Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dap-k_pa_TL_Yatsukhna.doc
Скачиваний:
174
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.49 Mб
Скачать

47. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў

У лірыцы (ад ст.-грэч. liricós — той, хто спявае пад гукі ліры; му­зыч­ны, хвалюючы) на першы план выступае ўнутраны свет ча­ла­ве­ка, стан яго свядомасці: эмацыянальна афарбаваныя развагі, ра­зу­мо­выя ім­пуль­сы, душэўныя памкненні, перажыванні, пачуцці. Калі ў лірычным творы і аба­значаецца які-небудзь падзейны рад, дык над­звычай скупа, без дэ­та­лі­зацыі. Прадмет адлюстравання ў ліры­цы — суб’ектыўнае. Разам з тым яно заўсёды мае якасць згустку, квін­тэсенцыі душэўнага вопыту ча­ла­ве­ка. Вельмі важная прыкмета лі­рыкі, ва ўсякім разе, пераважнай боль­ша­сці яе твораў — экс­прэ­сіў­насць, якая выяўляецца і праз падбор слоў, і праз сінтак­січныя канс­трукцыі, іншасказанні, і, галоўнае, праз фанетыка-рыт­міч­ную па­будову тэксту. Экспрэсіўнасць лірыкі надзвычай моцна пра­цуе на та­кую яшчэ адну яе якасць, як сугестыўнасць, што ўказвае на на­­яў­насць у творах максімальнай унушаючай сілы, здольнай прымусіць чы­­тача пранікнуцца ўсім тым, чым жыве аўтар, адчуць і яшчэ раз пе­ра­жыць гэта як нешта сваё, уласнае, глыбока асабістае.

Носьбіта перажывання, выражанага ў лірычным творы, пры­ня­­та імя­наваць (з лёгкай рукі Ю. Тынянава) лірычным героем. Хоць гэ­та і най­больш шырока­ўжывальны тэрмін, аднак ім не перадаюцца ўсе тыпы ўва­саблення аўтарскай свядомасці ў лірыцы. Побач з да­дзе­ным тэрмінам ужы­ваюцца таксама тэрміны лірычны суб’ект і лі­рыч­нае «Я». «Паняцце «лі­рычны суб’ект» — найбольш універ­саль­нае ў гэтым радзе, яно можа быць прыменена ў адносінах да любога лі­рычнага тэксту, аднак у сувязі са сваёй нейтральнасцю часта не вы­ражае ўсёй складанасці ўзаема­ад­но­сін паміж аўтарам і тэкстам. Най­больш слушным гэты тэрмін гучыць у ад­носінах да філа­соф­скай лірыкі. Тэрмін «лірычнае «Я» ўжываецца пе­ра­важна ў тым вы­пад­ку, калі ўзнікае сітуацыя гранічнага збліжэння лі­рыч­нага суб’ек­та і асобы аўтара, часта такая сітуацыя ўзнікае тады, калі тэкст апа­срод­каваны якім-небудзь фактам біяграфіі аўтара. ... Па адно­сі­­нах да асобы аўтара лірычны герой звычайна захоўвае адносную са­ма­с­той­насць, ён валодае выражанай індывідуальнасцю, якая рэа­лі­зу­ецца ў яго дынаміцы, уласным лёсам. Аб лірычным героі мэ­та­згод­на гаварыць у тым выпадку, калі аналізуемы твор уваходзіць у склад тэксту лірычных кам­пазіцый: лірычнага цыклу, кнігі вершаў, усёй сукупнасці лірыкі, а так­сама, калі размова ідзе аб лірычным вер­шы з выражаным сюжэтам, аб ро­левай лірыцы» 1.

У залежнасці ад ступені праецыравання адлюстраванага ў тво­ры на ду­хоўна-біяграфічны вопыт аўтара лірыку дзеляць на аўта­псі­ха­лагічную і ро­левую. Наогул жа, неабходна памятаць, што поў­на­сцю атаясамліваць аў­тара і лірычнага героя не патрэбна. Па-пер­шае, нельга забываць аб твор­чым вымысле (фантазіі) як аба­вяз­ко­вым складніку мастацкай твор­ча­сці. Па-другое, лірыка не проста ўзнаў­ляе пачуцці аўтара, яна іх транс­фар­муе, узбагачае, узвышае.

Відавая і жанравая сістэма лірыкі надзвычай разгалінаваная. Хоць і бы­туе ў літаратуры жанр лірычнай паэмы, які ўзнаўляе пе­ра­жы­ванні ў іх шмат­планавасці («Яна і я» Я. Купалы, «Паэма без ге­роя» Г. Ахматавай і інш.), лірыка выяўляе сябе ўсё-такі галоўным чы­нам у малой форме. Са­мы­мі распаўсюджанымі відамі лірыкі, у тым ліку і сучаснай, з’яўляюцца верш і песня, вытокі якіх ляжаць у фальк­лоры. Еўрапейская літаратурная тра­дыцыя, з адштурхоў­ван­нем яшчэ ад антычнасці, выпрацавала таксама та­кія віды і жанры лі­рыч­ных твораў, як гімн, ода, элегія, эпіграма, эпі­та­фія, эпіталама, ра­манс, мадрыгал, пасланне, санет, тэрцыны, рандо, ран­дэль, трыя­лет, актава і інш. Апошнія шэсць з прыведзеных намі жан­раў лі­рыкі адносяцца да разраду ўстойлівых альбо цвёрдых форм. Мно­­гія з класічных лірычных жанраў да сённяшняга часу ўжываюцца ў паэ­­тычнай творчасці.

Ана­лізаваць і рабіць спробы класіфікацыі і сістэматызацыі лі­ры­кі пры такой яе надзвычай моцнай відавой і жанравай размаітасці да­волі скла­дана. Таму ў апошні час даследчыкі літаратуры усё больш і больш звяр­таюцца ў дадзеным плане да тэматычнага прын­цы­пу. У залежнасці ад кан­крэтнага зместу твораў адрозніваюць лі­ры­ку грамадзянскую (пат­ры­я­­тычная выступае пры гэтым як адна з яе разнавіднасцей), фі­ла­соф­скую (не зусім тоесная філасофскай, але над­­звычай блізкая да яе лірыка роз­думу альбо медытатыўная лі­ры­­ка), інтымную (асноўную, ледзь не на 99,9 %, частку яе складае лю­­боў­ная лірыка альбо лірыка кахання), пей­зажную і некат. інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]