Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dap-k_pa_TL_Yatsukhna.doc
Скачиваний:
174
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.49 Mб
Скачать

8. Фенаменалагічная школа

Фенаменалагічная школа ў літаратуразнаўстве (ад ст.-грэч. phai­­­no­me­­non — тое, што з’яўляецца; і logos — слова, паняцце, ву­чэн­не) скла­ла­ся пер­ша­пачаткова ў Германіі ў 1920–1930-я гг. пад уз­дзеяннем ідэй Э. Гу­­серля і ін­шых філосафаў-фенаменолагаў. У лі­та­­ральным сэнсе сло­ва фенаменало­гіяй імянуецца вучэнне аб фе­но­ме­нах — прадметах у па­чуц­­цё­вым успрыманні. Ву­­чо­ныя-фенаменолагі ас­ноўнай рэальнасцю лі­чаць не аб’ектыўны свет, а з’явы свядомасці аль­бо феномены.

Зыходзячы з таго, што мастацкі твор ёсць акт зносін і адначасова акт ства­­рэння аўтарам і чытачом індывідуальных значэнняў, літара­ту­ра­знаў­цы-фе­наменолагі пры разглядзе яго галоўную ўвагу звяртаюць на асаб­лі­ва­сці свя­домасці. Па гэтай прычыне дадзеная разнавіднасць літа­ра­ту­ра­знаў­чай ме­та­далогіі імянуецца таксама «крытыкай свядомасці». У сувязі з тым, што ме­на­віта суб’ектыўныя моманты найбольш фігуруюць пры раз­глядзе лі­та­ра­тур­на-мас­тац­ка­га твора, фенаменалагічная школа даволі час­та называецца яшчэ і эк­зіс­тэн­цы­яльна-фенаменалагічнай. У межах ана­лізуемай метадалогіі ў за­леж­насці ад таго, на чым канкрэтна за­ся­ро­дж­ваецца ўвага пры даследаванні, вы­лу­чаюць генетычную, тэматычную, ан­талагічную і некат. інш плыні.

Ля вытокаў літаратуразнаўчай фенаменалагічнай метадалогіі стаялі та­кія ня­­­мецкія вучоныя, як В. Конрад, М. Гейгер, А. Пергер і І. Пфай­фер.

Самай вядомай у фенаменалагічнай школе з’яўля­ец­ца жэнеўская гру­па кры­тыкаў. Менавіта ў дачыненні да яе прадстаўнікоў (а гэта М. Рай­мон, Ж. Пу­ле, А. Беген, Ж.П. Рышар, Ж. Старобінскі, Дж.Х. Мі­лер) найбольш час­та ўжываецца тэрмін «крытыка свядомасці».

У гісторыі еўрапейскага літаратуразнаўства мелі месца спробы спа­лу­чэння фенаменалагічнай і структуралісцкай метадалогіі. Найбольш поў­на гэта выявілася ў дзейнасці вядомага поль­ска-нямецкага філо­сафа, эстэ­тыка і лі­тара­ту­ра­знаў­цы Рамана Інгардэна — аўтар працы «Літа­ра­тур­ны твор мас­­тац­­тва» (1931).

9. Літаратуразнаўчая герменеўтыка

Тэрмін «герменеўтыка» грэчаскага паходжання, што абаз­на­чае ў лі­та­ральным сэнсе «тлумачэнне». Этымалогія слова звязана з Гер­­­месам — мі­фічным пасланцом алімпійскіх багоў. Перадаючы іх за­гады і па­ве­дам­лен­ні людзям, Гермес павінен быў тлумачыць так­­са­ма і боскія тэкс­ты. Су­часная філасофія вызначае гер­ме­неў­ты­ку як тэо­рыю інтэр­прэ­тацыі, ву­чэнне аб разуменні сэнсу. На сён­ня­ш­ні дзень герменеўтыка ў шэ­рагу кра­ін з’яўляецца ас­но­вай літа­ра­ту­­ра­знаў­ства і крытыкі.

Герменеўтыка займаецца пераважна агульнымі прынцыпамі інтэр­прэ­тацыі тэкстаў, распрацоўваючы агульную тэорыю іх разумення і тлу­ма­чэння. У гэтых адносінах герменеўтыку можна лічыць, як і філасофію, «на­вукай навук». У дадзеным выпадку гуманітарных, уключаючы і лі­та­ра­туразнаўства.

«Бацькам» герменеўтыкі як навукі заходнія тэарэтыкі лічаць ня­­мец­ка­га філолага-класіка эпохі рамантызму Ф. Шлейермахера (найбольш вя­домыя працы яго ў адзначаным рэчышчы — «Герменеўтыка» і «Кры­ты­ка»). Канцэпцыю Ф. Шлейермахера (у асноўным самыя агульныя па­ды­­ходы) падхапілі і распрацоўвалі такія вядомыя еўрапейскія вучоныя, як В. Дыльтэй, Х. Гадамер, М. Хайдэгер.

Сучасная герменеўтыка, якая часам імянуецца «неагерменеўтыкай», ці­кавая многімі сваімі момантамі. Асаблівую ўвагу прыцягваюць на­ма­ган­ні (дарэчы, даволі слушныя) некаторых яе прадстаўнікоў сцвердзіць і за­­мацаваць у свядомасці вучоных-літаратуразнаўцаў, крытыкаў, а так­са­ма чытачоў думку аб тым, што мастацкі твор заўсёды нясе ў сабе пэўны ста­лы (цвёрды) сэнс, укладзены ў яго аўтарам. Найбольш значным пра­па­гандыстам менавіта такога падыходу з’яўляецца амерыканец Э.Д. Хірш, які лічыць, што залішні суб’ектывізм у перамешку з рэ­ля­ты­віз­мам пры трактоўцы мастацкага твора (а на гэта «хварэюць» многія су­час­ныя літаратуразнаўчыя школы, і асабліва дэканструктывізм, а так­са­ма рэцэптыўная крытыка) павінен адсутнічаць. Інакш даследчык з ін­тэр­прэ­татара ператвараецца ў новага аўтара твора.

Не цураюцца герменеўтыкі і сучасныя айчынныя вучоныя-літара­ту­ра­знаўцы. У якасці прыкладу можна прывесці В. Ха­­лі­зева, які ў сваім пад­­ручніку па тэорыі літаратуры (як нам падаецца, гэта адзін з лепшых на сён­няшні дзень на су­часнай пост­савецкай прасторы дапаможнікаў па да­­дзенай дысцыпліне) прысвяціў цэлы падраздзел разгляду гер­ме­неў­тыч­­­най метадалогіі 1.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]