Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dap-k_pa_TL_Yatsukhna.doc
Скачиваний:
174
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.49 Mб
Скачать

8. Псіхааналітычная школа

Псіхааналіз у літаратуразнаўстве — гэта спосаб трактоўкі лі­та­­­ра­тур­ных тво­раў у адпаведнасці з вучэннем псіхалогіі аб пад­свя­до­мым. Псі­ха­ана­ліз раз­глядае літаратурную творчасць як суб­лі­ма­ва­нае сім­ва­ліч­нае вы­ражэнне пер­шапачатковых псіхала­гічных ім­пуль­саў і памкненняў асо­бы (ін­фан­тыль­на-сек­суальных у сваёй ас­но­ве), якія не прыняты рэ­аль­на­сцю, адверг­нуты ёю, але разам з тым зна­ходзяць сваю пэўную кам­пен­са­цыю ў галіне мастацкай фан­тазіі. Псі­хааналіз выяўляе ў гісторыі лі­та­ра­ту­ры шэраг устойлівых сю­жэт­ных схем, у якіх аўтар, на думку прад­стаў­ні­коў гэтай школы, ідэн­тыфікуе ся­бе з героем і малюе альбо здзяй­сненне сва­іх пад­свя­до­мых жаданняў, альбо, на­адварот, паказвае іх трагічнае су­тык­­нен­не з сіламі сацыяльнай і маральнай за­бароны.

Першыя ўзоры прымянення псіхааналізу да літаратуры і мас­тац­­­тва даў аўст­рыйскі ўрач і псіхолаг Зыгмунд Фрэйд (1856–1939) у пра­цах «Паэт і фан­та­зія», «Дастаеўскі і бацьказабойства» і некат. інш. Дарэчы, той жа Фрэйд па­пя­рэджваў супраць змешвання задач псі­хааналізу і лі­та­ра­­туразнаўства: псі­ха­а­наліз падыходзіць да лі­та­ра­туры толькі як да сю­жэт­­на-ілюстрацыйнага ма­тэ­рыялу і сам па са­бе не ў стане растлумачыць роз­­ніцу паміж шэдэўрам і яго пе­­ра­ка­зам альбо рэпрадукцыяй, паміж вя­лі­­кім пісьменнікам і радавым неў­ро­ты­кам ці снаведам. Найбольш адэк­ват­­на псіхааналіз да­па­су­ец­ца да прадуктаў мі­фалогіі і г. зв. «масавай» лі­та­­ратуры, дзе свядомае «я» яшчэ не выдзелена ці ўжо растворана ў бес­свя­­домым «яно» і дзе амаль што адсутнічаюць эс­тэ­тыч­ныя крытэрыі. Нао­­гул фрэйдысцкі псі­хааналіз накіраваны не столькі на сам твор, коль­кі на творчы пра­цэс, спрабуючы выявіць біяграфічную «пад­клад­ку» мас­тац­­­кай дзей­насці і яе выніковых прадуктаў.

Дзейнасць Фрэйда праходзіла ва ўмовах, калі псіхалагічны па­ды­­ход да вы­рашэння праблем грамадскага і асабістага жыцця меў вя­лікае рас­паў­­сю­д­жан­не. Папярэднікам Фрэйда быў нямецкі псі­хо­лаг Э. Гарт­ман, які аб­грун­та­ваў у сваёй даволі аб’ёмістай працы «Фі­ласофія пад­свя­до­ма­га» (1869) пала­жэн­не аб важнасці гэтага са­ма­га падсвядомага. Фрэйд жа раз­віў вучэнне Гар­т­мана і галоўны ўхіл у ім зрабіў на сек­су­аль­ныя памк­нен­ні і інстынкт са­­ма­за­ха­вання.

Мастацтва для Фрэйда — гэта свет ілюзій, галіна фан­та­с­тыч­на­га жыц­­ця, вель­мі блізкая да сноў. Акрамя таго, надзвычай вялікая ро­ля ў ім ад­­во­дзіцца сім­валам. У сувязі з гэтым Фрэйдам ствараецца і аб­грун­тоў­ва­­ецца тэорыя «сім­валізацыі», якая павінна, на думку ву­чо­на­га, складаць ас­но­ву мастацтва. У шмат­стайнасці сімвалічнага змес­ту, атрыманага ў вы­­ніку выяўлення праз фан­тазію адвергнутых рэаль­насцю жаданняў і пам­к­­ненняў, ды яшчэ з сек­су­аль­ным ад­цен­нем, Фрэйдам якраз і ба­чыц­ца сут­насць мастацтва.

Пры ўсіх недахопах і адмоўных момантах канцэпцыя З. Фрэй­да бы­ла пэў­ным крокам наперад у паступальным развіцці навукі. Ёсць у ву­чэн­ні Фрэй­да рысы, якія прымушаюць імпанаваць дадзе­най кан­цэп­цыі. Фрэйд быў пе­ракананы ў тым, што неабходнай якас­цю мастака па­він­на быць здольнасць лепш за іншых разумець свае ўлас­ныя су­пя­рэч­на­сці і не­дахопы і думаць аб твор­часці як аб сродку вы­лечвання не­да­хо­паў і хва­роб нашага недасканалага све­ту, сродку ба­рацьбы за са­праўд­ную ча­ла­вечнасць. Мастак харак­та­ры­зу­ец­ца ім як чалавек, здольны да за­ха­ван­ня свайго псіхічнага здароўя ў «хво­рым све­це» і, да ўсяго яшчэ, жа­да­ю­чы «лячыць» сродкамі мастацтва ін­шых. Пры­няц­це гэтага палажэння пры­вяло ў шэ­раг прыхільнікаў фрэй­дызму такіх вя­до­мых мастакоў сло­ва, як С. Цвейг, А. Цвейг, І. Берг­ман і інш.

Фрэйдысцкі псіхааналіз у дачыненні да літаратуры і мастацтва ў цэ­лым спа­радзіў даволі прадстаўнічую школу. Най­большае рас­паў­сю­джан­не ён атры­маў у Германіі, Аўстрыі, Швей­ца­рыі, ЗША. Не­­каторыя яго прыхільнікі ёсць у Англіі і Францыі. Асаб­лі­вая роля ў рас­працоўцы ву­чэння Фрэйда на­ле­жыць яго паслядоўнікам О. Ран­­­ку, Л. Вальдштэйну, І. Ней­фельду, К.Г. Юн­гу, Э. Фрому, Э. Джоў­нзу. Най­­больш вядомае ў гэ­тым радзе про­зві­шча Юнга, які, да­рэчы, не сле­па ішоў услед за З. Фрэй­дам, а істотна пе­ра­гле­дзеў яго вучэнне, асаб­ліва ў пла­­не ўздзеяння сек­су­аль­ных фактараў на твор­чы працэс. Ро­ля апошніх, на думку К.Г. Юнга, бы­ла істотна пе­ра­большана З. Фрэй­­дам. К.Г. Юнг — аўтар тэрміна-па­няц­ця «ар­хе­тып» і за­сна­ва­най на яго грунце адпаведнай тэорыі ў мас­тац­тве. Так як дадзены тэр­мін будзе і да­лей сустракацца на старонках да­па­мож­­ні­ка, дадзім яму азначэнне і пэў­ную ха­рактарыстыку.

Пад архетыпам (ад ст.-грэч. arhétypos — першавобраз, ма­дэль) пад­ра­­зу­мя­ваецца «універсальны сімвалічны матыў, які існуе ў ча­­ла­ве­чай пад­­свя­до­ма­сці і выяўляецца адначасова ў культуры мно­гіх на­ро­даў» 1. Да­дзены тэрмін з’яўля­ецца ключавым для разумення ву­чэння К.Г. Юнга пра «калектыўнае пад­свядомае» (першабытную па­мяць ча­ла­вец­тва), што ўспры­маецца ў якасці свое­асаблівага вы­то­ку архаічных ры­туа­лаў, міфаў, сноў, вераванняў, а так­са­ма мас­тац­тва. Архетыпы ва­ло­даюць маг­чы­ма­сцю бессвядомага са­ма­ўзнаў­лен­­ня. «У літаратуры ар­хе­тып кан­крэ­ты­зу­ец­ца ў шэрагу арыгінальных воб­ра­заў, паўтараючыся ў роз­ных нацыя­наль­ных пісьменствах і ў роз­ныя пе­ры­я­ды. Так, архетып са­маахвярнасці ча­лавека дзеля ін­шых людзей увасобіўся і ў кла­січ­ным воб­разе Пра­ме­тэя, і ў вобразе Сот­нікава (з аднайменнай аповесці В. Бы­­ка­­ва). Архетып вяс­ны, ад­рад­жэння знайшоў увасабленне і ў славутых ка­­заннях Кі­рылы Ту­­раў­скага (ХII cт.), і ў паэзіі Я. Купалы (ХХ ст.). Ча­сам тэр­мін ар­хе­тып зву­жаюць да разумення найбольш распаўсю­джа­на­га ў пэў­най на­цыя­наль­най літаратуры вобраза-матыва (архетып лесу, ба­ло­та, кур­гана і г. д.)» 1.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]