Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dap-k_pa_TL_Yatsukhna.doc
Скачиваний:
174
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.49 Mб
Скачать

37 Дэталь у мастацкім творы

Мастацкай дэталлю (ад франц. détail — падрабязнасць) на­зы­ва­ец­ца выразная, красамоўная падрабязнасць у літаратурным тво­ры, якая ў кан­тэксце набывае значную сэнсавую і эмацыянальна-эс­тэ­тычную на­груз­ку. Да мастацкіх дэталей адносяць звычайна парт­рэт­ныя, пейзаж­ныя, моўныя, сітуацыйныя, бытавыя і некат. інш. пад­рабязнасці. Мас­тац­кая дэталь — самы дробны кампанент мас­тац­кага свету твора. Перша­па­чат­кова, на ранніх этапах развіцця пры­гожага пісьменства, дэталь усве­дам­лялася як сродак ад­люст­ра­ван­ня (апісання) аб’ёмнасці прадметнага све­ту і служыла ў якасці га­ранту жыццёвай пераканальнасці і праў­да­па­доб­насці. У кла­січ­ным жа рэалізме яна набывае больш важны і значны ста­тус: з яе да­па­могай выяўляецца мастацкая ідэя, галоўная думка твора.

Дэталь — вельмі важны сродак у агульнай вобразна-выяў­лен­чай сіс­тэ­ме твора. Як зазначае Л. Чарнец, «дэталізацыя прадметнага све­ту ў лі­та­ратуры не проста цікавая, важная, пажаданая,— яна не­паз­бежная; ка­жу­чы інакш, гэта не ўпрыгожванне, а сутнасць воб­ра­за. Бо ўзнавіць прад­мет ва ўсіх яго асаблівасцях (а не проста ўпа­мя­нуць) аўтар не ў ста­не, і менавіта дэталь, сукупнасць дэталей «за­мя­шча­юць» у тэксце цэлае, вы­клікаючы ў чытача патрэбныя аўтару аса­цыяцыі. Аўтар разлічвае пры гэ­тым на ўяўленне, на вопыт чы­та­ча, які дабаўляе ў думках недастаючыя эле­менты» 1.

Мастацкая дэталь «скупа абазначае рысу прадмета, з’явы, ча­ла­века і арыен­туе на абагульненне, прэтэндуе на аб’ёмнае ўва­саб­лен­не жыцця. Час­цей яе шматзначны змест раскрываецца ў творы аса­цыятыўна, праз зблі­жэнне са з’явамі, заўважанымі пісьменнікам, і са з’явамі, якіх у тво­ры няма, але яны падказваюцца чытачу яго жыц­цёвым вопытам, эстэ­тыч­ным багажом» 2. Уздзеянне мастацкай дэ­талі на чытача ўзмацняецца тым, што яна, як правіла, паў­та­ра­ец­ца, вар’іруецца ў творы.

У залежнасці ад канкрэтнай мастацкай задачы дэталь можа быць як удак­ладняючай, праясняючай і агаляючай задуму пісьмен­ні­ка, так і «сэн­са­вым фокусам, кандэнсатарам аўтарскай ідэі, лейт­ма­тывам твора» 3.

Дэталі ў творах могуць быць выдзеленымі, дэманструючымі ўлас­ную значнасць у мастацкай тканіне (у М. Гогаля, Ч. Дзікенса, К. Кра­пі­вы) і нейтральнымі, непрыкметнымі, «выпадковымі», пра­цу­ючымі на пад­тэкст (у Э. Хэмінгуэя, А. Чэхава, К. Чорнага, В. Бы­ка­ва). Сустрака­юц­­ца і эфектныя, часам экзатычныя дэталі (як пра­ві­ла, у творах аван­тур­на-прыгодніцкага характару).

Таму, што дэталь заўважаецца ў творы, у не­ка­торай ступені кан­трас­ці­руе з яго агульным фонам, садзейнічаюць кам­пазіцыйныя прыёмы: паў­торы, «буйны план», мантаж, рэ­тар­да­цыя (ад лац. retardatio — за­па­во­ленне, затрымка) і інш. Паў­та­ра­ю­чы­ся і набываючы дадатковыя сэн­сы, дэталь становіцца матывам (лейт­матывам), а часам наогул вырастае ў сім­вал. Дарэчы, сім­ва­ліч­ная дэталь можа быць вынесена ў загаловак тво­ра («На ростанях» Я. Коласа, «Плач перапёлкі» І. Чыгрынава і інш.).

Можна весці гаворку аб пэўнай спецыфіцы мастацкай дэталі ў за­леж­насці ад таго, да якога літаратурнага роду адносіцца твор, про­зай ці вер­шам ён напісаны. Так, у паэзіі значэнне мастацкай дэталі мо­гуць на­бы­ваць «тыя паэтычныя тропы і фігуры, якія ў кантэксце ўзбуй­няюцца, вы­растаюць да вялікага абагульнення і становяцца вель­мі значнымі ў ідэй­на-эстэтычных адносінах (аб’ёмныя мета­фа­ры А. Куляшова, А. Пы­сі­на, П. Макаля; бытавыя рэаліі, якія ўтва­ра­юць фокус вобраза ў М. Тан­ка, А. Вярцінскага, Д. Бічэль-Заг­не­та­вай)» 1.

Мастацтва дэталізацыі залежыць ад многіх фактараў. Най­больш моц­на на яго асаблівасці і якасны бок уплывае ін­ды­ві­ду­альны стыль пісь­менніка. Пэўную ролю адыгрываюць таксама куль­турныя традыцыі на­рода, краіны, рэгіёна, прыналежнасць пісь­мен­ніка да таго ці іншага лі­та­ратурнага напрамку, жанравая спе­цы­фі­ка твораў, на якія арыентуецца і па аналогіі з якімі стварае ўлас­ныя мастацкія рэчы пісьменнік.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]