- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •1. Ранні этап у развіцці тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі ў хіх — пачатку хх стст.
- •2.2. Міфалагічная школа
- •2.3. Біяграфічны метад
- •2.4. Культурна-гістарычная школа
- •2.5. Параўнальна-гістарычны метад
- •6. Псіхалагічная школа
- •7. Фармальны метад
- •Сацыялагічны метад
- •3.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі ў сярэдзіне — другой палове хх ст.
- •8. Псіхааналітычная школа
- •9 «Новая крытыка»
- •8. Фенаменалагічная школа
- •9. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •10. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •11. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •12. Азначэнне мастацтва
- •Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •13. Мастацкі вобраз
- •14. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •15. Пазнавальны аспект мастацтва
- •16. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •17. Мастацтва ў суаднесенасці
- •З іншымі формамі грамадскай свядомасці,
- •Галінамі культуры
- •І творчай дзейнасці людзей
- •18. Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •19. Мастацкія магчымасці слова
- •20. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •21. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры 1
- •22. Пазнавальныя магчымасці літаратуры, яе ярка выражаныя праблемнасць і інтэлектуалізм
- •23. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай «сям’і». Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
- •24. Літаратура і міфалогія
- •25. Успрыманне літаратуры і праблема «чытач — аўтар». Рэцэптыўная эстэтыка
- •. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •26. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •27. Тыпы Літаратуры паводле
- •Мастацка-эстэтычных вартасцей твораў
- •І іх функцыянальнай ролі
- •Ў чытацкай аўдыторыі
- •Белетрыстыка
- •28. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •29 Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу
- •. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •30. Тэма, праблема, ідэя
- •. Канфлікт
- •31. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •32. Агульнае паняцце аб персанажы
- •33. Партрэт персанажа
- •. Формы паводзін персанажа
- •35. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •36. Час і прастора ў мастацкім творы
- •37 Дэталь у мастацкім творы
- •38. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •39. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •40. Паняцце мастацкага тэксту. Рамачныя кампаненты тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •41. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •42. Кампазіцыя
- •43. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •44. Літаратурны род
- •. Літаратурны від і жанр
- •45. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •46. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •47. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •48. Ліра-эпас
- •49. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •50. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства
- •51. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •52 Стадыяльнасць літаратурнага развіцця.
- •53. Асноўныя стадыі-этапы літаратурнага працэсу на Беларусі
- •54. Барока
- •55. Класіцызм
- •56. Сентыменталізм
- •57. Рамантызм
- •58. Агульнае паняцце аб рэалізме. Шляхі станаўлення і развіцця рэалізму ў сусветнай літаратуры
- •. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства.
- •59. Натуралізм
- •60. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •61. Сімвалізм
- •62. Імпрэсіянізм
- •63. Экспрэсіянізм
- •64. Футурызм
- •65. Дадаізм
- •66. Сюррэалізм
- •67. Экзістэнцыялізм
- •68. Школа «плыні свядомасці»
- •69. «Новы раман»
- •70. Драма і тэатр абсурду
62. Імпрэсіянізм
Імпрэсіянізм (франц. impression — уражанне) — літаратурная плынь, якая зарадзілася амаль адначасова з сімвалізмам (Н. Кубарава, адзін з аўтараў падручніка «Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000», сцвярджае нават, што імпрэсіянізм існаваў у рамках сімвалізму 1) і першапачаткова найбольш поўна заявіла аб сабе не ў літаратуры, а ў жывапісе. Менавіта па гэтай прычыне Е.Лявонава зазначае, што «існаванне імпрэсіянізму як метаду прызнана ўсімі даследчыкамі літаратуры; бытаванне ж імпрэсіянізму як літаратурнай плыні, напрамку шмат каму ўяўляецца праблематычным, бо ён (у адрозненне ад жывапіснага) не знайшоў такога глыбокага тэарэтычнага абгрунтавання, як, напрыклад, натуралізм ці сімвалізм. У той жа час існуе думка, згодна з якой адсутнасць маніфестаў ужо сама па сабе з’яўляецца характэрнай прыкметай менавіта гэтай плыні ў літаратуры» 2.
Зараджэнне імпрэсіянізму адносяць да 60–70-х гг. ХІХ ст., калі цэлая група мастакоў заявіла аб прынцыпова новай якасці жывапісу. У 1874 г. адбылася першая выстава мастакоў-імпрэсіяністаў (Э. Манэ, К. Манэ, Э. Дэга, О. Рэнуара і інш.), іранічную нататку аб якой пад назвай «Выстава імпрэсіяністаў» (менавіта такая назва ўзнікла ў выніку адштурхоўвання ад наймення карціны К. Манэ «Уражанне. Усход сонца») напісаў адзін з тагачасных парыжскіх журналістаўЛ. Леруа. З лёгкай рукі дадзенага рэпарцёра імпрэсіянізм як тэрмін быў прыняты самімі мастакамі і замацаваўся за новай з’явай у мастацкім жыцці Францыі.
Імпрэсіяністычны жывапіс з самага пачатку быў успрыняты як выклік афіцыёзу ў мастацтве, як бунт супраць традыцыйных уяўленняў аб кампазіцыі, малюнку, каларыце і г. д. Асноўныя прыкметы жывапіснага імпрэсіянізму — святланоснасць альбо эфект пленэрнасці (ад франц. рlеіn аіr — адкрытае паветра), акцэнтаванне ўвагі на бесперапынных зменах, «пераходных» станах прыроды, фіксацыя ўражанняў і адчуванняў, узбагачэнне колеравай палітры разнастайнымі адценнямі, кампаноўка карціны па прынцыпу імгненнага здымка ці выпадкова спыненага кадра. Уяўная неўраўнаважанасць, фрагментарнасць кампазіцыі карціны, нечаканыя ракурсы — таксама прыкметы імпрэсіянізму як мастацкага метаду і стылю.
Імпрэсіянізм быў мастацтвам дэмакратычным, у ім адсутнічалі элементы выключнасці, каставасці.
«Літаратурнаму імпрэсіянізму ўласцівы фрагментарнасць, адрывістасць расповеду, «стэнаграфаванне» асобнага, канкрэтнага, выключная ўвага да дэталі, да найтанчэйшых нюансаў, паўценяў, паўтонаў у характары, з’яве, прадмеце, сапраўды імпрэсіяністычная жывапіснасць у перадачы колеру, каларыту, стану, перавага такіх адчуванняў, як няпэўнасць, расплывістасць, недагаворанасць, зыбкасць, хісткасць. Можна канстатаваць, што імпрэсіянізм — форма мастацкага спасціжэння чалавека і свету, але форма асаблівая, калі суб’ектыўнае ўражанне мастака ад рэальных прадметаў і з’яў займае вядучае месца, пераважае над аб’ектыўным пачаткам. Вялікая ўвага надаецца музычнасці, меладычнасці твора» 1.
Найбольш вядомыя прадстаўнікі імпрэсіянізму ў літаратуры — гэта П. Верлен, браты Э. і Ж. Ганкуры, Ж.К. Гюісманс (Францыя), Р.М. Рыльке, Г. фон Гофмансталь, А. Шніцлер (Аўстрыя), О. Уайльд (Англія), К. Бальмонт, I. Аненскі (Расія).
Імпрэсіянізм выявіў сябе і ў беларускай літаратуры, аб чым сведчацьлірыка М. Багдановіча, ранняя проза З. Бядулі, Ядвігіна Ш., многія вершы паэтаў беларускай эміграцыі, у прыватнасці, Н. Арсенневай (у апошняй, а таксама ў творах некат.інш.беларускіх паэтаў ёсцьнават вершы з назвай «Імпрэсія»), М. Сяднёва, Я. Юхнаўца і інш., а таксама беларускі жывапіс (карціны Я. Драздовіча, В. Бялыніцкага-Бірулі). Шэраг твораў французскіх імпрэсіяністаў быў перакладзены беларускімі паэтамі. Асабліва многа ў гэтым плане зрабіў М. Багдановіч, які адаптаваў да нашай культуры аж 22 вершыП. Верлена.
Некаторыя імпрэсіяністычныя мастацкія прыёмы атрымалі далейшае развіццё ў авангардысцкіх літаратурных напрамках XXст., у прыватнасці, у «плыні свядомасці» (Дж.Джойс, М. Пруст, У. Фолкнер), «новым рамане» ці «неарамане» (Н. Сарот) і інш.