Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dap-k_pa_TL_Yatsukhna.doc
Скачиваний:
174
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.49 Mб
Скачать

43. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора

У кожнага, хто звяртаецца да разгляду літаратурна-мастацкага тво­ра, выпрацоўваюцца нейкія свае ўласныя падыходы і ўстаноўкі. Ра­зам з тым ніводзін сур’ёзны вучоны не можа не арыентавацца на шэ­раг уні­вер­сальных і агульнапрынятых момантаў, выпрацаваных ме­тадалогіяй і ме­тодыкай літаратуразнаўства.

Пры разглядзе любога літаратурнага твора неабходна падыхо­дзіць да яго як да з’явы перш за ўсё мастацкай, г. зн. вызначыць сту­пень эстэ­тыч­най вартасці твора. Такім чынам, першым момантам-прын­цыпам раз­гляду літаратурнага твора з’яўляецца эстэтычны прын­цып, які па­тра­буе «звяртаць увагу не толькі на тое, што ў ім вы­яўлена (тэматыка, праб­ле­матыка, матывы, ідэйная скіраванасць, па­фас), якая вобразная кан­цэп­цыя асобы ў ім увасоблена, але і як гэ­та здзейснена пісьменнікам: ці ад­па­вядае ідэйнай задуме жанр і ўся стылістыка твора, наколькі пра­ду­ма­ны яго сюжэт, кампазіцыя, воб­разная сістэма, наколькі багатая і на­ту­раль­ная моўная палітра і г. д. Эстэтычныя пачуцці абуджаюцца не толькі аб’ек­там і прад­ме­там выяўлення, але і мастацкай формай. Эстэтычны ідэ­ал, ува­соб­ле­ны ў літаратурным творы, і ступень мастацкай дас­ка­на­ла­сці гэтага тво­ра, майстэрства пісьменніка — вось два галоўныя моманты, якія вы­значаюць эстэтычную вартасць літаратурнай творчасці» 1.

Наступным важным прынцыпам навуковага даследавання мас­­тац­ка­га твора з’яўляецца прынцып гістарызму, што «патрабуе раз­глядаць лі­та­ратурныя з’явы ў сувязі з канкрэтнымі сацыя­куль­тур­нымі і гіс­та­рыч­ны­мі ўмовамі, якія іх нарадзілі, ва ўзае­ма­да­чы­нен­ні з такімі ж іншымі з’ява­мі, а таксама ў іх развіцці» 2. Прынцып гіс­тарызму нацэльвае на кан­тэк­стуальнае вывучэнне мастацкай твор­часці. Кантэксты творчасці пісь­менніка, будучы даволі шмат­пла­навымі, «заслугоўваюць самай піль­най увагі літаратура­знаў­цаў. ... Вывучэнне кантэкстаў літаратурнай твор­­часці — гэта не­аб­­ход­ная ўмова пранікнення ў сэнсавыя глыбіні тво­раў, адна з іс­тот­ных перадумоў спасціжэння як аўтарскіх канцэпцый, так і пер­­шас­ных інтуіцый пісьменнікаў» 3.

Наступны прынцып — гэта прынцып сістэмнасці, які на­цэль­вае «ба­чыць у літаратурным творы сістэму — комплекс узаема­пад­па­­рад­ка­валь­ных кампанентаў, што характарызуюцца іх узаема­звя­за­на­сцю, узае­ма­дзеяннем, асаблівым адзінствам сістэмы з асяроддзем (гра­мадскім, мас­тацкім), уключэннем гэтай сістэмы ў сістэмы больш высокага па­рад­ку (творчасць пісьменніка, нацыя­нальная лі­та­ратура, грамадская свя­до­масць і інш.), праяўленнем кожнага кам­па­нента як самастойнай сістэмы ні­жэйшага ўзроўню» 4.

Прынцып усебаковасці патрабуе ад даследчыка пры аналізе лі­та­ра­тур­нага твора арыентавацца на вывучэнне ўсіх яго кампа­нен­таў-склад­ні­каў (і змястоўных, і фармальных, а таксама змястоўна-фар­мальных альбо «двайнога падпарадкавання»), прычым з аба­вяз­ко­вым улікам іх не­па­рыўнага адзінства і ўзаема­абумоўленасці. Як вель­мі слушна зазначае В. Ра­гойша, «прынцып усебаковасці за­сце­ра­гае нас ад аднабаковасці ацэ­нак, патрабуе ўлічваць пры аналізе тво­ра як яго пазітыўныя якасці, так і негатыўныя. Нарэшце, гэты прын­цып сведчыць пра неабходнасць ар­ганічна паядноўваць пры ана­лізе літаратуры ўсе ранейшыя прын­цы­пы: эстэтычны, гіс­та­рыч­ны, сістэмнасці» 1.

І, нарэшце, апошні важны прынцып аналізу мастацкага твора, на які па­вінен абавязкова арыентавацца даследчык літаратуры ў сва­ёй пра­цы,— гэта прынцып спалучэння аналізу з сінтэзам. Атры­ма­ныя ў кан­чат­ко­вым выніку заключэнні, вывады і абагульненні ад­нос­на твора (ці гру­пы твораў) імянуюцца ў літаратуразнаўстве ін­тэр­прэтацыямі. Як вя­до­ма, яны могуць быць самымі рознымі, што з’яў­ляецца ў прынцыпе зра­зу­ме­лым і наогул нармальным. Разам з тым В. Халізеў лічыць неабходным сфар­муляваць тры агульна­тэа­рэ­тычныя палажэнні адносна літаратура­знаў­чых інтэрпрэ­тацый. «Па-першае: мастацкі змест не можа быць вы­чар­паны якой-небудзь адзін­кавай трактоўкай твора. Літаратуразнаўчыя ін­тэр­прэтацыі (як і ўсе іншыя формы навуковых ведаў) здольныя ўбі­раць у сябе толькі ад­­носныя ісціны. Ніякаму акту асэнсавання твора мас­тац­тва (нават са­маму пранікнёнаму і глыбокаму) не дадзена стаць адзін­ка­ва і вы­чар­пальна правільным. Працэс спасціжэння сэнсу вялікіх мас­тац­кіх тва­рэнняў бясконцы. ... Па-другое: нельга не лічыцца з неад­на­ра­­­зо­ва выказанымі меркаваннямі ... аб тым, што літара­туразнаўчыя трак­­­тоўкі славесна-мастацкіх тварэнняў павінны быць перш за ўсё ар­гу­мен­таванымі і дакладнымі, улічваць складаныя і шматпланавыя су­вязі з цэ­лым кожнага тэкставага элемента. Такое абавязковае па­тра­баванне, што прад’яўляецца да інтэрпрэтацый, калі яны хоць у якойсь­ці ступені прэ­тэндуюць на навуковасць. Літаратуразнаўчым пра­чытанням су­праць­па­казаны як бясконцы паўтор відавочных іс­цін, так і адвольнае фан­та­зі­ра­ванне па слядах мастацкіх тэкстаў, якое адводзіць ад сутнасці вы­ра­жа­на­га пісьменнікам і ідзе з ім ураз­рэз. ... І, нарэшце, па-трэцяе: лі­та­ра­ту­ра­знаўчыя інтэрпрэтацыі на­бы­ваюць ёмістасць і глыбіню, калі іма­нен­т­нае вывучэнне ... су­пра­ваджаеццакантэкстуальнымразглядам» 2.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]