Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dap-k_pa_TL_Yatsukhna.doc
Скачиваний:
174
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.49 Mб
Скачать

10. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм

Структуралізм у літаратуразнаўстве ўзнік на аснове лінгвістычнага струк­туралізму, тэорыя якога была распрацавана Ф. дэ Сасюрам. Літа­ра­ту­ра­знаўцы-струк­ту­ралісты (Р. Барт, Ц. Тодараў, А.Ж. Грэймас, Ю. Крыс­­це­ва і інш.) імкнуліся да стварэння «марфалогіі» літаратуры, г. зн. да пошуку агуль­ных законаў і правіл пабудовы мастацкага твора. Пры гэтым, ад­зна­чым, імі, у адпаведнасці з часам, шырока вы­карыс­тоў­ва­ліся сродкі се­мі­ё­ты­кі, кібернетыкі і тэорыі ін­­фармацыі.

Мастацкі твор, згодна з поглядамі структуралістаў, уяўляе сабой сіс­тэ­му адносін, дзе ўсе элементы-складнікі набываюць пэўны сэнс толькі ва ўзаемадзеянні. Асаблівую ўвагу структуралісты надавалі г. зв. «бі­нар­ным» парам ці парам-супрацьлегласцям — «верх-ніз», «жыццё-смерць», «свет-цемень» і інш. Аналіз мастацкага твора зводзіўся ў асноўным да ад­шуквання гэтых пар.

Структуралісты разам з семіётыкамі прадстаўляюць сайентысцкі на­кі­рунак у літаратуразнаўстве. Іх характарызуе пазітывісцкая ўпэўненасць у тым, што ўсе загадкі і таямніцы мастацкай творчасці могуць быць на­ву­кова растлумачаны. Таму менавіта па гэтай прычыне структуралісты сло­ва «твор» замянілі на «тэкст». Наогул, лічаць яны, прынцыповай роз­ні­цы паміж мастацкім і любым іншым тэкстам няма.

Структуралізм у літаратуразнаўстве ўяўляе сабой надзвычай скла­да­ны комплекс ідэй і метадаў. У арбіце яго ўплыву знаходзіцца вялікая коль­касць розных школ, якія спецыялізуюцца на праблемах лінгвістыкі тэк­сту, яго стылю (Р. Якабсан, М. Рыфатэр), займаюцца даследаваннем глы­бінных «ментальных» структур і іх мастацкім выражэннем (К. Леві-Строс), пытаннямі «матываў» і сюжэтапабудовы (У. Проп, А.Ж. Грэй­мас), вывучэннем сацыялогіі літаратуры (Ц. Тодараў) і яе міфалагічных склад­нікаў (Н. Фрай).

Структуральную метадалогію ў той альбо іншай ступені рас­пра­цоў­ва­ла і выкарыстоўвала айчыннае (рускае савецкае) літаратуразнаўства. Ак­рамя ўжо згаданага вышэй У. Пропа асаблівую цікавасць да яе пра­яў­ля­лі яшчэ ў 1920–1930-я гг. такія вядомыя вучоныя, як Ю. Тынянаў і Г. Гу­коўскі. У другой палове ХХ ст. да структуралізму ў многім хіліліся Ю. Лот­ман, Я. Меляцінскі, В. Іва­ноў, Б. Успенскі. 

Адзначым таксама, што некаторыя з канструктыўных прыёмаў і срод­­каў з ар­се­на­ла структуралісцкай (структуральнай) паэтыкі атрымалі вы­карыстанне і ў працах шэрагу беларускіх ву­чо­ных, у прыватнасці В. Жу­­раўлёва, А. Яскевіча, І. Шпакоўскага, А. Кабаковіч.

У сваім класічным варыянце структуралізм праіснаваў ня­доў­га — з кан­ца 1950-х па 1970-я гг. Яму на змену прыйшлі розныя тэкс­та­цэнт­рыс­ц­­кія канцэпцыі, якія атрымалі агульную назву «пост­струк­­ту­ра­лісц­кіх». Асаб­лівае месца сярод іх займае г. зв. дэ­кан­струк­тывізм, які «у 80–90-я гг. на­быў настолькі моцны ўплыў у за­ход­няй навуцы аб лі­та­ра­ту­ры, што час­та выступае ў якасці сі­но­ні­ма да ўсяго паняцця «пост­струк­туралізм», хоць гэ­та і не зу­сім дак­­лад­на» 1.

Асноўная метадалагічная пасылка дэканструктывістаў наступ­ная: сло­­ва і, шырэй, мастацкі тэкст пасля таго, як іх «выпусціў на свет», «апрад­­меціў» аўтар, поўнасцю губляюць сувязь з рэ­ча­іс­нас­цю і жывуць сва­ім асабістым жыццём, па асаблівых «тэкставых» за­ко­нах. Далей: мас­тац­­кі тэкст не нясе ў сабе (і не можа ў прынцыпе нес­ці) цвёрдага і ста­ла­га сэн­су. Чытач у час знаёмства з творам ад­да­ецца «свабоднай гульні» з тэк­­стам, уносячы ў яго любы, які яму да­спадобы, сэнс. Асаблівую ролю ў тэк­­сце, на думку дэ­канс­трук­ты­віс­таў, адыгрываюць маўленчыя фігуры і тро­­пы, а таксама цытацыя.

Найбольш вядомы прадстаўнік дэканструктывізму — фран­цуз­­скі ву­­чоны Ж. Дэрыда. Акрамя Францыі дэканструкты­візм моц­на прад­стаў­ле­­ны ў ЗША. Самыя значныя амерыкан­скія літаратуразнаўцы-дэ­канс­трук­­тывісты — прафесары Йель­скага універсітэта П. дэ Мэн, Дж. Харт­ман, Г. Блум, Дж. Мілер.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]