iнвестары зноў праявiлi вельмi слабую цiкавасць да пятага па лiку сёлета аўкцыёна ДКА i ў вынiку па намiнале было размешчана аблiгацый на 100 млрд. рублёў, што складае толькi 10 працэнтаў ад аб'ёму эмiсii i з'яўляецца мiнiмальна дастатковай велiчынёй для прызнання аўкцыёна прайшоўшым. Фактычна было размешчана 92 млрд. рублёў. Мiнiмальная цана продажу склала 82,88 працэнта ад намiналу; сярэднеўзважаная цана продажу -- 82,92 працэнта ад намiналу. Даходнасць па мiнiмальнай цане продажу склала 81,95 працэнта гадавых; даходнасць па сярэднеўзважанай цане продажу -- 81,72 працэнта гадавых.

6.04.2003 http://press.promedia.by

  1. Як паведамляюць у прэс-службе пасольства Беларусi ў Расii, наша краiна па вынiках студзеня—жнiўня 2003 года заняла другое месца ў знешнiм гандлi з Расiяй. Доля рэспублiкi ў знешнiм гандлi нашай суседкi склала 6,6 працэнта i павялiчылася ў параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года на 0,2 працэнта. Як i раней, на першым месцы сярод гандлёвых партнёраў Расii знаходзiцца Германiя (9,6 працэнта ад усяго тавараабароту). Пасля Беларусi iдзе Украiна, потым Iталiя — 5,8 працэнта, Кiтай — 5,6, Нiдэрланды — 5,1, ЗША — 4 працэнты. Знешнегандлёвы абарот Расii за 8 месяцаў 2003 года вырас на 24,5 працэнта ў параўнаннi з адпаведным перыядам 2002 года i склаў 118,8 мiльярда долараў ЗША.

7.09.2003 http://press.promedia.by

  1. 3.3. Render into English the following article.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]