- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •1. Ранні этап у развіцці тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі ў хіх — пачатку хх стст.
- •2.2. Міфалагічная школа
- •2.3. Біяграфічны метад
- •2.4. Культурна-гістарычная школа
- •2.5. Параўнальна-гістарычны метад
- •6. Псіхалагічная школа
- •7. Фармальны метад
- •Сацыялагічны метад
- •3.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі ў сярэдзіне — другой палове хх ст.
- •8. Псіхааналітычная школа
- •9 «Новая крытыка»
- •8. Фенаменалагічная школа
- •9. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •10. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •11. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •12. Азначэнне мастацтва
- •Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •13. Мастацкі вобраз
- •14. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •15. Пазнавальны аспект мастацтва
- •16. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •17. Мастацтва ў суаднесенасці
- •З іншымі формамі грамадскай свядомасці,
- •Галінамі культуры
- •І творчай дзейнасці людзей
- •18. Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •19. Мастацкія магчымасці слова
- •20. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •21. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры 1
- •22. Пазнавальныя магчымасці літаратуры, яе ярка выражаныя праблемнасць і інтэлектуалізм
- •23. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай «сям’і». Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
- •24. Літаратура і міфалогія
- •25. Успрыманне літаратуры і праблема «чытач — аўтар». Рэцэптыўная эстэтыка
- •. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •26. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •27. Тыпы Літаратуры паводле
- •Мастацка-эстэтычных вартасцей твораў
- •І іх функцыянальнай ролі
- •Ў чытацкай аўдыторыі
- •Белетрыстыка
- •28. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •29 Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу
- •. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •30. Тэма, праблема, ідэя
- •. Канфлікт
- •31. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •32. Агульнае паняцце аб персанажы
- •33. Партрэт персанажа
- •. Формы паводзін персанажа
- •35. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •36. Час і прастора ў мастацкім творы
- •37 Дэталь у мастацкім творы
- •38. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •39. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •40. Паняцце мастацкага тэксту. Рамачныя кампаненты тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •41. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •42. Кампазіцыя
- •43. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •44. Літаратурны род
- •. Літаратурны від і жанр
- •45. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •46. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •47. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •48. Ліра-эпас
- •49. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •50. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства
- •51. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •52 Стадыяльнасць літаратурнага развіцця.
- •53. Асноўныя стадыі-этапы літаратурнага працэсу на Беларусі
- •54. Барока
- •55. Класіцызм
- •56. Сентыменталізм
- •57. Рамантызм
- •58. Агульнае паняцце аб рэалізме. Шляхі станаўлення і развіцця рэалізму ў сусветнай літаратуры
- •. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства.
- •59. Натуралізм
- •60. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •61. Сімвалізм
- •62. Імпрэсіянізм
- •63. Экспрэсіянізм
- •64. Футурызм
- •65. Дадаізм
- •66. Сюррэалізм
- •67. Экзістэнцыялізм
- •68. Школа «плыні свядомасці»
- •69. «Новы раман»
- •70. Драма і тэатр абсурду
27. Тыпы Літаратуры паводле
Мастацка-эстэтычных вартасцей твораў
І іх функцыянальнай ролі
Ў чытацкай аўдыторыі
Мастацкая літаратура ў сукупнасці яе твораў не ўяўляе сабой маналіт, прадстаўлены аднаякасным матэрыялам. У складзе яе знаходзяцца рэчы як высокамастацкія, здольныя прыносіць эстэтычную асалоду і ў выніку выконваць сваё сапраўднае прызначэнне, так і нізкапробныя, безгустоўныя, трывіяльныя. Паміж гэтымі двума палюсамі існуе (як практычна ўсюды, у любой з’яве) г. зв. «залатая сярэдзіна». Такім чынам, мы акрэслілі тры разнавіднасці, тры асноўныя тыпы літаратуры паводле яе функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі, заснаваныя на мастацка-эстэтычных вартасцях твораў. Гэта «высокая літаратура» альбо літаратурная класіка, сярэдзінная яе галіна альбо белетрыстыка і масавая літаратура.
Белетрыстыка
Слова «белетрыстыка» (ад фр. belles lettres — прыгожая, вытанчаная, зграбная славеснасць) выкарыстоўваецца ў розных значэннях: у шырокім сэнсе — мастацкая літаратура (сёння ўжыванне дадзенага слова ў такім значэнні ўстарэла); у больш вузкім— апавядальная проза. Белетрыстыка часта атаясамліваецца з масавай літаратурай. Большасць жа даследчыкаў разглядае яе як лепшую частку масавай літаратуры. Менавіта ў такім значэнні яна і цікавіць нас.
Белетрыстыка — гэта літаратура «другога» раду, няўзорная, некласічная, аднак тая частка мастацкай славеснасці, якая мае бясспрэчныя вартасці і прынцыпова адрозніваецца ад літаратурнага «нізу» («чытаніны»). Такім чынам, белетрыстыку можна лічыць сярэдняй, прамежкавай прасторай літаратуры паміж масавай, «нізавой» літаратурай і літаратурнай класікай.
«Белетрыстыка неаднародная. У яе сферы ў першую чаргу з’яўляецца важным кола твораў, якія не валодаюць мастацкай маштабнасцю і ярка выражанай арыгінальнасцю, але абмяркоўваюць праблемы сваёй краіны і эпохі, што адпавядаюць духоўным і інтэлектуальным запатрабаванням сучаснікаў, а іншы раз і нашчадкаў» 1.
Белетрыстыка, якая адгукваецца (альбо імкнецца адгуквацца) на літаратурныя і грамадскія павевы свайго часу, не з’яўляецца адзінай плынню. У адных выпадках яна ўбірае ў сябе нешта арыгінальнае і новае (больш у сферы ідэйна-тэматычнай, чым уласна мастацкай), у другіх — аказваецца пераймальнай і эпігонскай.
Сур’ёзная белетрыстыка стараецца адыйсці ад эпігонства. Лепшыя з пісьменнікаў-белетрыстаў выконваюць у складзе літаратурнага працэсу даволі важную і адказную ролю, таму што з’яўляюцца своеасаблівымі рэзанатарамі для буйных майстроў слова, а часам і падказчыкамі тэм, матываў, вобразаў.
У шэрагу выпадкаў белетрыстыка ў выніку валявых актаў кіраўнікоў дзяржаў і «чыноўнікаў ад літаратуры» ўзводзіцца на пэўны час у ранг класікі. У якасці прыкладу можна прывесці раманы «Як гартавалася сталь» М. Астроўскага, «Маладую гвардыю» А. Фадзеева. Як лічыць В. Халізеў, такія творы «правамоцна называць кананізаванай белетрыстыкай» 1.
Побач з творамі, што абмяркоўваюць злабадзённыя праблемы свайго часу, існуе такое адгалінаванне белетрыстыкі, творы якога напісаны са свядомай устаноўкай на займальнае і, як правіла, лёгкае чытанне. Дадзенае адгалінаванне белетрыстыкі, што «імкнецца да «формульнасці» і авантурнасці, адрозніваецца ад безаблічнай масавай прадукцыі. У ёй нязменна прысутнічае аўтарская індывідуальнасць» 2. Такая разнавіднасць белетрыстыкі таксама мае права на існаванне. Нельга прымяншаць яеважнасць і значэнне, асабліва для юнацтва. Разам з тым непажадана поўнасцю сканцэнтроўвацца на дадзенай разнавіднасці літаратуры ва ўрон знаёмству з сапраўднымі шэдэўрамі прыгожага пісьменства.
Белетрыстыка як «сярэдняя» сфера літаратурнай творчасці (і ў яе сур’ёзна-праблемным, і ў забаўляльным адгалінаваннях) даволі цесна судакранаецца як з «верхам», так і з «нізам» літаратуры.У найбольшай ступені гэта адносіцца да такіх літаратурных відаў і жанраў, як гістарычны, навукова-фантастычны, прыгодніцкі і авантурны раманы, а таксама раман-дэтэктыў.