Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Posobie_yapo_SMI.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
1.5 Mб
Скачать

3.3. Render the following article into English. Літва змяніла прэзідэнта

26 лютага прыме прысягу чацвёрты Прэзідэнт Літвы з 1990 года і шосты – з часу абвяшчэння незалежнасці Літвы ў 1918 годзе. Гэта – лідэр ліберал-дэмакратычнай партыі Раландас Паксас.

Па канчатковых дадзеных Дзяржаўнай выбарчай камісiі Літвы, за Паксаса прагаласавала 777769 выбаршчыкаў, альбо 54,15% ад тых, хто браў удзел у галасаванні.

Дзеючы прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус у першым туры амаль удвая апярэджваў свайго канкурэнта. Апроч таго, упершыню ў сучаснай гісторыі Літвы восем буйнейшых палітычных партыяў, не зважаючы на ідэйныя і асабістыя рознагалоссі, салідарна засведчылі сваю поўную падтрымку дзеючаму прэзідэнту. Лідэры гэтых партый заклікалі ў другім туры «аддаць свае галасы за стабільнасць і ўзважанасць у палітыцы», гэта значыць за Адамкуса, і пры падтрымцы СМІ выступілі супраць Паксаса.

Нягледзячы на гэта, а можа і дзякуючы гэтаму, большасць выбаршчыкаў паверыла абяцанням Паксаса стварыць шмат працоўных месцаў, вярнуць замарожаныя папярэднімі ўладамі рублёвыя ўклады насельніцтва, вярнуць сельскай гаспадарцы статус стратэгічнай галіны гаспадаркі Літвы і г.д. Хаця трэба зазначыць, прэзідэнт Літвы па Канстытуцыі не займаецца пенсіямі, укладамі, беспрацоўем, а прыярытэтам ягонай дзейнасці з’яўляецца знешняя палітыка і абарона краіны. А тыя пытанні, вырашыць якія абяцаў у перадвыбарных прамовах Раландас Паксас, па заканадаўству Літвы знаходзяцца ў кампетэнцыі прэм’ер-міністра, пасаду якога Паксас займаў двойчы.

У 1992 годзе, калі Паксас быў першы раз абраны мэрам Вільні, ён быў ужо прэзідэнтам і саўладальнікам прыватнай будаўнічай кампаніі Restakas.

У 1999 годзе, не прабыўшы на чале кабінета міністраў і года, Паксас падаў у адстаўку, пратэстуючы супраць нявыгадных, на ягоны погляд, дамоваў аб пераходзе літоўскага нафтавага комплекса «Мажайкяй-нафта» пад кантроль амерыканскага канцэрна «Уільямс інтэрнэшнл компані». Другі тэрмін прэм’ерства быў яшчэ карацейшым. Увосень 2000 года парламентарыі зноўку зацвердзілі Паксаса на пасаду прэм’ера. Але ўжо ўвесну наступнага года кааліцыя ўлады раскалолася,і ён зноў вымушаны быў сысці.

Паксас імпануе і прыхільнікам палітыкі «цвёрдай рукі», і супердэмакратычнай хіповай моладзі адначасова. У параўнанні з Адамкусам, ён моцна выйграе сваім патрыятызмам. На першай пасля абрання прэс-канферэнцыі Паксас адмовіўся адказваць па-расейску на пытанні журналістаў расейскіх выданняў, тым самым паказаўшы, што Літва будзе незалежнай ад Расеі.

На думку аналітыкаў, усё грамадства Літвы падзялілася на два лагеры. Адна частка арыентаваная на кансэнсус, на існуючы ўклад, на «стабільнасць» (па тэрміналогіі апанентаў – «стагнацыю»), другая – на адмаўленне, пратэст, «палітыку перамен». Першая выбрала Адамкуса, другая – Паксаса.

Дарэчы, у буйных гарадах па колькасці прыхільнікаў лідзіраваў Валдас Адамкус. Так, у Вільні за Адамкуса прагаласавала на 16% больш, чым за Паксаса, а ў Каўнасе – на 35%. Вынікі выбараў паказалі, што людзі ў правінцыі жывуць бядней, чым ў сталіцы, яны стаміліся ад «стабільнасці», і зняверыліся, што без пераменаў можна дабіцца адчувальных пазітыўных зменаў у сваім жыцці. Невыпадкова кіраўніца выбарчага штаба Паксаса Даля Куртанайтэ адзначыла: «У нас сёння дзве Літвы — Вільнюс і астатняя Літва».

10.08.2002 http://press.promedia.by

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]