Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dap-k_pa_TL_Yatsukhna.doc
Скачиваний:
174
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.49 Mб
Скачать

2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі ў хіх — пачатку хх стст.

Асноўнай прыкметай і асаблівасцю развіцця тэарэтыка-літа­ра­тур­­най дум­­кі ў ХІХ — пачатку ХХстст. з’яўляецца фарміраванне ў літара­ту­ра­знаў­­стве ўлас­ных на­­­вуко­вых метадаў і школ. Наогул, у да­дзены пе­рыяд лі­тара­ту­ра­­знаўства практычна поўнасцю вы­чля­ня­ецца з эстэ­­тыкі і ста­но­віц­ца са­мас­той­­най галіной навуковых ведаў.

Сярод метадаў і накірункаў (даволі часта побач з тэр­мі­на­мі «ме­тад» і «на­­кірунак» ужываецца паняцце «школа»; у прынцыпе ўсе гэтыя тры сло­вы-тэр­міны з’яўляюцца сінонімамі), што ўзніклі і афор­­­міліся ў лі­та­ра­турнай на­ву­цы ў ХІХ— пачатку ХХстст. і са­мым не­пасрэдным чы­нам паўплывалі на раз­віццё тэарэтыка-лі­та­ра­тур­най га­лі­ны ў агульнай сіс­тэме літара­ту­ра­знаў­чых ведаў, най­больш значнымі і рас­паў­сю­джа­ны­мі з’яўляюцца міфалагічны, бія­­гра­фічны, культурна-гіста­рычны, па­раў­наль­на-гістарычны, псіха­ла­гіч­ны, фармальны і сацыялагічны.

Спецыфіка літаратуразнаўчага пазнання ў тым, што яно ў пра­цэ­се свай­­го гістарычнага развіцця не поўнасцю адкідвае на­пра­ца­ва­нае па­пя­рэд­­нікамі, а бя­рэ лепшае з усяго гэтага. Таму лі­та­ра­ту­ра­знаў­чыя ме­тады, на­кірункі і шко­лы ХІХ— па­чатку ХХстст. не знік­нуць бясследна, як толь­кі вы­чар­паюць свае на­ву­ковыя патэн­цыі, а пяройдуць многімі сваімі мо­мантамі і гра­ня­мі, леп­шы­мі і пра­ве­ранымі прыёмамі даследа­вання ў нас­тупную літа­ра­тур­ную на­вуку. Толь­кі што адзна­чанае датычыцца прак­тычна ўсіх лі­та­ра­ту­ра­знаў­­чых метадаў, накі­рункаў і школ ХІХ— па­чатку ХХстст. Прынцып пе­ра­ем­насці ў выніку ад­бору і сінтэзу ўсяго леп­шага, што на­пра­ца­вана па­пярэд­ні­камі,— адзін з асноваўтваральных прын­цыпаў лі­та­ратурнай на­вукі, важ­ней­шая ўмова для яе да­лейшага пас­пяховага раз­віцця.

2.2. Міфалагічная школа

Адным з першых навуковых метадаў у літаратуразнаўстве стаў мі­фа­­ла­гіч­ны (міфалагічная школа).

Пад міфалагічнай школай падразумяваюць накірунак у літара­ту­­ра­знаў­­стве і фалькларыстыцы ХІХст., які ўзнік у эпоху раман­тыз­му. Фі­ла­соф­­скай асно­вай гэтай школы стала эстэтыка Ф.Шэ­лін­га і братоў А.В. і Ф.Шле­­ге­ляў. Асаб­ліва многа на этапе ста­наў­лен­ня міфалагічнай школы зра­біў Ф.Шле­­гель, кніга якога «Філасофія мас­тацтва» атрымала да­волі шы­рокі гра­мад­­скі рэза­нанс. Канчаткова мі­фала­гічную школу тэарэтычна афор­­мі­лі бра­ты Я.іВ.Грым у пра­цы «Нямецкая міфалогія» (1835).

Для міфалагічнай школы з’яўляецца характэрным уяўленне аб мі­­фах як аб «неабходнай умове і першасным матэ­рыяле для ўсякага мас­­тац­­­тва» (Ф. Шэ­­лінг), як аб «ядры, цэнтры паэзіі» (Ф. Шлегель). Згод­на з тэо­­рыяй бра­тоў Грым, з міфа ў пра­цэсе эвалюцыі ўзніклі казка, эпічная пес­ня, ле­ген­да і ін­­шыя жанры літаратуры. Прак­тыкуючы метад па­раў­наль­нага выву­чэн­ня (што, дарэчы, па тых ча­сах было істотнай на­ва­цы­яй), браты Грым тлумачылі мно­­­гія падобныя з’явы ў літаратуры і фальк­ло­ры роз­ных народаў наяўнасцю агуль­­най старажытнай міфалогіі. На дум­ку прадстаўнікоў міфалагічнай шко­лы, самым важным для лі­та­ра­ту­ра­знаўцаў з’яўляецца адшукванне ў сусвет­най літаратуры «праміфа», «пер­шаміфа», да якога, як да першаснай біяла­гіч­най клеткі, зводзіцца ўся твор­часць.

Міфалагічная метадалогія атрымала шы­ро­кае распаўсюджанне ў лі­та­­ра­ту­­разнаўстве. У За­ходняй Еўропе яе прадстаўлялі А. Кун, В. Шварц (Гер­­ма­нія), М. Мюлер (Анг­лія), М. Брэаль (Францыя), А. дэ Губернаціс (Іта­лія). Ра­сій­скімі міфо­ла­га­мі з’яўляюцца такія вя­до­мыя вучоныя, як Ф. Бус­лаеў і А. Афа­насьеў (най­больш значная праца апошняга «Паэ­тыч­ныя погляды сла­вян на пры­роду», 1865–1869). Акрамя іх мі­фа­ла­гіч­ны па­дыход да твораў лі­та­ратуры распра­цоў­валі ў Расіі А. Мілер, А. Кат­ля­рэў­скі, І. Худзякоў, І. Пры­­жоў, П. Рыб­ні­каў. Ідэі міфалагічнай школы ў роз­ныя перыя­ды на­ву­ковай дзей­насці па­дзя­ля­лі і прымянялі ў сваіх да­сле­­да­ван­нях такія буй­нешыя рускія ву­чоныя дру­гой паловы ХІХ — па­чат­ку ХХ стст., як А. Па­тэбня і А. Весялоўскі.

Метадалогія і шэраг тэарэтычных вывадаў міфалагічнай шко­лы бы­лі з ця­гам часу адхілены наступнымі літаратуразнаўчымі шко­ла­мі і накі­рун­камі. Ра­зам з тым міфалагічная школа адыграла важ­ную ролю ў раз­віц­ці навукі, а ме­навіта: пашырыла ўяўленні аб мі­фа­логіі ў выніку зва­ро­ту не толькі да мі­фаў еўрапейскага паходжання, але і да міфаў ста­ра­жыт­­ных індыйцаў, іран­цаў, іншых усходніх народаў; садзейнічала актыў­на­му збо­ру міфалогіі і фальк­лору розных народаў; паставіла шэраг важных тэа­­рэ­тыч­ных пы­танняў (у тым ліку і пытанне народнасці мастацтва); за­кла­­ла асновы па­раўнальнага вы­вучэння міфалогіі, фальклору і лі­та­ра­­туры.

Хоць і з надзвычай моцным крытычным адштурхоўваннем ад ме­­та­да­­ло­гіі міфолагаў, але ж усё-такі ў цэлым на глебе дадзенага на­ву­­ко­ва­га на­кірунку ўзнік­ла ў другой палове ХІХ ст. у літара­тура­знаў­стве, фальк­ла­рыс­ты­цы і этна­графіі антрапалагічная школа, якую прад­стаў­ля­лі Э. Тайлар, Э. Лэнг, Дж. Фрэй­зер і некат. інш. ву­чо­ныя, пераважна англі­чане.

Традыцыі і здабыткі міфалагічнай школы пэўным чынам раз­ві­ла і ўзба­­га­ціла ў ХХ ст. г. зв. рытуальна-міфалагічная крытыка. Гэ­та адзін з на­­кі­рун­каў у замежным літара­туразнаўстве, які прад­стаў­ляюць у За­ход­няй Еўропе пе­­раважна вучоныя-выкладчыкі з Кем­б­рыджа Дж. Уэстан, Э. Чэм­берс, Дж. Харысан, Ф. Корн­фард, М. Бодкін, Г. Мэрэй. На паў­ноч­на­амерыканскім кан­тыненце самымі знач­­­нымі «неаміфолагамі» лічацца У. Трой («Міф, метад і бу­дучае», 1946) і Н. Фрай («Міф і лі­­та­ра­ту­ра», 1961).

Тэарэтычныя палажэнні міфалагічнай школы аказалі значны ўплыў на дзей­насць такіх вядомых збіральнікаў беларускага фальк­ло­ру, як П. Бяс­­­со­наў, Р. Зямкевіч, П. Шэйн і некат. інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]