Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dap-k_pa_TL_Yatsukhna.doc
Скачиваний:
174
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.49 Mб
Скачать

40. Паняцце мастацкага тэксту. Рамачныя кампаненты тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць

Арганізаваны аўтарам у пэўнай паслядоўнасці і зафіксаваны пісь­мова (або друкам) ланцуг моўных адзінак, адносна цэласны і са­ма­дас­тат­ко­вы ў сваёй аснове, імянуецца здаўна ў літара­ту­ра­знаў­стве тэкстам (ад лац. textus тканіна, спляценне).

У самім тэксце размяжоўваюць асноўны тэкст твора і па­боч­ны. Апош­ні ў многіх творах складае цэлая сістэма кампа­нен­таў, якія ў су­час­ным літаратуразнаўстве атрымалі назву «рамачных» 1. Спы­німся на іх больш падрабязна.

Пачатак тэксту (выдзелены графічна) можа змяшчаць у сабе нас­туп­ныя кампаненты: прозвішча і ініцыялы аўтара (сапраўдныя аль­бо ў вы­гля­дзе псеўданіма), загаловак, падзагаловак, прысвя­чэн­не, эпіграф(ы), прад­мову (уступ, уводзіны, у некаторых выпадках пра­лог). Асноўны тэкст можа дапаўняцца аўтарскімі заўвагамі, якія змя­шчаюцца ці на ніж­нім полі старонкі, ці пасля асноўнага тэксту. Ка­нец тэксту (акрамя аба­вязковага апошняга вершаванага радка ці пра­заічнага абзаца асноў­на­га тэксту) можа ўключаць у сябе аў­тар­скае пасляслоўе і змест. У дра­ма­тыч­ных творах да рамачных кам­па­нентаў адносяцца спісы дзеючых асоб і аў­тарскія рэмаркі.

Як зазначае А. Ламзіна, «абавязковасць/факультатыўнасць тых ці ін­шых рамачных кампанентаў у значнай ступені матывуецца жан­равай пры­належнасцю твора. Важнейшым з гэтых кампанентаў для эпічных і дра­матычных твораў, лірыкі «вялікіх форм», ліра-эпа­су з’яўляецца за­га­ло­вак .... Тэкст п’есы цяжка сабе ўявіць без спі­су дзеючых асоб і аба­зна­чэння таго, каму належаць адпаведныя рэп­лі­кі. Іншыя ж кампаненты ра­мачнага тэксту звычайна факуль­та­тыў­ныя» 2.

Склад рамачных кампанентаў тэксту можа істотна вар’і­ра­вац­ца ў за­леж­насці ад літаратурных звычак, літаратурнай моды, што ўла­дараць у тую альбо іншую эпоху. Так, напрыклад, у заходне­еў­ра­пейскай лі­та­ра­ту­ры ХIV–ХVIII стст. атрымалі вялікае распаўсю­джан­не ўрачыстыя і пыш­ныя прысвячэнні мецэнатам. Да сярэдзіны ХIХ ст. бытавала традыцыя па­чынаць творы з прадмоў (уступаў, уво­дзін), у якіх аўтар тлумачыў за­ду­му сваіх тварэнняў, асаблівасці іх паэ­тыкі, а часам і ўступаў у палеміку з кры­тыкамі. У паэтыцы ра­ман­тызму вялікая роля адводзілася эпігра­фам, што выкарыс­тоў­ва­лі­ся аўтарамі для стварэння ў чытача пэўнага эма­цыянальнага наст­рою падчас успрымання.

«Рама»,— лічыць А. Ламзіна,— надае твору характар завер­ша­на­сці, уз­мацняе яго ўнутранае адзінства» 1. Арганізоўваючая роля ра­мачных кам­панентаў наглядаецца асабліва тады, калі звяртацца да твораў, што маюць складаную кампазіцыю, пры дапамозе якой аб’яд­ноўваюцца сты­ліс­тычна неаднародныя рэчы (напрыклад, там, дзе ёсць устаўныя жан­ры). У аўтарскіх цыклах, дзе кожны асобны тэкст (лірычны верш, апа­вя­дан­не, нарыс і г. д.) можа разглядацца і як ад­носна самастойны твор, ме­на­віта наяўнасць агульнай «рамы» най­больш выразна паказвае ўза­е­ма­су­вязь усіх кампанентаў, іх пад­на­чаленасць агульнай задуме.

«Важнасць рамачных кампанентаў абумоўлена яшчэ і тым, што яны пад­крэсліваюць дыялагічную прыроду тэксту, яго двух­ба­ко­вую на­кі­ра­ва­насць» 2. Найбольш выразна гэта назіраецца ў пры­свя­чэннях.

Мастацкі тэкст часта ўступае ў своеасаблівыя дыялагічныя ад­но­сіны не толькі з чытачом, але і з іншымі тэкстамі, а часам і з усёй лі­таратурай эпо­хі. Тут пэўную ролю могуць адыграць эпіграфы (боль­шая частка з іх — цы­таты), а таксама жанравыя падзагалоўкі.

У сувязі з тым, што загаловак выступае ў якасці аднаго з іс­тот­ней­шых элементаў сэнсавай і эстэтычнай арганізацыі мастацкага тэк­сту, вель­мі важным з’яўляецца правільны выбар яго аўтарам тво­ра (звычайна аўтар выбірае загаловак, хоць іншы раз да гэтай спра­вы могуць спры­чы­ніц­ца таксама крытыкі, выдаўцы і некат. інш. асо­бы). Ад удалага выбару за­галоўка часта залежыць лёс твора.

Тэкст не трэба атаясамліваць з творам. Як зазначае В. Ра­гой­ша, «твор літаратурны ўвасабляецца ў тэксце, але не зводзіцца да яго. Тэкст — гэта лінгвістычная матэрыялізацыя, форма існавання ду­хоўна-мас­тацкай субстанцыі, якой з’яўляецца твор. Доказам таго, што — пры ўсёй блізкасці — тэкст і твор паняцці розныя, служыць, на­прыклад, існа­ван­не перакладу мастацкага і інсцэнізацыі» 3.

Мастацкі тэкст утвараюць моўна-выяўленчыя пласты, часам даволі шмат­лікія. Наяўнасць тых альбо іншых моў­на-выяўленчых пластоў, а так­сама суаднесенасць іх паміж са­бой, могуць быць рознымі.

Ёсць творы, моўная тканіна якіх уяўляе сабой адзіную плынь, г. зн. прак­тычна не адрозніваюцца аўтарская мова і мова пер­са­на­жаў. Дак­лад­ней, усё вядзе аўтар, выказваючыся не толькі за сябе, але і за персанажаў. Ра­зам з тым сустракаюцца творы (як правіла, пра­заічныя), дзе прысут­ні­чае рознагалоссе, г. зн. узнаўляюцца роз­ныя спосабы і формы маўлення.

Існуюць таксама творы, у якіх вялікую мастацкую нагрузку вы­кон­ваюць «чужыя» (М. Бахцін), няаўтарскія (у шырокім сэнсе, г. зн. не ство­раныя аўтарам, а адкульсьці запазычаныя) словы.

Нямала ў літаратуры твораў, дзе «чужое» слова поўнасцю ўла­да­рыць у тэксце. Найбольш моцна гэта выяўляецца ў стылізацыях, у якіх спе­цыяльна і яўна імітуюцца рысы і ўласцівасці якога-не­будзь фальк­лор­на­га ці літаратурнага стылю («Вечары на хутары ка­ля Дзіканькі» М. Го­га­ля, шэраг створаных М. Багдановічам песень роз­ных народаў, «Казкі жыц­­ця» Я. Коласа). Да стылізацый блізкія перайманні (анакрэ­ан­тыч­ная лі­рыка ў творчасці многіх паэтаў Новага часу). На працягу ўсёй гісторыі раз­віцця сусветнай літаратуры ў ёй сустракаюцца па­ро­дыі (часта па­ро­дыю характарызуюць як «антыжанр»), у якіх аў­тар поўнасцю і ад­на­знач­на аддаляецца ад прадмета імітацыі і займае іра­нічную пазіцыю ў ад­но­сі­нах да яго («Дон Кіхот» М. Сервантэса, «Біб­лія» К. Крапівы, шматлікія вер­шы-пародыі сучасных бе­ла­рус­кіх паэтаў — А. Зэкава, М. Скоблы і інш.).

Асаблівую разнавіднасць «чужога» слова скла­даюць рэмінісцэнцыі (ад лац. reminiscentia – успамін) — ад­сыл­кі ў тэкстах да папярэдніх фак­таў і з’яў: асобных твораў ці фраг­мен­таў з іх, а таксама да груп твораў. Рэ­мінісцэнцыі — «гэта вобразы лі­таратуры ў літаратуры» 1. Рэмі­ніс­цэн­цыі ў адных выпадках уво­дзяц­ца ў тэксты (як і прамыя цытаты) свядома і на­кіравана, у другіх жа, наадварот, з’яўляюцца нечаканымі прыпамі­нан­нямі. «Рэмініс­цэн­цыі ўвасабляюць культурна-мастацкую і жанрава-сты­лістычную праб­лематыку творчасці пісьменнікаў, ажыццяўляюць іх па­трэбы ў вод­гуку на папярэдняе мастацтва» 2.

Тэрмін «тэкст» даў жыццё некалькім вытворным ад яго сло­вам-тэр­мі­нам. Так, прыхаваны сэнс сказанага ў мастацкім творы імя­нуюць пад­тэк­стам. Прама альбо ўскосна звязаную з мастацкім тво­рам бязмежную сфе­ру літаратурных фактаў і пазалітаратурных з’яў называюць кантэк­стам. У сітуацыі, калі тэкст уяўляе сабой сіс­тэму асобных тэкстаў, па­бу­да­ваную па прынцыпу іерархіі і пад­на­­чаленасці адзінаму цэламу, можна вес­ці гаворку аб гіпертэксце (тво­ры з устаўнымі апавяданнямі, навеламі і г. д.). І, урэшце, на пра­ця­гу двух-трох апошніх дзесяцігоддзяў у літа­ра­ту­разнаўстве (дзя­ку­ючы ў першую чаргу намаганням французскіх ву­чо­ных пост­струк­ту­ралісцкай арыентацыі Ю. Крысцевай і Р. Барта) вы­ка­рыс­­тоў­ва­ец­ца слова-тэрмін «інтэртэкстуальнасць», ужыванне якога, да­рэчы, «ста­ла прэстыжным. Ім часта абазначаецца агульная сукупнасць між­­тэкставых сувязей, у склад якіх уваходзяць не толькі бес­свя­до­мая, аў­таматычная ці самадастатковая гульнявая цытацыя, але і на­кі­раваныя, асэн­саваныя, ацэначныя адсылкі да папярэдніх тэкстаў і лі­таратурных фак­таў» 3. Інтэртэкстуальнасць менавіта ў такой яка­сці здольная «ўзба­га­чаць сферу моўнай дзейнасці і арсенал мас­тац­ка-моўных сродкаў пісь­мен­ніка» 1. Н. Суслава і Т. Усольцава вылучаюць наступныя тыпы інтэр­тэк­с­­туальнасці: 1) сумеснае існа­ван­не ў адзіным тэксце двух і болей тэк­с­таў (цытата, алюзія, рэ­мі­ніс­цэнцыя); 2) паратэкстуальнасць, якая ўзні­кае ў выніку ўзае­ма­ад­носін асноўнага тэксту і дапаможнага (г. зв. ра­мач­ных кам­па­нен­таў); 3) метатэкстуальнасць, заснаваную на спасылцы тэк­­сту на свой папярэдні тэкст, часта крытычнага альбо каменціруючага ха­­рак­тару; 4) гіпертэкстуальнасць — спасылка ў тэксце на ўласны па­пя­рэд­ні тэкст з мэтай яго асмейвання і парадзіравання; 5) ар­хі­тэкс­ту­аль­насць, пад якой падразумяваецца жанравая сувязь тэкс­таў 2. Канк­рэт­ны­мі формамі праяўлення інтэр­тэксту­альнасці з’яў­ля­юц­ца запазычанне, пе­ра­працоўка тэм і сюжэтаў, яўная і прыхаваная цы­тацыя, алюзія, па­ра­фра­за, перайманне, пародыя, выкарыстанне эпі­графаў і г. д.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]