Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dap-k_pa_TL_Yatsukhna.doc
Скачиваний:
174
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.49 Mб
Скачать

2.3. Біяграфічны метад

Біяграфічны метад — гэта спосаб вывучэння літаратуры, пры якім бія­­гра­фія і асоба пісьменніка разглядаюцца ў якасці вызначаль­ных мо­ман­­таў мас­тацкай творчасці (у шырокім разуменні, г. зн. не толь­кі кан­чат­ковых вы­ні­каў, «прадуктаў», але і самога працэса, твор­чага акта).

Упершыню найбольш поўна прымяніў біяграфічную мета­да­ло­гію ў лі­­та­ратуразнаўстве француз­скі вучоны Шарль Сент-Бёў (1804–1869) — аў­тар сла­вутага пяцітомніка «Літаратурныя парт­рэ­ты» (1836–1839). Заў­ва­жым, што Сент-Бёў адным з першых звярнуў увагу на адрозненні па­між літаратурна-кры­­тычным і ўласна навуковым літарату­ра­знаўчым ана­лі­зам. У сва­іх дасле­да­ван­нях ву­чоны імкнуўся па­ка­заць асаблівасці твор­час­ці пісь­менніка праз яго бія­гра­фію. У нарысе «П’ер Карнэль» (1829) Сент-Бёў так фар­му­люе ідэю свайго ме­таду: «У галіне крытыкі і гісторыі лі­­та­ра­туры ня­ма, відаць, больш зай­маль­на­га, больш прыемнага і разам з тым больш па­вучальнага чы­тан­ня, як добра на­пісаная біяграфія вялікіх лю­­дзей ..., ста­ранна скла­дзеныя, часам нават кры­ху шматслоўныя апа­вя­­дан­ні аб асо­бе і тво­рах пісьменніка, мэта якіх — пра­нікнуць у яго ду­шу, асво­іцца з ім, паказаць яго з самых розных бакоў» 1. Ра­зам з тым не­аб­­ход­на ад­зна­чыць, што хоць у Сент-Бёва ў па­ды­хо­дзе да лі­та­ра­турных з’яў і ме­ла месца біяграфічная дамінанта, вучоны ўсё-такі не за­мы­каў­ся поў­­­насцю ў вуз­кіх межах спавядаемага ім метаду.

У «чыстым» выглядзе біяграфічны метад праіснаваў нядоўга. Свое­­­асаб­­лі­вае прымяненне ён знайшоў у метадалогіі буйнейшых за­ход­­не­еў­ра­пейскіх лі­таратуразнаўцаў ХІХ ст. І. Тэна і Г. Брандэса. І. Тэн лі­чыў Сент-Бёва сваім нас­таўнікам і адным з тых, хто пад­рых­та­ваў куль­турна-гіс­тарычны метад. Г. Бран­дэс стварыў шэраг ары­гі­наль­ных лі­та­ра­турных парт­рэтаў-біяграфій пісь­меннікаў (У. Шэкс­пі­ра, І.В. Гётэ, Валь­тэ­ра, Г. Іб­сана і некат. інш.), вы­ка­рыс­тоў­ваючы мно­гае з метадалогіі Сент-Бёва.

У пачатку ХХ ст. некаторыя вучоныя (Р. дэ Гурмон з Францыі, Ю. Ай­­хен­вальд з Расіі і інш.) паспрабавалі адрадзіць біяграфічны ме­тад. Ад­нак гэ­тыя спробы былі амаль што беспаспяховымі.

У беларускім літаратуразнаўстве 1920–1930-х гг. біяграфічная ме­та­да­­ло­гія не мела знач­­на­га пашырэння. Выпадкі яе прымянення (на­прык­лад, «Но­вая бе­ла­руская паэма» М. Байкова, «Аповесць «У па­лескай глу­шы» М. Пія­ту­хо­віча, «Трыц­цаць год» Я. Бран­штэй­на) характарызуюцца за­­ка­на­мер­ным перабольш­ван­нем ролі біяграфіі аўтараў у іх мастацкіх тва­­рэн­нях.

Сучаснае літаратуразнаўства таксама выкарыстоўвае бія­гра­фіч­ныя мо­­ман­ты пры разглядзе мастацкіх твораў, аднак яны пры гэ­тым не вы­сту­паюць у яка­сці прэвалюючых і дамінуючых у агульнай сіс­тэме на­ву­ко­вага аналізу.

2.4. Культурна-гістарычная школа

Дадзены накірунак у літаратуразнаўстве, які заснаваў вядомы фран­­цуз­­скі філосаф, эстэтык, тэарэтык літаратуры і мастацтва Іпа­літ Тэн (1828–1893), склаў­ся к сярэдзіне ХІХ ст. У аснову ідэй культурна-гіс­та­рыч­най школы быў па­­кладзены філасофскі пазітывізм. Стымулявалі ўзнік­ненне гэтай школы і пос­пехі прыродазнаўчых навук. У яе рамках рас­працоўваліся метады да­сле­да­вання літаратуры з улікам агуль­на­куль­тур­нага развіцця пэўнага рэгіёна, пры­чынна-выніковых узаемасувязей мас­тацкай творчасці з часавымі (гіс­та­рыч­нымі, эпахальнымі), геа­гра­фіч­ны­мі, сацыяльна-эканамічнымі, палі­тыч­ны­мі, псіхалагічнымі і інш. фак­та­­рамі. Некаторыя з прадстаўнікоў куль­тур­на-гістарычнай школы (на­прык­­­­лад, французскі вучоны Ф. Брунэцьер) спра­ба­валі нават, аба­пі­ра­­ю­чы­­ся на пазітывісцкую філасофію часу, праводзіць ана­логію па­між мас­тац­кім творам і біялагічным арганізмам.

Прынцыповая рыса і важная навуковая заваёва культурна-гіс­та­­рыч­най шко­лы — гэта яе гістарызм, свядома ўзведзены ў ранг ме­та­ду. Прад­стаў­нікі куль­турна-гістарычнай школы лічылі асноўнымі прын­­цыпамі да­следавання ма­тэрыяльнай і духоўнай культуры «нейт­­раль­насць», «аб’ек­тывізм» і «бес­пар­тыйнасць», а асноўнай за­да­чай на­ву­кі — не столь­кі тлумачэнне фактаў, коль­кі збіранне і на­за­пашванне іх. Ву­чонымі гэ­тай школы (а найбольш буй­ныя сярод іх у Заходняй Еўропе — гэта фран­цуз Г. Лан­сон, немцы Г. Гетнер і В. Шэ­рэр, датчанін Г. Брандэс) упер­шыню была зроблена спро­ба гістарычна вы­­тлумачыць на аснове прын­цыпаў пазітывізму з’явы грамадскага жыц­ця, лі­таратуры і мас­тац­тва, а таксама сфар­му­ляваць задачы новай ме­тадалогіі вы­ву­чэння літа­ра­ту­ры.

У Ра­­сіі самымі значнымі прадстаўнікамі культурна-гістарычнай шко­­­лы ста­­лі А. Пыпін, М. Ціханраваў, А. Шахаў, П. Коган, А. Кір­піч­ні­каў. З куль­тур­на-гістарычных даследаванняў пачаў таксама працу буй­ней­­шы рус­кі лі­та­ра­туразнаўца ХІХ ст. Аляксандр Весялоўскі (1838–1906), пра дзей­насць яко­га будзе сказана крыху ніжэй, пры раз­гля­дзе па­раў­нальна-гіс­тарычнага ме­та­ду.

Да заслуг культурна-гістарычнай школы адносяцца: па-пер­шае, уклад у рас­працоўку гісторыка-генетычнай метадалогіі; па-дру­гое, спро­ба стварэння гіс­торый нацыянальных літаратур; па-трэ­цяе, падрыхтоўка прын­­цы­паў па­раў­нальна-гістарычнага лі­та­ра­ту­ра­знаў­ства і псіха­ла­гіч­най шко­лы; па-чац­вёр­тае, назапашванне вя­ліз­на­га гісторыка-куль­тур­на­га ма­тэ­рыялу, вопыту тэк­сталагічнага ана­лі­зу твораў і навуковага кры­ні­ца­знаў­ства. Наогул жа (і гэ­та, відаць, са­мае галоўнае), прадстаўнікі куль­тур­на-гістарычнай школы ўслед за міфолагамі ўнеслі метадалогію ў гіс­то­­рыю літаратуры і тым са­мым раз­вілі і пад­мацавалі навуковы характар гэ­­тай галіны лі­та­ра­ту­ра­знаўства.

Самым галоўным недахопам метадалогіі культурна-гістарычнай шко­лы з’яўляўся надзвычай спрошчаны погляд на ролю літаратуры ў жыц­ці асоб­на­га індывіда і грамадства ў цэлым: вучоныя гэтай школы лі­чы­лі прыгожае пісь­менства найперш ілюстратарам да гісторыі і са­цыя­ло­гіі; галоўная ж фун­к­цыя яго, мастацка-эстэтычная, адыходзіла на задні план.

У пачатку ХХ ст. культурна-гістарычная школа распалася, ад­нак яе ме­­та­далагічныя ўстаноўкі працягвалі аказваць (і нават сёння часткова аказ­­ваюць) сур’ёзны ўплыў на мно­гіх буйных вучоных-лі­та­ра­ту­ра­знаў­цаў усяго свету.

Ідэі культурна-гістарычнай школы істотна паўплывалі на лі­та­ра­­тур­на-мас­тацкую крытыку і публіцыстыку Беларусі канца ХІХ — па­­чат­ку ХХ стст. (лі­таратурна-крытычныя матэрыялы на старонках га­зет «Мин­ский листок», «Се­веро-Западный край», «Голос провин­ции», «Мин­ский курьер» і інш.), на кан­цэпцыю нацыянальнай лі­та­ра­туры ў га­зе­тах «На­ша ніва» і «Гоман», на та­га­часную беларускую фальк­­ла­рыс­ты­ку і этна­гра­фію (А. Багдановіч, У. Даб­ра­вольскі, М. Доў­нар-Запольскі). Мно­гае ад культурна-гіста­рычнай школы ўзя­­лі М. Багдановіч і М. Га­рэц­кі. Па­сля­доўнікам культурна-гіста­рыч­най шко­лы з’яўляўся таксама пра­фесар І. За­моцін.

На заканчэнне размовы аб культурна-гістарычнай школе заўважым, што ў процівагу яе метадалогіі ў ня­мец­кім лі­та­ратуразнаўстве рубяжа ХІХ–ХХ стст. склалася духоўна-гістарычная шко­­ла, заснавальнікам якой стаў Вільгельм Дыль­тэй. Прадстаўнікі гэтай шко­­лы (Р. Унгер, Ф. Гун­дальф і інш.) сцвяр­джа­лі, што культурна-духоўныя з’явы (а лі­та­ра­тура — у шэрагу іх) маюць сваю спе­­цыфіку і аўтаномнасць. І да­­дзе­ную спецыфіку нельга вызначыць, пры­мя­ня­­ючы прыродазнаўчыя ме­та­ды даследавання. Спасцігнуць сутнасць ду­хоў­на­­га, у тым ліку і паэ­тыч­на­га, маг­­чыма, лічылі прадстаўнікі духоўна-гіс­та­рыч­­най школы, аба­пі­ра­ю­чыся не на «лабараторныя» дадзеныя, не на ме­та­да­ло­­гію пры­ро­да­знаў­чых навук, а на інтуіцыю.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]