Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dap-k_pa_TL_Yatsukhna.doc
Скачиваний:
174
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.49 Mб
Скачать

49. Азначэнне літаратурнага працэсу.

Літаратурным працэсамназываецца складанае, гістарычна і са­цы­яль­на абумоўленае развіццё і функцыянаванне лі­та­ра­­туры і з’яў, што ёй спа­дарожнічаюць, у пэўны часавы адрэзак у пэў­най краіне, рэгіёне альбо на­огул у свеце (літаратурны працэс у гла­бальным, сусветна-гістарычным маш­табе).

«Літаратурны працэс цесна звязаны з грамадска-палітычнымі аб­ста­ві­намі, пануючай ідэалогіяй у краіне, з філасофскай думкай, этыч­нымі прын­цыпамі і эстэтычнымі ідэаламі пэўнага часу, з рас­пра­цаванасцю лі­та­ратурнай мовы і развіццём розных відаў мас­тац­тва. ... Для лі­та­ра­тур­на­га працэсу характэрны такія прык­меты, як ма­савасць і бес­пе­ра­пын­насць літаратурных з’яў і фактаў, пісьмен­ніц­кія ўзаемасувязі і ўза­е­ма­ўплы­вы, пераемнасць і развіццё літара­тур­на-мастацкіх традыцый» 1.

У кожны гістарычны момант літаратурны працэс уключае ў ся­бе як са­мі мастацкія творы, сацыяльна, ідэалагічна і эстэтычна не­­аднародныя і роз­наякасныя (ад высокіх узораў да эпігонскай, буль­варнай ці масавай лі­таратуры), так і формы іх грамадскага бы­та­­вання: публікацыі, выданні, лі­таратурную крытыку, водгукі вя­до­мых дзеячаў культуры, мастацтва, па­літыкаў, а таксама звычайных чы­тачоў, выказаныя з пэўнай нагоды і апуб­лікаваныя ў друку альбо за­натаваныя ў мемуарах ці эпісталярнай лі­та­ратуры. «Неад’емнымі кам­панентамі літаратурнага працэсу апошніх ста­годдзяў сталі як фак­ты літаратурнага «самапазнання» эпохі (праг­ра­мы літаратурнай твор­часці, літаратурныя маніфесты), так і барацьба роз­ных ідэйна-мас­тацкіх напрамкаў і плыней» 2.

Тэорыя літаратурнага працэсу асэнсоўваецца з дапамогай цэ­ла­­га шэ­ра­гу паняццяў-тэрмінаў, наконт змястоўнага напаўнення якіх няма поў­на­га адзінства ў асяроддзі літаратуразнаўцаў. Таму мы, наколькі нам гэта ўдас­ца, паспрабуем даць дадзеным па­няц­цям-тэрмінам найбольш шы­ро­ка­ўжывальную трактоўку.

Характарыстыку паняццяў-тэрмінаў тэорыі літаратурнага пра­цэ­­су не­абходна, на нашую думку, пачаць з літаратурна-мастац­ка­га альбо твор­чага метаду 1. Пад ім, піша В. Рагойша, пад­ра­зу­мя­ва­ец­ца «сістэма гіс­тарычна абумоўленых творчых прынцыпаў, якімі мас­такі, блізкія па сва­іх ідэйна-мастацкіх пазіцыях, кіруюцца пры ад­боры, абагульненні і ацэн­цы жыццёвых з’яў» 2. Паводле М. Ме­шча­раковай, мастацкім ме­та­дам называецца «асаблівы тып воб­раз­на­га бачання свету (канцэпцыя све­ту і чалавека); гістарычна сфар­мі­ра­ваны спосаб адлюстравання (узнаў­лен­ня і перастварэння, ты­пі­за­цыі) рэчаіснасці; агульны прынцып адбору, аба­гульнення і ацэн­кі жыц­цёвага матэ­рыялу, выяўлення ў ім галоўнага і яго мас­тац­ка-воб­раз­нага адлюст­равання; агульны тып падыходу пісь­мен­­ні­ка да рэ­ча­іс­насці. Паняцце метаду мастацкага ўключае ў сябе: 1) прын­­цыпы мас­тацкага адбору; 2) спосабы мастацкага аба­гуль­нен­ня; 3) прын­­цы­пы эстэ­тычнай ацэнкі рэчаіснасці з пазіцый ідэалу; 4) прын­цы­пы мас­тацкага ўвасаблення рэчаіснасці ў творах мас­тац­тва» 3. Мас­тац­кі ме­тад «бывае рэаліс­тычны і нерэалістычны, пра­дук­тыўны (фар­мі­ру­­ю­чы мастацкую сістэму) і непрадуктыўны (утва­ра­ючы адзін лі­та­ра­тур­­ны напрамак)» 4. Гісторыя развіцця су­свет­на­га прыгожага пісь­мен­ства ведае такія мастацкія (творчыя) метады, як барока, кла­сі­цызм, сен­ты­менталізм, рамантызм, рэалізм, на­ту­ра­лізм, мадэрнізм (маг­чыма, ужо мож­на весці гаворку і аб пост­ма­дэр­ніз­ме). На аснове прак­тычна ўсіх іх утва­рыліся адпаведныя лі­та­ра­тур­ныя напрамкі ў сва­ім канкрэтным сты­­­ля­вым выяўленні (г. зв. «вя­лікія стылі», па­вод­ле Дз. Ліха­чо­ва). Унутры лі­таратурных на­прам­каў (альбо як ад­га­лі­наванні ад іх) часам узні­­каюць лі­­та­ра­тур­ныя плыні (гра­ма­дзян­ская плынь у рускім ра­ман­тыз­ме; ім­прэ­сія­­нізм, футурызм і інш. у ма­дэрнізме), групоўкі («Бура і на­ціск», «Гё­цін­ген­скі гай» у Германіі, «Ар­замас» у Рассіі, «Маладняк», «По­­лы­мя», «Уз­выш­ша» на Бела­ру­сі) і школы («азёрная школа» ў анг­лій­скім ра­ман­тыз­ме, ку­ба­фу­ту­рызм у рускім футурызме і інш.). Самым буй­ным утва­рэн­нем, у якім (ці ў межах якога) развіваецца пе­ра­важ­ная боль­шасць літа­ра­ту­­ры цэлага кантынента альбо наогул усяго све­ту ў пэўны эпа­хальны ад­рэ­зак часу (перыяд), лічыцца мастацкая сіс­тэма — «спе­цы­фічна мас­тац­кая разна­віднасць гістарычна ўтво­ра­нага тыпу гра­мад­скай свя­домасці і дзей­­насці, якая валодае сваімі змяс­тоўнымі кам­па­нен­та­­мі і сваім тыпам су­вязей паміж імі, а зна­чыць, і сваімі самымі агуль­ны­мі асаблівасцямі мас­­тацкай формы» 1. І.Вол­каў вылучае ў гіс­торыі су­свет­нага мас­тацтва і лі­­таратуры такія мас­тацкія сіс­тэ­мы 2, як антычная кла­сіка, гу­ма­ніс­тыч­ная літаратура Ад­раджэння, кла­сіцызм, літаратура Ас­вет­ніцтва ХVІІІ ст., ра­­ман­тызм, рэалізм, ма­дэрнізм.

Літаратурны працэс у глабальным (сусветна-гістарычным) маш­табе да­следуе параўнальна-гістарычнае літаратуразнаўства. Апош­няе пры гэ­тым цесна судакранаецца з гістарычнай паэтыкай, у цэн­тры ўвагі якой, як ужо адзначалася вышэй,— вывучэнне шля­хоў эвалюцыі асоб­ных мастацкіх прыёмаў і іх сістэм, а таксама ві­даў і жанраў прыгожага пісь­менства.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]