Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dap-k_pa_TL_Yatsukhna.doc
Скачиваний:
174
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.49 Mб
Скачать

3.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі ў сярэдзіне — другой палове хх ст.

Тэ­арэтыка-літаратурная думка ў сярэдзіне — другой палове ХХ ст. раз­­ві­ваецца яшчэ больш шпаркімі крокамі, у параўнанні з па­­пя­­рэд­нім эта­пам. На змену «старым» (устарэлым), «акадэмічным» метадам да­сле­да­вання лі­тара­ту­ры прыходзяць г. зв. «на­вейшыя», да якіх адносяць псі­ха­аналітычную кан­цэп­цыю, фе­наме­на­логію, «но­вую крытыку», струк­ту­ралізм, семіётыку, рэцэптыўную крытыку, гер­ме­неўтыку, сінер­ге­ты­ку і інш.). Умоў­на іх можна па­дзя­ліць на дзве ас­ноў­ныя плыні: г. зв. сай­ентысцкую і ант­рапалагічную альбо гуманістычную. Сай­ентысты (ад англ. sci­en­ce — навука) імкнуцца вы­рашыць праблемы да­сле­давання лі­та­ра­ту­ры, абапіраючыся на да­сяг­нен­ні розных галін пазнання. Яны пра­­цяг­ваюць, такім чынам, традыцыі па­зі­тывістаў ХІХ ст. Прад­стаўнікі ж ан­т­рапалагічнага (альбо гуманістыч­на­га) накірунку зыхо­дзяць з пе­ра­ка­­нан­­ня, што літаратура з’яўляецца асаб­лі­вым відам чалавечай дзей­на­сці, які не пад­даецца строга навуковаму тлу­мачэнню.

Вельмі важнай асаблівасцю развіцця літаратуразнаўства і тэа­рэ­­тыка-лі­­та­ратурнай галіны ў ім з’яўляецца тое, што вучоныя ХХ ст. на пер­шае мес­ца ў лі­таратуразнаўчым даследаванні пачалі ста­віць менавіта мас­тац­кі твор, а не ўвесь комплекс каля­літа­ра­тур­­ных фактаў і з’яў (бія­гра­фію пісь­менніка, яго псі­халогію, ду­хоў­ны во­пыт, асаблівасці гра­мад­ска­га рэа­гавання на творы лі­та­­ра­туры і г. д). Праўда, не абы­хо­дзіцца пры гэ­тым і без крайнасцей (на­прык­лад, постстуктуралісцкія канцэпцыі тво­ра як са­ма­дас­тат­ко­ва­га тэксту, скла­дзе­нага з цытат). Аднак у цэлым та­­­кі па­ды­ход дае ста­ноўчыя вынікі. Ме­на­ві­та дзякуючы яму вы­свеч­ва­юц­ца мно­гія мо­манты і грані ўнутранай складанай бу­довы мастацкага тво­ра, яго шмат­­аспектная структура.

Агульнапрызнана, што авангард літаратурнай навукі ХХ ст. (як, да­рэ­чы, і ра­­нейшага часу) знаходзіцца ў краінах Заходняй Еў­ро­пы. Ме­на­ві­та там па­ча­лі свой шлях практычна ўсе «навейшыя» літа­ра­туразнаўчыя кан­­цэп­цыі, ме­та­ды, школы. Аднак дзеля спра­вяд­лі­ва­сці трэба аддаць да­ні­ну па­вагі і ўсход­не­славянскай, і ў першую чар­гу рускай літаратурнай на­­ву­цы. Нягледзячы на не надта спры­яль­ныя ўмовы ў выніку ідэа­ла­гіч­на­га дык­тату і ціску (літа­рату­ра­­знаў­ства пры ўсёй яго спецыфіцы з’яўля­ец­ца ўсё-такі ў немалой сту­пені на­вукай грамадазнаўчай), савецкая лі­та­ра­­тур­ная навука (вя­до­ма, перадавая яе час­т­ка) не толькі не згубіла на­пра­ца­­ва­ныя ў свой час здабыткі і традыцыі, але і пэў­ным чынам узбагаціла іх. У тым лі­ку і ў галіне тэорыі літаратуры, аб чым свед­чыць, напрыклад, ка­­лек­­тыўны трохтомнік «Теория литературы. Основ­ные вопросы в исто­­ри­­ческом освещении» (1962–1965), мноства асобных на­ву­­ковых прац па са­мых розных пытаннях, а таксама цэлы шэраг пад­ручнікаў (ма­награфіі Л. Ці­мафеева, Р. Абрамовіча, Г. Паспелава, М. Гу­ляева, І. Вол­ка­ва, В. Ха­­­­­лізева, А. Фядотава; калектыўная праца С. Бройтмана, Н. Та­мар­чан­­кі і В. Цюпы). Без глыбокай тэарэтычнай рас­пра­цоўкі многіх пы­тан­няў наў­рад ці з’явіўся б грунтоўнейшы вась­мі­­том­нік «История все­мир­ной лите­ра­ту­ры» (1983–1994) — праца, не­­сум­ненна, эпахальная для ўся­го су­свет­нага лі­та­ра­­ту­ра­знаў­ства. Проз­­ві­шчы Б. Тамашэўскага, В. Шклоў­скага, В. Жыр­мун­­ска­га, Ю. Лот­ма­на, М. Бах­ціна, У. Пропа, Дз. Лі­хачова, Г. Пас­пелава, М. Кон­­ра­да і шэрагу ін­шых савецкіх ву­чо­ных ведаюць усе сур’ёз­ныя літарату­ра­знаў­цы свету.

У заключэнне да ўводнай часткі хацелася б звярнуць увагу на яшчэ ад­ну важную акалічнасць, якая характарызуе развіццё літаратурнай на­ву­кі ў сярэдзіне — другой палове ХХ ст.: выпадкаў прымянення той аль­бо іншай метадалогіі ў г. зв. «чыстым» выглядзе было не так ужо і многа, да­волі часта гэтая метадалогія перапляталася, змешвалася, сінтэзавалася.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]